Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе




НазваТрапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе
Дата канвертавання08.04.2013
Памер27.93 Kb.
ТыпДокументы
Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе можна ўбачыць як жылі, чым захапляліся колішнія жыхары Ходцаў ближэйшых вёсак


У шасці асобных памяшканняў сабраныы рэчы штодзённага ўжытку, прылады працы, рамесніцкія вырабы. Кожны пакой мае тэматычную накіраванасць.


У першым, напрыклад, пераважае кераміка: гліняныя збаны, гарлачы, іншы посуд як самаробны, так і фабрычнай вытворчасці. Побач размясціліся драўляныя кадушкі, ступы, маслабойкі. Над усім гэтым пасудным царствам узвышаецца медны самавар. Насупраць — вялікая колькасць прылад працы. Для чаго выкарыстоўваліся многія з іх сёння і не здагадаешся.


Яшчэ адным папулярным матэрыялам у ходцаўскіх умельцаў была ракіта. Яно і не дзіва, азёр у гэтым краі, па берагах якіх растуць невялікія і гнуткія дрэўцы, мноства. Дагэтуль вяскоўцы аддаюць перавагу плеценай тары. Кажуць, прадукты ў такой доўга не псуюцца. Не зніклі з ходцаўскай зямлі і лозапляцельшчыкі. Побач са старажытнымі карабамі пачэснае месца занялі вырабы народнага майстра Сяргея Грунтова. Яго залатыя рукі могуць не толькі грыбны кошык сплесці, але і прадметы інтэр’еру: ад настольнай лямпы да мэблі.


Ткацтва ды вышыўка былі, бадай, самымі ўлюбёнымі заняткамі жаночай паловы тагачаснага насельніцтва. У пачатку мінулага стагоддзя «паглынальнікаў часу» — тэлевізараў — яшчэ не было, ды і ў 60-80-х гадах «цуда тэхнікі» не ў кожнай хаце можна было сустрэць. Вось і бавілі час доўгімі зімовымі вечарамі жанчыны — за кудзеляй, дзяўчаты — за пяльцамі. Іх справу сёння працягваюць ужо ўнучкі. Вось, дзе праглядаецца сувязь пакаленняў: вышываныя карціны сучасных майстрых суседнічаюць побач з даматканымі ручнікамі ды посцілкамі іх маці і бабуль.


«Брыльянтам» усёй экспазіцыі можна назваць шыкоўны шарсцяны дыван. Нягледзячы, што яму не адно дзесяцігоддзе, квяцісты ўзор не страціў фарбаў. І даматканасць яго выдае хіба няроўнасць варсінак. Тут жа можна ўбачыць працэс стварэння, вялікі (вышынёй у 2 метры, шырынёй — у 3)станок са шматлікімі цвікамі, на якіх вузельчыкамі завязаны ніткі — застаецца толькі здзіўляцца спрыту майстрыхі. Побач пачаты дыван, на жаль скончыць яго аўтарка — Таццяна Латышава з вёскі Лазова — не паспела. Аднак памяць пра яе застанецца жыць у тым ліку ў рэчах, якія дзеці Таццяны Несцераўны перадалі ў музей. Дзякуючы чаму адно з памяшканняў было абсталявана пад інтэр’ер сялянскай сядзібы першай паловы ХХ стагоддзя. Дыхтоўная дубовая шафа (не раўня сучасным вырабам з ДВП і ДСП), вялізнае трумо з зацягнутым пацінай люстэркам, разная канапа. Збоку падвешаная пад столь драўляная калыска — нязменны атрыбут, сімвал прадаўжэння жыцця. У чырвоным куце, як і належыць, пацямнелы ад часу абраз, які перадавалі з пакалення ў пакаленне насуперак усім праявам ваяўнічага атэізму.


Людзі сталі галоўнымі экспанатамі апошняга музейнага пакойчыка. Заслужаныя працаўнікі, знакамітыя землякі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Увагу прыцягнуў невялікі самаробны альбом у драўлянай аправе, з кардоннымі старонкамі. Яго можна было б лічыць звычайным «дэмбельскім» напамінам, калі б не здымкі, датаваныя 1943-1945 гадамі. З кожным звязана свая ўнікальная гісторыя, дастойная асобнага газетнага артыкула. Уладальнік рарытэта — Міхаіл Куліш, удзельнік вайны. Альбом у музей перадала яго дачка Вольга Шчарбакова — дарэчы, старшыня Ходцаўскага сельскага Савета.


І не толькі гэта. Многія экспанаты з’явіліся пры непасрэдным удзеле кіраўніка мясцовай улады. Актыўнымі збіральнікамі «народнага дабра» былі выкладчыкі і вучні Ходцаўскай сярэдняй школы. Сярод іх былая настаўніца гісторыі Вольга Войлакава, якая можа шмат цікавага распавесці пра кожную рэч.


Штосьці знаходзілі на гарышчах уласных домаўладанняў, прасілі ў аднавяскоўцаў. Многія самастойна, замест таго, каб выкінуць непатрэбную ў сучасным побыце рэч на звалку, прыносілі яе ў школу. Невялікі пакойчык з цяжкасцю змяшчаў экспанаты. Вырашана было перанесці калекцыю. Дзеля гэтых мэтаў на другім паверсе сельсавецкага будынка выдзелілі цэлае крыло.


«Разлічваць на паўнацэнны музей мы, на жаль, не можам, — каментуе Вольга Шчарбакова. — Для гэтага патрэбна мець пэўнае абсталяванне». Але музейныя пакоі дапамогуць захаваць унікальную этнаграфічную калекцыю і перадаць яе нашчадкам. Мабыць таму, тут разлічваюць бачыць у пастаянных наведвальніках вучняў мясцовай школы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconМікуцік Святлана Мікалаеўна з сакавіка 1974 г, да 1990 г., настаўніца біялогіі, з 1990 1995 гг, працавала сакратаром Каралінскага сельскага савета. З 1995
Каралінскага сельскага савета. З 1995 2000гг., старшыня Каралінскага сельскага савета. З 2000 2009 зноў працуе настаўніцай біялогіі...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconМагчымасці рэалізацыі сацыяльнага патэнцыялу сталых людзей у сучасных умовах тэма круглага стала, арганізаванага на прыкладах работы выканкама Ходцаўскага
Магчымасці рэалізацыі сацыяльнага патэнцыялу сталых людзей у сучасных умовах — тэма круглага стала, арганізаванага на прыкладах работы...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconПа старонках гісторыі старажытнай Беларусі Мэты
Родны край – гэта тое месца, дзе чалавек нарадзіўся І жыве. Сёння мы паспрабуем адчыніць акенца ў гісторыю нашай краіны – Рэспублікі...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconВучоны сакратар Савета па абароне дысертацый С.І. Сталярова
Абарона адбудзецца 1 мая 2000 г у 14. 00 на паседжанні Савета па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе icon51. Якое месца ў нашай гісторыі займае Сцяпан Батура?
Вучыўся ў Італіі, у Падуанскім універсітэце. Трапіўшы ў палон да немцаў, не марнаваў там часу, а вывучаў працы рымскіх гісторыкаў,...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconЭй, Панас! Ты дзе? Здароў! Як ты тут? Паціху прэеш? Дых яшчэ не заняло? Зараз, братка, адурэеш! Тут такое, блін, было! Неспадзеўкі-нечакана Дэлегатам стаўся я. Павязлі на свята

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconТрафімчык Анатоль Віктаравіч
Адах дацэнта І старшага выкладчыка кафедры філасофіі І гісторыі уа "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Скончыў паліталагічны курс...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconВ докшицком районе коров доят четыре раза в день
Улічваючы тое, што пайшлі ацёлы ў групе Юлі Чаркасавай (да нядаўняга часу каровы ў запуску стрымлівалі рост надояў), ёсць упэўненасць,...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconЛятарэйны бум: азарт ці дыягназ?
Цяпер – паўмільёна чалавек. Прыхільнікаў у “Супэрлато” яшчэ болей: да нядаўняга часу штомесяцовая аўдыторыя складала 1,5 мільёна...

Трапіўшы ў адміністрацыйны будынак Ходцаўскага сельскага Савета, не прамініце зазірнуць у мінулае. З нядаўняга часу тут адчынілі дзверы музейныя пакоі, дзе iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
Створана на аснове этнаграфічнай экспедыцыі ў вёскі Ленінскага сельскага Савета Горацкага раёна, на падставе мясцовых традыцый сямейна-родавага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка