Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў




НазваНастаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў
Дата канвертавання18.04.2013
Памер75.69 Kb.
ТыпДокументы
Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў.

КЛАСНАЯ ГАДЗІНА ПА ПРАФІЛАКТЫЦЫ ПРАВАПАРУШЭННЯЎ СЯРОД МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ

ЛЮСТЭРКА МАІХ УЧЫНКАЎ”

Мэта: садзейнічаць фарміраванню ўяўлення вучняў аб канстытуцыі як галоўным законе РБ, аб правах грамадзян РБ, выхаванне грамадзяніна РБ; паўтарыць правілы дарожнага руху і правілы школьных паводзін; ствараць умовы длы выхавання павагі да людзей, да іх праў.


ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА


  1. АРГАНІЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ


Звонка празвінеў званок

І паклікаў усіх на ўрок.


Як прыемна глядзець на вашы прыгожыя твары з усмешкай, сустракаць свой позірк з вашым добрым позіркам.

Сёння на класнай гадзіне ў нас прысутнічаюць госці, таму давайце пакажам, якія мы актыўныя, дысцыплінаваныя і паслухмяныя.


Тэма нашай класнай гадзіны “Люстэрка маіх учынкаў”. Пра што мы будзем гаварыць?

Успомнім таксама пра асноўныя законы, асноўныя правілы дарожнага руху, а таксама правілы паводзі ў школе, правілы зносін паміж людзімі.


  1. УСТУПНАЕ СЛОВА НАСТАЎНІКА


Мы многа парарожнічаем з вамі. Але сёння нам прыйшло незвычайнае запрашэнне наведаць краіну Законію (паказаць запрашэне дзецям). Яе нам прынесла Мудрая Сава (малюнак). Краіна Законія вельмі дзіўная краіна, яе няма на карце, але пазнаёміцца з яе жыхарамі будзе цікава. Жыхары краіны Законіі – людзі гасцінныя, дабразычлівыя. Яны з вялікім задавальненнем раскажуць пра сваю краіну, яе традыцыі і парадкі.

Але так было не заўсёды…

Паслухайце, аб чым паведамяць нам рабяты.


Даўным-даўно былі дзве дзяржавы: Можна і Нельга. Яны жылі па-рознаму. У дзяржаве Можна усё было дазволена.


  • Як вы думаеце, што дазвалялася ў гэтай дзяржаве?

  • А гэта добра ці дрэнна, калі ўсё дазваляецца?


Малюнкі:

  1. Мусар па школе, у класах.

  2. Зломаныя парты, шкафы, стулы.

  3. У сталовай талеркі з брудным пасудам на сталах.

  4. Зневажэнне словам ў школе.

А у другой дзяржаве Нельга жыхары жылі зусім інакш. Там многае забаранялася.


  • Як вы думаеце, што магло забараняцца ў гэтай дзяржаве?


Малюнкі:

  1. Чыстая школа, кабінеты.

  2. У добрым стане парты, шкафы, стулы.

  3. У сталовай няма брудных талерак на сталах.

  4. Людзі звяртаюцца адзін да аднага ветліва.

Дзяржавы Можна і Нельга заўсёды змагаліся паміж сабой. І вось аднойчы дзяржава Можна захапіла палову дзяржавы Нельга і устанавіла там свае парадкі. Не цяжка здагадацца, што там пачало адбывацца. У быўшай частцы дзяржавы Нельга пачала валадарыць уседазволенасць… І паступова дзяржава Можна прыйшла ў заняпад.


  • Рабята, як жа быць? Як знайсці выхад з такога становішча?


А цяпер паслухайце, да якога рашэння прыйшлі дзве дзяржавы.

Доўга радзіліся кіраўнікі дзвух дзяржаў і прыйшлі да рашэння аб’яднацца і стварыць новую дзяржаву – Законію. У новай дзяржаве Законіі уладкавалі Парадак, а ўсе жыхары гэтай краіны сталі шчаслівымі і давольнымі.


  • Як вы думаеце, чаму краіна Законія стала квітнеючай, г.зн. лепшай?

Адказ: У краіне Законіі ўладкавалі парадак, г.зн. жыхары сталі жыць па законах. Яны сталі паважаць правы іншых людзей і выконваць свае абавязкі.


  • А як мы з вамі жывём? Па законах ці без законаў?

  • Дык які вывад мы можам зрабіць? Дзе знаходзіцца краіна Законія?

Адказ: Такой краінай з’яўляецца наша краіна.


  • А ў якой краіне мы жывём? Як яна называецца?




  1. АСНОЎНАЯ ЧАСТКА




  • Ітак, мы адпраўляемся з вамі ў Краіну Законію.

  • На чым можна адправіцца ў падарожжа?


- Давайце ў думках уявім, што мы падарожнічаем на паравозе. (выбар машыніста)


  • Да адпраўлення гатовы?




  • Стоп машына!


1 СТАНЦЫЯ “ЗНАЙКА”


  • Прыбылі на станцыю … (хорам)…

  • Ціха селі. Уважліва паслухайце заданне.




  • На гэтай станцыі вам прыгатаваны цікавыя заданні. Адгадайце слова, якое схавалася ў гэтых літарах.


К А Н С Т Ы Т У Ц Ы Я

  • Ці вядомае вам гэтае слова? Што яно абазначае?


На дошцы: Канстытуцыя – гэта зборнік усіх законаў, па якіх жывуць людзі.

Насмаўнік паказываю кнігу.


  • Якія галоўныя правы вы ведаеце з гэтай кнігі?

  • Права на жыццё

  • Права на адукацыю

  • Права на адпачынак

  • Права на свабоду і недатыкальнасць

  • Права на медыцынскае абслугоўванне




  • Малайцы, рабяты.

  • Усе учынкі людзей, якія здзясняюцца не па правілах і парушаюць правы і закон – называюцца правапарушэннямі. А людей у такіх выпадках як называюць? Правапарушальнікамі.

  • Да чаго могуць прывесць правапарушэнні, злачынствы? (да турмы, да гора, да хваробы і нават да смерці)

  • Што неабходна рабіць, каб не было правапарушэнняў? (выконваць закон)

  • Людзі якой прафесіі асабліва сочаць за выкананнем законаў альбо за іх парушэннем? (міліцыянеры) Так, гэта тыя людзі, якія часта рызыкуюць нават сваім жыццём, калі ловяць правапарушальнікаў ці злачынцаў.




  • Нашае падарожжа працягваецца.


2 СТАНЦЫЯ “УСПАМІНАЙКА”


Прагляд відэаролікаў:

  1. Дзе катацца?

  2. На астаноўцы.




  • Якія правапарушэнні дапускалі героі мультфільмаў?


3 СТАНЦЫЯ “ЗАПАМІНАЙКА”


  • Уважліва паслухайце верш і скажыце, якія школьныя правілы парушыў Вова.


Маша Дзярачыц. Верш Б.Захадэра “Перамена”.


«Перемена, перемена!» -

Заливается звонок.

Первым Вова непременно

Вылетает за порог –


Семерых сбивает с ног.

Неужели это Вова,

Продремавший весь урок?

Неужели это Вова

Пять минут назад ни слова

У доски сказать не мог?

Если он, то, несомненно,

С ним – бо – о – ольшая перемена!

Он за пять минут успел

Переделать кучу дел:

Он подставил три подножки

(Ваське, Кольке и Серёжке),

Прокатился кувырком,

На перила сел верхом.

Лихо шлёпнулся с перил,

Подзатыльник получил.

С ходу дал кому - то сдачи,

Попросил списать задачи _

Словом, сделал всё, что мог!

Не угонишься за Вовой!

Ну а тут – опять звонок.

Вова в класс плетётся снова.

Бедный! Нет лица на нём.

Он, гляди, какой бедовый!

- Ничего, - вздыхает Вова,

- На уроке отдохнём.


  • Якія памылкі дапусціў Вова?

(не ведае, што на перамене неабходна рыхтавацца да наступнага ўрока і адпачываць)


  • Мы паспрабуем вызначыць правілы ў вершах. Так, думаю, запомніцца, лепей. Каця Ж. і Ксенія С. нам у гэтым дапамогуць. Дзяўчынкі будуць называць першыя радкі, а мы толькі дагаварваць апошняе слова.


На уроке будь старательным,

Будь спокойным и …(внимательным).

Всё пиши, не отставая,

Слушай не …(перебивая).

Говорите чётко, внятно,

Чтобы было всё …(понятно).

Если хочешь отвечать,

Надо руку … (поднимать).

На математике считают,

На перемене … (отдыхают)

Будь прилежен на уроке.

Не болтай: ты не … (сорока).

Если друг стал отвечать,

Не спеши … (перебивать).

А помочь захочешь другу –

Подними спокойно … (руку).

Знай: закончился урок,

Коль услышал ты … (звонок).

Когда звонок раздался снова,

К уроку будь всегда … (готовым).

Чтоб не тревожились врачи,

На переменах не … (кричи).


  • Дзякуй. Малайцы, рабяты! Калі кожны вучань будзе выконваць гэтыя правілы, значыць, у нашай школе будзе парадак.


4 СТАНЦЫЯ “УГАДАЙКА”


Малюнкі, угадаць правілы\правапарушэнні.


5 СТАНЦЫЯ “РАЗВАЖАЙКА”


  • Мы з вамі нагадалі асноўныя правы, якія ёсць у чалавека, і што можа чакаць чалавека, які парушыу правы іншага чалавека, успомнілі правілы школьнага жыцця, а таксама правілы дарожнага руху. І апошняя станцыя, на якой мы апынуліся – гэта станцыя, якая мае дачыненне да кожнага з вас асабіста. Так як вашы паводзіны, вашы учынкі залежаць толькі ад вас.


Адна са старажытных легендаў апавядае.


У старажытнай Грэцыі жыў знакаміты баечнік Эзоп, які быў рабом у цара. Аднойчы цар запрасіў гасцей і папрасіў Эзопа на абед самую лепшую страву. Эзап пайшоў на базар, купіў языкі і зрабіў з іх 3 стравы. Госці вельмі здзівіліся і пачалі пытацца, чаму Эзоп лічыць лепшым за усё нейкія языкі… На што Эзоп адказаў: “Вы загадвалі купіць самае лепшае, а што ў свеце можа быць лепш, чым язык. Язык – гэта наша мова. З дапамогай мовы мы размаўляем адзін з адным, атрымліваем веды, выказваем свае найлепшыя пачуцці адзін да аднаго”. Такое разважанне спадабалася цару і яго гасцям. Каб выпрабаваць Эзопа, наказаў Цар у наступны раз прыгатаваць страву з самага горшага, што ёсць у свеце. Эзоп адправіўся на базар і купіў … языкі. Усе зноў здзівіліся. Тады Эзоп зноў пачаў тлумачыць. “Ты, цар, наказваў мне знайсці і купіць самае дрэннае, а што ў свеце горш языка? Язык – гэта наша мова. Праз яе людзі засмучаюць і абманваюць адзін аднаго, сварацца. Язык можа зрабіць людзей ворагамі, ён можа вызваць вайну, ён наказвае бурыць гарады і цэлыя дзяржавы. Што можа быць горш, чым язык?” Гэты адказ прымусіў цара і яго гасцей задумацца над мудрымі словамі Эзопа.


- Над чым задумаліся цар і госці?

- Як вы зразумелі, чаму язык можна назваць і сябрам, і ворагам?


- Як цудоўна, што людзі навучыліся карыстацца мовай! Наш настрой у многім залежыць ад добрага погляду і слоў нашага субяседніка. І наадварот, абыяк сказанае, злое слова можа балюча нас раніць.


- Які вывад зробім? (ужываць ветлівыя словы) –

ДРЭВА ВЕТЛІВЫХ СЛОЎ


ЛЮСТЭРКА.

Усміхніцеся. Што робіць люстэрка? (усміхаецца ў адказ)

Працяніце руку да люстэрка…

А цяпер убярыце руку і схавайце яе за спіной….


Замест люстэрка стаіць увесь свет, і што б вы не рабілі, як бы да людзей не адносіліся, вам вяртаецца тое ж самае. І таму кожны каз, калі будзеце глядзецца ў люстрэрка, успамінайце, што яно можа усміхацца, а можа быць злым, але гэта залежыць ад вас.


  1. ЗАКЛЮЧНАЯ ЧАСТКА




  • Вось і закончылася наша падорожжа па краіне Законіі, і мы з вамі апынуліся ў нашым светлым і ўтульным класе, за сваімі партамі. Спадабалася вам наша падарожжа?

  • Мы пабывалі на многіх станцыях. Што вы запомнілі для сябе важнага?


Добрым быть совсем не просто, 
Не зависит доброта от роста. 
Не зависит доброта от цвета, 
Доброта не пряник, не конфета. 
Если доброта, как солнце, светит, 
Радуются взрослые и дети. 


Я хочу, чтоб все смеялись, 
Чтоб мечты всегда сбывались, 
Чтобы детям всегда снились

Только радостные сны. 
Чтобы утро добрым было, 
Чтобы мама не грустила, 
Чтобы в мире больше

Не было войны. 


- Рабяты, няхай у вашым жыцці заўсёды будуць людзі, якія вам падкажуць і дапамогуцу у цяжкую хвіліну. Дзякуй за работу. Класная гадзіна закончана.

Дадатак 1

«Люстэрка маіх учынкаў”















Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconПадрыхтоўка настаўнікаў пачатковых класаў да выхавання нацыянальнай сямейнай культуры ў МАЛОДШЫХ ШКОЛЬнікаў

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconТлумачальная запіска да мультымедыйнага прадукта. Выкладчык
Выкладчык: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г п. Астравец Гродненскай...

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў icon«Хадзіце да нас гуляці, карагод спраўляці »
Сцэнар склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская. Паказалі на вясновым аглядзе дзіцячых фальклорных гуртоў вучні 4 –...

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconКонкурсная праграма "Беларуская скарбонка"
Камісія: нам дырэктара па вр пачатковых класаў Джышкарыяні А. А., зав. Ма настаўнікаў пачатковых класаў Карнійчук А. Я., настаўнік...

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconЧалавек І свет. 4 клас. Тэма: "Ад батлейкі да тэатра" Лысікава Таццяна Пятроўна, настаўніца пачатковых класаў. Мэта
Мэта: даць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі...

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconГурына Марыя Адольфаўна настаўніца пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі дуа "Ялуцавіцкая базавая школа" Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці Пашпарт кн1508252 Асабісты нумар 4030161К015РВ1 выдадзены 26. 07. 2006г Зэльвенскім раус гродзенскай вобласці Дамашні адрас
Мэта: данесці да вучняў галоўную думку казкі “Кожнай пары года – свой час І тэрмін”

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconПлан работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconПалажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconКонкурс чытальнікаў "Гучыць беларуская мова"( 7-8 класы) > Моўная хвілінка для 3-4 класаў: "Алфавіт у садзе"
Моўныя хвілінкі для 5-6 класаў: “Адкуль прыйшла назва месяца”, “Загадкі календара”

Настаўніца малодшых класаў Шымковіч А.Ў iconН. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа "Гімназія №1 г. Барысава" Урок-гульня па тэме "Лічэбнік"
Н. Э. Мірзаян, настаўніца беларускай мовы І літаратуры дуа “Гімназія №1 г. Барысава”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка