План урока,праблема якая патрабуе вырашэння




НазваПлан урока,праблема якая патрабуе вырашэння
Дата канвертавання18.04.2013
Памер127.32 Kb.
ТыпПлан урока


Прадмет: грамадазнаўства

Клас: 11

Тэма: “Рэгіянальная і аграрная палітыка”


В.С.Хілько, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай

кваліфікацыйнай катэгорыі


Мэта ўрока: знаёмства з рэгіянальнай і аграрнай палітыкай Рэспублікі

Беларусь на сучасным этапе.


Задачы ўрока: разглядзець крытэрыі падзелу тэрыторыі на рэгіёны;

вызначыць асноўныя накірункі іх развіцця;

развіваць уменне працаваць з тэрміналогіяй і рознымі

крыніцамі інфармацыі, аналізаваць інфармацыю, рабіць

вывады, прымяняць атрыманыя веды на практыцы;

вучыць несці калектыўную адказнасць;

дапамагчы вучням зразумець, што будучае Радзімы

залежыць ад іх грамадскай адказнасці, гонару за працу

сваіх землякоў; выпрацоўваць рысы патрыёта.


Тэхналагічная карта ўрока


План урока,праблема якая патрабуе вырашэння

1.Рэгіянальная палітыка беларускай дзяржавы.Асноўныя задачы развіцця рэгіёнаў.

2.Развіццё малых і сярэдніх гарадоў.

3.Дзяржаўная праграма адраджэння беларускай вёскі.

Магчымая праблема: разуменне неабходнасці развіцця перш за ўсё малых гарадоў і адраджэння вёскі.

Плануемыя вынікі вывучэння матэрыялу

Вучні ў канцы ўрока павінны ведаць:

  • асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь;

  • крытэрыіі вызначэння рэгіянальнага дзялення Беларусі;

  • разумець асаблівасці рэгіянальнай прамысловай, аграрнай,сацыяльнай палітыкі дзяржавы;

  • атрымаць уяўленне аб развіцці малых і сярэдніх гарадоў Беларусі,адраджэнні вёскі.




Развіццё навыкаў і уменняў вучняў

У выніку праведзення ўрока вучні павінны ўмець:

  • вызначаць галоўную думку тэкста падручніка;

  • паслядоўна апісваць сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы дзяржавы, накіраванныя на развіццё рэгіёнаў;

  • даваць азначэнне наступных тэрмінаў: рэгіён,адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і тэрытарыяльная адзінка, інфраструктура, рэгіянальная палітыка дзяржавы,рэгіянальная прамысловая, аграрная і сацыяльная палітыка дзяржавы, аграгарадок;

  • раскрываць прычынна-следчыя сувязі,знаходзіць праблему і магчымыя шляхі яе вырашэння;

  • аналізаваць інфармацыю з дадатковых крыніц і крытычна асэнсоўваць яе;

  • на прыкладзе развіцця Нясвіжа і Нясвіжскага раёна характарызаваць асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

  • працаваць у групах.

Метады навучання і формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці

Тып урока – вывучэнне новага матэрыялу.

Характар урока: паведамленне новага матэрыялу, першаснае замацаванне новых ведаў і іх далейшая сістэматызацыя праз прымяненне на практыцы.

Прыёмы дзейнасці настаўніка: вуснае апытванне, тлумачэнне, арганізацыя работы ў групах, правядзенне дыскусіі, карэкцыя ведаў.

Асноўныя тэрміны

Рэгіён,адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і тэрытарыяльная адзінка, інфраструктура, рэгіянальная палітыка дзяржавы,рэгіянальная прамысловая, аграрная і сацыяльная палітыка дзяржавы, аграгарадок;


Міжпрадметныя сувязі

Геаграфія Беларусі, 10 класс. Тэма “Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Беларусі.”

Гісторыя Беларусі 11 клас. Тэма “Рэспубліка Беларусь на шляху да стабілізацыі.”

Дадатковыя матэрыялы

1.Матэрыялы IV Усебеларускага народнага сходу.-Мінск,2011.

2.Матэрыялы мясцовай прэсы.

3.Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь/Мінск, “Пачатковая школа”- 2008,с.112.

4.Відэафільм “Развіццё сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна”

Абсталяванне дошкі


1. Палітыка-адміністрацыйная карта Беларусі

2. Кнігі “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”

3. Карткі з заданнямі групам

4. Мультымедыйная сістэма

5. Відэафільм “Нясвіж”

6. Фотаздымкі г.Турава, г.Нясвіжа, аграгарадкоў Нясвіжчыны.

Тэма, дата, дамашняе заданне, тэрміны:

  • рэгіён

  • адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

  • інфраструктура

  • мясцовыя павесткі

  • аграгарадок




Рэфлексіўна-ацэначны кампанент

  • Арганізацыя работы па метаду “Акварыум”;

  • прэзентацыя вынікаў работы ў групах;

  • праверка засваення тэрмінаў па метаду “рассыпаны тэкст”.

Пастаноўка і асэнсаваннне дамашняга задання

Параграф 15 вучэбнага дапаможніка для 11 класа,пытанні і заданні стар.144-146.


Сцэнарый урока


І. Арганізацыйны момант.

Настаўнік вітае вучняў,прапаноўвае заняць свае месцы ў групах,жадае поспехаў у рабоце.


ІІ. Выклік

Мая Радзіма – поле, нівы,

Над Нёманам – зялёны гай.

Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы –

Уся Беларусь ад краю ў край.

Аб чым гаворыцца ў гэтым вершы?

Які крытэрый пакладзены, каб паказаць адрозненні розных частак?

А ці так ужо розняцца розныя часткі нашай невялікай, неяк па-дамашняму ўтульнай краіны? Гэта ў Расіі ёсць і Запаляр’е і субтрапічная зона, халодная Сібір і цёплы поўдзень. Як вы думаеце, ці можна знайсці нейкія адрозненні ў розных частках Беларусі?

Прыкладны адказ вучняў. У гэтым вершы размова ідзе аб адрозненні розных частак краіны. Размеры нашай краіны невялікія, але адрозненні кліматычныя, дэмаграфічныя, рэлігійныя можна знайсці.

А навошта патрэбна выдзяляць гэтыя адрозненні? Ці так гэта важна?

Прыкладны адказ вучняў. Гэта патрэбна для таго, каб арыентавацца на розныя ўмовы пры развіцці адпаведнай часткі.

Так, асноўныя эканамічныя, сацыяльныя, культурныя накірункі развіцця залежаць ад спецыфікі ўмоў пэўнага рэгіёну.

Задачамі нашага ўрока і з’яўляецца вызначэнне ўмоў развіцця асобных частак Беларусі і прыярытэтных кірункаў іх развіцця.


ІІІ. Асэнсаванне.

1. Выбары лідара групы.

Паўтарэнне правіл работы ў групе:

ведае адзін – ведаюць усе;

даць магчымасць адказаць кожнаму;

адказнасць за веды кожнага нясе ўся група.

2. Работа ў групах. Заданні ляжаць на партах.Чытанне падручніка стар. 138 – 139, абзацы 1,2.Метад інсэрт.

Заданне №1 групам.

І група – вызначыць значэнне тэрміна “рэгіён”;

вычленіць у падручніку і дапоўніць самастойна крытэрыі падзелу на рэгіёны.


ІІ група – паказаць тэрытарыяльнае і адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне РБ. Выкарыстаць карту.

ІІІ група – вызначыць асноўныя тыпы рэгіёнаў. Паказаць у кластэры.(Дадатак 1).

Прэзентацыя адказаў

Прыкладныя адказы вучняў. Рэгіён – гэта вобласць(раён,частка краіны), якая адрозніваецца сукупнасцю натуральных або адносна ўстойлівых эканоміка-геаграфічных асаблівасцей.Крытэрыі гэтых асаблівасцей наступныя:прыродна-кліматычныя, гістарычныя, нацыянальныя, рэлігійныя, узровень развіцця.

На т эрыторыіі Рэспублікі Беларусь сем вялікіх тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак: 6 абласцей і горад Мінск, 112 гарадоў,1300 сельскіх саветаў, звыш 23.700 сельскіх пасяленняў.

Тэрытарыяльнымі з’яўляюцца адзінкі, у якіх не ствараюцца мясцовыя органы ўлады.

Заданне №2

Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру і матэрыял падручніка вызначыць асноўныя накірункі рэгіянальнай палітыкі дзяржавы

І група – “Рэгіянальная прамысловая палітыка”

Абавязковая ўмова – накірункі развіцця нашага раёна. Старонка падручніка 141.

Вынік работы - стварэнне калажа. (Дадатак 2)

ІІ група – “Рэгіянальная аграрная палітыка” на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Нясвіжскага раёна.

“Дзяржаўная праграма адраджэння беларускай вёскі”. Старонка падручніка 141-143,144. Выкарыстанне прэзентацыіі і відэафільма.(Дадатак 3).

ІІІ група – Развіццё малых і сярэдніх гарадоў.Старонка падручніка 142. Выкарыстанне прэзентацыіі.(Дадатак 4).

Фізмінутка для вачэй

Прэзентацыі адказаў

У ходзе прэзентацыі выкарыстоўваецца метад “Акварыум”.

Тэма дыскусіі “Ці патрэбна адраджаць вёску.


IV. Рэфлексіўна-ацэначная дзейнасць

1.Арганізацыя дыскусіі.Метад “Акварыум”.(Дадатак 5).

Тэма дыскусіі: Ці патрэбна адраджаць вёску.

Меркаванні вучняў могуць быць супрацьлеглымі.Настаўнік аналізуе вынікі дыскусіі. “Дзе нарадзіўся,там і згадзіўся”,- гаворыць беларуская народная пагаворка. “Не шукай шчасця і долі на чужым далёкім полі,не шукай”. Менавіта так,як лічыў Янка Купала,так лічыць мудры беларускі народ, лічым і мы, вашы настаўнікі і бацькі,і вельмі хочам, каб так лічылі і вы. Каб вярталіся на сваю малую радзіму і праслаўлялі яе сваёй працай.

2. Метад “рассыпаны тэкст”.Групам даюцца рассыпаныя сказы,патрэбна іх сабраць і даць азначэнні.(Дадатак 6).

  • абласцей якая вобласць, ад іншых адрозніваецца розных па прыкметах – гэта …

  • Саветы дэпутатаў, раён, , дзе вобласць ёсць мясцовыя горад– гэта …

  • галіны вытворчасць эканомікі, якія і забяспечваюць чалавека і жыццядзейнасць грамадства – …

  • аптымальнага мэтанакіраваная рэгіёнаў дзейнасць па забеспячэнні дзяржавы развіцця – гэта …

  • населены пункт добраўладкаваны сельскі – …

Праверка з дапамогай слайда

3. Шэсць адказаў “навошта”

  • Навошта вывучаем гэтую тэму?

  • Навошта характарызуем развіццё раёна?

  • Навошта працуем з дадатковай літаратурай?

  • Навошта працуем у групах?

  • Навошта даём адкрытыя ўрокі?

V. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак. Дамашняе заданне.


Літаратура:

1. Грамадазнаўства. Вучэбны дапаможнік для 11 класа. Пад рэдакцыяй доктара філасофскіх навук прафесара М.І.Вішнеўскага /Мінск “Народная асвета”.-2010.

2. Матэрыялы IV Усебеларускага народнага сходу

3. Матэрыялы мясцовай прэсы.

4. Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь/Мінск,”Пачатковая школа”- 2008,с.112


Дадатак 1


Кластар “Асноўныя рэгіёны Рэспублікі Беларусь”




Дадатак 2


ИЗ МАТЕРИАЛОВ IV ВСЕБЕЛОРУССКОГО СОБРАНИЯ


Беларусь – унитарное государство. Но это не значит, что всё зависит от центра. Инициатива на местах должна быть основной социально-экономического развития регионов.

В текущей пятилетке регионы Беларуси, многие населённые пункты преобразились. Мы во многом навели порядок на земле, создали в регионах более 120 тысяч рабочих мест.

Следует ориентироваться на новое качество регионального развития: передовые технологии, новую,XXI века культуру производства и быта, а главное – экономическую эффективность, обеспечивающую расширенное воспроизводство и конкурентоспособность.

Условия строительства жилья, особенно для молодёжи, в малых и средних городах будут самыми лучшими. Это же касается и инвестиций в социальную структуру.

Максимально будет стимулировать трудовую мобильность. Недавно мы приняли решение о повышении надбавок к заработной плате для молодых специалистов в сельских населённых пунктах. Это же введём и для малых городов.

Мы продолжим развитие бизнеса в малых и средних городах.

Мы сделаем упор на внедрение современных социальных технологий. Например, телемедицина. Сегодня половина минских поликлиник подключена к этой системе.

Развитие малых городов будет успешным, если в них создавать филиальные сети и дочерние предприятия крупной индустрии.


Дадатак 3

ИЗ МАТЕРИАЛОВ IV ВСЕБЕЛОРУССКОГО СОБРАНИЯ

ГОСУДАРСТВЕННАЯ ПРОГРАММА ВОЗРОЖДЕНИЯ БЕЛОРУССКОЙ ДЕРЕВНИ

Как уже отмечалось ранее, одной из основных социальных проблем в нашей стране являются значительные различия в условиях жизни города и деревни. В сельской местности нередко хуже, чем в городе, жилищные условия; менее развит комплекс социально-бытовых услуг, ниже уровень заработной платы, менее благоприятны условия для развития образования и проведения досуга, особенно молодёжи. В связи с этим неблагоприятной является демографическая ситуация.

25 марта 2005 г. Президент Республики Беларусь подписал Указ «О Государственной программе возрождения и развития села на 2005-2010 годы». Цель программы - улучшение условий жизни сельского населения и дальнейшее развитие сельскохозяйственного производства. На ее реализацию из бюджета республики было выделено около 70 трлн. рублей.

Программа определила, что возрождение развитие села должно происходить на основе укрепления аграрной экономики, повышение доходов сельского населения, уровня социально – бытового и инженерного обустройства сельских населённых пунктов, сохранения и оздоровления экологии в них при рациональном использовании государственных и иных инвестиций.

Одной из самых значительных мер является строительство сельских посёлков качественного нового типа – агрогородков. Агрогородок – это благоустроенный населённый пункт, в котором создаются производственная и социальная инфраструктуры для обеспечения выполнения всех социальных стандартов проживающему в нём населению и жителям прилегающих территорий. В течение 2005-2010 г.г. намечено построить около 1500 агрогородков.

В сельской местности осуществляется газификация всех жилых домов, сельские населённые пункты обеспечиваются стационарной или мобильной связью. Улучшаются условия для культурного досуга, для занятий физической культурой.

Жизнь на селе должна быть не менее комфортной, чем в городах. Это важнейший принцип региональной политики. На его реализацию направлены следующие государственные стимулы.

Будет продолжена программа создания сельских поселений нового типа – агрогородков. Все агрогородки будут маленькими деревенскими, если можно сказать, городами, где будут хорошее сообщение, дорога, детский сад, школа, Дом культуры, Дворец культуры, у кого как. В этой пятилетке почти 1,5 тысячи крупных деревень уже преобразованы в агрогородки.

Дадатак 4


ИЗ МАТЕРИАЛОВ IV ВСЕБЕЛОРУССКОГО СОБРАНИЯ

РАЗВИТИЕ МАЛЫХ И СРЕДНИХ ГОРОДОВ


Главными целями развития малых и средних городских поселений являются создание в них благоприятных условий для жизни населения, стабилизация социально-экономической ситуации и обеспечение устойчивого экономического роста. Планируется, по-возможности, сохранить существующие предприятия и создать соответствующие условия для размещения новых производств, ориентированных, прежде всего, на местные ресурсы, традиции местных жителей и потребности региона; стимулировать предпринимательскую деятельность граждан, возрождать традиционные ремесла и промыслы; широко привлекать инвестиции, в том числе иностранные.

Стратегии устойчивого развития регионов получили название Местные повестки XXI. Цель Местных повесток – определить основные направления перехода регионов к устойчивому развитию с учётом их эффективного участия в общем процессе развития страны. Первым Местную повестку принял г. Туров в 1999 г.; несколько позже к этой работе подключились пос. Копаткевичи Петриковского района Гомельской области, г. Дзержинск, г.Фаниполь, др.населенные пункты.


Дадатак 5

Метад “Акварыум”

Задачы:

  • стварыць умовы для канструктыўнага абмеркавання праблемы;

  • садзейнічаць пошуку аптымальных альтэрнатыў,прыняццю сумесных рашэнняў

  • дапамагчы развіццю камунікатыўных навыкаў.

Колькасць удзельнікаў – 7-12 чалавек.

Матэрыялы: спецыяльных матэрыялаў для дадзенага метаду не патрабуецца.

Ход работы.

1.Ствараюцца два кругі:унутраны і знешні.

Ва ўнутранным крузе 5 крэслаў, 3 з якіх займаюцца пастаяннымі ўдзельнікамі дыскусіі,якія да канца не могуць выйсці з круга.

2.Два крэслы застаюцца свабоднымі.У працэсе дыскусіі іх можа заняць любы удзельнік са знешняга круга, выказаць сваё меркаванне і вярнуцца на месца.

3.Настаўнік зачытвае тэму ці праблему і прапануе пачаць абмеркаванне.Удзельнікі са знешняга круга самі вызначаюць момант і долю свайго ўдзелу.

4.Пры аналізе вынікаў дыскусіі звяртаецца увага не толькі на яе змест,але і карэктнасць працэсу правядзення.


Дадатак 6


Метад “рассыпаны тэкст”.

  • вобласць, якая адрозніваецца ад іншых абласцей па розных прыкметах – гэта рэгіён.

  • вобласць, раён,горад дзе ёсць мясцовыя Саветы дэпутатаў – гэта адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

  • галіны эканомікі, якія забяспечваюць вытворчасць і жыццядзейнасць чалавека і грамадства – інфраструктура.

  • мэтанакіраваная дзейнасць дзяржавы па забеспячэнні аптымальнага развіцця рэгіёнаў – гэта рэгіянальная палітыка дзяржавы.

  • добраўпарадкаваны сельскі населены пункт – аграгарадок.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconТэма ўрока: кветка, якая лётае. Мэта ўрока
Мэта ўрока: навучыць перадаваць ў малюнку форму матылька па зададзенаму алгарытму з прымяненнем дапаможных ліній

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока
Цель урока: изучение особенностей строения и свойств простых веществ галогенов и их соединений

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока
Цель урока: сформировать представление о культуре, истории, хозяйстве и духовных ценностях государства

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока
Место проведения урока: моу сош №2 городского округа город Буй Костромской области

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconВыкарыстанне інтэрактыўных метадаў у рабоце класнага кіраўніка
Дынамічнае развіцце дзяржавы І грамадства патрабуе ад школы фармавання асобы актыўнай, арганізаванай І адказнай, камунікабельнай,...

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока
Цель урока: познакомить учащихся с особенностями природы Австралии, основными представителями органического мира континента

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока с использованием эор
Тема и номер урока в теме: Расцвет древнерусского государства при Ярославе Мудром(1 урок)

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан-конспект урока
Цель урока: создать условия для развития творческого потенциала учащихся, приобретения умений самостоятельно извлекать знания из...

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconМолодой юрист из Докшиц благодарен судьбе и своим учителям
Найбольшае маральнае задавальненне малады юрыст атрымлівае, па яго словах, калі ўдаецца дапамагчы прадпрыемству пры пагашэнні запазычанасці,...

План урока,праблема якая патрабуе вырашэння iconПлан урока Арганізацыйны момант
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова змогуць вышыць адну літару манаграмы на насоўцы тамбурным швом ( мяркуецца, што да канца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка