Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма




НазваКурс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма
Дата канвертавання18.04.2013
Памер63.97 Kb.
ТыпДокументы
Курс па выбару. Асновы прававых ведаў.


Тэма: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон краіны.


Мэта занятку: пазнаёміцца з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь,

як асноўным законам краіны.


Задачы:

  1. На аснове тэксту дакумента разгледзець структуру Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, асновы канстытуцыйнага ладу, асноўныя правы і абавязкі грамадзян краіны.

  2. Садзейнічаць стварэнню ўмоў для фарміравання навыкаў работы з дакументам.

  3. Вучыць самастойна аналізаваць атрыманы матэрыял, актыўна здабываць ідэйна-маральную інфармацыю

  4. Садзейнічаць стварэнню ўмоў для выхавання ў вучняў грамадзянска-пратрыятычных пачуццяў і выхавання станоўчага пачуцця ўспрыняцця будучага – аптымізму.


Эпіграф: “Страна, лишённая законов и свободы, не царство, но

тюрьма; в ней пленники народы»

Ф. Глінка


Абсталяванне: тэкст Канстытуцыі, раздатачны матэрыял для

кожнай з рабочых пар.


Ход занятку

І. Уводная частка


(гучыць музыка)

Дыктарскі тэкст – прэамбула

(чытаюць папераменна вучні)

Уступнае слова настаўніка:

“ … Мы, народ Рэспублікі Беларусь…”. Менавіта так пачынаецца ўступная частка Асноўнага Закона нашага жыцця – Канстытуцыі, якой мы прысвячаем нашу сёняшнюю першую сустрэчу з чатырох запланаваных.

Тэма нашага занятку супала з яскравай датай ў жыцці рэспублікі – Днем Канстытуцыі.

(віншую дзяцей са святам, звяртаю ўвагу на камп`ютэр, дзе занатаваны тэма і задачы ўрока – знаёмлю з імі вучняў).

Настаўнік: Спадарожніцамі ў нашай даследчай працы будуць гісторыя, сацыялогія, псіхалогія, прэса. А аб`ектам даследвання – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Мы будзем рухацца па этапах. (зачытвае этапы вучань, яны адлюстраваны графічна на камп`ютэры)


І этап. З гісторыі ўзнікнення Канстытуцыі суверэннай Беларусі.

ІІ этап. Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

ІІІ этап. Асновы канстытуцыйнага ладу.

ІУ этап. Асоба. Грамадства. Дзяржава.

У этап. Канстытуцыя – Закон законаў.


Настаўнік: У кожнага чалавека ёсць мэта ў жыцці. Пэўна есць яна і ў вас. Якая яна? Хто адкажа? (адказы вучняў).


Настаўнік: Вельмі добра. У вас ёсць мэты і блізкія і большш далёкія. Псіхолагі надаюць мэтам важнае значэнне. Вось што яны сцвярджаюць.


Псіхолаг: (вучань, які даследваў дадзенае пытанене)

Асабліва важна ў нашым узросце мець аддаленую мэту, каб адбыцца дарослым чалавекам, а не заставацца інфантыльным падлеткам на ўсё жыццё (інфантыльны – бестурботны, лёгкадумны).

Бязмэтавае існваенне асобы прыводзіць да трагедыі: кінутыя дзеці, несклаўшыеся бацькі сямейства, п`янства сведчаць аб гэтым.


Настаўнік: А як вы думаеце, пры якіх умовах вы зможаце дабіцца пастаўленных перад сабою мэт?

(заслухоўваю адказы: звяртаю ўвагу на эпіграф).

Настаўнік: Не дастаткова краіне мець сапраўдныя законы. Мы яшчэ павінны ведаць асноўны закон нашай краіны і кіравацца ім у жыцці.


ІІ. Асноўная частка.

Настаўнік: Канстытуцыя – сапраўды асноўны закон краіны. Але давайце спачатку звернемся да гісторыі ўзнікнення Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Слова я даю “гісторыі-навуцы”.


Слайд №4

І этап: З гісторыі ўзнікнення Канстытуцыі суверэннай Беларусі

(выступленне вучня, які звяртае ўвагу дзяцей на манітор, дзе паказаны прэзідэнт РБ у час прысягі, сам тэкст прысягі даецца…).


ІІ этап. Структура Канстытуцыі Рэспуьлікі Беларусь.

Настаўнік: А зараз давайце возьмем у рукі гэты важны закон і даведаемся са скалькі раздзелаў, глаў, артыкулаў ён складаецца і запомнім іх паслядоўнасць

(праца дзяцей са зместам Канстытуцыі).


Настаўнік: Са скалькі раздзелаў, глаў, артыкулаў складаецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь?

(адказы вучняў)

Закрыйце Канстытуцыю. Перад вамі на слайдзе №5 тры варыянты зместу Асноўнага закону Беларусі. Выберыце правільны (ідзе праца з камп`ютэрам кожнага і вызначэнне дзецьмі паслядоўнасці раздзелаў і глаў Канстытуцыі).


Настаўнік: Што ў нас атрымалася? Які варыянт А, Б, В з ІІІ-ох прапанаваных аказаўся правільным?

(адказы вучняў)

Бліц – апытанне


Карыстаючыся зместам, вызначце, у якім раздзеле знаходзяцца наступныя палажэнні:


“Усе роўныя перад законам” (Раздзел 2)

“Галасаваенне на выбарах з`яўляецца тайным” (Раздзел 3)

“Рэспубліка Беларусь – унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. (Раздзел 1)

“Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін РБ па нараджэннь, не маладзейшы за 35 гадоў…”. (Раздзел 4)

ІІІ этап Асновы канстытуцыйнага ладу

Праблемнае пытанене:

Што разумеецца пад асновамі канстытуцыйнага ладу. Падумайце. Адкажыце пазней.

А пакуль я даю слова сацыёлагам-экспертам. Як выконваюцца некаторыя з артыкулаў раздзела І. Такое пытанне стаяла перад імі. І вось што ў іх атрымалася.

(выступленне эксператў па артыкулах, напрыклад №1, №2, №13, №15 ці іншых, на выбар вучняў).


Настаўнік: Як вы лічаце, у такой дзяржаве, што прадставілі эксперты, могуць рэалізавацца вашы мары.

(адказы дзяцей)

Настаўнік: Дык што значыць “Асновы канстытуцыйнага ладу”? (вяртанне ідзе да праблемнага пытання; робіцца вывад, што асновы Канстытуцыйнага ладу – гэта галоўныя ўстоі краіны).

Настаўнік: Даввйце на некалькі хвілін звернемся да артыкулу 1-20 і вызначым гэтыя асноўныя ўстоі нашай дзяржавы, знойдзем адпаведныя артыкулы.

(самастойная пашуковая праца на некалькі хвілін).


Настаўнік: Што ў нас атрымалася?

(Прыкладныя адказы: 1) дэмакратызм (Арт.1,3,4,6,5)

  1. прававая дзяржава. (Арт.1,7)

3) прызнанне дзяржавай чалавека, яго правоў і свабод вышэйшай каштоўнасцю (Арт. 1… )

4) сацыяльная рыначная гаспадарка (Арт. 1…)

  1. замацаваныя Канстытуцыяй характарыстыкі дзяржавы: унітарная, дэмакратычная, сацыяльная, прававая. (Арт.1).


Настаўнік: А як быць з астатнімі артыкуламі раздзела І. Яны складаюць асновы канстытуцыйнага ладу?

(адказы вучняў)


ІУ этап. Асоба. Грамадства. Дзяржава.

Настаўнік: Згодна з Канстытуцыяй, за грамадзянамі Беларусі замацоўваецца нямала правоў і абавязкаў, складаючых гордасць любой краіны

З артыкуламі 21-63 мы знаёміліся. Вы праглядалі іх і дома, рыхтуючыся да творчага задання.

Праца ў парах


1 пара: Разгледзце схему “Сістэма асноўных абавязкаў грамадзян РБ”.

Вызначце ці адпавядае яна тэксту Канстытуцыі.

ІІ пара: Разгледзце схему “Сістэма асноўных правоў грамадзян РБ”. Вызначце

ці адпавядае яна тэксту Канстытуцыі.

(самастойная праца вучняў 3-4 хвіліны; заслухоўванне адказаў).

  • Усе артыкулы раздзела ІІ Канстытуцыі прысвечаны толькі правам і абавязкам?

  • Можа нейкі артыкул выклікаў у вас асаблівую зацікаўленасць?

(адказы дзяцей; зварот ўвагі на арт.№63)

Творчае заданне

У школе праводзіўся конкурс на напісанне лепшага эсэ, прысвечанага Дню Канстытуцыі.

І. Хлопцы пісалі на тэму “Абавязкі грамадзян РБ”. Пры напісанні работ рэкамендавана было карыстацца артыкуламі №№52, 53, 54, 55, 57 .


ІІ.Дзяўчаты пісалі на тэму “Правы грамадзян РБ” Пры напісанні работ рэкамендавана было карыстацца артыкуламі №№21,22,24,28,29,31,32,33,38,41,48,49.

Давайце заслухаем вашыя эсэ і аформім газету “Дню Канстытуцыі прысвячаецца…” (выступленні дзяцей прымацоўваюцца да ватмана-газеты, гучыць ціха музыка “Белая Русь…”)


У этап. Канстытуцыя – Закон законаў.

Канстытуцыя – гэта Закон законаў. Па ёй цяпер звярае свае дзеянні прэзідэнт і міністр, вучоны і інжынер, рабочы і працаўнік палёў, вартавы парадку і абаронца радзімы. Усе астатнія юрыдычныя дакументы не маюць права на жыццё ў выпадку супярэчання з ім.


Заданне: Вам трэба знайсці ў Канстытуцыі артыкулы, пакладзеныя ў аснову наступных прававых дакументаў.

І пара “Закон аб дзяржаўнай сімволіцы” (арт.19)

ІІ пара “Закон аб адукацыі” (арт.49)

ІІІ пара “Закон аб ахове навакольнага асяроддзя” (арт.46,55)

(гучыць ціха музыка, дзеці працуюць, затым зачытваюць неабходныя артыкулы, абрунтоўваючы свой адказ).

ІІІ. Заключная частка


Пяць асноўных этапаў даследчай дзейнасці пройдзены. Але мы ставім шматкроп`е. Чаму?

(адказ вучняў).

Так, бо знаёмства з раздзеламі ІІІ – ІХ Канстытуцыі будзе працягнута.

- Скажыце, якой была мэта нашага занятку і ці дасягнулі мы яе?

- А якія аргументы вы прывялі б, даказваючы, што Канстытуцыя сапраўды асноўны закон краіны?

(адказ вучняў)

А зараз тэставае заданне (прыкладаецца ў дадатку).

Мы здолелі акрэсліць толькі асноўныя контуры даследчай дзейнасці. І тым не менш, я думаю, што вы зрабілі неабходныя вывады. Мне хочацца іх заслухаць.

Рэфлексія “Прадоўжы сказ”.

  1. На занятку я даведаўся аб …

  2. Сярод этапаў даследвання мне асабліва спадабаўся …

  3. Урок – даследванне заставіў мяне задумацца …

  4. У будучым …

(адказы вучняў).

Вялікі дзякуй. Са святам, вас. Поспехаў. Няхай ўсе вашы мары абавязкова збудуцца. Не забывайце, вы – народ Рэспублікі Беларусь, яе найвялікшая каштоўнасць! З годнасцю нясіце гэтае званне.

Занятак закончаны. Адпачывайце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconКаляндарна–тэматычнае планаванне па курсу "Асновы выбару прафесіі" ў 9 класе на 2012/2013 навучальны год Колькасць гадзін: 35

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconНавучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны
Здзейсняць кантроль за арганізацыя І методыкай правядзення курса “Асновы выбару прафесіі”

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconПрафесійная арыентацыя ў школе
Мэта: фарміраванне гатоўнасці вучняў да абгрунтаванага выбару шляху далейшага навучання І свядомага выбару прафесіі

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconПлан урока Уступнае слова настаўніка
Праверка здольнасці прымянення вучнямі ведаў па тэме “Асновы кінематыкі” пры выкананні тэста І пры рашэнні задач

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма icon1. Метадычныя асновы пабудовы асабова-арыентаванага ўрока. Кляпацкая І. М настаўнік матэматыкі Практычны блок
Тэма: Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у адукацыйным працэсе, эсн

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма icon«Прашу лічыць мяне чалавекам»
Тэма: “Асновы планавання выхаваўчай работы класным кіраўніком. Вядзенне класнай дакументацыі. Тэхналогія падрыхтоўкі І правядзення...

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconПакуты выбару: легальнасьць ці пірацтва?
У суседняй Расеі для многіх пакуты выбару ўжо завяршыліся судамі І нступнымі пакараньнямі ажно да турмы. На чым спыняюць свой выбар...

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconТэма: "Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ" (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)
Тэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconПлан работы з 17 па 22 снежня
Шэйка Т. М., кл кір.). Тыдзень прававых ведаў (работа па плану). (Савіцкая І. Ю.). Піянерская акцыя "Цуды на Каляды". ыско Л. Дз.)....

Курс па выбару. Асновы прававых ведаў. Тэма iconТэма. Табліцы дзялення на лік 9 І з дзеллю 9
Элементы тэхналогій: здароўезберагаючай, узроўневай дыферанцыяцыі, комплекснага інтэлектуальнага развіцця, калектыўна-самастойнага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка