Віктарына "Нам засталася спадчына…"




НазваВіктарына "Нам засталася спадчына…"
Дата канвертавання06.04.2013
Памер29.57 Kb.
ТыпКонкурс
Віктарына “Нам засталася спадчына…”

Да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 г. ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.

У кожнага чалавека, дзе б ён ні жыў, ёсць родная мова, якая нястомна служыць у розных яго занятках і патрэбах. Сіла і краса народнага слова – заканамерны вынік моватворчай дзейнасці народа. Нашы продкі тонка адчувалі слова, умелі зазірнуць у яго глыбіні. Слова роднай мовы засталося нам у спадчыну. Давайце і мы ў гэты дзень пагаворым пра нашу мову і традыцыі нашых продкаў.

  1. Чаго жадаюць беларусы, калі выкарыстоўваюць наступныя выразы.

    Выраз

    Адказ

    1). Дай божа, каб усё было гожа, а што не гожа – не дай божа.

    Пажаданне багацця і здароўя, ладу ў сям’і.

    2). Каб дзяды не ведалі бяды, а ўнукі – мукі.

    Пажаданне не ведаць гора і бяды.

    3). Дай бог чутае бачыць

    Пажаданне выканання абяцанняў.

    4). Каб было і ў місцы, і ў калысцы.

    Пажаданне дастатку і дзяцей.

    5). Каб пра вас хвала па ўсім свеце гула.

    Пажаданне добрай славы.

    6). Хай яно на сухі лес.

    Пажаданне пазбавіцца ад няшчасця.

  2. Падбярыце сінонімы да слоў:

Абрус (настольнік), алфавіт (азбука), аркуш (ліст), атрута (яд), мулка (цвёрда), трускалкі (клубніцы), лістаносец (паштальён), кухар (повар), абшар (прастор), бурштын (янтар).

  1. Выкарыстоўваючы назвы птушак, паспрабуйце ўспомніць, як і пра каго ў нас кажуць. Прадоўжыце…

  1. Бачыць, як … (арол).

  2. Белы, як…(лебедзь).

  3. Вочы, як у …(савы).

  4. Вясёлы, як … (ластаўка).

  5. Даўганогі, як …(бусел).

  6. Стракоча, як …(сарока).

  7. Чорны, як …(грак).

  8. Спявае, як …(салавей).

  1. Конкурс “Як у прыказцы?”

  1. Што еш ды аглядайся? (Пазычаны хлеб)

  2. Каму сыты не таварыш? (Галоднаму)

  3. Дзе добра? (Дзе нас няма)

  4. Не абед дарагі, а …(Прывет)

  5. Чаго няма няпрошанаму госцю? (Лыжкі)

  6. За што сябра не купіш? (За грошы)

  7. Як трэба з людзьмі жыць? (Па-людску)

  8. Госцю трэба дараваць, а гаспадару …(Прамаўчаць)

  9. Па адзенні сустракаюць, а па розуму…(Праважаюць)

  10. Бацькаўшчыны не купляюць і не …(Прадаюць).

  1. Традыцыі.

  1. Назавіце дні тыдня, якія адпавядаюць наступным характарыстыкам: святая, цяжкі, радзіцельская (бацькоўская), чысты.

(Нядзеля, панядзелак, субота, чацвер).

  1. Які прадмет з’яўляўся адвечным спадарожнікам чалавека ў жыцці? На вяселлі ў - сватоў, у чырвоным куце, уціральнік, на крыжы, хлеб-соль. (ручнік)

  2. Размяркуйце святы па парадку ў адпаведнасці з беларускім народным календаром, пачынаючы ад Каляд: (запісана на дошцы)

Вербніца, Тройца, Вялікдзень, Купалле, Радаўніца, Каляды, Масленіца, Спас, Дзяды.

Адказ: Каляды, Масленіца, Вербніца, Вялікдзень, Радаўніца, Тройца, Купалле, Спас, Дзяды.

  1. Этнаграфія.

  1. Які прадмет гардэробу называлі шнуроўкамі? (Жаночыя чаравікі, высокія, спераду шнураваліся).

  2. Абутак, плецены з лыка. (Лапці)

  3. Кавальская печ для награвання металу. (Горан)

  4. Рамеснік, майстар, які вырабляе посуд з гліны. (Ганчар)

  5. Пчаляры, якія трымалі лясных пчол? (Бортнікі)

  6. Прылада для памолу зерня, ручны млын. (Жорны)

  7. Тоўстая доўгая палка з круглымі канцамі, якой што-небудзь таўкуць. (Таўкач)

  8. Муж дачкі. (Зяць)

  9. Жонка сына. (Нявестка)

  10. Даўнейшая назва шклозавода. (Гута)

Рэфлексія

  • Што новага вы даведаліся з гэтай віктарыны?

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" icon«Нам засталася спадчына…» (Якуб Колас І Янка Купала)
Справочно-информационный материал для докладчиков информационно-пропагандистских групп

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" icon2. «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала – сучаснікі, саратнікі, равеснікі; сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень,...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconМатэрыялы на конкурс "Летапіс населеных пунктаў" Намінацыя "Сельскія населеныя пункты" Напрамак "Культура" Работу вы
Нам, беларусам, засталася багатая І невычэрпная спадчына, у тым ліку І народнае мастацтва – адно з самых традыцыйных відаў нацыянальнай...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconЯкуба Коласа «Нам засталася спадчына…»
Якуб Колас І янка Купала былі выразнікамі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў; яны шырока раскрывалі нацыянальны характар,...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconНам засталася спадчына
Такі край – заўсёды твой цэлы свет. І як вырастае ён у тваёй душы, як шырыцца І запаланяе цябе ўсяго высакароднай гордасцю, светлай...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconЗапрашаем наведаць віртуальны музей "Спадчына"
Вось І вырашылі мы на савеце аматарскага аб’яднання “Спадчына” стварыць віртуальны музей “Спадчына”

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconАддзел адукацыі Свіслацкага райвыканкама Грынкаускі вучэбна-педагагічны комплекс
Спадчына! Якое простае слова І які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconУчитель! Верный спутник детства, Он нам, как мать, как старший брат! И добротой большого сердца Он согревает всех ребят!
Потому что мы участвуем во всяких конкурсах. Но иногда нам бывает трудно потому что нам задают много домашнего задания. Нам интересно...

Віктарына \"Нам засталася спадчына…\" iconПлан работы дзяржаўнай ўстановы адукацыі
Віктарына “За родную Беларусь” Кансультацыя педагога сацыяльнага для бацькоў І няпоўналетніх

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка