Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока




НазваУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Дата канвертавання18.04.2013
Памер73.07 Kb.
ТыпУрок
Аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама

Трокеніцкая базавая агульнаадукацыйная школа


Урок беларускай літаратуры ў 8 класе


Тэма ўрока.


Услаўленне гераізму і асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”.


Настаўнік Таргонская Яўгенія Тадэвушаўна


Урок беларускай літаратуры ў 8 класе


Настаўнік Таргонская Яўгенія Тадэвушаўна


Тэма ўрока. Услаўленне гераізму і асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”.


Эпіграф. Мабыць, найбольшае зло ў нашым жыцці – спрадвечнае наша бяспамяцтва.

Васіль Быкаў.


Форма ўрока: педагагічная майстэрня.


Мэты: дапамагчы вучням адчуць і зразумець трагічнасць і велічнасць лёсу герояў аповесці;

развіваць навыкі аналізу мастацкага твора, творчыя здольнасці вучняў;

выхоўваць патрыятычныя пачуцці.


Ход урока:


  1. Арганізацыйны момант.


Старажытныя мудрацы гаварылі: ”Ніколі не гавары не падумаўшы!” Гэтага прынцыпу мы пастараемся прытрымлівацца сёння на ўроку. А ўрок у нас незвычайны. У нас – майстэрня. Мы будзем аналізаваць тэкст, адказваць на пытанні, разважаць. Думка кожнага вельмі важная. Урок будзе складацца з цэлага шэрагу заданняў як калектыўных, так і індывідуальных. Спадзяюся, што к канцу ўрока мы станем лепшымі ў думках, учынках, дзяннях. І калі мы гэта ўсвядомім, мэта будзе дасягнута.


Індукцыя.


Гучыць музыка.

Настаўнік чытае верш А.Пысіна “Байцам не сняцца пантэоны”


На абелісках – толькі даты,

Імёны многіх не знайсці.

І невядомыя салдаты

Маўчаць у сціплым забыцці.


Байцам не сняцца пантэоны,

У іх з маленства клопат быў,

Каб рунню дыхаў дол зялёны,

Каб град калоссе не пабіў.


Усё далей у незваротнае мінулае адыходзіць Вялікая Айчынная вайна, але вынікі яе дагэтуль відаць у нашым жыцці. Мінула столькі гадоў, хутка наш народ будзе адзначаць вялікую гадавіну – 65 год з дня вызвалення, а памяць пра яе жывая ў свядомасці і ў сэрцах людзей. На самай справе, як можна забыць неўміручы подзвіг беларускага народа, нашы велізарныя страты, прынесеныя ў імя перамогі.


  1. Самаканструкцыя.


Вайна... Якія асацыяцыі выклікае ў вас гэта слова. Запішыце рад слоў-асацыяцый.

Вучні чытаюць свае словы, вядзецца іх аналіз. Затым кожны рад дапаўняецца новымі пачутымі асацыяцыямі.

Падкрэсліце самае важнае, на ваш погляд, слова ў сваім асацыятыўным радзе. Вучні падкрэсліваюць і называюць.


Памяць чалавека, на жаль, абмежавана ў сваіх магчымасцях. Тое, што нядаўна яшчэ было памятна, праз некалькі гадоў зацягваецца туманам забыцця. Няўмольна радзеюць рады ветэранаў, тых, хто з першых вуснаў мог бы расказаць пра мінулую вайну людзям. Таму і сённяшні наш урок па аповесці В.Быкава “Жураўліны крык” мы назавём – урок-памяць.


Давайце паразважаем над сэнсам выказвання В.Быкава, якое вы бачыце на дошцы:

Жорсткая, бязлітасная памяць абавязвае нас, былых салдат, быць праўдзівымі і сумленнымі да канца свайго жыцця. Яна абавязвае нас расказаць сённяшняму пакаленню ўсю праўду пра вайну, якой бы страшнай і трагічнай ні была праўда” (будучы жывым сведкам тых страшных падзей, пісьменнік усведамляе сваю адказнасць перад цяперашнімі і будучымі пакаленнямі за аб’ектыўны мастацкі летапіс эпохі).


  1. Сацыяканструкцыя (праца ў групах)


Максім Горкі некалі сказаў: “Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне. Смелыя і мужныя выбіраюць першую. Баязлівыя і скупыя - другую”.


1 гр. Хто з герояў твора выбраў першую форму жыцця – гарэнне. Абгрунтуйце свой выбар. (Свіст, Карпенка, Фішар).


2 гр. У якіх герояў, на вашу думку, другая форма жыцця – гніенне. Паразважайце над магчымымі прычынамі.


Дадатковыя пытанні:


  1. Чаму В.Быкаў звяртаецца да мінулага сваіх герояў? (каб асвятліць чалавека знутры, дакапацца да скрытых спружын і матываў яго паводзін і ўчынкаў, каб паказаць вытокі мужнасці і гераізму, трусасці і подласці).

  2. Ці можна сказаць, што Фішар, застрэліўшы ўсяго аднаго немца, здзейсніў подзвіг? (можна, бо на яго здзяйсненне спатрэбіліся ўсе сілы Фішара і нават само яго жыццё)

  3. Усе героі аповесці “Жураўліны крык” гінуць. Каго з іх і чаму табе найбольш шкада? Аргументуй сваю думку. (у кожнага з герояў быў па-свойму цяжкі і трагічны лёс, гібель кожнага выклікае сум і шкадаванне).



4. Сацыялізацыя.

Выступленні прадстаўнікоў груп.


Так, вайна прымушала людзей стаць перад суровым выбарам паміж жыццём і смерцю, абавязкам і страхам. Не ўсе вытрымлівалі гэтае суровае выпрабаванне. Былі і такія, што спрабавалі абхітрыць і таварышаў, і самую смерць.


5. Разрыў.


Вучаніца чытае з памяці ўрывак з аповесці ( ад слоў “Глечык, зажмурыўшыся, усім нямытым, запэцканым слязьмі тварам...)


Адзін за адным гінуць героі. У акопе застаецца самы малады, але страшэнна пастарэлы за адны суткі Глечык.


Давайце паразважаем, чаму аўтар уводзіць у твор вобраз адлятаючых журавоў і звязвае яго менавіта з Глечыкам?

(трапная мастацкая паралель, створаная пісьменнікам у гэтым урыўку, -Глечык – журавель- дапамагае адчуць незвычайную трагедыйнасць падзеі , глыбей перажыць асабістую трагедыю Глечыка і ў той жа час зразумець веліч гэтага юнака, для якога лёсавызначальнымі былі такія “ўладарныя паняцці, як прысяга і абавязак перад Радзімай”, “гнеў таварышаў”, “загад камбата, які належала выканаць”.


Дзякуючы праўдзіваму таленту Быкава чытач паспеў перажыць увесь бой і ўсе страты, адну за адной, адчуў бязлітаснасць і тугу смерці. Але чытач можа адысці ў свой, мірны час, да сваіх спраў, клопатаў, радасцей. Пакінуўшы на тым адзінокім пераездзе з абломкам шлагбаума байца – ледзь не хлопчыка. Пакінуўшы яго паміраць замест сябе, за сябе. Бо час незваротны. Але што ён не можа, не павінен, не мае права - гэта забыць!


  1. Творчасць.


Адбываецца своеасаблівая інсцэніроўка, паводле якой да прысутных Вучань-Памяць выклікае вобразы загінуўшых герояў – старшыну Карпенку, байцоў Фішара, Глечыка, Свіста. У маналогах, падрыхтаваных вучнямі, ім даводзіцца сказаць слова ад імя загінуўшага героя.


Вучань-Памяць.


Памяць жывая, і памяць прыходзіць

Аб тых, хто мужна змагаўся.

Я выклікаю сваёй памяццю Вас, паважаны старшына Карпенка.


Карпенка: Так, значыць, Пшанічны ўцёк. Недагледзеў нечага ў чалавеку. А паглядзіце, як Фішар абараняўся! Таксама не зразумеў поўнасцю я гэтага чалавека. Адно хачу сказаць: трэба давяраць чалавеку, верыць у яго. І старацца рабіць гэта як найхутчэй, пры жыцці. Веру ў Свіста. Сапраўдны баец, хоць і меў у жыцці памылкі.


Вучань-памяць. Баец Фішар!


Фішар: Адчуваю сябе салдатам, бо выканаў свой абавязак да канца. І яшчэ зразумеў: і тыя геніі, што стваралі мастацтва вечнага – і Мікеланджэла, і Чэліні, і Верашчагін, і Грэкаў – у свой час браліся за шпагу ці вінтоўку і выступалі на ворагаў. Відаць, барацьба за права жыць была вышэй за мастацтва, і ёй, пэўна, суджана перажыць яго.


Вучань-Памяць. Баец Свіст!


Свіст. Эх, позна-позна, і так рана-рана! Не так жыў! Многа памылак зрабіў! Каб давялося зноў пачаць жыццё, увесь час змагаўся б з подласцю людской. Змагаўся б за чалавека.


Вучань-Памяць. Баец Глечык!


Глечык. Мама! Родная! Перад табою я заўжды ў даўгу. Неразумны быў, не зразумеў цябе. З дому ўцёк, з роднага дому! Ты прыехала мяне шукаць, прасіла вярнуцца, а галоўнае,- не крыўдаваць, але я маўчаў, не адказваў на пісьмы. Я ж ведаў, што ў пачатку вайны айчым пайшоў у войска. А ты з Настачкай засталася адна. Я знаў, што патрэбны там, у родным доме, але былая крыўда не давала забыцца на яе. Які ж неразумны быў! Не цаніў самага дарагога!


Вучань-Памяць чытае верш М.Дуксы “Родны дом”


Родны дом!

Ён умее чакаць, як паром.

Можна выбіцца з сіл

Ад дарог і трывог,

Трэба помніць,

Што ёсць родны дом.

Родны дом!

Узбярэжжа зялёны маяк!

Цераз ветразі вёрст,

Цераз шум баравы

Ён здалёку вітае, пытае:

  • Ну, як? Ці жывы?



А зараз давайце ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў сабой у імя іншых людзей і ў час вайны, і ў мірны час.


Хвіліна маўчання.


  1. Падагульненне. Рэфлексія.


Памяць людская дапамагае людзям адчуць сувязь пакаленняў, адказнасць за лёс сваёй зямлі, мовы, культуры. Закончыць нашу размову хацелася б словамі вядомага беларускага паэта П.Панчанкі:

Жыццё пражыць – не поле перайсці.

А трэба і жыццё пражыць, як поле.

Каб хоць адным зярняткам узысці

І каб асот не заглушыў ніколі.


Няхай на вашым жыццёвым полі спее багаты ўраджай добрых спраў. Помніце аб тых, каму мы абавязаны шчасцем ісці па жыццёваму полю. Няхай не заглушае яго асот бяспамяцтва.


Выстаўленне і каменціраванне адзнак.


На дошцы “Сёння на ўроку я зразумеў, што...

я ўсвядоміў, што...

я пераканаўся ў тым, што...


Д/З . На дошцы запісаны адказы на пытанне “Што я зраблю пасля сённяшняга ўрока?”

  1. Наведаю бібліятэку, каб узяць і прачытаць кнігу пра вайну.

  2. Наведаю помнік у гонар загінуўшых землякоў.

  3. Паспрабую больш даведацца пра лёс маіх сваякоў у гады вайны.

  4. Напішу сачыненне “Мой любімы герой у аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”







Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка "Я з вогненнай вёскі…"
Тэма: “Аб мінулым дзеля будучыні”: Урок беларускай літаратуры ў 11 класе па кнізе А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка “Я з вогненнай...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе філасофская лірыка. М. Танк "шчасце"
Тып урока: урок засваення новых ведаў з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій І элементаў тэхналогіі “Развіццё крытычнага...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconКонкурс Тэма
Тэма: Урок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” (Урок пазакласнага чытання ў 11 (9) класе, 4 чвэрць, красавік...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе "З прыродай зліўшыся душой…"
Урок беларускай літаратуры ў 8 класе “З прыродай зліўшыся душой…” (Пейзажная лірыка. Я. Колас. “О, край родны, край прыгожы!”)

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок: беларуская літаратура
План-канспект урока беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме: “Янка Купала. “Раскіданае гняздо”. Пошукі маладым пакаленнем шляхоў...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай мовы ў 4 класе. Тэма
Тэма: Замацаванне вывучанага. Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў 1-га скланення ў Назоўным І вінавальным склонах

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconУрок беларускай літаратуры
Дыдактычная мэта ўрока: Раскрыць сутнасць праблемы “патрыятызму” ў сучаснай беларускай літаратуры; грамадзянскую І патрыятычную пазіцыю...

Урок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока iconТэма: "Зямля бацькоў-зямля святая" тып урока:інтэграваны ўрок геаграфіі І беларускай мовы І літаратуры
Мэта: рэалізацыя “халістычнага” прынцыпу адукацыі ў ліцэйскай педагагічнай прасторы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка