Беларускі фонд публічнай палітыкі




НазваБеларускі фонд публічнай палітыкі
Дата канвертавання07.04.2013
Памер43.14 Kb.
ТыпДокументы



Беларускі фонд публічнай палітыкі


ў супрацоўніцтве з


Беларускім інстытутам

стратэгічных даследаванняў


Запрашае да ўдзелу ў конкурсе


У рамках праграмы сістэматычнай падтрымкі даследаванняў у галіне сацыяльных навук, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (БФПП) у супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў аб’яўляе конкурс малых грантаў. Даследаванні ў галіне публічнай палітыкі ў Беларусі падтрымліваюцца з мэтай развіцця і ўзмацнення дыскусіі па асноўных пытаннях публічнай палітыкі, а таксама пашырэння ў беларускім грамадстве і міжнароднай супольнасці разумення самых важных палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. Фонд дазваляе паспяховым кандыдатам правесці даследаванні па прапанаваных тэмах. Кандыдаты мусяць быць гатовымі падзяліцца вынікамі сваіх даследаванняў з экспертамі і шырокай грамадскай супольнасцю.


Малыя гранты:


Беларускі фонд публічнай палітыкі ажыццяўляе асноўную падтрымку даследчым праектам у наступных галінах:


  • эканамічная палітыка

  • энергетычная бяспека і энергетычная эфектыўнасць

  • сацыяльная палітыка і доступ да сацыяльных паслуг

  • дзяржаўнае караванне

  • рэгіянальнае развіццё і грамадзянскі ўнёсак у планаванне лакальнага развіцця

  • медыі і камунакацыі

  • міжнародныя стасункі і бяспека

  • экалагічныя выклікі і рашэнні


Тэмы даследаванняў павінны адпавядаць галоўным актуальным пытанням Беларусі і беларускага грамадства. Пажадана, каб у праектах былі акрэсленыя магчымыя альтэрнатывы развіцця краіны. Як след, кандыдатам варта імкнуцца не толькі прадставіць аналіз абранай праблемы, але таксама акрэсліць магчымыя інавацыйныя рашэнні і рэкамендацыі для наступных дзеянняў. Усе паспяховыя прэтэндэнты будуць мець магчымасць абмеркаваць свой праэкт з экспертамі і партнёрамі БІСД, а таксама прыняць больш шчыльны ўдзел у рабоце БІСД.


Кандыдаты мусяць таксама быць гатовымі выканаць наступныя патрабаванні:


  • Прадставіць пректныя прапановы, кароткае апісанне, план праекту і бюджэт. Іх можна загрузіць па наступных спасылках:

http://belinstitute.eu/images/stories/documents/bppf/bppfbudgetby.xls

http://belinstitute.eu/images/stories/documents/bppf/bppfcoverpagetemplateby.xls

http://belinstitute.eu/images/stories/documents/bppf/bppftemplateby.doc

  • Апублікаваць аналітычную запіску (policy paper) з канкрэтнымі стратэгічнымі рэкамендацыямі і распаўсюдзіць яе сярод пазначаных стэйкхолдэраў і грамадзкасці.

  • Апублікаваць як мінімум два артыкула, якія тычацца даследавання, у беларускіх медыях.

  • Арганізаваць мінімум адну policy-дыскусію, прэзэнтацыю, канферэнцыю альбо семінар па тэме даследвання з запрашэннем усіх пазначаных стэйкхолдэраў.

  • Прыняць удзел у семінары, які адбудзецца напярэдадні ажыццяўлення праекту і кансультацыйную сустрэчу напрацягу рэалізацыі праекту.

  • Весці шчыльнае супрацоўніцтва з БІСД праз напісанне і публікацыю аналітычных матэрыялаў на сайце БІСД

  • Прадставіць прамежную і выніковую справаздачы па праекце.


Максімальная сума гранта для індывідуальнага даследчыка - 3,500 эўра, калектыўныя прапановы ад арганізацый могуць быць узнагароджаныя ў памеры да 5,500 эўра. Грантадаўца пакідае за сабой права змяніць суму гранта для індывідуальных кандыдатаў на падставе колькасці і якасці дасалных заяў.


Хто мае права прымаць удзел?


Падаць заявы могуць беларускія даследчыкі, даследчыя і экспертныя групы, аналітычныя цэнтры „think-tank (зарэгістраваныя і незарэгістраваныя), а таксама няўрадавыя арганізацыі, якія не імкнуцца да атрымання прыбытку і дзейнічаюць на Беларусі.


Крытэры адбору:

  • Запатрабаванасць праекта у краіне ці ў кантэксце асобных рэгіенаў

  • Далучэнне як мага болей стэйкхолдэраў, заахвочванне грамадзянскага дыялогу, салідарнасці і плюралізму

  • Узмацненне полісі-дыскусій па сучасных эканамічных, сацыяльных і палітычных пытаннях унутры беларускага грамадства

  • Выпрацоўка сцэнароў ці праграм магчымага развіцця краіны ў галіне даследвання

  • Інавацыйныя падыходы да вырашэння праблемаў і забеспячэнне магчымасці іх практычнага выкарыстання

  • Уклад ва ўзмацненне інфармаванасці беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці аб найбольш важных пытаннях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі

  • Кампетэнтнасць кандыдатаў і іх здольнасць паспяхова і транспарэнтна правесці праект

  • Разумны бюджэт і мэнэджмент часу

Асабліва да ўдзелу запрашаюцца эксперты і аналітыкі з рэгіёнаў. Заяўкі могуць таксама падаваць і маладыя даследчыкі.

Праекты на англійскай ці рускай мовах дасылайце,калі ласка, на адрас bppf2007@gmail.com да 10 чэрвеня 2009 г. Праекты, што будуць дасланыя пасля гэтай даты, ці тыя, што не адпавядаюць вышэйазначаным крытэрам, не будуць разглядацца. Папярэдне адабраным кандыдатам будзе аказана дапамога ў падрыхтоўцы іх праектных прапаноў. Паспяховым кандыдатам будзе паведамлена аб набыцці гранта ў сярэдзіне ліпеня 2009 г. Усе праекты, якія будуць падтрыманыя па гэтаму запрашэнню, павінны быць скончаныя да 15 снежня 2009 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconПаважаныя калегі
Беларускі фонд публічнай палітыкі (bppf) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (biss) абвяшчае спецыяльны конкурс...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconДэмакратыя I этычнае жыццё філасофія палітыкі І супольнасці Клаэс Г. Рын Беларускі Фонд Сораса Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр 1996 ббк 66. 01 Р95
Кніга змяшчае тлумачэнне І крытычны аналіз ідэй Жан Жака Русо І прапануе мовы пункт гледжання на Канстытуцыю зша як ідэальны — на...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconДэмакратыя I этычнае жыццё філасофія палітыкі І супольнасці Клаэс Г. Рын Беларускі Фонд Сораса Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр 1996 ббк 66. 01 Р95
Кніга змяшчае тлумачэнне І крытычны аналіз ідэй Жан Жака Русо І прапануе мовы пункт гледжання на Канстытуцыю зша як ідэальны — на...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconКонкурс Інстытут грамадзянскай прасторы І публічнай палітыкі
...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconКонкурс Інстытут грамадзянскай прасторы І публічнай палітыкі
...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт інстытут журналістыкі
Гендэр І гендэрная роўнасць. Нацыянальны план рб па рэалізацыі гендэрнай палітыкі на 2006-2010 гг

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
У цэлым праект Інструкцыі ўлічвае шэраг прапаноў галіновага прафсаюза, узгодненых са спецыялістамі ўпраўлення кадравай палітыкі ў...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconЦі азартныя беларускія палітыкі?
Гульню ў казіно ці таталізатар у беларускім грамадзтве прынята адносіць да заганаў, таму палітыкі трымаюцца ў баку ад такіх установаў,...

Беларускі фонд публічнай палітыкі iconБеларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (biss)
Галоўная мэта гэтага праекту – надаць грамадскім арганізацыям здольнасці да актыўнага ўдзелу ў адкрытым дыялогу на розных узроўнях...

Беларускі фонд публічнай палітыкі icon«Study Tours to Poland» 2008
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага І фонд “Адукацыя для дэмакратыі”...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка