Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам




НазваЗнаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам
Карабинович Наталья Михайловна
Дата канвертавання07.04.2013
Памер31.36 Kb.
ТыпДокументы
Дзяржаўная установа навучання

«Малажынскі дзіцячы сад»


Знаёмства з беларускай цацкай і беларускім фальклорам”

Канспект занятку па адукацыйнай вобласці

“развіццё прамовы і культуры маўленчых зносін”

сярэдняя група


Автор:

Карабинович Наталья Михайловна

Воспитатель дошкольного учреждения,

2 квалификационная категория


2013

Праграмны змест: знаёміць дзяцей з беларускай цацкай, вучыць разглядаць яе, знаёміць з беларускім фальклорам. Замацоўваць назвы рэчаў адзення, абагульняючыя словы адзенне, цацкі. Вучыць выдзяляць і правільна вымаўляць гук г у словах. Замацоўваць назвы колераў пры апісанні цацак. Развіваць камунікатыўныя ўменні на беларускай мове. Выхоўваць цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы, жаданне навучыцца размаўляць на ёй.

Матэрыял: беларускія народныя цацкі, хустачка або сурвэтка з беларускім узорам.

Ход занятку

Выхавальнік: паглядзіце, дзеці, да нас сёння ў госці прыйшлі вось гэтыя лялькі, а завуць іх Іванка ды Ганначка. Як іх завуць? ( Іванка ды Ганначка). Як вы думаеце, у якой краіне яны жывуць? (У Беларусі) А як вы здагадаліся? Выхавальнік звяртае ўвагу на вопратку.

Выхавальнік: Так, “што ні край, то звычай, што ні край, то адзенне!” Паглядзіце, у што апранута Ганначка? Іванка? Дзеці пералічваюць адзенне.

Выхавальнік: Якога колеру спаднічка? Чаравічкі? Кашуля? Фартушок? і г.д. А чым упрыгожаны кашуля, фартушок? (Беларускім узорам). Якога колеру? Дзеці, як мы назавём ўсё, у што апранутыя лялькі, адным словам? (адзенне). Так, адзенне ў іх сёння прыгожае, бо ў Іванкі і Ганначкі сёння дзень нараджэння. Яны атрымалі падарункі, а падарункі незвычайныя – гэта беларускія цацкі. А вы хацелі б атрымаць беларускую цацку ў падарунак? (Так)

Выхавальнік: паказвае дзецям беларускія цацкі. Усе гэтыя цацкі зроблены рукамі беларускіх майстроў. Паглядзіце на іх і выберыце цацку, якую б вы хацелі атрымаць у падарунак. Дзеці, а хто хоча расказаць пра цацку якую ён выбраў? З чаго зроблены вашы цацкі? ( З ільну, гліны, саломкі, дрэва). Раскажыце, чым яны падобныя, чым адрозніваюцца?

(Выхавальнік звяртае ўвагу на птушачак). Паглядзіце сюды: хто гэта тут прыляцеў? (Птушкі) А можа хто ведае забаўлянку пра птушак? Дзеці з дапамогай дарослага расказваюць:

Гушкі, гушкі, гушкі!

Прыляцелі птушкі.

Селі на варотах

У чырвоных ботах.

Сталі сакатаці,

Чаго птушкам даці?

Выхавальнік: А зараз, звярніце ўвагу на арнамент. Якім арнаментам часцей за ўсё ўпрыгожваюць свае вырабы майстры? (беларускім – раслінным або геаметрычным). А хто ведае, што яшчэ можна ўпрыгожыць такімі ўзорамі? (хусцінку, талерку, гладыш, кубак). Вам спадабаліся беларускія цацкі? Калі да нас прыязжаюць госці, яны не застаюцца абыякавымі да вырабаў нашых беларускіх майстраў. Нездарма ж кажуць: “Якая справа, такая і слава”, “Па рабоце майстра знаюць”, “Чалавек жыве век, а добрая справа – два”

Звярнуць ўвагу на правільнае вымаўленне гука г

Выхавацель: А зараз, дзеці, давайце павучымся правільна вымаўляць гэты гук у чыстагаворцы:

Га-га-га – баліць нага;

Гу-гу-гу – лячы нагу

Гі-гі-гі – дзве нагі.

Дзеці, вы добра ўмееце вымаўляць гэты гук (так). А мы зараз гэта праверым. Хто скажа так: “З’еў маладзец трыццаць тры пірагі з пірагом, да ўсе з тварагом” (трое – чацвера дзяцей перегаворваюць у павольным тэмпе, а потым у хуткім). Выхавальнік звяртае ўвагу на правільнае вымаўленне гукаў, слоў)

Выхавальнік: Малайцы, дзеці! Іванку і Ганначцы ў нас вельмі спадабалася і яны абяцаюць у наступны раз зноў прыйсці да нас. А зараз яны развітваюцца з намі. Да пабачэння!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconГарады зямлі беларускай…
Знаёмства турыстаў з горадам пачынаецца звычайна з кароткага экскурсу ў яго гісторыю. Пакуль адзін за другім яны выходзяць з аўтобуса,...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconЛітаратурнае знаёмства
Мэта: пазнаёміць з жыццём І творчасцю Васіля Жуковіча; прывіваць цікавасць да беларускай літаратуры, любоў да нашай Бацькаўшчыны,выхоўваць...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconТэма беларускай сіраты Вікі Мароз адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by
Тэма беларускай сіраты Вікі Мароз – адна з самых актыўных сярод тых, што абмяркоўваюць у беларускім інтэрнэце. На партале Tut by...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconКонкурсна-гульневая праграма
Мэта: прывіваць любоў да беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаемства дзяцей лепшым узорам вуснай народнай...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconРэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі"
З 1 верасня 2010 г уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”. Матэрыя, прапанаваны...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconМ. Лынькоў "Васількі". Урок – 1
Уступнае слова настаўніка, знаёмства з партрэтам І кароткай біяграфіяй М. Лынькова. Знаёмства з творам. Настаўнік прапануе вучням...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconУ студыі Севярын Квяткоўскі. Працягваем блукаць у беларускім сеціве
Удзельнік інтэрнэт-суполкі Minsk by Scientist minsk распавёў пра анэкдатычны дыялёг з супрацоўніцай беларускай амбасады ў Маскве

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconЧацвер, 24. 03 Агульнабеларуская дыктоўка
Тэксты для дыктовак падрыхтаваны на аснове твораў Максіма Багдановіча, 120-годдзе якога адзначаем сёлета. У кракаве таксама будзе...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconБеларуская партызанка
Камуністычная ўлада прапагандавала толькі савецкі партызанскі рух, які пачала называць “беларускім”. Сапраўдным жа беларускім партызанам...

Знаёмства з беларускай цацкай І беларускім фальклорам iconВітаю ўсіх ахвочых паблукаць па беларускім Сеціве
Карыстальнік kabierac у сваім дзёньніку на сайце Жывы журнал паведамляе: “Новы мадэратар забараняе карыстацца беларускай мовай у...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка