«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце




Назва«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Дата канвертавання06.04.2013
Памер178.05 Kb.
ТыпДокументы


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


________________ І.В. Семчанка

«____»____________ 2010 г.


Рэгістрацыйны № УД- ____ / баз.


СЛУЖБОВЫ ЭТЫКЕТ І СПРАВАВОДСТВА


Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-75 01 01 Лясная гаспадарка


2010

СКЛАДАЛЬНІК:

А.А. Кастрыца – дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.


Рецензенты:

А.В. Партнова – загадчык кафедры агульнай і карэкцыйнай педагогікі ДУА ГАІРА, кандыдат філалагічных навук

Н.І. Шабулдаева – дацэнт кафедры рускага, славянскага і агульнага мовазнаўства УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”, кандыдат філалагічных навук


РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”


(пратакол № __ад ____ _____________ 2010__);


Метадычным саветам філалагічнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № __ ад____ _____________ 2010__);


Адказны за рэдакцыю: А.А. Кастрыца

Адказны за выпуск: А.А. Кастрыца


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

У пачатку XXI стагоддзя істотна змяніліся сацыяльныя патрабаванні паводзін, функцыянальна-дзелавой і эмацыянальна-маральнай культуры грамадзян. Набылі значнасць у нашым грамадстве прафесіяналізм і кампетэнтнасць, здаровы сэнс, адказнасць і карэктнасць, тактоўнасць, нават элегантнасць. Паўстала пытанне аб уменні мець зносіны з людзьмі і прыродай, ідэямі і рэчамі, культурнай спадчынай свайго народа і народамі іншых краін. Асновы этыкетнай культуры ўваходзяць у абавязковы мінімум адукацыі акадэмічнага тыпу, які ўводзіцца ў ліцэях, гімназіях, каледжах, акадэміях і універсітэтах. Этыкетная навука неабходна ў адукацыйнай культуры навучэнцаў з пункту гледжання агульнай тэорыі і ў плане практычнага вызначэння, шляхоў авалодання мастацтвам паводзіць сябе разважліва ў любых сітуацыях. У першую чаргу, варта звяртаць увагу на ўменне весці дыялог, на валоданне моўным этыкетам і маўленчай далікатнасцю (ветлівасцю).

Актуальнасць складання праграмы абумоўлена неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў з высокім маральным узроўнем, здольных надаць службовым адносінам цывілізаваны характар.

Праграма прадугледжвае знаёмства з актуальнымі пытаннямі культуры паводзін, асноўнымі формамі зносін з калегамі, падначаленымі, кіраўніцтвам, з культурай тэлефонных размоў, правіламі стварэння і афармлення розных відаў дакументаў.

Мэтай вывучэння курса з’яўляецца навучанне этыкетнай культуры і справаводству, а таксама здольнасць выкарыстоўваць набытыя веды ў найбольш значных сітуацыях прафесійнай і агульнакультурнай дзейнасці спецыяліста.

Задачы факультатыўнага курса:

  • давесці правілы справавога жыцця да будучых спецыялістаў: азнаёміць іх са спецыфікай справавых зносін і справавым стылем, асноўнымі элементамі справавога этыкету, з аспектамі нацыянальнага этыкету, асаблівасцямі культур у справавой сферы;

  • даць апісанне і ўзоры дакументаў і службовай перапіскі, карысныя звесткі па псіхалогіі справавога кантакту, спосабах стварэння іміджу, выкарыстання разнастайных сродкаў камунікацыі;

  • дапамагчы студэнтам сістэматызаваць атрыманыя веды для выкарыстання ў іх далейшым справавым жыцці.

Патрабаваннi да ведаў i ўменняў

Выпускнік павінен ведаць:

  • агульныя прынцыпы і нормы этыкетнай культуры, асаблівасці культуры ў справавой сферы;

  • маральныя асновы этыкету, беларускі этыкет у кантэксце этыкету іншых народаў свету;

  • культуру маўлення і маўленчы этыкет;

  • этыкет кіраўніка і падначаленага; этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў;

  • гісторыю справаводства;

  • патрабаванні да афармлення службовых дакументаў.

Выпускнік павінен умець:

  • выкарыстоўваць моўны этыкет зваротаў ветлівасці ў службовых сітуацыях;

  • выслухоўваць суразмоўцаў і рабіць крытычныя заўвагі, весці гутарку па тэлефоне;

  • этычна паводзіць сябе падчас дыскусіі, складаць асноўныя віды службовых дакументаў.

Студэнты павінны набыць навыкі і якасці:

  • засваення асноўных нормаў і правілаў службовага этыкету, агульных прынцыпаў і нормаў этыкетнай культуры, правілаў этыкету ў канкрэтных сітуацыях;

  • стварэння іміджу справавых людзей, манеры і правілы паводзін на афіцыйных і неафіцыйных прыёмах;

  • класіфікацыіі і стварэння, афармлення справавых дакументаў, пабудовы іх тэкстаў у адпаведнасці з лінгвістычнымі законамі афіцыйна-справавога стылю і з правіламі службовай этыкі;

  • азнаямлення з відамі справавой карэспандэнцыі, рэквізітамі пісьма, уніфікаванымі часткамі – трафарэтамі (пісьмовымі штампамі), патрабаваннямі да тэкстаў.

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца 16 гадзін, з іх на лекцыйныя заняткі –16 гадзін.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ДЫСЦЫПЛІНЫ




п/п

Назвы раздзелаў (модуляў)

Лекцыйныя заняткі

Усяго гадзін




1.

Службовы этыкет — састаўная частка справавога і агульнаграмадзянскага этыкету

2

2

2.

Аптымалізацыя службовых зносін

2

2

3.

Этыкет афіцыйных службовых зносін

2

2

4.

Этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў. Адзенне і этыкет. Манеры. Імідж дзелавога чалавека. Прыём на працу

4

4

5.

Развщцё справаводства і яго аргтэхнічнае забеспячэнне. Арганізацыйныя дакументы

2

2

6.

Патрабаванні да афармлення службовых дакументаў. Распарадчыя дакументы

2

2

7.

Складанне і афармленне службовых дакументаў

1

1

8.

Справавыя пісьмы і патрабаванні да іх напісання



1

1

Усяго

16

16



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ


Раздзел 1. Службовы этыкет – састаўная частка справавога і агульнаграмадзянскага этыкету.

Агульныя прынцыпы і нормы этыкетнай культуры. Асаблівасці культуры ў справавой сферы.

Паняцце і сутнасць этыкету. Віды этыкету. Гісторыя этыкету. Усходні і заходні (еўрапейскі) этыкет. Этыкет у старажытных Грэцыі, Рыме, Візантыі. Этыкет у эпоху сярэднявечча (Іспанія, Англія, Італія, Францыя, Расія, Польша, Вялікае Княства Літоўскае). Этыкет у Новы час (XVII – XX стст.) Сучасны этыкет. Асноўныя агульныя рысы нацыянальнага этыкету – павага да традыцый, свят, рэлігій. Асаблівасці звычаяў народаў розных краін.

Агульныя прынцыпы і нормы маральныя асновы этыкету (ветлівасць, карэктнасць, далікатнасць, адказнасць, тактоўнасць, высакароднасць, дакладнасць) і антыподы (грубасць, нядобразычлівасць, зласлівасць, падман, хлусня і інш). Беларускі этыкет у кантэксце этыкету іншых славянскіх народаў, а таксама заходнееўрапейскага этыкету.

Правілы этыкету у канкрэтных сітуацыях. Моўны этыкет зваротаў ветлівасці ў службовых сітуацыях. Этыкетныя формулы-паказальнікі ўнікальнасці нацыянальных культур. Прыклады этыкетных формул (беларускіх, рускіх, англійскіх і іншых).

Справавая візітная картка.

Невербальныя сродкі зносін (міміка, жэстыкуляцыя і г. д.).


Раздзел 2. Аптымалізацыя службовых зносін.

Рацыянальнае выкарыстанне часу праблема прадукцыйнасці працы. Вывучэнне сваіх працоўных навыкаў, удасканальванне добрага, пазбаўленне ад дрэннага. Рэгістрацыя ўліку выкарыстання часу, вядзенне журнала магчымасць бачыць свой прафесійны, службовы твар. Асноўныя крытэрыі рацыянальнага выкарыстання часу.

Фарміраванне актыўнага мыслення магчымасць ператвараць свае планы ў жыццё. Здольнасць слухаць, пытаць і вучыцца. Пазбаўленне ад асабістай прадузятасці да суразмоўцы. Уменне выслухоўваць і рабіць крытычныя заўвагі. Уменне адрозніваць факт ад меркавання, заахвочваць людзей да дзеяння, выпрацоўка звычкі працэсу актыўнага мыслення.


Раздзел 3. Этыкет афіцыйных службовых зносін.

Культура маўлення і маўленчы этыкет. Этыкет вядзення гутаркі. Справавыя гутаркі і метады іх правядзення. Мастацтва весці гугарку. Асновы тэлефоннага этыкету.

Асновы ведамаснага этыкету. Формы справавых зносін – нарады, сходы, канферэнцыі, семінары, сімпозіумы, мітынгі, з’езды і інш. Патрабаванні да падрыхтоўкі правядзення нарады. Класіфікацыя нарад. Арганізацыя і правядзенне нарад. Падрыхтоўка дакладаў і паведамленняў. Патрабаванні да выступления. Парады аратару. Этычныя нормы паводзін падчас дыскусіі. Этыкетныя маўленчыя нормы (формулы, маўленчыя клішэ) для вядзення дыскусіі. Справавы стыль у адносінах з партнёрамі і апанентамі. Цяжкасці камунікацыі. Канфлікты і стрэсы. Стрэсы і кіраванне імі.

Этыкет кіраўніка і падначаленага. Аналіз формаў узаемаадносін пры перадачы часткі паўнамоцтваў падначаленым, у час гутаркі, пры ацэнцы вынікаў працы падначаленых. Крытычныя заўвагі. Агульныя пытанні ўзаемаадносін паміж кіраўніком і падначаленым.


Раздзел 4. Этыкет афіцыйных і неафіцыйных мерапрыемстваў. Адзенне і этыкет. Манеры. Імідж дзелавога чалавека. Прыём на працу.

Падрыхтоўка і правядзенне прыёмаў. Віды прыёмаў. Сервіроўка стала. Гастранамічны этыкет. Неафіцыйныя сустрэчы. Дамашнія прыёмы. Майстэрства ўручаць і прымаць справавыя падарункі. Узоры выступленняў падчас правядзення разнастайных мерапрыемстваў.

Адзенне і этыкет. Шматфункцыянальнасць адзення. Афіцыйнае і поліфункцыянальнае адзенне. Аксесуары і ўпрыгожанні, дзелавы макіяж. Імідж дзелавой жанчыны, дзелавога мужчыны.

Рэкамендацыі для паступлення на працу. Віды папер, неабходных для прыёму на працу. Напісанне рэзюмэ, інтэрв’юіраванне, субяседаванне і інш. Парады тым, хто пачынае служыць.


Раздзел 5. Развіццё справаводства і яго аргтэхнічнае забеспячэнне Уводзіны ў «Справаводства». Месца справаводства ў структуры кіравання працай.

Гісторыя развіцця справаводства. Афіцыйна-справавы стыль у Вялікім княстве Літоўскім (Статуты, Літоўская метрыка, кнігі судовых запісаў і інш.). Фарміраванне афіцыйна-справавога стылю ў 20-ыя гады XX стст. Стан і асаблівасці сучаснага справаводства.

Стандарты на уніфікаваныя сістэмы арганізацыйна-распарадчых дакументаў. СТБ 6.38 — 2004. Патрабаванні да афармлення дакументаў.

Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне ў кіраванні (ПЭВМ, факсы, ксераксы, прынтэры).


Раздзел 6. Патрабаванні да афармлення службовых дакументаў.

Агульная характарыстыка уніфікаванай арганізацыйна-распарадчай дакументацыі.

Рэквізіты дакументаў і іх афармленне: называнне аўтара, назва дакумента, загаловак да тэксту, адрасат, дата, подпіс, тэкст, узгадненне, засведчанне дакументаў, адзнакі на дакументах і інш.

Фармуляр.

Бланк дакумента.

Правілы машынапіснага афармлення дакументаў. Патрабаванні да тэксту. Мова і стыль службовых дакументаў. Мадэлі і варыянты сінтаксічных канструкцый. Правілы размяшчэння тэксту дакументаў.


Раздзел 7. Складанне і афармленне службовых документаў.

Арганізацыйныя дакументы (палажэнні, статуты, інструкцыі). Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, загады). Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы). Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, загады, акты, пісьмы, тэлеграмы і тэлефонаграмы).

Дакументы паводле асабовага складу (заява, характарыстыка, дагавор (кантракт) і інш).

Дакументаванне гаспадарча-прэтэнзійнай дзейнасці (пратаколы, камерцыйныя акты, прэтэнзійныя пісьмы).

Разлікова-фінансавыя дакументы (акты, даручэнні і інш).

Тыповыя памылкі службовых дакументаў.


Раздзел 8. Справавыя пісьмы і патрабаванні да іх напісання.

Асноўныя патрабаванні да складання справавой карэспандэнцыі. Класіфікацыя пісьмаў. Рэквізіты, бланк, фармуляр-узор пісьма. Інфармацыйнасць і дакладнасць пісьма. Стыль справавой карэспандэнцыі.

Службовы моўны этыкет у справавым пісьме. Пісьмовыя штампы ў пачатку пісьма, для сувязі элементаў пісьма, у канцы пісьма.

Службовая перапіска: гарантыйныя пісьмы; пісьмы-запыты; інфармацыйныя пісьмы; пісьмы-напамінанні; пісьмы-паведамленні; пісьмы-папярэджанні; пісьмы-просьбы; суправаджальныя пісьмы; цыркулярныя пісьмы; камерцыйныя пісьмы; пісьмы-рэкламацыі. Пісьмо замежнаму партнёру. Тыповыя і трафарэтныя пісьмы.

Стэрэатыпныя моўныя звароты (штампы, этыкетныя формулы, трафарэты). Звароты-скрэпы пры напісанні асноўнага тэксту пісьма.

Падрыхтоўка рэзюмэ пры паступленні на працу. Пісьмы для суправаджэння рэзюмэ.

Тыповыя памылкі ў мове і стылі справавой карэспандэнцыі.

Правілы перасылкі.

Іншыя сродкі інфармацыйных кантактаў: тэлефонная размова; тэлеграма; тэлефанаграма; тэлефакс; справавая гутарка.


ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Рэкамендуемая літаратура

Асноўная

  1. Альбом форм организационно-распорядительных документов / Авт.-разраб. Э.Н. Давыдова, ПА. Левчик, А.Е. Рыбаков. 4-е изд., перераб. Минск: БелНИИДАД, 2006.

  2. Браим, И.Н. Этика делового общения / И.Н. Браим. – Минск, 1996. – 208 с.

  3. Давыдова, Э.Н., Рыбаков, А.Е. Делопроизводство: Учеб.-практ. пособие. Минск: ТетраСистемс, 2002.

  4. Дапаможнік па справаводству: Пособие по делопроизводству / Склад. A.M. Міхальчанка, Э.М. Давыдава. - Мінск: Полымя, 1993. -333 с.

  5. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления, учеб. пособие / В.В. Паневчик, В.В. Акулич, С.В. Некраха / под ред. В.В. Паневчика. – Минск: БГЭУ, 2008. – 318 с.

  6. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

  7. Кузнецов, И.Н. Этикет / И.Н. Кузнецов. – Минск: ТетраСистемс, 2003. – 416 с.

  1. Савіцкая, Н.Я. Службовы этыкет і справаводства [Электронны варыянт]. – Мінск: БДТУ, 2007.

  2. Савіцкая, Н.Я. Справаводства на беларускай мове / Н.Я. Савіцкая, Р.В. Міксюк. – Мінск, 1993. – 46 с.

  3. СТБ 6.38-2004. Унифицированные системы документации Республики Беларусь. Система организационно-распорядительной документации. Требования к оформлению документов.

  4. 30 главных правил делового этикета / Авт.-сост. Т.И. Ревяко. – М.: ACT; Минск: Харвест, 2005. – 96 с.

12. Унифицированная система организационно-распорядительной документации: унифицированные формы, методические материалы по применению классификатора унифицированных форм Рук. авт. коллектива: НА. Капмоле и др. – Минск: БелНИИДАД, 2007.

13. Этикет (деловой, дипломатический, повседневный) / Авт.-
сост. И.Н. Кузнецов. – Мінск. Амалфея, 2002. – 464 с


Дадатковая

  1. Аленина, Ия. Имидж и этикет / Ия Аленина. – М.: Дело, 2001. – 112 с.

  2. Вечер, Л. С. Секреты делового общения / Л.С. Вечер. – Минск, 1996.-367 с.

  3. Всё об этикете. – М.: Вече, 2000. – 432 с.

  1. Всё об этикете. Книга о нормах в любых жизненных ситуациях. –Ростов-на-Дону, 1996. – 304 с.

  2. Дебольский, М. Г. Психология делового общения / М. Г. Дебольский. – Минск, 1992. – 206 с.

  1. Деловая переписка / Сост. И. Тихонович. – Минск: Минская фабрика офсетной печати, 1992. – 64 с.

  2. Делопроизводство и деловые отношения: учеб. пособие / Н.В. Бонцевич [и др.]; под ред. Б.И. Врублевского. – Гомель: ЧУП «ЦНТУ «Развитие», 2003. –159 с.

  1. Золотая книга этикета / Авт.-сост. В.Ф. Андреев. – М.: Вече, 2006. – 400 с.

  2. Карнеги, Д. Как приобретать друзей и оказывать влияние на людей / Д. Карнеги. – Киев, 1989. – 670 с.

  3. Кондаленко, Л. К. Культура этикета: Пособие для педагогов / Л. К. Кондаленко, С. М. Симонова. – Минск: Бел. навука, 2002. – 293 с.

13. Кузнецов, И.Н. Этикет / И.Н. Кузнецов. – Минск. ТетраСистемс, 2003. – 416 с.

14. Митчелл, М. Этикет / М. Митчелл, Д. Корр. Пер. с англ.
А.Г. Вронской. – М.: ООО «Издательство АСТ»: ООО «Издательство
Астрель», 2004. – 300 с.

15. Михневич, А. Е. Русско-белорусский разговорник / А.Е. Михневич. – Минск, 1981. – 335 с.

  1. Плотнікаў, Б. А. Кіраўніку аб мове / Б. А. Плотнікаў. – Мінск, 2001. – 126 с.

  2. Познай себя и других: Популярные тесты. – 4-е изд., доп. / М.: ИВЦ «Маркетинг», 1998. – 400 с.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма дысцыпліны па выбару сацыяльна-гуманітарнага цыклу для усiх спецыяльнасцей

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» Зацвярджаю Прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Вучэбная праграма складзена на аснове Праграмы ўступных іспытаў для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанай Загадам...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце
Падрыхтоўку студэнтаў у галіне рэлігіязнаўства трэба разглядаць як неад’емны кампанент прафесійнай падрыхтоўкі. Неабходнасць вывучэння...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт гісторыя мовазнаўства
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” 26...

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю прарэктар па вучэбнай рабоце icon«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю
В. М. Лебедзева – старшы выкладчык кафедры беларускай культуры І фалькларыстыкі уа “гду імя Ф. Скарыны”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка