Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты




НазваТэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты
Дата канвертавання18.04.2013
Памер61.26 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”

Гіро Ірынна Генадзьеўна


Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі.

Мэты: фарміраваць уменне вызначаць прыстаўку ў словах, вучыць ужываць словы з прыстаўкамі адпаведна сэнсу сказа;

развіваць вусную мову вучняў, выхоўваць інтарэс да навукі, ветлівасць, акуратнасць, беражлівыя адносіны да прыроды; вучыць клапаціцца аб сваім здароўі.

Абсталяванне: елка, елачныя цацкі, гірлянда, гульня “Рамонт слоў”(карткі са слоўнікавымі словамі), шарыкі (рознаўзроўневыя заданні), святлафоры (для самаацэнкі),

Ход урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны момант. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўрока.

Добрым настроем,

Усмешкай сустрэнь

Ясны, бязвоблачны,

Сонечны дзень.

- І сапраўды, дзень сёння цудоўны. Зіма прыносіць шмат радасці і дарослым, і дзецям.

А яшчэ зімой увесь народ рыхтуецца да самага любімага свята. Да якога? (Да Новага года)

- Што з’яўляецца сімвалам свята? (Елка). Так. Да нас таксама завітала лясная госця. (Елка)


- Прыгледзьцеся ўважліва і скажыце, чаго не хапае нашай прыгажуні? (Цацак)


- Давайце апранём елку ў святочнае адзенне. Для гэтага нам трэба вельмі пастарацца і тады елачка таксама адорыць нас сюрпрызам.


- З кожным выкананым заданнем на елцы будуць паяўляцца цацкі.


ІІ. Маўленчая размінка.

  1. Гульня “Знайдзіце лішняе”.

-Уважліва паслухайце і назавіце лішняе слова.

а) прывоз, прыезд, прызёр, прыказка (прызёр-чалавек, які выўграў за свае старанні прыз або атрымаў ўзнагароду);

б) запраўка, задума, загадка, заяц ;

в) выцінанка, выгляд, выстава, выезд (выцінанка-выразанка, від дэкаратэўна-прыкладнога мастацтва).

-Што такое ПРЫСТАЎКА?

(1-я цацка на нашай елцы)


ІІІ.Чыстапісанне.

Каб прыгожа нам пісаць,

Трэба спінкі выпрамляць,

Сшытак пад вуглом пакласць,

Ручку правільна трымаць.

Ее Ее Ее

ел ем ен

-Якое слова схавалася сярод элементаў?

l е l л l к l а l

елка [й э л к а]- 4л, 5г.

-Паглядзіце, што запісана на дошцы? (словы)

-Прачытайце іх.


УПРЫГОЖВАЦЬ, НЕЛЬГА, ЕЛКА, СВЕЧКІ


-Можа, хто-небудзь здагадаўся, што трэба зрабіць са словамі? (Змяніць, паставіць у пэўным пардку, каб атрымаўся сказ).

-Як правільна аформіць сказ? Запішыце яго.


Елку нельга ўпрыгожваць свечкамі. –Чаму свечкамі нельга ўпрыгожваць елку?

ІV. Арфаграфічная мінутка.

-Знайдзіце афаграмы. Растлумачце напісанне літар.

( 2-я цацка на елцы)


V. Слоўнікавая дыктоўка.

  1. Гульня “Рамонт слоў”

ВСНЬСК, ДЦВТЦЬ, ГРДСК, БТРБРД, КМБЙНР, ДРЎЛН, ПСЧН, ЦВСЦ

(восеньскі, адцвітаць, гарадскі, бутэрброд, камбайнер, драўляны, пясчаны, цвісці)

Узаемаправерка.


(3-я цацка на елцы)

VІ. Фізкультмінутка.


VІІ. Знаёмства з тэмай ўрока. Замацаванне матэрыялу.

-Сёння мы працягнем знаёмства з прыстаўкамі: Паглядзім якое значэнне нясе прыстаўка ў сказе.


  1. Заданне.

а) Перад вамі – тэкст. Трэба выкарыстаць слова з такой прыстаўкай, каб яно адпавядала сэнсу сказа. (на дошцы)

Зімою

Некаторыя птушкі і звяры (ад-/за-)пасаюць корм на зіму. Бабры (на-/пад-)лавілі і (на-/за-)хавалі ў норах рыбы. Вавёркі (па-/на-)сушылі грыбоў і арэхаў. Толькі мядзведзі (за-/пад-)лезуць ў бярлог і (па-/за-)снуць на ўсю зіму.


-Чаму менавіта такую прыстаўку трэба выкарыстаць?

-Як да зімы рыхтуюцца ваўкі? (не запасаюць корм, шукаюць, чым пажывіцца, бегаючы па лесе)

-Бабры? (запасаюць галлё, карэнне)

-А як чалавек можа дапамгчы птушкам і звярам у зімовы час?


б) Пісьмо па памяці з каментыраваннем (2-3 сказы). Вызначэнне прыставак.

-Які вывад можна зрабіць адносна ўжывання прыставак у сказе?


ВЫВАД: АД ВЫБАРУ ПРЫСТАЎКІ ЗАЛЕЖЫЦЬ СЭНС СКАЗА.


(4-я цацка на елцы)


  1. Гульня “Знайдзі пару”.

На дошцы – словы. Трэба знайсці пару. Падказка: словы- антонімы.

-Што такое антонімы?


УКЛЮЧЫЛІ ЗАКРЫЎ

АДЛЯЦЕЛІ АДКЛЕІЎ

ЗАКЛЕІЎ ВЫСКАЧЫЛІ

ПАДПЛЫЛА ПРЫЛЯЦЕЛІ

АДКРЫЎ ВЫКЛЮЧЫЛІ

ЗАСКОЧЫЛІ АДПЛЫЛА


(5-я цацка на елцы)


VІІІ. Самастойная работа.

  1. Гульня “Правер сябе”

Кожны вучань атрымоўвае заданне (на выбар)


а) У трох скрынках - шары з заданнямі трох узроўняў. Дзеці робяць выбар.








1-ы ўзровень (5-6 балаў)

Прачытаць тэкст. У выдзеленых словах вызначыць прыстаўку.

Беражыце здароўе

Быў вялікі мароз. Засвяціла сонейка. Дзеці захацелі пакатацца на санках з гары. Адзін хлопчык скінуў паліто і сеў на ім адпачыць. Доўга прасядзеў хлопчык. Яму зрабілася холадна. Вечарам у яго забалела галава. Доўга хварэў хлопчык. Ледзь вылечыў яго доктар.


-Чаму захварэў хлопчык?

-Якія парады вы яму дадзіце?

-Якая галоўная думка тэксту? (Трэба самому клапаціцца аб сваім здароўі)


2-і ўзровень (7-8 балаў)

Прачытаць тэкст. Знайсці словы з прыстаўкамі. Вызначыць прыстаўку.

Беражыце здароўе

Быў вялікі мароз. Засвяціла сонейка. Дзеці захацелі пакатацца на санках з гары. Адзін хлопчык скінуў паліто і сеў на ім адпачыць. Доўга прасядзеў хлопчык. Яму зрабілася холадна. Вечарам у яго забалела галава. Доўга хварэў хлопчык. Ледзь вылечыў яго доктар.

3-і ўзровент (9-10 балаў)

Прачытаць тэкст. Уставіць прапушчаныя літары. Знайсці словы з прыстаўкамі. Вызначыць прыстаўку.

Беражыце здароўе

Быў в..лікі мароз. З..свяціла сонейка. Дзеці з..хацелі п..катацца на санках з гары. Адзін хлопчык скінуў паліто і сеў на ім адпач..ць. Доўга прас..дзеў хлопчык. Яму зрабілася холадна. Вечарам у яго з..балела галава. Доўга хварэў хлопчык. Ледзь в..лечыў яго доктар.


б) Праверка.

(6-я цацка)

  1. Заданне.

Выпішыце групамі аднакаранёвыя словы. Абазначце прыстаўку.



-бег-


-лят-








Прыбег, паляцеў, забег, падбег, вылецеў, перабег, адбег, пераляцеў, выбег, даляцеў.


(7-я цацка)


ІХ. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

-Наша елка з вашай дапамогай стала прыгожай, святочнай.

-Падніміце рукі той, каму ўсё было зразумела.

-Усміхніцеся, калі вам спадабаўся наш ўрок.


-У кожнага на парце-святлафор. Пакладзіце пальчык на той колер, якому адпявядае ваша работа на ўроку.


3-5-


6-8


9-10


-Наша прыгажуня-госця таксама падрыхтавала дл вас сюрпрыз.


(На елцы запальваюцца агні. Гучыць навагодняя мелодыя)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconТэма : прызначэнне І ўжыванне ў мове сінонімаў І антонімаў
Мэта: удасканальваць уменне ўжываць сінонімы І антонімы ў вуснай І пісьмовай мове

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconКруглагадовая алімпіяда па беларускай мове
Адзначце правільны адказ. Ужыванне слоў у адпаведнасці з ІХ значэннем – гэта

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconТэма: Дзейнік І выказнік як аснова сказа. Замацаванне Мэты
Прачытайце сказ запісаны на дошцы. Падлічыце колькі ў ім слоў. Які гэта сказ па мэце выказвання?

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconДз, дж для пераносу Мэты: Пазнаёміць з правілам пераносу слоў з дз,дж
Мэты: Пазнаёміць з правілам пераносу слоў з дз,дж у сярэдзіне; адпрацоўваць уменне пераносіць словы ў адпаведнасці з правіламі пераносу;развіваць...

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconРазмежаванне злучникаў и злучальных слоў Мэты
Мэты: садзейнiчаць пашырэнню ведаў вучняў пра складаны сказ, яго будову, сродкi сувязi

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconСамастойная работа
Ад дадзеных слоў утварыце новыя з прыстаўкамі з-, с-, раз-, рас- І запішыце ІХ: класці, сыпаць, казаць, будзіць, вязаць, несці, садзіць,...

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconПраект Тэма: Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных І пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў Праблема
Мэта: Арганізаваць прэзентацыю праекта па тэме "Ужыванне складаназалежных сказаў у тэкстах вусных І пісьмовых выказванняў розных...

Тэма: Ужыванне ў мове слоў з прыстаўкамі. Мэты iconКім Ю. Ужыванне лічэбнікаў у сучаснай карэйскай мове
У карэйскай мове ёсць два наборы лічэбнікаў, якія ўмоўна называюцца “карэйскімі” І “кітайскімі”. Два шэрагі маюць рознае паходжанне,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка