На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў?




НазваНа прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў?
Дата канвертавання07.04.2013
Памер72.45 Kb.
ТыпВопрос

ЗВЯЗДА

05 САКАВІКА 2013 года

№ 42 (27407)

АДУКАЦЫЯ

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў?


Адукацыя — тая сфера, якая закранае інтарэсы практычна кожнага жыхара нашай краіны, таму цяжка не пагадзіцца са старшынёй ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандрам БОЙКАМ, які лічыць, што ад настрою ў сферы адукацыі ў немалой ступені залежыць і настрой ва ўсім беларускім грамадстве. Днямі ў сценах галоўнага адукацыйнага ведамства прайшла калегія, прысвечаная падвядзенню вынікаў выканання папярэдняга пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі і заключэнню новага пагаднення паміж сацыяльнымі партнёрамі на бліжэйшыя тры гады. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў калегіі аказаліся пытанні прафесійнага страхавання педагогаў, іх заробкаў, аптымізацыя сеткі ўстаноў адукацыі, атэстацыя педагагічных работнікаў і многія, многія іншыя...

Хто галоўны экзаменатар?

Як вядома, на пачатку навучальнага года быў зацверджаны новы парадак атэстацыі педагагічных работнікаў, які мала каму спадабаўся. Па новых правілах атэстацыі, вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю педагогам цяпер давядзецца пацвярджаць кожныя пяць гадоў. У наймальнікаў ёсць права паставіць пад сумненне кваліфікацыйную катэгорыю работніка. Да таго ж па выніках атэстацыйнай гутаркі кваліфікацыйную катэгорыю педагога могуць як павысіць, так і панізіць, і нават увогуле пазбавіць яго кваліфікацыйнай катэгорыі.

Мы вельмі ўважліва вывучылі новую сістэму атэстацыі. Хацелася б, каб пераатэстацыя настаўнікаў пазітыўна ўспрымалася педагагічнай грамадскасцю, — падкрэсліла ў сваім выступленні старшыня Быхаўскага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына ХАЛАДЦОВА, — але для гэтага працэдура павінна быць максімальна зарыентаваная на практычны досвед нашых педагогаў, якія будуць праходзіць пераатэстацыю. Галоўным экзаменатарам павінен стаць вучань і яго вынікі ў вучобе і ўладкаванні ў жыцці.

Мы лічым, што галіна павінна больш плаціць педагогам за кваліфікацыйны ўзровень, каб педагог імкнуўся да павышэння сваёй кваліфікацыі. Кваліфікацыйная катэгорыя павінна не толькі адлюстроўваць якасць адукацыі, але і адбівацца на заробках. Аднак сёння розніца ў заработнай плаце работнікаў першай, другой і вышэйшай катэгорый зусім нязначная, — падкрэсліў Аляксандр Бойка.

Больш за тое, да гэтага часу не вызначаны і памер надбаўкі за наяўнасць новай катэгорыі "настаўнік-метадыст". Галіновы прафсаюз ініцыюе распрацоўку асобнага нарматыўнага акта — накшталт дакумента, што дзейнічае ў сістэме аховы здароўя. У гэтым дакуменце прапісана сістэма надбавак для спецыялістаў (урачоў і медыцынскіх сёстраў) найвышэйшага прафесійнага ўзроўню.

Прафсаюз прапануе ўстанавіць дыферэнцыяванае, у залежнасці ад наяўнасці кваліфікацыйнай катэгорыі, павышэнне тарыфных ставак настаўнікам і іншым педагагічным работнікам за падрыхтоўку пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў і гэтак далей. Напрыклад, пры наяўнасці ў педагога кваліфікацыйнай катэгорыі "настаўнік-метадыст" і падрыхтоўкі ім пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд прапануецца ўстанаўленне надбаўкі ў памеры 250 працэнтаў тарыфнай стаўкі, пры наяўнасці вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі — 230 працэнтаў, першай — 210 і другой — 190 працэнтаў.

Аляксандр Бойка звярнуў увагу на тую акалічнасць, што апошнім часам павялічылася дыспрапорцыя ў аплаце працы педагагічных работнікаў у параўнанні з работнікамі іншых сфер. Так, сярэднямесячная заработная плата настаўнікаў (3279 тыс. рублёў) ніжэйшая за аналагічны паказчык ва ўрачоў (5046 тыс. руб.) у 1,5 раза. У сувязі з гэтым прафсаюз прапануе ўстанавіць галіновы павышальны каэфіцыент да тарыфных ставак і акладаў педагагічных работнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі ў памеры не менш як 30% для дасягнення агульнарэспубліканскіх паказчыкаў.

Яшчэ адна прапанова тычыцца павелічэння колькасці гадзін, што вылучаюцца на арганізацыйна-выхаваўчую работу. Такое рашэнне паспрыяла б не толькі большай дыферэнцыяцыі ў аплаце працы работнікаў згодна з абавязкамі, якія яны выконваюць, але і адлюстроўвала б рэальныя часавыя выдаткі педагогаў на гэту дзейнасць. Вырашэнне гэтага пытання неабходна для забеспячэння нармавання працы настаўнікаў, якія з'яўляюцца класнымі кіраўнікамі, і пашырэння магчымасцяў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў шосты школьны дзень.

Прафесійная пенсія:невыканальныя ўмовы

Напружанасць у настаўніцкім асяроддзі выклікаюць і пытанні прафесійнага пенсійнага страхавання. Як вынікае з тлумачэння Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сёння падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню выключна настаўнікі пры выкананні трох умоў адначасова. Першая — гэта занятасць не менш чым на поўную стаўку (аклад), у тым ліку — вядзенне педагагічнай дзейнасці ў частцы рэалізацыі адукацыйных праграм у аб'ёме не менш за 18 гадзін на тыдзень. Другая — выкананне арганізацыйна-выхаваўчай работы. І трэцяя — ажыццяўленне дадатковага кантролю за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў. Такім чынам фактычна сваё права на атрыманне пенсіі па выслузе гадоў могуць рэалізаваць цяпер толькі асобныя настаўнікі. А ўсе педагогі, якія не вядуць выкладчыцкую работу (паколькі тая не прадугледжана іх службовымі абавязкамі), кіраўнікі ўстаноў адукацыі, настаўнікі, якія працуюць менш чым на стаўку, настаўнікі, якія не маюць гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы, настаўнікі дысцыплін, па якіх вучэбнымі планамі не прадугледжаны дадатковы кантроль за вучэбнай дзейнасцю вучняў, не могуць разлічваць на выхад на пенсію па выслузе гадоў.

Па словах Аляксандра Бойкі, прафсаюз прааналізаваў сітуацыю ў нашых суседзяў. І ў Расійскай Федэрацыі, і ва Украіне дзейнічаюць ранейшыя ўмовы прафесійнага пенсійнага страхавання. Пры гэтым у Расіі адзіным крытэрыем з'яўляецца работа на поўную стаўку на адпаведнай пасадзе, а ва Украіне для выхаду педагога на льготную пенсію не з'яўляецца абавязковым выкананне і гэтага крытэрыю.

Раней пры рэарганізацыі ўстаноў адукацыі некаторыя педагогі з закрытых устаноў маглі б пайсці на пенсію па выслузе гадоў, але пры цяперашніх умовах пенсійнага страхавання многім катэгорыям педагагічных работнікаў зрабіць гэта будзе, на жаль, немагчыма, — падзялілася набалелым Ірына Халадцова. — Якія ж перспектывы датэрміновай пенсіі ў тых, хто прыступіў да работы пасля змянення ўмоў прафесійнага пенсійнага страхавання? Так, жанчыны з кола выпускнікоў, якія прыступілі да работы ў школе ў 2009 годзе, змогуць пайсці на "датэрміновую" пенсію не раней чым у... 58 гадоў, пры ўмове, што яны не скарыстаюцца сваім правам афармлення часовай непрацаздольнасці па хваробе. Калі ж жанчына-настаўнік народзіць хоць бы адно дзіця і скарыстаецца правам на водпуск па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, то 25 гадоў прафесійнага стажу ў яе будзе толькі ва ўзросце 61 год і яна ўжо будзе знаходзіцца на пенсіі па ўзросце. А мужчыны пры вышэйназваных умовах змогуць скарыстацца правам выхаду на датэрміновую пенсію не раней чым пасля дасягнення 68-гадовага ўзросту. Такім чынам, прафесійная пенсія для педагога існуе толькі фармальна.

Якімі будуць наступствы рэарганізацыі?..

Закранула Ірына Халадцова і яшчэ адну вельмі балючую праблему — рэарганізацыю сеткі ўстаноў адукацыі:

За апошнія тры гады ў нашым раёне былі закрыты 5 вучэбна-педагагічных комплексаў і 6 устаноў адукацыі было рэарганізавана. Гэтая работа не вядзецца спантанна, а плануецца на перспектыву. Улічваецца меркаванне сельскіх Саветаў, бяруцца пад ўвагу ўсе асаблівасці арганізацыі і далейшага навучання і падвозу школьнікаў, пытанні далейшага працаўладкавання работнікаў. Загадзя (прыкладна за два гады) мы праводзім грунтоўную работу з бацькамі, тлумачым ім варыянты далейшага навучання іх дзяцей. Усё гэта дазваляе мінімізаваць балючыя наступствы рэарганізацыі. Усіх вызваленых работнікаў працаўладкоўваем. Так, з 56 педагогаў закрытых школ 10 пайшлі на заслужаны адпачынак па ўзросце, 6 — па выслузе гадоў, а 40 былі працаўладкаваны па спецыяльнасці ў іншыя ўстановы адукацыі. Аднак з кожным закрыццём школ рабіць гэта ўсё больш складана. Тым больш што працэс аптымізацыі знаходзіцца яшчэ ў пачатку свайго шляху.

Старшыня Быхаўскага райкама прафсаюза паведаміла, што ў 6 установах раёна з 23-х налічваецца да 50 навучэнцаў. Новыя падыходы, прапанаваныя Міністэрствам адукацыі па змяненні напаўняльнасці класаў у бок павелічэння колькасці дзяцей, выклікалі абгрунтаваную заклапочанасць як у адміністрацыі ўстаноў адукацыі, прафсаюзных арганізацый, так і сярод педагогаў і бацькоўскай грамадскасці. Напрыклад, у раёне з 1 па 4 класы налічваецца 117 клас-камплектаў, з іх у 39 навучаюцца да 5 навучэнцаў. Значыць, палову з 39 настаўнікаў пачатковых класаў трэба скараціць або працаўладкаваць. Гэта, натуральна, выклікае пытанні: а куды? Напаўняльнасць у 10-х і 11-х класах таксама невялікая, асабліва гэта тычыцца сельскай мясцовасці. Менш як 5 навучэнцаў у 10-11-х класах у 17 установах адукацыі. Перавод навучэнцаў старэйшых класаў у іншыя школы прывядзе да стрэсу ў дзяцей і змяншэння педагагічнай нагрузкі ў настаўнікаў.

Мы разумеем, што працэс аптымізацыі сеткі непазбежны і неабходны, але ўсё трэба рабіць так, каб пры гэтым не пацярпеў ні вучань, ні настаўнік, — дадала Ірына Халадцова. — Яшчэ адзін бок праблемы — арганізацыя падвозу навучэнцаў. Было б цалкам лагічна ўвесці ў штатны расклад агульнаадукацыйнай школы адзінку вызваленага класнага кіраўніка, у абавязкі якога б уваходзіла і суправаджэнне дзяцей у аўтобусах у школу і назад. Гэта дало б магчымасць працаўладкаваць настаўнікаў з закрытых школ і звесці да мінімуму рызыку пры перавозе дзяцей. Аўтапарк працягвае пастаянна расці, што цягне за сабой шмат праблем: неабходнасць правядзення перадрэйсавага медагляду кіроўцаў перад выездам на маршрут, тэхнічнае абслугоўванне аўтобусаў і іншыя... Было б больш правільна і больш эфектыўна перавесці школьны аўтапарк у падпарадкаванне Міністэрства транспарту.

Яшчэ хачу сказаць колькі слоў пра рэарганізацыю ўстаноў дадатковай адукацыі: нельга секчы сук, на якім мы сядзім. Асабліва гэта датычыцца сельскай мясцовасці і малых гарадоў, дзе гэтыя ўстановы з'яўляюцца для дзяцей фактычна адзінай магчымасцю набыць дадатковыя веды, развіць свае здольнасці і эстэтычны густ, да таго ж і занятасць дзяцей у пазаўрочны час мае таксама важнае значэнне. Больш за тое, захаванне ўстаноў дадатковай адукацыі — гэта магчымасць для вызваленых педагогаў перакваліфікавацца для работы ў новых умовах.

Пры ажыццяўленні аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі пазіцыя галіновага прафсаюза была і застаецца прынцыповай — закрыццё, рэарганізацыя ўстановы магчымая толькі ў выпадку, калі максімальна будуць улічаны інтарэсы і навучэнцаў, і педработнікаў, — падкрэсліў Аляксандр Бойка. — Пры працаўладкаванні важна ўлічваць і магчымасць падвозу нашых работнікаў да месца працы ў сельскай мясцовасці. Між іншым, у сувязі з аптымізацыяй сеткі адлегласць ад месца пражывання педагога да месца яго работы ў многіх выпадках стала дасягаць 20-30 кіламетраў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconУрок у 2-м класе
Вучні праз гульню ўваходзяць пасля адпачынку ў навучальны працэс,праяўляюць свае здольнасці І навыкі, адчуваюць сябе ўтульна, бо...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconЁГ, -а, м. Паслядоўнік індыйскага рэлігійна-філасофскага вучэння, якое сцвярджае, што шляхам дыхальных, фізічных І маральных трэніровак можна выйсці з-пад улады пачуццяў І законаў прыроды. Ёга
Сёмая літара беларускага алфавіта, якая абазначае: а пасля зычных — галосны гук «о» І мяккасць папярэдняга зычнага, напрыклад, «лёс...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconМаленькія "хрыстаславы" з вялікім сэрцам
Толькі тая школа, дзе побач са святаром стаіць старанны настаўнік, можа прынесці сапраўдны плён”. Маральнае І рэлігійнае выхаванне...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconЖук марыя Міхайлаўна
Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча была накіравана працаваць выхавацелям у Зэльвенскі дзіцячы сад №1. З 1981 года працавала...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconРасклад імпрэзаў фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры "шэнгенка"
Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconКонкурс " Беларускі Настаўнік 2009 года"
Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў І кіраўнікоў школ, ліцэяў І гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconГадзіна роздуму "Жыццё Айчыне, гонар сабе" Бібліятэкар
Бібліятэкар: Усё можа родная зямля: накарміць сваім хлебам, напаіць са сваіх крыніц, пацешыць сваім хараством. Вось толькі абараніць...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconКароза Алена Станіславаўна
Алена Станіславаўна Кароза першай узышла на алімп рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства І стала лаўрэатам рэспубліканскага...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconКніга для дзяцей павінна быць толькі
Кніга для дзяцей павінна быць толькі доброй кнігай цікавай І карыснай. Яна мае ў жыцці дзіцяці выключнае значэнне. Я І сам, мусіць,...

На прафесійную пенсію настаўнік можа выйсці толькі пасля 60 гадоў? iconФітнэс-клюбы ўтрымліваюць толькі "ідэйныя" бізнэсоўцы
Маўляў, будзе тое ж, што колісь з аэробікай – як толькі нацешыліся, яна згубіла папулярнасьць. Аднак за 10 гадоў колькасьць фітнэс-цэнтраў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка