Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку




НазваЗакончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку
Дата канвертавання18.04.2013
Памер41.9 Kb.
ТыпЗакон


Упраўленне адукацыі Навагрудскага РВК

ДУА “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад-базавая школа”




Сцэнарый абрада “Гуканне вясны”

Падрыхтавалі: настаўнікі пачатковых класаў Чубрык Н.В., Пілько .А.


Гурты збіраюцца у розных месцах ( паблізу цэнтральнай пляцоўкі) з такім разлікам, каб іх спевы былі чутны адзін адзнаму і ствараўся эфект перагуквання (рэха).

Адна з дзяўчынак у гурце кажа:”Дзяўчаткі,хутчэй бярыце жавароначкі, пойдзем вясну гукаці на ўзгорачкі!”

Вяснянка“Вясна ,вясна на калочку”


1.“Вясна, вясна на калочку, не напрала на сарочку,

Вясна, вясна на прыпечку, не напрала на світачку,

Вясна ,вясна да й на печы, не напрала да й на плечы.”


1 гурт. Вясна наша вясёлая! Гу! Развясяліла зямлю, ваду! Гу!

2 гурт. Ой, вясна, вясна вясёлая, нарасла трава зялёная.Гу-у-у!

1 гурт. Узвесяліла ўсе горачкі, даліначкі, дзе парабачкі, там дзевачкі.Гу-у!

2 гурт. Ідуць парабачкі страляючы, а дзевачкі – спяваючы. Гу-у-у!


Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку“Вол бушуя – вясну чуя”


2.”Вол бушуя - вясну чуя, воран грача - сыра хоча.

Воран грача - сыра хоча, дзеўка плача - замуж хоча.

Не бушуй, воле, - пойдзеш у поле, у тым поле наарэсся.

Не плач, дзеўка, - пойдзеш замуж, ды замужам нажывесся.


1гурт . - Ці трэба вам вясна –красна?

Разам . - Трэба! Трэба!


1гурт - Ці дазволіце,старыя людзі,

Благаславіце, старыя дзяды,

Нам вясну – красну выгукаці,

Студзёну зіму ў каморачку,

А цёплае лета на вулачку.


2 гурт - Даўно дазволілі, як нас парадзілі.


Вяснянка“Благаславі , маці, вясну заклікаці”

Благаславі, маці, вясну заклікаці.Адамкнуць зямліцу, выпусціць травіцу,

На ранняе лета, на буйнае жыта.Прыйдзі,вясна – красна!”


1 гурт.Прыйдзі, прыйдзі, Вясна, прыйдзі, прыйдзі красна, к нам у таночак,

Прынясі нам збожжа, прынясі нам красак, каб нам звіць вяночак!


2 гурт.Ідзе вясна, ідзе на залатым кані, у зялёным саяне,

Вязе вясна, вязе ясныя дзянёчкі, частыя дажджочкі,

Зялёныя травы, красныя цвяточкі нам на вяночкі.


Вяснянка “ Ой, вясна,вясняначка”

Ой, вясна,вясна,вясняначка, дзе ж твая дачка Мар’яначка? Во – у!

Пагнала бычка на раначкі, а сама села на ганачкі! Во-у!

Пасіся ,бычок, на раначках, а я паскачу на ганачках. Во-у!

Пасіся , бычок, пад ліпкамі, а я паскачу пад скрыпкамі. Во –у!

Пасіся, бычок, пад гумнамі, а я паскачу пад бубнамі. Во-у!”


1 гурт.Ой, вясна-маці, прыходзь з ручайком бурлівым, з рэчкай гаманлівай

Ой, вясна-маці, прыходзь з песняю- вяснянкай, з сонейкам уранку

2 гурт .Ой, вясна- маці, вынесі саху-барану,

Старым бабкам пасядзенечка,

Маладзіцам кросенца ткаць,

А дзяўчынкам дай пагуляць!


Карагод“Пасеялі дзеўкі лён” карагод


Пасеялі дзеўкі лён, пасеялі дзеўкі лён, дзеўкі лён, дзеўкі лён,пасеялі дзеўкі лён.

Пасеяўшы палолі,пасеяўшы палолі, палолі, палолі, пасеяўшы палолі.

Унадзіўся сівы конь, унадзіўся сівы конь, сівы конь, сівы конь, унадзіўся сівы конь.

Пацёр, памяў дзеўкін лён, пацёр, памяў дзеўкін лён, дзеўкін лён, дзёўкін лён.

Аў хлопцаў праўды нет, а ў хлопцаў праўды нет, праўды нет, праўды нет, а ў хлопцаў праўды нет.

А ў дзевачак праўда ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць, праўда ёсць, праўда ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць.


1гурт.Благаславі, Божа, вясну гукаці, лецейка сустракаці, зімачку

праганяці!

2гурт.Дай, Божа, на жыцечка род, на статак плод, а людзям усім здароўя!

1гурт Дай, Божа, на зямельку травіцу, на травіцу расіцу,

на лясочак лісточак і вяселы дзянечак.


Вяснянка “Дзякуй, Богу, што вясна прыйшла”


Дзякуй, Богу, што вясна прыйшла,

А я молада каля жыта пайшла.

Расці жыта караністае,

Караністае , пушыстае,

Каб у трубы пакачалася,

Каб я молада нажалася,

У снапочкі нанасілася.”


1гурт . Вее, вее вясенні вецярок, прыдзі, мой міленькі, дам табе піражок,

З мёдам сычаным, з ласкаю дзявочаю.

2гурт .Ідзе, ідзе карагод, сабіраецца народ,

Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць.


1.Будзем зіму замыкаць,

Цеплае лета адмыкаць,

Каб нам дзяўчаткам,

Цепла гуляць.


Гульня “Баяры”

А баяры, а баяры , а мы к вам прыйшлі,

Маладыя, маладыя , а мы к вам прыйшлі.

А баяры, а баяры вы за кім прыйшлі?

А баяры, а баяры , мы нявесту выбіраць

А баяры, а баяры , вам каторая міла?

А баяры, а баяры, нам во гэта міла,

А баяры, а баяры, дык бярыце яе.


Веснавы танец у парах.

Разам:Цёплых вам дзянёчкаў ,шчасця і радасці.

(дзяўчынкі падкідаюць жавароначкаў)





Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconУ цэнтральную выбарчую камісію

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconЗакончыўшы аддзяленне журналістыкі
Абсталяванне: выстава кніг, на якой змешчаны зборнікі апавяданняў Віктара Карамазава; партрэт пісьменніка

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconСёньня гурты "Žyhimont Vaza" І "Indra" прэзэнтавалі новыя альбомы. Імпрэза ладзілася 26 чэрвеня ў Менскім клюбе "Стэп". Сёлета "Žyhimont Vaza" адзначае
Сёньня гурты “Žyhimont Vaza” І “Indra” прэзэнтавалі новыя альбомы. Імпрэза ладзілася 26 чэрвеня ў Менскім клюбе “Стэп”. Сёлета “Žyhimont...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconПаважаны Міхаіл Сяргеевіч
...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Дзяржауны лад вкл характарызавауся дзяленнем яго на дзве часткi: цэнтральную I землi мяжуючыя [4, c. 72]. У XV ст буйныя васальныя...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку icon"Дажынкі": наступствы пасьля сьвятаў
Беларусі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца ледзь не за год. Як правіла, горад пераўтвараецца ў суцэльную будаўнічую пляцоўку: будаўнікі...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconУ амбасадзе Вялікабрытаніі Гэлоўін
Сёньня ў Менску ў рэзыдэнцыі амбасадара Вялікай Брытаніі ўпершыню ладзілася вечарына, прысьвечаная Гэлоўіну. На ёй выступілі вядомыя...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconУ амбасадзе Вялікабрытаніі Гэлоўін
Сёньня ў Менску ў рэзыдэнцыі амбасадара Вялікай Брытаніі ўпершыню ладзілася вечарына, прысьвечаная Гэлоўіну. На ёй выступілі вядомыя...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconУ амбасадзе Вялікабрытаніі Хэлоўін
Сёньня ў Менску ў рэзыдэнцыі амбасадара Вялікабрытаніі ўпершыню ладзілася вечарына, прысьвечаная Хэлоўіну. На ёй выступілі вядомыя...

Закончыўшы перагукванні, гурты накіроўваюцца на цэнтральную пляцоўку, спяваючы вяснянку iconПогляд у будучыню
Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фэстываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка