Мерапрыемства " Горад-воін, горад-працаўнік."




НазваМерапрыемства " Горад-воін, горад-працаўнік."
Дата канвертавання06.04.2013
Памер157.87 Kb.
ТыпМерапрыемства

dfdfd

Пазакласнае мерапрыемства

Горад-воін, горад-працаўнік.”


(Вусны часопіс, прысвечаны Барысаўшчыне. Падрыхтаваны настаў-ніцай беларускай мовы і літаратуры Акуліч В.У.)




Мэта: стварэнне ўмоў для фарміравання патрыатычных пачуццяў: гонар за продкаў, адказнасць за будучыню свайго народа, сваёй Радзімы.

Задачы: выхоўваць павагу да гераічнага мінулага свайго народа, да тых, хто абараніў мір, хто падымаў з руінаў сваю Бацькаўшчыну; пашырыць веды вучняў пра літаратурную спадчыну Барысаўшчыны.

Абсталяванне: партрэты пісьменнікаў, табліца-схема “Барысаўшчына літаратурная”, дыск з запісамі песень, плакаты:

“Як ёсць у народа такія –

не загіне давеку народ”

У.Караткевіч

“Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

Не марнаваць, не нішчыць.

Не бурыць – тварыць!”

А.Вярцінскі.

І. Вядучы

Час сцірае камяні, змяняе рэчышчы. На змену аднаму пакаленню прыходзіць новае. Яно і называецца таму новым, што вымярае жыццё сваім крокам. Аднак дрэва не расце без кораня, ракі няма без вытокаў. Вось так і ў людзей. Для кожнага новага пакалення каранямі з’яўляецца жыццё продкаў, гісторыя свайго народа. Усемагутны час не мае ўлады над чалавечай памяццю.

Так думалася, калі надвячоркам мы яшчэ і яшчэ раз праходзілі па шумных і ціхіх вуліцах горада, кожная з якіх – цэлая гісторыя. Калі наведвалі помнікі старажытнасці і параўнальна нядаўняга мінулага. Калі сустракаліся з людзьмі – рознымі па ўзросту і характару, але падобнымі ў вялікай адданасці свайму Барысаву.

І яшчэ думалася: чым вы-значаецца лёс, біяграфія таго ці іншага горада? Геаграфічным становішчам? У нейкай ступені так.

Але біяграфію горада пішуць перш за ўсё людзі. І ў гэтым пера-конваешся, калі знаёмішся з Барысавам, з яго мінулым і з яго цяперашнім днём.

Настаўнік: Наша класная гадзіна пройдзе ў форме вуснага часопіса, на старонках якога мы пазнаёмімся з легендарнай гістарыяй нашага народа, папоўнім свае веды аб пісьменніках – літаратарах, якія пісалі аб Барысаве, якія нарадзіліся на Барысаўшчыне, жылі і працавалі тут. Сваімі творамі яны выхоўвалі і выхоўваюць любоў да сваёй маленькай радзімы – Барысаўшчыны.

І старонка вуснага часопіса “Ле-гендарная гісторыя Барысава” гучыць песня “Мой край”.

ІІ вядучы.

Заснаваны ў 12 стагоддзі Барысаў ішоў да сённяшняга дня складаным і нялёгкім шляхам. Яго вуліцы тапталі ў свой час многія няпрошаныя госці. Тут чуўся звон даспехаў воінаў шведскага караля Карла XII і світ франзузскіх ядраў у 1812 годзе.

Паблізу ад Барысава, як вядома, адбыўся разгром войск Напалеона на рацэ Бярозе. У пачатку 20 стагоддзя зноў зашумелі ваенныя вятры над горадам. Каваныя боты кайзераўскіх захопнікаў, потым нашэсце войск буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Кароткая пера-дышка. І зноў над Радзімай навісла небяспека – закружыліся фашысцкія крумкачы. Такім чынам, склалася так, што з дня свайго заснавання горад быў не толькі месцам гандлю і рамяства, але і ваенным пасяленнем.

Кожны куток Беларусі мае сваю ваенную гісторыю, свой летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць ён і ў маім горадзе. Пачынаецца ён у лістападзе 1941 года, калі мой родны Барысаў стаў сведкам жудаснай трагедыі: гітлераўцы знішчылі каля 10 тысяч жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. Ад самых першых дзён вайны і да апошніх мая Барысаўшчына і яе жыхары змагаліся супраць ворагаў.

Тут узнікла вядомая партызанская брыгада “дзядзькі Колі”, якой каман-даваў Пётр Рыгоравіч Лапацін – адна з вуліц Барысава і сёння носіць яго імя.

Як можна не ўспомніць Люсю Чалоўскую. Да вайны яна вучылася ў другой сярэдняй школе, марыла пасля яе заканчэння паступіць у юрыдычны інстытут, але вайна абарвала ўсе далейшыя планы дзяўчыны. Яна стала падпольшчыцый, а ў 1942 годзе – сувязной брыгады “дзядзькі Колі”. Больш 50 разоў яна хадзіла ў разведку, але 3 кастрычніка 1943 года яе схапілі карнікі. Фашысты мучылі дзяўчыну больш месяца, а 6 лістапада расстралялі. Да помніка Люсі заўсёды ў святы прыходзяць людзі, ляжаць вясною і восенню кветкі на пастаменце. Гісторыя жыцця дзяўчыны стала неад’емнай часткай гісторыі майго народа.

  • Так, у гады вайны, здавалася, людзі здзяйснялі, рабілі зусім немагчымае.

  • У гады вайны ў г.Барысаве дзейнічала: 18 падпольных груп;

22 партызанскія атрады ў колькасці 2.300 байцоў.

За гады вайны знішчана: 20 прадпрыемстваў, Дом культуры, 7 сярэдніх школ, бібліятэка, 300 жылых дамоў, 2 дзіцячыя садкі, 7,5 тыс.чалавек вывезены ў Германію, 33 тыс. жыхароў загінула.

Званне Героя Савецкага Саюза атрымалі 10 чалавек.

Колькі вас, не каханых,

Зямля прыгарнула да сэрца.

Памяць незагойнай ранай

Вечна ў нас будзе гарэці.

- Пра гэта нам напісаў Глеб ў сваім сачыненні “След вайны”

На поўначы Барысаўскага раёна стаіць больш за 2 стагоддзі вёска Іканы. Кожны май у Іканах гэта не проста росквіт садоў і пах бэзу, а гэта вяртанне штогод да ўспамінаў аб тых 546 аднавяскоўцаў, якія 28 мая 1943 года былі жывымі спалены нямецкімі карнікамі. Гэты чорны дзень стаў сімвалам вечнага жалю і болю ў сэрцы кожнага жыхара вёскі.

У гэты дзень збіраюцца ўсе аднавяскоўцы ў школьным двары – у парку Памяці. Стаяць ля помніка моўчкі, схіліўшы галовы; старэнькія бабулі выціраюць слёзы. У вёсцы – дзень Памяці. Колькі б зараз было ў вёсцы людзей, каб не тая чорная часіна. Але не забыты ні адзін іканчанін. Ля кожнага дрэўца памяці таблічка з імем земляка. У парку Памяці заўсёды ціха, але памяць жыве тут круглы год, так як і імёны тых, хто згарэў у полымі вайны. Мы, сённяшняе пакаленне, схіляем галовы перад светлымі імёнамі герояў вялікай Айчыннай вайны, якія збераглі, абаранілі нашу Радзіму, адстаялі жаццё для нас.

Попел спаленых вёсак, кан-цэнтрацыйныя лагеры, помнікі і абеліскі, зусім старыя салдаты мінулай вайны напамінаюць нам аб старонках ваеннай гісторыі, напамінаюць аб тым, каб не паўтаралася падобнае. Аб гэтым нам так-сама напамінае і зварот хатынцаў да нас:

Людзі добрыя, помніце!

Мы любілі жыццё, Радзіму і вас, дарагія,

Мы згарэлі жывымі ў агні.


Наша просьба да ўсіх: хай жалоба і

смутак абернуцца ў мужнасць і сілу,

каб змаглі ўвекавечыць вы мір і спакой

на зямлі. Каб нідзе і ніколі ў віхуры

пажараў не ўмірала жыццё…


Гучыць “Жалобны марш” Шапэ-на, з’яўляецца жанчына ў чорным з запа-ленай свечкай.

Успомнім іх пайменна,

Успомнім іх, вечна жывых,

Гэта трэба не мёртвым

Гэта трэба жывым.


Настаўнік:

Вось некалькі прозвішчаў тых, хто прымаў удзел у вызваленні г.Барысава, пра іх нам расказваюць вуліцы горада (па ланцужку перадаецца запаленая свечка)

1. Мікалай Фёдаравіч Ватуцін. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

2. Аркадзій Макаравіч Кавалеўскі. Быў смярцельна паранены каля вёскі Вялікая Ухалода.

3. Пётр Рыгоравіч Лапацін – ка-мандзір партызанскай брыгады “Дзядзькі Колі”. Герой Савецкага Саюза.

4. Міхаіл Ільіч Марозаў. Прапаў без звестак. Герой Савецкага Саюза.

5. Людміла Іванаўна Чалоўская. Партызанка брыгады “Дзядзькі Колі”, пасмяротна ўзнагароджаны двума ор-дэнамі Айчыннай вайны І ступені.

6. Іван Данілавіч Чарняхоўскі – генерал арміі двойчы Герой Савецкага Саюза.

7. Іван Афанасьевіч Яраш – кіраў-нік партызанскага атрада.

8. Андрэй Антонавіч Грэчка – маршал СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза.

9. Павел Антонавіч Жуковіч – за-гінуў каля вёскі Макаўя. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Ай-чыннай вайны.

- Аб’яўляецца мінута маўчання.

Адгрымелі баі. Хваля вайны па-кацілася далей на захад. Барысаўшчына вярталася да мірнага жыцця, залечвала раны, аднаўляла разбураную гаспадарку. Перш за ўсё, вядома, трэба было ўзняць з руін і папялішчаў раённы цэнтр. Ад яго індустрыяльнага пульсу залежыў пра-цоўны рытм усёй акругі. Барысаўчане ганарацца тымі, хто аднаўляў родны го-рад. Сённяшняя рэчаіснасць Барысава, працоўныя справы яго жыхароў – лепшы помнік землякам, што не вярнуліся з палёў вайны. Аб франтавым і працоўным подзвігу бацькоў і дзядоў, старэйшых братоў і сясцёр заўсёды памятае ця-перашняе пакаленне барысаўчан. Па-мятае і імкнецца штодзённымі справамі самааддана працягваць іх неўміручую эс-тафету, памнажаць здабыткі роднай Ай-чыны. Ганарымся мы і тымі, хто ўносіў вялікі ўклад і ў духоўнае жыццё Ба-рысаўшчыны.

Настаўнік:

- Так загарнулася яшчэ адна ста-ронка гісторыі горада – старонка пра-цоўная і ваенная.

Наступная старонка часопіса “Жывое слова крыніцаю з-пад глебы б’е”.

Сёння мы з вамі паспрабуем успомніць пісьменнікаў – літаратараў на-шай маленькай радзімы – Бары-саўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай беларускай культуры, культуры слова на працягу апошняга стагоддзя, а таксама працуюць і сёння. Чаму іменна аб іх мы будзем гаварыць? Бо яны, пісьменнікі, пісалі аб Барысаве, праслаўлялі яго, яго жыхароў, жыхароў Барысаўшчыны, а для многіх Барысаў і Барысаўшчына сталі добрай маці, якая благаславіла іх на літаратурную твор-часць. На вялікі жаль, мы не зможам сёння ўспомніць усіх тых творцаў, якія жылі і пісалі на Барысаўшчыне, а спынімся толькі на творчасці некаторых з іх. Цёплы восеньскі вечар 1934 года. Гарадскі Дом культуры. Тут сабраліся жыхары г. Барысава, каб сустрэцца з паэ-там Беларусі Я.Купалам.

Цесныя сувязі звязвалі Янку Купалу з Барысаўшчынай. Ён часта прыязджаў да нас, выступаў перад рабочымі прамысловых прадпрыемстваў, перад студэнтамі і школьнікамі, педа-гогамі. Адно лета паэт адпачываў у калгасе “Камінтэрн”.

Маляўнічая прырода, сустрэчы, задушэўныя гутаркі з сельскімі пра-цаўнікамі, калгаснай моладдзю – усё гэта не магло не пакінуць адбітку ў сэрцы песняра. Тут, у калгасе, Купала не мінаў і рэдакцыю газеты “Бальшавік Бары-саўшчыны”. На яе старонках упершыню друкавалася яго паэма “Барысаў”.

Паэма “Барысаў” была напісана пад уражаннем працоўных поспехаў ра-бочых і калгаснікаў Барысаўшчыны. У ёй паэт імкнуўся адлюстраваць карэнныя змены ў жыцці краіны, поспехі бу-даўніцтва, рост свядомасці рабочых.

Паэма пачынаецца з апісання ракі Бярозы. Спакойна-эпічнае апісанне па-вольнай плыні Бярозы як бы ўвасабляе сабой аднастайную хаду мінулых ста-годдзяў. Творча выкарыстоўвае ён прыём кантрасту: вялікія перамены, што адбыліся на роднай зямлі, проц-іпастаўлены пакутам, якія зведаў беларускі народ у мінулым. Са шка-даваннем і жалем гаворыць Купала пра бітвы і войны, якія праходзілі ў гэтым кутку беларускай зямлі.

Паўстае з руінаў

Кветкаю ружовай,

Фабрыкі, заводы

Заводзіць нанова.

Паэт апявае мірную стваральную працу людзей, вітае індустрыялізацыю рэспублікі. Лаканічнымі фразамі Купала стварае абагульнены калектыўны вобраз рабочага класа.

А потым, пасля ўсіх бед, Барысаў паўстае гігантам.

Праслаўляе паэт і беларускі народ, рабочых-патрыётаў, якія прыклалі ўсе намаганні, каб іх горад зноў закрасаваўся. Паэт упэўнены, што людзі змогуць пры неабходнасці адстаяць свае заваёвы.

Апошнія строфы расказваюць чытачам аб тым, што стары Барысаў памёр, а ўстаў новы, яшчэ лепшы, чым ранейшы. Мір і шчаслівае жыццё ча-каюць барысаўчан, але трэба быць пільнымі, бо на нашу багатую і прыгожую зямлю ўсё роўна знойдуцца тыя, хто паспрабуе зрабіць замах на яе.

Жыцькава – радзіма былога ін-жынера крыштальнага завода, цяпер вядомага беларускага празаіка, аўтара многіх раманаў, аповесцей, апавяданняў, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола 1982 года – Васіля Гігевіча. Тут, у Ба-рысаве, пачалася яго творчая дзейнасць, тут ён быў прыняты ў члены Саюза пісь-меннікаў СССР, тут ён адным з першых у беларускай літаратуры пачынае рас-працоўваць гарадскую тэму, стараецца асэнсаваць уплыў навукова-тэхнічнага працэсу на фарміраванне характару сучаснага чалавека. У апошні час піша шмат навукова-фантастычных твораў, у якіх падымае важныя для чалавецтва праблемы:

Куды ідзе цывілізацыя? Што такое наша цывілізацыя? У чым прычыны духоўнага крызісу сучаснага грамадства? Чырвонай ніткай у яго творах праходзіць думка аб тым, што духоўнасць чалавека – гэта самае галоўнае на Зямлі, бо навукова-тэхнічны прагрэс, які апярэдзіў прагрэс духоўны, становіцца сродкам прыгнёту і зняволення чалавека. Каб жыў чалавек на Зямлі, патрэбна ў чалавеку чалавечнасць.

Адным з найлепшых твораў В.Гігевіча з’яўляецца “Палтэргейст”. Дзеянне твора адбываецца ў нашым горадзе Барысаве. Твор пачынаецца з таго, што ў хаце Кругавых заводзіцца нячысцік і пачынаюць адбывацца невытлумачальныя дзіўныя з’явы: самі па сабе пачалі лётаць і рухацца прадметы, у электралічыльніку адвін-чваюцца пробкі і, падаючы на падлогу, разбіваюцца. Гаспадары – Юзік і Люба – вырашаюць звярнуцца ў міліцыю. Не ведаючы, што рабіць з гэтай справай, маёр міліцыі Андрэйчанка вырашае сустрэцца са сваім знаёмым маладым журналістам Грушкаўцом, каб пагутарыць з ім на гэту тэму. Даве-даўшыся пра тое, што творыцца ў хаце Кругавых, Грушкавец паведамляе пра гэта свайму сябру Мулярчыку, жур-налісту з рэспубліканскай газеты. Недзе праз тыдзень у ёй з’яўляецца артыкул з назвай “Міліцыя ваюе з нячыстай сілай”, у якой распавядаецца пра бярозаўскі феномен і гучыць дакор вучоным, якія не жадаюць разабрацца ў ім. Пасля пуб-лікацыі артыкула з інстытута фізікі на вывучэнне бярозаўскага феномена былі пасланы Леначка Адамкіна і Анжэла За-мосціна. Калі яны прыехалі да Кругавых, туды ўжо прыбылі тэлевізіёншчыкі з праграмы “Вока”. Але інцыдэнт з пар-сюком парушыў планы і тых, і другіх.

Пасля таго, як у хаце завёўся ня-чысцік, Юзік пачаў блекнуць, чахнуць і вянуць. Люба яго ўгаварыла звярнуцца да знахара, што жыў у Сцюдзёнцы, але знахар сказаў Юзіку, што ён справіцца і без яго. Юзік зразумеў адно: трэба быць упэўненым у сваіх сілах. Тады ніякія ня-чысцікі не змогуць справіцца з ча-лавекам. Праз некаторы час Юзік паправіўся, а нячысцік назаўсёды знік з хаты Кругавых. У сям’і нараджаецца дзі-ця, якога так не хапала ў гэтай сціплай і моцнай сям’і. Ён кідае выклік нячыстай сіле – і перамагае.

Ізі Харык – вядомы яўрэйскі паэт. Барысаўшчына была Радзімай не толькі для беларусаў, але мы ведаем, што тут жыло шмат прадстаўнікоў яўрэйскай дыяспары, якія стваралі на нашай зямлі сваю адметную культуру, працавалі на карысць свайго народа. Сярод іх вылучаецца Ізі Харык, які пісаў на ідзішы. Вылучаецца таленавітасцю сярод вядомых яўрэйскіх пісьменнікаў свайго часу. Яго творы друкуюцца ў хрэс-таматыях для яўрэйскіх школ, перакладаюцца на розныя мовы. Гэта класік яўрэйскай літаратуры.

Паэзія дынамічная, звонкая, мно-гія яго вершы пакладзены на музыку.

Да 1936 года асобнымі выданнямі ў Мінску, Маскве, Кіеве выйшла на яўрэйскай мове звыш дзесяці кніг паэта. Сталінскія сатрапы, аднак, не пашкадавалі і яго.

Як відаць з архіўных дакументаў, на першым допыце Харык трымаўся цвёрда. Ён адмаўляўся ад усіх ілжывых абвінавачванняў. Але пасля таго, як каты са следчых органаў павалілі яго на пад-логу і пачалі біць па галаве, ён страціў прытомнасць. Калі ачнуўся, ужо не па-мятаў сябе і падпісваў усё, што яму падсоўвалі. А абвінавачвалі яго ва ўдзеле ў забойстве Кірава, у тым, што ён разам з іншымі ворагамі народа збіраўся забіць самога Варашылава.

Вядомы беларускі паэт Станіслаў Шушкевіч пасля сваёй рэабілітацыі расказваў, што яго камера ў падвале НКВД была поруч з камераю Ізі Харыка. Па начах Шушкевіч чуў, як Харык біўся галавою ў дзверы і крычаў: “За што? Форвос? За што? Форвос?”

28 кастрычніка 1937 года адбыўся так званы судовы працэс над Ізі Ха-рыкам. Увесь судовы працэс доўжыўся 15 хвілін. Ізі Харык быў прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выканалі назаўтра, 29 кастрычніка 1937 года. У гэты ж дзень былі расстраляны выдатны яўрэйскі пісьменнік Майсей Кульбак і крытыкі Якаў Бранштэйн і Хезкл Дунец.

Жыццё Ізі Харыка абарвалася ў самым росквіце таленту. Ён быў і зас-таецца народным яўрэйскія паэтам.

Сяргей Законнікаў на Барысаўшчыне жыў нядоўга – працаваў у Клетнаўскай сярэдняй школе ў 1969-70 навучальным годзе. На Барысаўшчыне яго талент узмужнеў. На сённяшні дзень Сяргей Законнікаў – адзін з найбольш вядомых беларускіх паэтаў, публіцыстаў.

Творчасць Сяргея Законнікава сведчыць аб яго непаўторным асэнсаванні рэчаіснасці, уменні гаварыць з чытачом эмацыянальна і ў той жа час душэўна-даверліва. Сваю жаццёвую пазі-цыю паэт адкрыта заявіў у вершы “Спрадвечны круг жыцця і смерці”.

Я ведаю, спазнаўшы поўна

Цану і радасці і бед,

Мне не ўсё роўна, не ўсё роўна,

Якім пакіну белы свет.

Я кроўнасцю намёртва звязан

З усім, што будзе, ёсць, было.

І мой галоўны абавязак

Рабіць добро і нішчыць зло.

Пачуццём адказнасці за ўсё, што адбываецца на роднай зямлі, птрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай і горкай, поўняцца радкі паэмы Сяргея Законнікава “Чорная быль”

Маўчыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць…

Што будзе, што будзе пасля? –

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Ёсць праўда адна – праўдай жыць,

Няхай і суровай, і горкай…

У небе над намі стаіць,

Як зніч палыновая зорка

Праблема нацыянальнага гора, бяды выходзіць далёка за межы чар-нобыльскай трагедыі. Глабальнасць нацыянальнай катастрофы бачыцца ў распадзе душы беларускай, якую можна выратаваць толькі шляхам нацыянальнага і духоўнага адраджэння. Будучыня Бацькаўшчыны залежыць ад усведамлення таго, што неабходна віць “уласнае гняздо, будаваць свой на-цыянальны дом”.

Паэт упэўнены:

Прыйдзе час сціхнуць спрэчкі і сваркі.

Мы дружнай сям’ёю засцелем абрус,

Каб высока ўзняць крышталёвыя чаркі.

За веліч і славу тваю, Беларусь, і цябе, мой родны Барысаў.

Шчырае, занепокоенае пісь-менніцкае слова заўсёды было і будзе патрэбнае людзям, бо яно будзіць душу, не дае чалавеку здзічэць, забыць свой род, сваю Айчыну і маленькую радзіму. Яно звязвае пакаленні, даносіць да нас мінулае, дае магчымасць заглянуць у будучае. Нават у самыя страшныя гады нашай гісторыі яно падтрымлівала веру людзей у лепшае будучае.

Людзі, якія цікавяцца беларускай культурай, добра ведаюць імя Міхася Клімковіча, аўтара многіх вершаў, драматычных твораў, крытычных артыкулаў, аўтара тэкста Дзяржаўнага гімна былой савецкай Беларусі. Ён нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў чатырохкласнае вучылішча ў Барысаве і пасля здачы экстэрнам экзаменаў працаваў на Барысаўшчыне. Усім сваім творчым жыццём у літаратуры ён стараўся сумленна служыць Словам людзям, сваёй маленькай і вялікай Радзіме.

Хто не ведае таленавітага пісьменніка Янкі Маўра. Яго прыгодніцкія творы “Палескія ра-бінзоны”, “У краіне райскай птушкі” і іншыя былі настольнымі кнігамі нашых дзядоў і бацькоў. Яны будзілі ў іх цікавасць да свету, да непазнанага, невядомага. Пісьменнік знаёміў дзяцей з многімі краінамі свету. Выкрываў бес-чалавечныя законы каланіяльнай па-літыкі, паэтызаваў высокія маральныя якасці працоўных. Яго творы выхоўвалі і выхоўваюць сёння патрыятызм, любоў і беражлівыя адносіны да прыроды, павагу да працы. Але мала хто ведае, што гэты пісьменнік тры гады жыў і працаваў настаўнікам у вёсцы Бытча Барысаўскага раёна. Магчыма, што многае, што бачыў тут, на Барысаўшчыне і ў школе, было выкарыстана ў яго творах для дзяцей, якіх ён добра вывучыў, будучы нас-таўнікам.

У Бытчанскай школе быў ство-раны літаратурны музей , а цяпер усе матэрыялы пра жыццё і дзейнасць Янкі Маўра на Барысаўшчыне перададзены ў музей гімназіі № 2 .

Прадаўжаюць традыцыі ста-рэйшага пакалення беларускіх літаратараў несці Слова ў народ і маладзейшыя нашы землякі. Сярод іх можна назваць Таццяну Зіненка, Веру Буланду, якая сёння жыве ў Мінску. У сваёй паэзіі Буланда вельмі шчырая, пачуццёвая. Гэтая якасць творчасці паэткі высока цаніў народны паэт Беларусі Пімен Панчанка. Вось як проста, сцішана, з любоўю гаворыць яна аб шчасці чалавека жыць на зямлі, любіць сваю радню; свой край у вершы “Не здраджу”. Яе лірычная гераіня кля-нецца навечна любіць тую зямлю, на якой ходзяць яе ногі.

Спяшаючыся да каласоў у полі

І да маіх прыціхлых трох бяроз,

Не здраджу вам ні сёння і ніколі,

Хоць маю шчаслівейшы лёс

Традыцыі пераемнасці слова жывуць і на Барысаўшчыне, і ў Ба-рысаве, бо тут таксама і сёння пішуць паэты, паказваючы хараство баць-каўшчыны, складанасць і супярэчлівасць жыццёвай рэчаіснасці з яе радасцямі і смуткам праблемамі і іх вырашэннем. Падымаецца, уваходзіць у літаратуру новае малодое папаўненне, якое, магчыма, праславіць і наш горад Ба-рысаў, бо яны таксама неабыякавыя да лёсу барысаўчан, сэрцы іх баляць за будучыню нашага народа, прыроды, рознага слова. Такімі матывамі і пра-сякнуты вершы юных аматараў-гімназістаў.


Прысвячаецца Барысаву


Між бароў, між дуброў старажытнай зямлі

На рацэ на славутай Бярозе

Нашы продкі з любоўю наш горад узнялі

І спачылі ў вечнай знямозе.


Тут, дзе ногі ступаюць мае кожны дзень,

Князь Барыс прыпыніўся з дружынай,

І асілкі-дубы запрасілі іх у цень,

Ахаваўшы ад спёкі страшэннай.


Меч паклаў князь у ножны, прысеў ля камля,

Позірк стомлена вышыў у хвалях,

А вакол красавалася кветка-зямля,

У бор-дуброў аблічча хавала.


І запала ў князева сэрца краса

Тых бароў, што ў Бярозу сплывалі.

“Я прыйду, я вярнуся”, - ён ім абяцаў,

Думкі князевы клятвай гучалі.


З цягам часу вярнуўся Барыс ў той край,

Што запаў у яго сэрца красою.

На ўзбярэжжы Бярозы ён горад заклаў,

Парадніўся з ім шчырай душою.


Горад княжацкім іменем звацца пачаў,

З веку ў век нёс і гонар і славу.

Хлебам-соллю з любоўю сяброў прывячаў,

Нішчыў ворагаў - злую навалу.


Паплылі-пацяклі за гадамі гады,

Вось і дзевяць вякоў ля парога.

Ты наш горад стары? Не, яшчэ малады!

Мчыцца ўдаль твайго лёсу дарога.


Хай твой лёс не сустрэнецца з горам зусім,

Хай не знаецца з злою бядою.

Я ж хачу палюбіць цябе сэрцам усім,

Назаўжды парадніцца з табою.


****

У промнях вясновага сонца

Наш горад магутны расце,

На зайздрасць заходнім краінам,

Як ружа, квітнее ў расе.

Лугі, сенажаці і нівы,

Азёры, балоты, лясы

Шануе народ наш руплівы –

Не знойдзеш цудоўней красы.


Мой дружа, давай нешта зробім,

Каб у горадзе ружы цвілі,

Каб словы ўсе гэтага верша

Чысцейшаю праўдай былі.


*****

Мае мары


Горад бачыць хачу я такім:

Тут усё неба празрыстае чыстае,

Няма бруду ад фабрык, заводаў, машын.

Тут будуюцца паркі прыгожыя,

Узнімаюцца ў неба дамы.

Год за годам квітнее мой горад

І не бачыць ніколі вайны.

Каб маніла нас рэчка Бярэзіна

Прыгажосцю сваёй, чысцінёй.

Каб прыемна было і дарослым, і дзецям

Адпачыць каля рэчкі маёй.

І я веру, што прыйдзе той час,

Калі збудуцца усе мае мары,

І ўсе, хто прыедзе ў Барысаў да нас,

Не забудзе навек яго чары.

Гучыць песня пра Барысаў


Настаўнік.

Наша апошняя старонка часопіса загарнулася. І я хачу, каб мы, жыхары горада, рабілі ўсё магчымае, каб захаваць усё найлепшае, што створана рукамі нашых дзядоў, бо менавіта ад нас залежыць, якое будзе заўтра Барысаўшчыны, бо мы, людзі, самі ствараем сваю гісторыю. І пагэтаму – Да вас звяртаюся нашчадкі,

Да суайчыннікаў сваіх,

Пакінуць злосць і зайздрасць, звадкі, -

Мы нацярпеліся ад іх.

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябёс,

Цаніце Працу, Чалавека,-

І Бог вам дасць спагадны лёс

А каб цанілі вас у свеце,

Шануйце дзіва на планеце –

Святую нашу Беларусь.


Песня “Люблю наш край…”


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconАддзел культуры глыбоцкага райвыканкама
На сцэне залы вісіць плакат “Люблю цябе, мой родны горад!”, аформлена фотавыстава кніг пра горад Глыбокае. У гульні удзельнічаюць...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconРым далёкі І блізкі Горад пілігрымаў І турыстаў Горад святых месцаў, гісторыі І культуры
Выезд з Беларусі (Полацк, 15: 00). Транзіт па Беларусі/начны пераезд. Пераезд беларуска-польскай мяжы (Брэст)

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconУ міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Наш славуты горад Берасьце адзнача 1000 год сваей гісторыі ў 2019 годзе. Як значны ў еўрапейскай культуры І гісторыі горад ён заслугоўвае...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconPraesens indicatīvi passīvi
Пажар знішчае горад. Горад знішчаецца пажарам. Вучні чытаюць байкі паэтаў. Байкі паэтаў чытаюцца вучнямі. Я дасылаю ліст сябру. Ліст...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconБеларускія сімвалы Вільні
Горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай палітычнай партыі. Усё наша пайшло адсюль. Старая беларуская...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconУ праект «горад з offу» Цэнтр «Трэці Сектар», Інстытут Усходніх Ініцыятыў І Беларускае Таварыства ў Кракаве запрашаюць
Маладыя кінематаграфісты з Польшчы І беларусі разам будуць працаваць над супольным матэрыялам, тэмай якога будзе шырока разуметая...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconФіванскі цыкл міфаў. Эдып
Фіванскі цыкл міфаў, які ўтрымлівае паданні пра Эдыпа, Антыгону, Сямёра супраць Фіваў, распачынаецца міфам пра фінікійцаў Кадма....

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconМенск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы
Раман Артура Клінава “Менск. Горад сонца” працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбудуцца...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconВыказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра Бабруйск выклікалі розгалас у грамадзтве. Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў
Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы...

Мерапрыемства \" Горад-воін, горад-працаўнік.\" iconІзраіль адклікаў амбасадара зь Беларусі. Мзс гэтай краіны палічыў, выказваньні Аляксандар Лукашэнкі антысэміцкімі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар
Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Свінушнік быў!...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка