Чалавек І свет, 3 клас




НазваЧалавек І свет, 3 клас
Дата канвертавання18.04.2013
Памер25.17 Kb.
ТыпДокументы
Чалавек і свет, 3 клас

Тэма: Свойскія і дзікія жывёлы

Мэты: 1) фарміраваць уяўленне пра дзікіх і свойскіх жывёл;

             2) садзейнічаць паглыбленню атрыманых ведаў пра змены ў         жыцці жывёл з надыходам халадоў;  

              3) стварыць умовы для выхавання добрых адносін да жывёл.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Эмацыйны настрой на ўрок.

ІІ.Уступнае слова настаўніка.

Свет жывёл вельмі багаты і разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але і птушкі, і насякомыя, і земнаводныя.

Але сёння на ўроку мы будзем гаварыць менавіта пра звяроў.

-         Як называюцца звяры, што жывуць у лесе? ( дзікія)

-         Як называюцца звяры, якія жывуць з чалавекам? (свойскія)

-         Якіх дзікіх жывёл вы ведаеце?

-         Якія свойскія жывёлы вам вядомы?

ІІІ. Камандная гульня.

Да нас на урок прыйшлі коцік і сабачка. Якія галасы яны падаюць?

Зараз мы падзелімся на дзве каманды, адна каманда “Гаў-гаў”, а другая – “Мяў-мяў”. Кожнай камандзе па чарзе я буду загадваць загадкі пра жывёл. Вы павінны не толькі адгадаць загадкі, але і знайсці малюнак з адгадкай і прычапіць на дошку або да малюнка з лесам, калі гэта дзікая жывёла, або да малюнка з хатай, калі гэта свойская жывёла.

Ø Я рухавы звярок,

Заўжды весела мне.

Мая хатка – дупло

На высокай сасне.  (Вавёрка)

Ø Цалюткі дзень па снезе

Ганяў зайцоў у лесе.

Усе зайцы жывыя,

А ён сядзіць і вые.   (Воўк)

Ø Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Ø Зімою беленькі, улетку шэранькі.

Нікога не крыўдзіць, а сам усіх баіцца. (Заяц)

Ø Пасярод двара – гара,

Спераду – вілы, ззаду – мятла. (Карова)

Ø Свойска жывёла рагатая. Любіць аб’ядаць кару дрэў і кустоў. Дае нам малако і пух. (Каза)

Ø Па хаце ходзіць,

Хвастом водзіць. (Кот)

Ø  Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (конь)

Ø Рыжая дзяўчына

Залезла ноччу ў двор.

Курэй пералічыла,

Усіх панесла ў бор. (Ліса)

Ø Летам носіць ён кажух,

Мае свій абход пчаліны,

Уплятае мёд за двух

І збірае ў рот маліны. (Мядзведзь)

Ø Не згубіла, а ўсё шукае,

Не хворая, а ўсё стогне. (Свіння)

Ø Ляжыць на сене, сам не есць і нікому не дае. (Сабака)

Ø Сушыць сонейка на траўцы

Паласатыя матрацы.

Тут матрацы рох-рох-рох

Пакаціліся ў гарох.   (Дзікі)

ІV. Фізхвілінка.

Па бары ідзе мядзведзь,

Ён варушыцца ледзь-ледзь,

Улева, управа паглядзіць,

На дзвюх лапах пастаіць,

Галавою паківае

І вачамі памаргае.

З куста ягадкі зрывае

І ў рот сабе кідае.

А каму маргае – ніхто не знае.

V. Гульня “Лепшы гаспадар”.

Выходзяць два вучні: адзін – гаспадар, другі – коцік або сабачка з мягкай цацкай у руках. Свойская жывёла звяртаецца з просьбай да свайго гаспадара. Гаспадар расказвае, як ён клапоціцца пра свайго чацвераногага сябра.

VІ. Завучванне верша на памяць.

Вуркатаў у вусы кот:

“Вось залезу я на плот,

Верашчакі нагатую,

Добрых дзетак пачастую.

VІІ. Рэфлексія.

“Лесвіца поспеху”.

Вучні прычапляюць кожны свой смайлік на лесвіцу: калі ўрок спадабаўся і было вельмі цікава – на верхнюю прыступку, калі штосьці не спадабалася – на сярэднюю, а калі было зусім нецікава – на ніжнюю.

 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Чалавек І свет, 3 клас iconУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек І свет” І жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз...

Чалавек І свет, 3 клас iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Чалавек І свет, 3 клас iconЧалавек І свет, 5 клас
Вы, напэўна, здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта вада. Чалаек можа абысціся без нафты, алмазаў, золата, а без вады не зможа...

Чалавек І свет, 3 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Чалавек І свет, 3 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Чалавек І свет, 3 клас iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Чалавек І свет, 3 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Чалавек І свет, 3 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Чалавек І свет, 3 клас iconЧалавек І свет 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Абсталяванне: маленькія люстэркі для кожнага вучня, прымаўкі І прыказкі аб чысціні, загадкі на тэму “Сродкі асабістай гігіены” (зубная...

Чалавек І свет, 3 клас iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка