Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі




НазваЭфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі
Дата канвертавання18.04.2013
Памер68.47 Kb.
ТыпДокументы
Эфектыўныя метады і прыёмы навучання арфаграфіі

Арфаграфія з'яўляецца адным з асноўных раздзелаў лінгвістыкі, вывучэнню якога ў пачатковай школе надаецца асаблівая ўвага. Нягледзячы на шматлікія даследванні, якія праводзяцца ў методыцы выкладання арфаграфіі, вучыць малодшых школьнікаў правапісу вельмі няпроста. Звязна гэта і з складанасцю самой арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы, і з тым, што самі вучні не заўсёды разумеюць значэнне арфаграфіі. Звяртаецца ўвага на такія віды работы, як дыктоўка, пераказ і сачыненне. Важнае месца ў сістэме навучання правапісу займае работа над памылкамі, мэта якой - замацаваць навыкі правапісу. Эфектыўнасць фарміравання арфаграфічнай пільнасці залежыць таксама і ад уліку індывідуальных асаблівасцей вучняў.

Павышэнне граматнасці школьнікаў было і застаецца адной з галоўных праблем методыкі выкладання мовы. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў і з боку настаўніка, і з боку вучняў.

Быць арфаграфічна пільным - значыць свядома пазбягаць памылак у слове, у якім напісанне пэўных літар звычайна можна праверыць спасылкай на правіла і выключэннем з яго. Кожнае з правіл дае інструкцыю, што трэба пісаць і чым кіравацца пры пісьме. Гэта значыць, што са зместу кожнага слова вынікае, ці можа быць і іншае, няправільнае напісанне. Вучні такое папярэджанне разумеюць практычна. Цяжкасць для іх у іншым: калі пры пісьме трэба звяртацца да правіла? Безумоўна, тады, калі ў слове ёсць арфаграма, «цяжкае месца».

У школе паняцце «арфаграма» засвойваецца чыста практычна, часцей за ўсё як літара, якая пішацца ў слове па пэўным правіле.

Сутнасць арфаграмы як арфаграфічнай адзінкі ў наяўнасці варыянтаў на пісьме пры абазначэнні гукаў або пры перадачы вобліку слова. Калі ёсць выбар, якую з літар можна ўжыць, тады ў слове ёсць арфаграма (адна або некалькі). Ужыванне кожнай арфаграмы заўсёды абумоўлена правілам, а значыць, і выключэннем з яго.

Асноўнае прызначэнне правіл - абагульняць аднародныя арфаграмы. Агульна прынятая сістэма правілаў, якая служыць для аднастайнага напісання слоў, - гэта і ёсць арфаграфія, або правапіс.

Праграма па беларускай мове ў пачатковых класах пабудавана так, што вывучэнне правапісу пачынаецца з фанетычных напісанняў. У першым класе разглядаюцца галоўным чынам напісанні, якія вызначаюцца вымаўленнем.

Уся ўвага ў гэты час накіроўваецца на тое, каб дзеці не дапускалі пропускаў, замены ці перастаноўкі літар. Першакласнікі знаёмяцца таксама з графічнымі асаблівасцямі пісьма. Словы з арфаграмамі малодшыя школьнікі сустракаюць ужо на самых ранніх этапах навучання пісьму. Яшчэ ў перыяд навучання грамаце вопытны настаўнік уключае ў пісьмовыя практыкаванні першакласнікаў не толькі такія словы, як дрэва, дом, вада, у аснове якіх ляжаць прамыя суадносіны паміж гукамі і літарамі, але і словы тыпу снег, сад, хлеб, у якіх існуе розніца паміж вымаўленнем і напісаннем.

Патрэбна настаўніку накіроўваць працу такім чынам, каб вучань адчуваў несуадноснасць у вымаўленні і напісанні асобных слоў. Дзеці павінны зразумець, што арфаграма - гэта месца ў слове, якое патрабуе выбару літар алпаведна канкрэтным правілам. 3 гэтай мэтаю неабходна супрацьпаставіць напісанні, дзе гукі абазначаюцца на пісьме толькі адной (сваёй) літарай, і напісанні, дзе магчымы выбар літары.

Напішам слова сад. Ці можна замяніць у гэтым слове якую-небудзь літару, каб гучанне засталося тым жа? Аказваецца, калі літару д замяніць на т, то вымаўленне і сэнс слова не парушацца. Напішам мы літару д ці літару т у слове, вымаўляцца яно будзе аднолькава: сад, [сат]. Калі ў слове ёсць выбар літар, значыць у слове ёсць арфаграма. Апошняя літара ў слове сад - гэта і ёсць арфаграма.

Пры вывучэнні, напрыклад, тэмы «Правапіс звонкіх і глухіх» (на канцы слоў і перад глухімі звонкія б, г, д, дз, ж, дж аглушаюцца і вымаўляюцца як адпаведныя ім глухія (п, х, т, ц, с, ш, ч). Настаўніку патрэбна звярнуць увагу на тое, што аглушэнне і азванчэнне на пісьме не перадаецца. Для праверкі правільнасці напісання трэба змяніць слова так, каб зычны гук стаў перад галосным або санорным (р, л, м): рыбка - рыбінка - рыбны, просьба - прасіць, казка - казаць і інш.

Паспяховаму навучанню правапісу садзейнічаюць і разнастайныя практыкаванні. Практыкаванні па прымяненню правілаў маюць важнае значэнне не толькі тым, што замацоўваюць у памяці ўзоры напісання слоў, але і тым, што развіваюць разумовыя аперацыі, тыя прыёмы памяці, якімі неабходна авалодаць пры выпрацоўцы арфаграфічных навыкаў абагульненага характару.

Для фарміравання арфаграфічнай пільнасці можна прапанаваць наступныя практыкаванні.

Напрыклад, спісаць тэкст і ўставіць замест кропак літары у ці ў. Вучні павінны растлумачыць іх напісанне.

Усю зім. жы. заяц на астра...ку пасярод шырокайракі. Па начах ён абгрыза... кару з маладых асін, а днём хава...ся ў к...сты. Ен і ...вагі не звярну..., што рака навокал яго астра...ка з трэскам ламала лёд. Паводле В. Біянкі.

Словы, якія ў тэксце вучням незразумелыя, настаўнік павінен растлумачыць. Можна іх выпісаць з тэксту, скласці з імі словазлучэнні ці нават невялікія сказы. Гэта можа быць слоўнікавая работа.

Можна праводзіць і такое практыкаванне. Пры вывучэнні тэмы «Напісанне слоў з раздзяляльнымі знакамі (апострафам ) прапанаваць дзецям напісаць па памяці шэсць-сем слоў з апострафам і падкрэсліць гэтыя словы на дошцы. Дзеці спісваюць тыя словы, у якіх ёсць апостраф, і тлумачаць яго напісанне. Настаўнік можа задаць на дом творчае заданне. Напрыклад, напісаць невялікае апавяданне на тэму «Школьны вечар», ужываючы словы: аб'ява, з'яўляецца, канферансье, Ілья, Васільеўна, Аркадзьевіч, захапленне.

Добра развіваюць арфаграфічную пільнасць і дыктантоўкі. Дыктоўка садзейнічае пераходу ад пісьма пад дыктоўку да адвольнага, творчага пісьма, пры якім дзякуючы дзеянню доўгачасовай памяці - утрыманню і паўтарэнню - адбываецца моўны сінтэз, які афармляецца ў мову пісьмовую. Дыктоўкі могуць быць рознымі: слоўнікавыя, каменціруемыя, тлумачальныя, выбарачныя, творчыя, вольныя, кантрольна-праверачныя і інш. Пажадана, каб перад дыктоўкай настаўнік растлумачыў незразумелыя словы, а некаторыя, цяжкія ў напісанні, былі напісаны на дошцы. Вельмі добра, калі вучні вядуць свае слоўнікі, дзе запісваюць словы, у якіх магчыма дапусціць памылку.

Важнае месца ў сістэме навучання правапісу займае работа над памылкамі, якая з'яўляецца сродкам не толькі замацавання арфаграмы, але і папярэджання памылак. Мэта работы над памылкамі складаецца ў тым, каб растлумачыць арфаграмы, на якія зроблены памылкі, замацаваць навыкі правільнага напісання слоў. Праводзячы работу над памылкамі, настаўнік узнаўляе веды дзяцей па асобных правілах арфаграфіі, на якія былі зроблены памылкі, дае ўзор тлумачэння памылак, замацоўвае навыкі правапісу. Настаўнік указвае, у чым заключаецца памылка, як яе выправіць і растлумачыць. Праверыўшы работы дзяцей, настаўнік павінен адзначыць тыя групы памылак, якія з'яўляюцца тыповымі ў дадзеным выпадку для ўсіх дзяцей і над якімі патрэбна папрацаваць калектыўна. Адпрацоўваюцца найбольш тыповыя і грубыя памылкі, а дома вучні працуюць над астатнімі індывідуальнымі памылкамі. Поспех у дамашняй рабоце над памылкамі залежыць ад таго, наколькі навучальнай была гэта работа на ўроку. Сістэматычная і мэтанакіраваная работа над памылкамі выхоўвае ў дзяцей арфаграфічную пільнасць, адказнае стаўленне да пісьма, імкненне афармляць свае думкі граматна.

Немалаважную ролю для развіцця граматнасці вучняў адыгрываюць і такія віды работы, як спісванне, пераказ і сачыненне. Часцей за ўсё спісванне спалучаецца з выкананнем граматычнага, лексічнага ці словаўтваральнага задання. Спісванне можа быць выбарачным, кантрольным, па пытаннях і інш.

Пераказ - від працы па развіцці мовы, які ўяўляе сабой вуснае ці пісьмовае ўзнаўленне тэксту. Пераказы могуць быць поўнымі, блізкімі да тэксту, выбарачнымі, сціслымі, з граматычнымі заданнямі і без іх. Напрыклад, для поўнага пераказу вучням можна прапанаваць такі тэкст.

Багаты, вялікі і прыгожы наш край. Вывучайте свой край! Славіцца ён не толькі цудоўнай прыродай, але і цікавымі помнікамі старажытнасці. Беларусь - гэта край легенд і казак, край багатай народнай творчасці. Кожная вёска, мястэчка, горад, рака тояць у сабе цікавыя старонкі гісторыі. Тысячы гістарычных магільных курганоў можна знайсці ў Барысаўскім раёне, у ваколіцах Лагойска, на Віцебшчыне, Гродзеншчьіне і ў іншых месцах. Помнікі старажытнасці дапамагаюць нам вывучаць гісторыю краіны. Вывучайце свой край! Паводле М. Гамолк.

Працуючы над пераказам гэтага тэксту, важную ролю адыгрывае і лексічная работа над словам. Настаўнік павінен звярнуць увагу і на значэнне такіх слоў і словазлучэнняў, як легенда, народная творчасць, курганы, ваколіца. Знайсці арфаграмы ў словах на правапіс о, э, е, ё, я, мяккага знака, вялікай літары.

Пажадана, каб пасля праверкі пераказу, на наступным уроку настаўнік зачытаў лепшыя, асаблівую ўвагу звярнуў на правільнасць выканання граматычнага задання. Гэта будзе своеасаблівым стымулам у далейшай працы вучняў.

Праца над сачыненнем патрабуе ад вучня самастойнасці і творчасці. У сачыненні важным з'яўляецца арфаграфія. Пасля напісання сачынення ў адпаведнасці з заданнем вучні пісьмова тлумачаць напісанне слоў з тымі арфаграмамі, над якімі, на думку настаўніка, трэба працаваць на дадзены момант.

Выхоўваць арфаграфічную пільнасць і самакантроль пры пісьме - задача паўсядзённая. Эфектыўнасць фарміравання навыка граматнага пісьма залежыць ад уліку індывідуальных асаблівасцей малодшых школьнікаў у набыцці арфаграфічнага навыка. Найважнейшая ўмова забеспячэння арфаграфічнай граматнасці - сістэматычная работа па папярэджанню памылак і своечасавая работа вучняў па іх выпраўленні.

У аснове папярэджання арфаграфічных памылак ляжыць прапедэўтычная работа, з дапамогай якой ажыццяўляецца выпрацоўка і пастаяннае ўдасканаленне найважнейшых фанетыка-графічных уменняў, на падставе якіх магчыма развіццё арфаграфічнай пільнасці вучняў, бо памылку лягчэй папярэдзіць, чым потым яе выпраўляць. У працэсе мэтанакіраванага фарміравання арфаграфічнай пільнасці ажыццяўляецца набыццё вучнямі ведання прызнакаў арфаграм, авалоданне рацыянальным спосабам дзеянняў для знаходжання арфаграм і прыёмамп іх праверкі.

Задача навучання арфаграфіі ў пачатковай школе заключаецца ў тым, каб, па-першае, давесці да свядомасці вучняў значэнне арфаграфіі і неабходнасць авалодвання ёю, і, па-другое, узброіць вучняў неабходнымі ведамі, уменнямі і навыкамі пісьма.

Спіс літаратуры

1. Аляксеева, В.А. Работа са слоўнікавымі словамі / В.А. Аляксеева // Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа.-2006. - №2. - С.13 - 18.

2. Львов, М.Р. Методнка преподавання русского языка в начальных классах: учеб. пособіе для студ. пед. пн-тов / М.Р. Львов, В.Г. Горецкпй, О.В. Сосновская. - М.: Просве^енпе, 2000 г. - 453 с.

3. Одегова, В.Ф. Развптпе орфографпческой зоркостп / В.Ф. Одегова // Начальная школа. - 1989. - №6. - С.20 - 22.

4. Рапацэвіч, Я.С. Выхаванне ўвагі малодшага школьніка / Я.С. Рапацэвіч // Пачатковая школа. - 1998. - №1 - 2, С.9 - 10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconЗапрашэнне да ўдзелу ў семінарах для настаўнікаў па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі І ацэнкі. Актыўная ацэнка»
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі І жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным...

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconЭтапы, задачы, формы працы, метады І прыёмы на ўроку

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconРоля літаратурнай гульні ў развіцці камунікатыўных здольнасцей вучняў
Г. К. Сяляўка [1]. Спосабы, метады, сродкі навучання вызначаюць назвы многіх існуючых тэхналогій: рэпрадуктыўныя, праблемнага навучання,...

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconМетады Метады павышэння энергетыкі І пераадоленне адчужэння
Тут прадстаўляюцца некаторыя метады для пачатку, каб хутчэй пазнаёміцца адзін з адным

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconАктыўныя метады ў выкладанні беларускай мовы І пазакласнай дзейнасці сш №3 г. Глыбокае
Актыўныя метады навучання ў маёй настаўніцкай практыцы аказаліся не прыгожай моднай тэорыяй, а практычай дзейнасцю, якая дае добрыя...

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconНародная педагогіка І сутнасць новай мадэлі дашкольнага навучання І выхавання "этнасад"
Г. Арловай, Г. Барташэвіч, А. Грымаця, М. Піліпенкі, Л. Ракавай І асабліва даследаванням шырокага кола народазнаўцаў (фалькларыстам,...

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Для якаснай арганізацыі працэсу навучання школьнікаў беларускай мове пасля увядзення...

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconНа дзённую форму навучання
Камп'ютэрная бяспека (напрамак — радыёфізічныя метады І праграмна-тэхнічныя сродкі)

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconСаўко Святлана
Навучальны гурток як спосаб падтрымкі педагогаў, якія выкарыстоўваюць метады актыўнага навучання

Эфектыўныя метады І прыёмы навучання арфаграфіі iconТэматыка курсавых работ для слухачоў II года навучання па спецыяльнасці перападрыхтоўкі
Ток-шоу ў нацыянальным тэлеэфіры: спецыфіка жанра, метады падрыхтоўкі І вядзення

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка