Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры




НазваНавучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры
старонка2/2
Дата канвертавання07.04.2013
Памер267.5 Kb.
ТыпДокументы
1   2
Развіццё уяўленняў аб пейзажы і яго ролі ў літаратурным творы

       З паняццем пейзажу і яго ідэйна-мастацкай роллю ў літаратурным творы вучні VI класа павінны знаёміцца амаль у самым канцы навучальнага года. Але засваенне гэтага тэарэтычнага матэрыялу будзе паспяховым, калі работа  будзе праводзіцца загадзя. У VI  класе, раскрываючы гэта паняцце, мы, па сутнасці, ужо падводзім вынік, абагульняем цэлае мноства назіранняў вучняў за адлюстраваннем у літаратуры карцін прыроды пачынаючы з 5 класа.

       З пейзажам вучні 5 класа сустракаюцца ў апавяданні Я.Коласа “У старых дубах”. Прыгадаем апісанне ранняй восені на беразе Нёмана, калі ў паветры ціха, толькі звон летнікоў зліваўся ў адну доўгую-доўгую аднатонную песню, і, здавалася, прырода была закалыхана гэтым крыху сумным звонам”.

       Усе вобразы прыроды ў апавяданні з самага пачатку ствараюць у чытача спакойны, светлы настрой, якому не супярэчыць мірная гаворка хлопчыкаў пра камарыкаў-таўкунчыкаў, пра асілкаў. Са спакоем і цеплынёй навакольнага свету зліваюцца думкі і адчуванні Базыля: “ Вакол было ціха, І Базылю здавалася, што ён чуе спевы гэтай цішыні…” Раптам гэты спакой парушаецца няшчасцем. І на фоне мірнай цішыні прыроды асабліва недарэчным, дзікім выглядае свавольны ўчынак Грышкі, які прынес бяду людзям. Мы не будзем яшчэ падрабязна тлумачыць вучням, што ў гэтым выпадку маем справу з антытэзай, проціпастаўленнем спакойнай карціны прыроды і драматычнай сюжэтнай сітуацыі апавядання. Але ў працэсе гутаркі са школьнікамі мы дапаможам ім адчуць гэту супярэчнасць. Тут жа падвядзём вучняў і да ўяўлення аб тым, што вобраз прыроды можа дапамагчы нам лепш зразумець характар героя. І ў гэтым выпадку звернемся да самастойнай работы вучняў. Прапануем ім адказаць на пытанні: дзе на беразе Нёмана любіў сядзець Базыль? Чаму яму падабалася сядзець на карэнні старога дуба? У якіх радках гаворацца пра тое, што адчуваў Базыль, седзячы на беразе? Што думаў Базыль пра “маленькіх камарыкаў-таўкунчыкаў”? Ці дапамогуць нам апісанні прыроды  лепш зразумець розніцу паміж Базылём і Грышкам?

       Звернем увагу вучняў і на канцоўку апавядання, дзе таксама вялікую ролю адыгрывае пейзаж. Заключныя радкі твора нясуць у сабе глыбокую філасовскую думку. Але мы можам зрабіць яе зразумелай і для вучняў 5 класа. Думка гэта прыкладна такая: прырода цудоўная, і чалавеку хороша сярод гэтай прыгажосці, але людзі сваімі нядобрымі ўчынкамі могуць прынесці адзін аднаму шкоду, парушыць гармонію паміж чалавекам і прыродай. Калі з-за неразумнай выхадкі Грышкі тануў Базыль, то “..гэтак жа сама было ціха  ў прыродзе, і ўсё жыло сваім жыццём. Старыя дубы стаялі спакойна, важна, як і заўсёды”. Але людзі ўжо не маглі радавацца гэтай прыгажосці. Маці Базыля, заламаўшы рукі, крыкамі надрывала душу, роспачліва клікаў на дапамогу людзей Грышка. І нарэшце, становіцца ясна, што ўсё добрае, шчаслівае залежыць ад саміх  людзей. Важна, каб яны рабілі заўсёды толькі разумныя і добрыя ўчынкі. Інакш і цудоўная прырода не дасць чалавеку радасці і шчасця.

       У апавяданні М. Лынькова “Васількі”, якое вывучаецца ў 5 класе, дзеці сустрэнуцца з кантрастным супастаўленнем пейзажу і апісваемых падзей. Яны супаставяць карціну, дадзеную ў пачатку апавядання, калі Міколка з таварышамі вяртаецца з лесу з кошыкам, поўным свежых, прыгожых грыбоў, і букецікам васількоў, з жудаснай сцэнай жорсткай расправы фашыстаў над жыхарамі вёскі. Гэты кантраст паміж мірнай прыгажосці прыроды і зладзействам гітлераўцаў асабліва выразна падкрэслівае звярынае аблічча фашызму, прыводзіць вучняў да разумення антычалавечай сутнасці вайны, развязанай фашыстамі.

       Аналізуючы апавяданне “Васількі”, мы можам паказаць вучням, як праяўляецца сувязь паміж перажываннямі героя і тым, як ён успрымае навакольную прыроду. Калі Міколка яшчэ толькі падыходзіў да дома і настрой у яго быў радасны, дык і груша, якая відаць была здалёк, бачылася яму “радаснай і святочнай”, і птушкі весела шчабяталі каля яе. А вось якімі паказаліся Міколку тая ж ігруша-дзічка і ўся прырода  вакол яе, калі ён убачыў на двары каля дома забітых фашыстамі сваю маці і сястрычку: “Узрушана шалахцела дзадаўская груша-дзічка, самотныя пчолы ляталі, кружыліся вакол спелых груш-гнілушак. Трывожна шчабятала дробнае птаства”.

       З багатым апісаннем жыцця прыроды  школьнікі сустрэнуцца ў раздзеле “ На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я.Коласа. Перад імі раскрываюцца цудоўныя карціны суровай і чароўнай прыгажосці зімовага лесу, зіхатлівай ігры барвовага святла на зімовым небе. Дзеці ўбачаць, што ўвесь свет Я.Коласа адлюстроўвае ў руху, і перш за ўсё як барацьбу прыроды з марозам. Рэчка рвецца на волю з-пад лёду, што сціскае яе. Тут можна задаць вучням пытанне: якую ж ролю ў гэтай барацьбе адыгрывае маленькі Костусь? Няхай дзець самі знойдуць у тэксце радкі, якія гавораць пра тое, як Костусь дапамагае прыродзе (рэчцы, хваінкам) вызваліцца ад зімовага холоду.

       Мастацкі матэрыял праграмы 7 класа таксама дае настаўніку не меншую магчымасць раскрыць перад школьнікамі вобразную сілу апісанняў прыроды ў літаратуры. У гэтых адносінах асабліва цікавыя ўрыўкі “Ото ж хлопец урадзіўся” з паэмы “Сымон-музыка” і “ Летнім часам” з паэмы “Новая зямля”.

       Ва ўрыўках з паэмы “Сымон-музыка” свет прыроды максімальна набліжаны да чытача, нас разам з маленькім героем як бы агортвае пяшчотнасць сонечнага  цёплага дня. Яркае апісанне прыроды настроіць школьніка ўслухвацца ў музыку летняга поля , у тое, “як жытцо загамоніць”, “як зазвоняць мушкі, коніні, жучкі”, як “прыгожа–самавіта” спявае жаваранак. Дзеці адчуюць  празрыстасць і лёгкасць паветра ў летні пагодлівы дзень, тое, як “у высь блакіту ідзе ветрык пехатой”, убачыць, як “плыўка, згодна ходзяць крылы” жураўлёў, што знікаюць “у багне мора сіняга нябёс”. Для таго, каб любіць і берагчы прыроду, што павінна быць уласціва кожнаму чалавеку, неабходна добра бачыць і разумець яе жыццё, адчуваць яе непаўторную прыгажосць, умець радавацца яе прыгажосці. Да ўсяго гэтага далучае нас мастацкая літаратура, і асабліва яскравыя карціны жыцця прыроды  ў творах Я.Коласа. Апісанні прыроды раскрываюць прыгажосць роднага краю, паглыбляюць патрыятычныя пачуцці.

 

Аб мастацкай функцыі партрэта

       Пры падрыхтоўцы школьнікаў да разумення многіх важных пытанняў тэорыі літаратуры (літаратурнага характару, тыповасці, псіхалагізму, суадносін формы і зместу  твора) істотным з’яўляецца высвятленне імі ролі партрэта ў характарыстыцы героя. Да гэтага  пытання настаўнік ужо падводзіў школьнікаў у 5 класе пры вывучэнні народных казак, а таксама ўрыўка “Дарэктар” з паэмы Я.Коласа “Новая зямля”. Непасрэдна да паняцця партрэта і яго ролі ў літаратурным творы мы звяртаемся, аналізуючы аповесць К.Чорнага “Насцечка”.

       Вобразны матэрыял гэтага твора дае магчымасць шматбакова разгледзець мастацкую функцыю партрэта, падвесці вучняў да разумення яго ролі не толькі ў характарыстыцы героя, але і ў развіцці сюжэта. Школьнікі змогуць убачыць, як праз партрэтныя дэталі пісьменнік паказвае змены ў настроі героя, якія ў сваю чаргу ўказваюць на нейкія змены ў яго жыцці, у адносінах з людзьмі. Нарэшце, пісьменнік можа праз апісанне знешнасці паказаць змены ў характары героя. Усё гэта называецца сюжэтнай функцыяй партрэта. Тэрмін гэты вучням 6 класа мы, вядома, не будзем называць, але з самой з’явай  іх пазнаёмім.

       Звернемся да тэксту аповесці К.Чорнага “Насцечка”. Пытанні, якія настаўнік задасць вучням, аналізуючы партрэт Закрэўскага, прывядуць іх да разумення таго, што апісанне знешнасці героя, яго адзення, манеры трымацца стварае жывы вобраз чалавека, раскрывае яго характар. Гэты чалавек становіцца як бы нашым знаемым. Прапануем вучням вылучыць тыя дэталі партрэта, якія штосьці гавораць пра ўнутраны свет, характар Закрэўскага (“хадзіў павольна, быццам аб нечым раздумваючы, цвёрда апіраўся на выгнутую з маладога дубка палку”, “у выразе твару было нешта цвёрдае”, “здавалася, што чалавек гэты нечым ганарыцца”, “з выгляду ён быў ветлівы да ўсіх”). Мы бачым, што хоць дзеянне яшчэ і не пачалося, герой яшчэ ніяк не праявіў сябе ва ўчынках, але пададзеныя пісьменнікам дэталі ўжо гавораць пра яго характар. Нам становіцца ясна, што Закрэўскі – удумлівы, валявы чалавек, ён мае пачуццё ўласнай годнасці, добра ставіцца да людзей.

       У апісанні партрэта Закрэўскага выяўляюцца і адносіны аўтара да гэтага героя. Пісьменнік як бы любуецца ім, малюючы яго знешнасць (“Лоб яго высокі, нос арліны, і вочы, нягледзячы на сталасць, ясныя”). Амаль кожная дэталь партрэта Закрэўскага падкрэслівае яго багаты ўнутраны свет.

       Пераходзячы да партрэтнай характарыстыкі Сержа, можна спытаць вучняў, чым яна адрозніваецца ад характарыстыкі Закрэўскага, і падвесці іх да думкі, што ў апісанні знешнасці хлопчыка амаль няма дэталей, якія гаварылі б пра яго ўнутраны свет (“Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка. Ён усё круціўся на адной назе і з кожным паваротам даваў у галаву якой-небудзь дзяўчынцы пстрычку”). Перад намі паўстае вобраз  добра, нават багата па тых часах, апранутага і свавольнага  хлопчыка. Заўважым, што  К.Чорны  ніяк не характаразуе твар Сержа. І толькі, паказваючы яго хуліганскае абыходжанне з дзяўчынкамі-аднакласніцамі, пісьменнік гаворыць пра вочы хлопчыка: “…у гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі ўцехі з самаго  сябе, што здавалася – гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету свету..” Пасля такой характарыстыкі становіцца зразумела, чаму аўтар не апісаў твару Сержа: акрамя самазадаволенасці, на ім нічога не адбівалася.

       Характарызуючы Насцечку, К.Чорны таксама падрабязна апісвае знешнасць гераіні, яе адзенне, прычоску. Але гэта апісанне чыста знешніх дэталей вобраза гераіні падаецца ў супастаўленні з дыхтоўна і багатага апранутым Сержам, і гэта многае гаворыць  пра дзяўчынку і яе сям’ю . Увесь знешні выгляд Насцечкі падкрэслівае яе прастату  і сціпласць (“.. светлыя густыя валасы яе ляжалі роўна пад грабеньчыкам, да халадоў яна хадзіла  ў школу ў шарсцяной  кофтачцы, потым апранала чорнае ватнае паліто з простым футравым каўнерчыкам”). З гэтага відаць, што ў доме Закрэўскага галоўным з’яўляецца не вонкавы бок жыцця. Да таго ж, у паводзінах Насці аўтар падкрэслівае шчырасць да людзей і нязменна ўласцівы ёй светлы  настрой. Вочы яе поўныя бляску, у іх жыва адбіваюцца  пачуцці, якія перажывае дзяўчынка. Можна прапанаваць вучням прасачыць, як змяняюцца вочы Насцечкі ў яе сутыкненні з Сержам на ўроку, на вуліцы. Настаўнік тут укажа  школьнікам на тое, як партрэтная дэталь адлюстроўвае змены ў адносінах паміж героямі. (У гэтым заключаецца сюжэтная функцыя партрэта.) Асабліва ярка гэта выяўляецца ў трэцім раздзеле аповесці, дзе паказваецца, як раптоўна змяніўся знешні выгляд Насці (“заўсёды акуратная, яна стала  прыходзіць у школу з растрапанымі валасамі, у перапынку паміж урокамі канчала сваю прычоску”). Мы яшчэ не ведаем дакладна, што здарылася ў жыцці дзяўчынкі, але змена ў яе знешнасці і паводзінах нас трывожна насцярожвае, мы не можам не думаць аб тым, што ў Насцечкі здарылася нейкая бяда.

       Праз змены ў знешнасці Сержа мы даведаемся і пра яго перажыванні, калі ў Закрэўскага ён бачыць і чалавека, якім завочна (па расказах бацькі) так захапляўся, і таго старога, што быў  яму глыбока ненавісны. Мы заўважаем, яе Серж страчвае сваю самапэўненную  паставу, чырванее,  апускае вочы і стаіць быццам акамянелы. І тут выяўляецца  роля партрэта ў развіцці дзеяння, у руху сюжэта.

  Вывучэнне паняццяў тэорыі літаратуры неабходна весці ў непарыўнай сувязі з аналізам мастацкіх твораў. Гэта вывучэнне будзе паўнацэнным пры ўмове захавання прынцыпу сістэмнасці. Іншымі словамі, па-першае, неабходна вучняў паступова, шляхам назапашвання ўражанняў, назіранняў падводзіць да вывучэння таго або іншага тэарэтыка-літаратурнага паняцця; па-другое, тлумачэнне гэтага паняцця павінна таксама праводзіцца на аснове і ў арганічнай сувязі з аналізам мастацкага твора; і па-трэцяе, атрыманыя тэарэтычныя веды павінны сістэматычна паглыбляцца і замацоўвацца ў працэсе далейшага вывучэння праграмных твораў літаратуры, пры гэтым карысна будзе правядзенне творчых работ па тэорыі літаратуры.

         Ідэйна-эстэтычны змест твора павінен быцт глыбока адчуты школьнікамі, павінен успрымацца імі ў працэсе самога чытаня, а гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі вучні выпрацуюць у сабе здольнасць улаўліваць шматграннасць вобразаў, іх узаемасувязь і ўзаемадзеянне.

          Без арганічнага і творчага засваення вучнямі элементарных ведаў па тэорыі літаратуры немагчыма і поўная рэалізацыя выхаваўчай функцыі выкладання літартуры ў школе.

 
1   2

Падобныя:

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 9 клас
Навучанне правілам бяспечных паводзін на ўроках беларускай літаратуры. Літаратура як частка сусветнай культуры

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconПрацы членаў кафедры тэорыі літаратуры Белдзяржуніверсітэта Пад рэдакцыяй прафесара В. П. Рагойшы Мінск Бестпрынт 2009
М. А. Тычына, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі літаратуры Інстытута мовы І літаратуры імя Якуба Коласа...

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКурсы павышэння кваліфікацыі: 2005 г., мэтавыя курсы па беларускай мове І літаратуры Падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання
Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках беларускай мовы І літаратуры

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconУступнае слова настаўніка (вядучага)
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconВыхаванне грамадзянскіх якасцей вучняў на ўроках беларускай мовы І літаратуры
Радзіму, праяўляць патрыятызм, гэта пачуццё ўласнай годнасці, дысцыплінаванасць, культура міжнацыянальных адносін. Патрыятычнае выхаване...

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconПрыказкі І прымаўкі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі пасі, як авечку тады выйдзе на чалавечка

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconАб конкурсе кабінетаў беларускай мовы І літаратуры
Ацаніць эфектыўнасць работы кабінетаў беларускай мовы І літаратуры І яе ўплыў на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКузьміч Наталля Васільеўна
Беларускі дзяржаўны універсітэт, спецыяльнасць – беларуская мова І літаратура, кваліфікацыя – філолаг, выкладчык беларускай мовы...

Навучанне тэорыі літаратуры на ўроках беларускай мовы І літаратуры iconКрылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы І літаратуры Камякевіч Л.І
Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка