Крыжовая дарога для дзяцей




НазваКрыжовая дарога для дзяцей
Дата канвертавання07.04.2013
Памер42.59 Kb.
ТыпДокументы
КРЫЖОВАЯ ДАРОГА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ.


Уступ:

Пане Езу! Прыходжу пад Твой крыж. Схіляю нізка галаву. Хачу падзякаваць Табе за дар збаўлення і прасіць у інтэнцыі ўсіх дзяцей свету. За тых, якія Цябе ўжо пазналі і тых, хто Цябе яшчэ не ведае. Хачу маліцца таксама за ўсіх, хто стараецца распаўсюджваць навуку Хрыста па ўсёй зямлі і за кожнага чалавека, каб адчыніў сваё сэрца на гэту ласку.


Стацыя І – Пан Езус на смерць асуджаны.

Натоўп крычыць: На крыж Яго! А я не разумею... Чаму? Езус жа рабіў толькі дабро. Аздараўляў хворых, вяртаў людзям позірк, карміў галодных, шкадаваў церпячых. А цяпер крычаць: Укрыжуй Яго!

Пане Езу! Я стаю пад Тваім крыжом. Абяцую, што ніколі не буду ні на каго крычаць, не буду нікому перашкаджаць. Ведаю, што гэта вельмі балюча. І памалюся цяпер за дзяцей, бацькоў і настаўнікаў, якія церпяць крыўды.


Стацыя ІІ – Пан Езус бярэ крыж на Свае плечы.

Езус церпіць. Яму вельмі балюча. Цярновая карона ўбіваецца ў галаву. Не мае ўжо сілы. Салдаты крычаць, піхаюць. А крыж такі цяжкі.

Пане Езу! Хачу Табе дапамагчы. Аддаю Табе мае рукі, якія могуць чыніць дабро, маю ўсмешку, сардэчны позірк. Прымі іх ад мяне і ўчыні, каб я таксама ўмеў дапамагаць іншым.


Стацыя ІІІ – Пан Езус падае першы раз пад крыжом.

Падзенне... Езусу не хапае сіл. Дарога становіцца ўсё больш цяжкой. Нехта зноў плюнуў Яму ў твар, нехта піхнуў. У вусны папаў пясок. Чаму аж такая жудасная мука?

Ведаю, Пане Езу! Гэта за мае грахі і грахі ўсяго свету. Толькі вялікая любоў можа збавіць свет. Пане Езу! Дай сілы тым, хто змагаецца са злом і хоча рабіць шмат дабра дзеля Твайго імя.


Стацыя ІV – Пан Езус спатыкае Сваю Маці.

На крыжовай дарозе стаіць Маці. Яна поўная болі. Але не распачае, аб нічым не пытаецца. Ведае і ўсё разумее. Знаходзіцца блізка Езуса, адчувае біццё Яго сэрца, боль. Церпіць разам з Ім. Езус затрымліваецца. Хопіць адзін позірк і ўжо менш балюча... бо побач ёсць Маці.

Прашу Цябе, Пане Езу, каб усе вернікі, а асабліва дзеці, памяталі пра сваіх родных, бацькоў і ніколі іх не пакідалі без патрэбнай увагі і апекі.


Стацыя V – Сымон дапамагае несці крыж Пану Езусу.

Салдаты прымусілі Сымона, каб нёс крыж. Ён бараніўся, не хацеў дапамагаць. Але, калі бліжэй паглядзеў у твар Езусу, узяў на сябе увесь цяжар крыжа. Ягонае сэрца білася ўсё мацней, бо зразумеў, што гэта сам Бог папрасіў яго аб гэтай дапамозе.

Пане Езу! Я пайду з Табой і дапамагу Табе несці крыж. Прашу, учыні, каб усе дзеці заўсёды ахвоча дапамагалі старэйшым і з радасцю неслі свой уласны крыж.


Стацыя VI – Вераніка выцірае твар Пану Езусу.

Вераніка прабілася праз натоўп людзей. Падбегла да Езуса і хуткім рухам абцёрла Яму твар. Салдаты адпіхнулі яе ад Езуса, каб не перашкаджала. Як жа вельмі здзівілася, калі ўбачыла на сваёй хустцы адбіццё Яго аблічча. Прыціснула хустку да сэрца. Так Бог узнагародзіў за яе адвагу.

Пане Езу! Дапамажы мне бачыць Цябе ў кожным чалавеку: хворым, галодным, самотным, якога ніхто не кахае... Навучы мяне менавіта над такім чалавекам схіляцца, каб яму дапамагчы, суцешыць, падтрымаць. Дай мне адвагу любові.


Стацыя VIІ – Пан Езус падае другі раз пад крыжом.

Зноў падае. Сілы становіцца ўсё менш, а да Кальварыі яшчэ далёка. Пане Езу, як Табе дапамагчы? “Я знаходжуся ў кожным чалавеку, – кажа Езус - Што зробіш другому, гэта Мне зробіш...”

Сёння, Пане Езу, аддаю Табе ўсіх тых, хто вельмі слабы ў веры. Ты, Пане Езу, устаў і пайшоў далей. Прашу Цябе, дапамажы і мне падняцца пасля граху і слабасці і ісці далей у веры.


Стацыя VIІІ – Пан Езус суцяшае плачучыя жанчыны.

Езус ідзе далей, але ўжо вельмі слабы. Перашкаджае Яму спякота. Вусны мае спечаныя ад сонца, у горле перасохла, вочы залітыя крывёй і потам. А тут чутны плач жанчын. Езус затрымліваецца і кажа: “Не плачце нада Мной, але над сабой.” Кліча да паляпшэння свайго жыцця. Не хопіць проста плакаць. Трэба добра жыць.

Пане Езу! Прашу Цябе, напоўні маё сэрца любоўю і спачуваннем для бедных. Навучы мяне, каб не адносіўся да жыцця абыякава, а імкнуўся да святасці праз добрае выконванне сваіх абавязкаў.


Стацыя ІX Пан Езус падае трэці раз.

Езус падае трэці раз на зямлю. Не мае ўжо сіл. А салдаты піхаюць Яго нагамі, крычаць. Так дорага трэба плаціць за нашыя грахі! Але Езус устае. Ён дойдзе да канца шляху, каб нас збавіць.

Пане Езу! Змілуйся нада мной. Так мала я памятаю ў малітве аб тых, хто робіць мне добра. Лічу гэта іх абавязкам, а яны столькі труда і ахвяры ўкладваюць у тое, каб я быў шчаслівы. Абяцаю, што буду больш за іх маліцца.


Стацыя X – З Пана Езуса здзіраюць адзенне.

З Езуса здзіраюць адзенне. Смяюцца з Яго і паказваюць пальцамі. Ён нічога не адказвае. Прымае ўсё гэта за нас.

Пане Езу! Прашу Цябе аб чысціні маіх думак, жаданняў і слоў, каб ніколі Цябе імі не крыўдзіў. Хачу быць верным Табе да канца, у кожнай сітуацыі, нават калі ўсе будуць насміхацца нада мной і паказваць пальцамі.


Стацыя XІ – Пан Езус прыбіты да крыжа.

Кожны удар малатка павялічвае цярпенне Езуса. Цвікі раняць Яго рукі і ногі. Цярновая карона яшчэ больш убіваецца ў галаву і па твары цячэ кроў. А Езус маўчыць...

Пане Езу! Прабач мне ўсе мае грахі. Прабач грахі ўсяго свету, якія прыбіваюць Цябе ўсё больш да крыжа. Не хачу, каб Ты цярпеў. Дапамажы мне стаць лепшым!


Стацыя XІІ – Пан Езус памірае на крыжы.

Крыж падняты над зямлёй. На крыжы памірае Бог – Чалавек. Пры Ім знаходзяцца: Маці Яго, Ян і дзве жанчыны – Марыя Магдалена і Марта.

Пане Езу! Хачу сказаць Табе, што Ты не адзін. Ніколі не будзеш адзін, бо я буду з Табой. Пастараюся дапамагаць Табе ў збаўленні свету праз вернасць Табе, удзел у Імшы святой і малітву.


Стацыя XІІІ – Пана Езуса знялі з крыжа.

Езус больш не церпіць. Яго змучанае цела палажылі на калені Маці. Яна далікатна атуляе яго палатном. Схіляецца над Сваім Сынам, поўная вялікай болі. Езус памёр...

Марыя! Будзь таксама са мной, калі мне будзе сумна і блага. Будзь найлепшай Маці для кожнага чалавека, які церпіць, бо Ты лепш за ўсіх разумееш боль і цярпенне. Мама Нябесная, апякуйся намі!


Стацыя XІV – Цела Пана Езуса злажылі ў грабніцу.

Гроб – гэта брама ў дом Айца ў небе. Пан Езус адчыніў гэту браму. Трэба нам, аднак, перажыць у жыцці шмат цярпення і цяжкасцяў, каб пазней радавацца змёртвыхпаўстаннем.

Пане Езу! Учыні, каб дзеці з усяго свету спаткаліся з Табой у доме Твайго Айца. Дай ласку збаўлення кожнаму з нас і ўсім нашым бацькам.


Заканчэнне:

Дзякуем Табе, Пане Езу, за тое, што мы маглі быць блізка Цябе на крыжовай дарозе і маглі ўбачыць, як вялікую цану Ты заплаціў, каб вызваліць нас ад зла і граху. Просім Цябе, учыні, каб мы кожны дзень былі гатовымі дапамагаць адзін аднаму дасягнуць збаўлення, і каб праз нашыя ўчынкі і словы прывялі як мага больш людзей да Бога. Амэн.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крыжовая дарога для дзяцей iconКонкурс малюнкаў "Дарога вачыма дзяцей" (2-6 кл.)
Падарожжа па старонках гісторыі беларускага пісьменства “Ад язычніцтва да сучаснасці” (5-7 кл.)

Крыжовая дарога для дзяцей iconБеларускiя назвы сузор’яў III: Млечны Шлях
Млечны шлях – Гусiна дорога*, Гусеча дорога, Диким гусям дорога, Птушыны шлях, Птушыная дарога, Дорога в Иерусалим, Большой столб,...

Крыжовая дарога для дзяцей iconСапраўднае імя Сяргей Новік
«Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні,...

Крыжовая дарога для дзяцей iconПравядзення факультатыўных заняткаў у дуа радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей

Крыжовая дарога для дзяцей iconЎ ІІ паўгоддзі 2011/2012 навучальнага года
Дуа “Радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот І дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” у шосты школьны дзень І ў нядзелю

Крыжовая дарога для дзяцей iconElementy składowe sylabusu
Першае чытанне для дзяцей беларусаў” Сiotki, “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, Jakuba Kołasa. Poetyzacja przyrody w twórczości...

Крыжовая дарога для дзяцей iconЗаконнасць
Дадзенае Палажэнне рэгулюе парадак стварэння І функцыянавання сацыяльна-педагагічнай І псіхалагічнай службы Дзяржаўнай установы адукацыі...

Крыжовая дарога для дзяцей iconКонкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 11  Падзеі:  уверх Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім жыцці г.
Чарговы трэнінг у межах праекта «Развіццё патэнцыялу бацькоў, якія маюць дзяцей з інваліднасцю для павышэння ІХ удзелу ў грамадскім...

Крыжовая дарога для дзяцей iconКніга для дзяцей павінна быць толькі
Кніга для дзяцей павінна быць толькі доброй кнігай цікавай І карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я І сам, мусіць,...

Крыжовая дарога для дзяцей iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка