Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба




НазваСтатут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба
Дата канвертавання07.04.2013
Памер38.32 Kb.
ТыпДокументы
Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба

пры Ліцэі № 2 горада Мінска

Раздзел І.

Агульныя палажэнні.

§1.

Эўрапейскі Ліцэйскі Клуб (далей ЭЛК) пры Ліцэі № 2 г.Мінска – дабраахвотнае аб’яднанне, якое мае мэтай развіццё і прапаганду ініцыятыў, палажэнняў і справаў, якія спрыяюць:

  • развіццю грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці вучняў, усведамленню Беларусі як часткі Эўропы, вывучэнню сваёй культуры, мовы, традыцыяў як часткі агульнаэўрапейскіх каштоўнасцяў;

  • выхаванню еўрапейскай свядомасці, пачуцця адказнасці грамадзяніна Эўропы за бяспеку усіх народаў, абарону, правоў асобы, захаванне чысціні навакольнага асяроддзя;

  • станаўленню талерантнай асобы, выхаванай на ідэях павагі і адкрытасці да іншых народаў і культур;

  • усведамленню неабходнасці вывучэння роднай і замежных моваў;

  • стварэнню ўмоў для ўсталявання кантактаў, сяброўскіх і партнёрскіх сувязяў з іншымі Эўрапейскімі Школьнымі Клубамі;

  • завязванню і развіццю кантактаў з раўналеткамі з іншых еўрапейскіх краін;

ЭЛК аб’ядноўвае фізічных асобаў, якія прымаюць гэтыя прынцыпы;

§ 2.

Сядзіба ЭЛК размяшчаецца ў Ліцэі № 2 Г.Мінска.

§ 3.

ЭЛК створаны з ініцыятывы ліцэйскай моладзі і настаўніцтва пры падтрымцы Беларускага Шуманаўскага таварыства. Клуб дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

§ 4.

ЭЛК можа быць удзельнікам нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў, якія маюць падобныя мэты дзейнасці.

§ 5.

Час дзейнасці ЭЛК неабмежаваны.

§ 6.

Апекунамі ЭЛК з’яўляюцца настаўнік ліцэя і спецыяліст па выхаваўчай працы, якія ўваходзяць у педегагічную раду Ліцэя № 2 і вылучаны вучнямі – сябрамі ЭЛК на ўстаноўчым пасяджэнні ЭЛК.

§ 7.

Клуб рэалізуе мэты праз:

  1. усебаковую прапаганду ідэі еўрапейскай супольнасці;

  2. сумесную працу і ўзаемную дапамогу сяброў ЭЛК;

  3. супрацоўніцтва з асобамі ці інстытутамі ў сферы атрымання інфармацыі і абмену досведамі аб еўрапейскай супольнасці;

  4. збіранне дакументаў і інфармацыі, якая тычыцца дзейнасці ЭЛК;

  5. правядзенне і ўдзел у розных сустрэчах (нарады, канферэнцыі, дэбаты, семінары, конкурсы);

  6. арганізацыю выставаў, прэзентацый, паездак, экскурсій;

  7. распрацоўку і выданне бюлетэняў, часопісаў;

  8. удзел у міжнародным абмене моладзі;

  9. супрацоўніцтва з іншымі ЭЛК;

§ 8. ЭЛК мае ўласную эмблему ----------------------..


Раздзел ІІ.

Органы кіравання ЭЛК.

§ 1.

Кіруючымі органамі ЭЛК з’яўляюцца:

  1. Агульны сход, у якім бяруць удзел усе сябры ЭЛК.

  2. Рада ЭЛК, у якую уваходзяць: старшыня, намеснік старшыні, сакратар, скарбнік, апякун ЭЛК па вучэбна-даследчай працы і апякун ЭЛК па выхаваўчай працы.

  3. Рада выбіраецца з усіх удзельнікаў Агульнага сходу праз роўнае, прамое, адкрытае галасаванне бальшынёю галасоў (50 % + 1) па заканчэнні справаздачнага годуі не пазней за 30 дзён новага году. Кіраўніцтва ЭЛК ў 2-тыднёвы тэрмін пасля выбараў падае гадавы план сваёй дзейнасці.

  4. Рада падае Агульнаму сходу сваю справаздачу. Агульны сход зацвярджае ці адхіляе справаздачу.


§ 2.

Вышэйшаў уладай ЭЛК ёсць Агульны сход сяброў ЭЛК. У яго кампетэнцыю ўваходзіць:

  1. Зацвярджэнне праграмы дзейнасці ЭЛК.

  2. Унясенне зменаў у Статут.

  3. Разгляд скаргаў сябраў ЭЛК наконт дзейнасці Рады ЭЛК.

  4. Абмеркаванне дзейнасці Рады (прыняцце справаздачы, праграмы).

  5. Кантроль над фінансамі ЭЛК і размеркаванне фонду ЭЛК праз скарбніка.


Раздзел ІІІ.

Сяброўства і маёмасць ЭЛК.

§ 1. Сябрам ЭЛК можа быць кожны вучань Ліцэя № 2 г.Мінска пасля атрымання пасведчання сябра ЭЛК, які:

  1. зацікаўлены ў мэтах ЭЛК, пагаджаецца з імі і будзе спрыяць іх выкананню праз сваю працу ў ЭЛК;

  2. жадае і мае магчымасць прысвяціць свой вольны час працы ў ЭЛК;

  3. прагне паглыбіць свае веды пра эўрапейскія краіны, развіць сваё мысленне;

  4. мае дазвол працаваць у ЭЛК ад бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць;

ЭЛК ствараецца на прынцыпах дабраахвотнасці. Выхад з ЭЛК ажыццяўляецца на падставе заявы, у якой указваюцца прычыны.

Кожны сябар ЭЛК мае права на :

  1. прапановы наконт дзейнасці ЭЛК;

  2. прыняцце рашэнняў, якія тычацца ЭЛК, на пасяджэннях Агульнага сходу;

  3. выкарыстанне памяшкання, тэхнічных і дыдактычных матэрыялаў, якія належаць ЭЛК.

  4. ўдзел ва ўсіх даручаных заданнях.

§ 2.

Маёмасць ЭЛК складаецца з дабраахвотных складанак чябраў ЭЛК, датацыяў недзяржаўных арганізацыяў, ахвяраванняў, даходу з уласнай дзейнасці, не забароненых законам крыніцаў.

Кожны сябра ЭЛК павінен дбаць пра захааванне і пашырэнне ўласнасці ЭЛК.

Скарбнік мусіць весці дакументацыю ўсіх даходаў і выдаткаў ЭЛК, а таксама здаваць гадавую фінансавую справаздачу штогод.


Раздзел ІУ.

Заключэнне.

§ 1.

  1. ЭЛК пачынае сваю дзейнасць на падставе рашэння Ўстаноўчага сходу.

  2. Агульны сход зацвярджае ўмовы ліквідацыі ЭЛК, вырашае пытанні пераразмеркавання яго маёмасці.

  3. Калі справы не могуць быць ўрэгуляваны гэтым Статутам, у сілу ўступае Закон аб грамадскіх арганізацыях.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconРуководитель клуба. Все вопросы жизнедеятельности решает совет командиров. Решения совета
Символы клуба могут использоваться только при участии клуба в мероприятии, использование символов клуба без участия клуба недопустимо....

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconПравила І статут (Дійсні від 3 лютого 2009 р.) Прийняті: 28 травня 1973
Стаття 22. Формулювання, поправка І скасування Правил втф І статут-них норм

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconВасиліянського чину святого йосафата
С 78 статут василіянського чину святого йосафата: історія правила статут -додатки. Жовква: Місіонер, 2010. 368 с

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconЗаполняется представителем Клуба
Предоставленная информация конфиденциальна. Клуб гарантирует нераспространение личных данных членов Клуба

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconПлан работы Клуба юных фізікаў ліцэя бру
«Аб ходзе выканання навукова-даследчых работ вучняў\ «Аб выніках працы клуба за год» верасень

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconАдкрыты Савет Клуба 23. 11. 2010
Прапанаваць да разгляду Агульнага сходу кандыдата на Ганаровага сябра турклуба Ірыну Гарыдавец. Выканаўца Савет Клуба

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconПлан работы ліцэя на перыяд з 10. 09. па 15. 09. 2012 10. 09
Арганізацыя работы ліцэйскага прэс-цэнтра “Ліцэйскія навіны”.(Закрута І. М., савет ліцэістаў)

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба icon3 Основные направления и виды деятельности
Целью данного бизнес-плана является планирование создания ночного клуба принципиально нового уровня для нашего города. На создание...

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconАлесь Менскi " Веру ў цябе"
На гэтым канцэрце павінна была адбыцца прэзэнтацыя другога ліцэйскага дыску. Шмат беларускіх гуртоў пагадзіліся падтрымаць ліцэй...

Статут Ліцэйскага Эўрапейкага Клуба iconПравила организации турниров Лонгбоу Клуба Дамы и Господа! Поклонники исторической стрельбы!
Работа Валлийского Отряда по развитию Лонгбоу Клуба межклубного объединения лонгбоуменов по типу британского British Longbow Society...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка