Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу




НазваАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Дата канвертавання06.04.2013
Памер61.91 Kb.
ТыпКонкурс
Палажэнне

аб правядзенні

рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці

“Чароўныя ўзоры”


Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз народных майстроў”, рэдакцыі часопіса для дзяцей “Вясёлка”.

Задачы выстаўкі-конкурсу:

  • павышэнне ролі педагогаў і аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў захаванні і адраджэнні народных мастацкіх рамёстваў;

  • выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы;

  • знаёмства з вопытам і паглыбленне ведаў па сучаснай беларускай выцінанцы;

  • матывацыя спецыялістаў сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства, інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей.

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу:

Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” складаецца з:

- выстаўкі творчых работ,

- адкрытага конкурсу юных майстроў.

У выстаўцы прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі.

У конкурсе могуць прымаць удзел каманды навучэнцаў (не больш за 5 чалавек) аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Колькасць каманд ад кожнай вобласці і горада Мінска вызначаецца ўстановай самастойна.

Парадак правядзення выстаўкі:

На выстаўку прымаюцца індывідуальныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку.

Традыцыйныя беларускія выцінанкі: фіранкі, сурвэткі, традыцыйныя кампазіцыі “Дрэва жыцця”, “Букет”, з выявамі птушак, жывёл, людзей і інш.

Сучасныя беларускія выцінанкі: дэкаратыўныя сюжетныя кампазіцыі, аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, побытавыя прадметы, аздобленныя выцінанкай, паштоўкі і інш.

Асобна прапануецца распрацаваць і прадставіць “лагатып” выстаўкі.


Патрабаванні да выставачных работ:

Работы павінны быць высокаграмадзянскага гучання, творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, у эксперыментаванні з матэрыялам, мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў; выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца назва работы, прозвішча і імя, ўзрост аўтара; прозвішча, імя, імя па бацьку педагога аб’яднання па інтарэсах, поўная назва ўстановы.

Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел у 2-х экзэмплярах і этыкеткі на электронным носьбіце:


п/п



Назва

работы

Прозвішча,

імя

аўтара

Узрост

аўтара

Назва

аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы,

тэлефон

1

“Дрэва жыцця”

Іваноў Іван

15

гадоў

гурток

“Спадчына”

Паўлавец

Вольга

Мікалаеўна

УДА “Мядзельскі цэнтр дзіцячай творчасці” Мінскай вобласці

тэл. (0173)32290

Работы прымаюцца ад абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і дзяржаўнай установы “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” па адрасе: 220030 г. Мінск, вул. Кірава, 16, НЦМТДМ. Даведкі па тэл.: (017) 328-68-30.

Тэрмін прадстаўлення работ на выстаўку – да 15 сакавіка 2013 года.

Парадак правядзення адкрытага конкурсу:

Конкурс адбудзецца ў красавіку 2013 года.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна аформіць заяўку, зацверджаную дырэктарам установы адукацыі, і прадставіць яе ў аргкамітэт не пазней 1 красавіка 2013 года на e-mail: nchtdm@mail.ru ці поштай: 220030, г. Мінск, вул. Кірава 16, з паметкай “Конкурс”.

Прыклад:

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам дырэктара ДУА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”

ад ___________ №__________


Заяўка на ўдзел у адкрытым конкурсе юных майстроў


Назва ўстановы адукацыі

Назва каманды

Склад каманды

(прозвішча і імя навучэнца, узрост)

Назва аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Нумар тэлефона

ДУА “Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці”

“Чараўнікі”

1. Дроб Анатоль, 12 гадоў

2. Акуліч Анастасія, 11 гадоў

3. Мельнікава Святлана, 9 гадоў

4. Броўка Станіслаў, 10 гадоў

гурток “Сонейка”

Філіпава Наталля Уладзіміраўна

8 (01793) 5 54 85

8 029 862 27 15


Конкурс складаецца з заданняў:

1. “Давайце пазнаёмімся” (прадстаўленне каманды ў творчай форме – да 5 хвілін).

2. “Папяровы свет” (выстаўка-прэзентацыя творчых работ удзельнікаў каманды конкурсу). Кожнай камандзе будзе прадстаўлена плошча (2 м2) для самастойнага афармлення экспазіцыі творчых работ. Тэматыка і колькасць экспанатаў вызначаюць самі ўдзельнікі.

3. “Творчая майстэрня” (выкананне задання – 2 гадзіны). Тэма задання: “Вялікдзень”, прысвечана праваслаўнаму святу Пасха. Намінацыі: “Індывідуальная творчая работа” і “Калектыўная творчая работа”. Кожнай камандзе прапануецца загадзя распрацаваць канцэпцыю кампазіцыі, падрыхтаваць эскіз. Для выканання задання пры сабе мець неабходныя матэрыялы і інструменты (набор паперы, картон, нажніцы, клей і інш.). Забараняецца пры выкананні задання выкарыстоўваць гатовыя модулі, мець загатоўкі.


Прыкладная праграма конкурсу:


09.00-11.00

Заезд. Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу.

Афармленне экспазіцыі творчых работ каманды

11.00-11.15

Адкрыццё конкурсу

11.15-13.00

Прадстаўленне каманд “Давайце пазнаёмімся”

13.00-14.00

Агляд выстаўкі “Папяровы свет”

14.00-16.00

“Творчая майстэрня” (выкананне конкурснага задання)

16.00-17.00

Знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

17.00-18.00

Падвядзенне вынікаў конкурсу. Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў

18.00

Ад’езд


Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу:

Журы адкрытага конкурсу вызначае пераможцаў і прызёраў, якія будуць узнагароджвацца дыпломамі 1, 2, 3 ступені, ўдзельнікі выстаўцы ўзнагароджваюцца дыпломамі арганізатараў.

Лепшыя работы выстаўкі-конкурсу са згоды аўтараў застануцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе “Залатая калекцыя” для афармлення экспазіцыі “Выцінанка” і прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў і педагогаў.

Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі-конкурсу будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.com, асвячацца ў сродках масавай інфармацыі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconАсноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу
Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей І моладзі”...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconПсіхолага-педагагічнае абгрунтаванне
Асноўныя метадалагічныя палажэнні, якія характарызуюць адну з галоўных з’яў мастацкай літаратуры – узаемадзеянне літаратур, адносяцца...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЯнкі Купалы" Зацвярджаю Дырэктар Ваўкавыскага каледжа уа "
У палажэнні вызначаны мэты І задачы органаў самакіравання. Разгледжаны асноўныя накірункі І змест работы стараст, намеснікаў стараст,...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЗагад приказ
Дзяржаўнай установе “Мінскі абласны вучэбна-метадычны цэнтр” з 12 па 26 лістапада 2012 года правесці абласны этап рэспубліканскай...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconПрограмма вступительных испытаний по белорусскому языку при поступлении в учреждение образования
Рэспублікі Беларусь. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі грунтуюцца на тым, што беларуская мова з’яўляецца адной з дзяржаўных моў у Рэспубліцы...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconМаніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010 асноўныя палажэнні І рэкамендацыі
Ес мелі самую актуальную інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне. Гэтая сёмая справаздача прадстаўляе рэкамендацыі па...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconКерівникам органів управління освітою місцевого самоврядування Координаторам Міжнародного математичного конкурсу «Кенгуру»
«Про результати проведення Міжнародного математичного конкурсу "Кенгуру", Всеукраїнського фізичного конкурсу "Левеня" у 2012 році»...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconЗапорізький технічний ліцей всеукраїнський інтерактивний конкурс «юніор-2011» Інформаційно-методичний вісник Запоріжжя 2011
Вісник укладено за матеріалами Всеукраїнського інтерактивного конкурсу «юніор-2011». У віснику наводяться матеріали для підготовки...

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу iconАдкрый для сябе Беларусь!\ Агульныя палажэнні дадзенае Палажэнне аб конкурсе
Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей конкурс) вызначае парадак арганізацыі І правядзення творчага конкурсу,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка