Вінцэнт дунін-марцінкевіч




НазваВінцэнт дунін-марцінкевіч
Дата канвертавання18.04.2013
Памер34.01 Kb.
ТыпДокументы
ВІНЦЭНТ

ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧ

(1808—1884)


і яго «Пінская шляхта»


Роля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай нацыянальнай культуры, і найперш — літаратуры вызначаецца ідэйна-эстэтычнай вартасцю яго твораў, а таксама тым, што ён першым прысвяціў сваю творчасць роднаму беларускаму народу. Ён назваў сябе дударом, што насамрэч адпавядала тагачаснай сапраўднасці і рэчаіснасці. Менавіта В. Дунін-Марцінкевіч праклаў тую першую, нязведаную да яго, сцяжынку, па якой пайшлі неўзабаве Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас і іншыя творцы.

Паэт і драматург Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў фальварку Панюшкавічы цяперашняга Бабруйскага раёна. Скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта. З 1828 года — каморнік Мінскага межавога суда, перакладчык у каталіцкай духоўнай кансісторыі.

У 1840 годзе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч пакінуў дзяржаўную службу і пасяліўся ў маёнтку Люцынка каля Івянца. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў і напісанне пракламацый (у прыватнасці, паліцыя прыпісвала яму аўтарства антыўрадавых выданняў, такіх, як «Гутаркі старога дзеда») звыш года (кастрычнік 1864-га— снежань 1865-га) правёў у Мінскім астрозе, пасля чаго быў вызвалены пад пастаянны нагляд паліцыі. А яго дачка Каміла за тую ж паўстанцкую дзейнасць з 1863 года адбывала ссылку ажно ў Салікамску.

Першыя творы В. Дуніна-Марцінкевіча— лібрэта да аперэт «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада». «Рэкруцкі яўрэйскі набор» яшчэ ў 1841 годзе быў пастаўлены ў Мінску самім Дуніным-Марцінкевічам; больш таго, Вікенцій Іванавіч выканаў у гэтай аперэце адну з галоўных роляў. У 1846 годзе ў Вільні ён выдаў сваю «Сельскую ідылію» — оперу ў двух актах на беларускай і польскай мовах. Упершыню яна была пастаўлена ў 1852 годзе на мінскай сцэне створаным ім тэатральным калектывам.

У 1855 годзе паэт піша вершаваныя творы «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», у 1857-м — «Шчароўскія дажынкі», «Травіца брат-сястрыца» і «Быліцы. Расказы Навума», у якіх адлюстраваны народныя традыцыі і звычаі з выкарыстаннем элементаў і вобразаў з беларускіх казак, легенд, народных паданняў

Найбольшую ж вядомасць Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу прынесла першая ў айчыннай гісторыі беларуская нацыянальная п'еса— фарс-вадэвіль «Пінская шляхта», напісаная ў 1866 годзе. У творы выкрываецца паразітычная сутнасць царскіх чыноўнікаў, іх нахабства, адчуванне непакаранасці за свае дзеянні і справы. Песцяць душу і сэрца гледача багацце камедыйных сцэн з жыцця і побыту сялян, мноства народных песень і танцаў.

А яшчэ раней — у 1859-м — пісьменнік першым пераклаў на беларускую мову знакамітага «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.

У 1850-я гады Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч распрацоўваў новыя літаратурна-жанравыя формы: вершаванае апавяданне, аповесць, баладу. Вялікая цікавасць і веданне ім народных звычаяў, традыцый і павер'яў, выкарыстанне вобразаў з вуснай народнай творчасці дазвалялі пісьменніку ствараць яркія і запамінальныя вобразы і характары герояў. У яго творах практычна не было сентыменталізму, а на першы план выходзілі маральная і бытавая праблематыка і рэчаіснасць, надзённыя з'явы і рэаліі. Так, у вершаванай паэме Дуніна-Марцінкевіча «Купала» выразна прасочваецца ідэя маральнай чысціні прадстаўнікоў народных мас, а ў паэме «Гапон» — гэтаксама дакладна адлюстравана змаганне галоўнага героя за сваё шчасце, чалавечую годнасць. У многіх творах пісьменніка адчуваліся матывы нарастання стыхійнага бунту ў асяроддзі сялян, у прыватнасці — незадаволенасць рэкрутчынай.

Галоўнае ж у тым, што Вінцэнт (Вікенцій Іванавіч) Дунін-Марцінкевіч ва ўсёй сваёй творчасці паэтызаваў жыццё і побыт беларускага народа як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, славіў працавітасць простага чалавека, яго сумленнасць, шчырасць і праведнасць.

Пісьменнік і асветнік Дунін-Марцінкевіч лічыў, што кнігі, напісаныя ім на роднай беларускай мове, трапіўшы ў рукі чытачоў, будуць спрыяць спасціжэнню імі граматы і, гэтым самым, дапамагаць распаўсюджванню асветы ў шырокіх народных масах. Аднак неўзабаве гэтыя ілюзіі пацярпелі крах. Ужо ў прадмове да перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча Вікенцій Іванавіч з горыччу пісаў: «Мае творы на гэтым дыялекце, маючы мэтай разбудзіць нашага селяніна, а таксама бедную беларускую і літоўскую шляхту да навучання, да гэтага часу не знайшлі, акрамя некалькіх асоб, прыхільнікаў у гэтых самастойных колах нашага грамадства, якія, адпаведна богу і добрасумленнасці найбольш павінны былі б далучыцца да асветы неадукаваных суайчыннікаў...».

Аднак яго творы і педагагічная дзейнасць усё ж паспрыялі развіццю, паглыбленню і ўдасканаленню як беларускай мовы, так і нашай нацыянальнай адукацыі.


Крыніца:

Мяснікоў, А. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго “Пінская шляхта” // Мяснікоў, А. Сто асоб беларускай гісторыі : гістарычныя партрэты / Анатоль Мяснікоў. — 2-е выданне, дапрацаванае. — Мінск : Литература и искусство, 2009. — С. 98—100.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вінцэнт дунін-марцінкевіч iconДунін-марцінкевіч вінцэнт іванавіч
В. Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы, што на Бабруйшчыне. Беларус па паходжанні, які, верагодна, меў шведскія...

Вінцэнт дунін-марцінкевіч icon1. Том Дунін-Марцінкевіч, В
Збор твораў. У 2 т. Т. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці І апавяданні / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад з тэкст падрыхт., прадм.,...

Вінцэнт дунін-марцінкевіч iconТаццяна Кабржыцкая, Усевалад Рагойша
Вінцэнт дунін-марцінкевіч, станіслаў манюшка, аляксандр фрэдра: пачаткі класічнага рэпертуару тэатральнай славяншчыны

Вінцэнт дунін-марцінкевіч iconСемінар Рэферат Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч І паўстанне 1863 г
Этн стихи уже довольно распространены и так убедительно действуют на крестьян, что где только они появилнсь, то крестьяне перестали...

Вінцэнт дунін-марцінкевіч iconЛія Кісялёва Фабрыка мрояў Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч адрасаваў сваю беларускамоўную творчасць абсалютна канкрэтнаму «чытацкаму слою» — сялянам І «беднай літоўскай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка