Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг




НазваРазвіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
Дата канвертавання06.04.2013
Памер32.04 Kb.
ТыпДокументы
Развіццё культуры ў БССР у 1920-1930-я гг


1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і ўрада БССР па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.


Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.


Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас Ігнатоўскі.


2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларускае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка.


Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літаратуры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіў Якубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.


У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).


3. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.


Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва.


Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў. Па праектах архітэктара Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.


У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.


У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыянал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістычнага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Бела-русі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існа-вала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларус-кага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconБілет №13 Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры І мастацтва ў бсср у к. 1920-ых
Вядомы наш зямляк Д. Ф. Прышчэпаў у літаратуры галоўным метадам быў метад сацыялістычнага рэалізму

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconБілет №9 Грамадска- палітычнае жыццё у бсср у 1920-ыя гады. Удзел бсср ва ўтварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі бсср
Грамадска- палітычнае жыццё у бсср у 1920-ыя гады. Удзел бсср ва ўтварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі бсср

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconБілет №15 Становішча Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930 я гг. Стан культуры ў Заходняй Беларусі
Становішча Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930 я гг. Стан культуры ў Заходняй Беларусі

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconБрэжнеўская мадэль функцыянавання партыйнай эліты бсср І механізм змены яе кіраўніцтва
Бсср. Аналіз першай з ІХ, “сталінскай” (1920-1956), ужо стаў тэмай асобнага даследавання [6]. У дадзеным артыкуле разглядаецца другая,...

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconІмя Івана Восіпавіча Ахрэмчыка непарыўна звязана з першымі крокамі прафесійнага жывапісу Савецай Беларусі І паспяховым яго росквітам
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва рэспублікі, народны мастак бсср, вядомы педагог І грамадскі дзеяч,...

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconЗадача: прывіваць навыкі самастойнага пошуку новых заканамернасцей, абуджаць ІХ цікаўнасць. Развіццё культуры калектыўнай разумовай працы
Фарміраванне І развіцце цікавасці вучняў да ўрокаў матэматыкі, пашырэння матэматычнага кругагляду вучняў

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconИменной указатель
Судьбы поколения 1920–1930-х годов в эмиграции: Очерки и воспоминания / Ред сост. Л. С. Флам. – М.: Русский путь, 2006, 472 с., ил....

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconТема работы: Доктрина нацизма в Германии 1920-1930-х годов
Цель исследования: выявить идеологические и политические предпосылки возникновения нацизма и факторы, повлиявшие на его дальнейшее...

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг icon1. Развіццё культуры на беларускіх землях у 10-13 стст

Развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг iconШляхі І метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі Змест
На пачатку 1921 г у Бсср налічвалася каля 30 тыс рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка