Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск
Дата канвертавання06.04.2013
Памер97.45 Kb.
ТыпДокументы
Цэван І.М.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, г. Мінск


АБ КЛАСІФІКАЦЫІ СУЧАСНЫХ ДЗІЦЯЧЫХ МУЗЫЧНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ НАРОДНАГА КІРУНКУ


Аматарская мастацкая творчасць сёння і на працягу многіх папярэдніх стагоддзяў была адной з распаўсюджаных і сацыяльна значных формаў правядзення вольнага часу, яе традыцыйным відам (жанрам) з’яўляецца музычнае мастацтва. Дзейнасць сучасных дзіцячых музычных калектываў звычайна адбываецца ва ўстановах культуры (музычных школах клубах, дамах фальклору), установах агульнай адукацыі (на факультатыўных занятках у агульнаадукацыйных пачатковых, базавых і сярэдніх школах, гімназіях), установах дадатковай адукацыі (у цэнтрах мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, палацах культуры і спорту, дзіцячых школах мастацтваў) [1]. Такая дзейнасць з’яўляецца праяўленнем сацыякультурнай практыкі чалавека, сродкам выхавання і мастацка-творчага развіцця асобы.

Нягледзячы на даступнасць, распаўсюджанасць і запатрабаванасць дзіцячых музычных калектываў у практыцы, у навуковай літаратуры назіраецца недастатковае навуковае асэнсаванне гэтага феномену, маюцца адзінкавыя, далёка не вычарпальныя, прыклады класіфікацыі аматарскіх музычных калектываў з прычыны складанасці і шматграннасці дадзенай з’явы.

Вывучэнне спецыфікі калектыўнай дзейнасці пачалося даўно. Сам змест паняццяў “калектыў”, “калектыўнасць” у розныя часы напаўняўся розным сэнсам. У старажытнасці калектыўнае часта звязвалася з калектыўнай уласнасцю на маёмасць (Піфагор), рабствам, іншымі відамі прымусовай працы (Арыстоцель), з марай аб ідэальнай дзяржаве і барацьбой за сацыяльную роўнасць і справядлівасць у будучым грамадстве (Платон).

Найбольш актыўнае навуковае асэнсаванне калектыўнасці адбывалася на працягу XX ст. Так, В.М.Бехцераў называў калектывам групу людзей, падобных па нейкай адной, пераважна сацыяльна-псіхалагічнай прыкмеце (агульны настрой, агульнае засяроджванне, агульнае абмеркаванне, агульнае вырашэнне, адзінства мэтаў і дзеянняў) [3, с.41]. П.Сарокін лічыў, што галоўнае ў калектыве – наяўнасць індывіда. Па яго выказванню, “усякая сукупнасць індывідаў, якія ўзаемадзейнічаюць, прадстаўляе сабой калектыўнае адзінства або рэальную сукупнасць” [4, с.13].

У савецкія часы ўнёс вялікі ўклад у распрацоўку праблем калектыву А.С.Макаранка. Ён лічыў, што “самай рэальнай формай работы ў адносінах да асобы з’яўляецца ўтрыманне асобы ў калектыве, такое ўтрыманне, каб гэтая асоба лічыла, што яна ў калектыве знаходзіцца па сваім жаданні, добраахвотна, і, па-другое, каб калектыў добраахвотна ўмясціў гэтую асобу...” [5, с.81-82].

У савецкія часы вучоныя працавалі над вызначэннем катэгарыяльнага апарату і спецыфікі калектыўнай дзейнасці. Несумненна вялікі ўнёсак у навуковае асэнсаванне дадзенага феномену зрабілі вучоныя В.Г.Іваноў, А.Г.Кавалёў, А.С.Макаранка, Т.С.Шацкі і іншыя, нягледзячы на тое, што іх навуковыя пошукі здзяйсняліся скрозь прызму савецкай калектыўнасці і масавасці і не пазбегнулі подыхаў часоў пабудовы сацыялістычнага грамадства.

Адной з першых распрацавала класіфікацыю аматарскіх мастацкіх калектываў А.І.Смірнова. Вылучаныя ёй наступныя прыкметы, у залежнасці ад мэт і задач калектыву, і сёння можна прасачыць у практычнай дзейнасці сучасных аматарскіх мастацкіх калектываў: па арыентацыі на асноўныя пласты мастацкай культуры (дзейнасць, арыентаваная на этна-фальклорныя віды народнага, нацыянальнага мастацтва, на віды, школу і стылі прафесійнага (акадэмічнага) мастацтва, арыгінальная дзейнасць, якая не мае аналагаў або ўзораў ні ў прафесійным, ні ў народным мастацтве); па тыпах творчасці (выканальніцкая, аўтарская і аўтарска-выканальніцкая, імправізацыйная дзейнасць); па ступені арганізацыі і суб’екце арганізацыі (дзейнасць “неарганізаваная” або самаарганізаваная, нестабільная або стабільная, а таксама сацыяльна-кантралюемая і педагагічна кіруемая); па пераважнаму віду дзейнасці (аб’яднанні вучэбнага, пазнавальнага і мастацка-даследчага тыпу, мастацка-прапагандысцкія і мастацка-арганізатарскія аб’яднанні, гульнявыя, творчыя, аб’яднанні комплекснага тыпу з шырокім спектрам відаў дзейнасці); па месцы лакалізацыі (дзейнасць сельская, малых і буйных гарадоў); па ўзроставым складзе (дзейнасць дзіцячая (малодшага школьнага ўзросту, падлеткаў), юнацкая, дарослая (моладзевая, старэйшых узроставых груп) [2].

Дзіцячая музычная творчасць працуе па сваіх законах і правілах. Па тыпах музычнай творчай дзейнасці сучасныя дзіцячыя аматарскія музычныя калектывы сустракаюцца пераважна выканальніцкія, па ступені арганізацыі яны ажыццяўляюць стабільную, сацыяльна-кантралюемую і педагагічна кіруемую дзейнасць, па месцы лакалізацыі калектывы бываюць сельскія і гарадскія, па ўзросце ўдзельнікаў − калектывы малодшых школьнікаў, падлеткаў і змешаныя.

Дзіцячыя музычныя калектывы народнага кірунку ( як вакальна-харавыя, інструментальныя, так і вакальна-інструментальныя) уяўляюць сабой праяву і адначасова працяг песеннай і інструментальнай творчасці народа на аснове выпрацаваных стагоддзямі мастацкіх традыцый. Аснову вакальна-харавой творчасці складаюць народныя песні, якія ахопліваюць некалькі вялікіх гістарычных пластоў:

– песні каляндарна-земляробчага цыклу − калядныя, шчадроўскія, масленічныя, веснавыя, валачобныя, юраўскія, купальскія, пятроўскія, жніўныя, яравыя, ільняныя, восеньскія песні, да якіх прымыкаюць зімовыя, веснавыя і летнія карагоды і гульнявыя песні;

– песні сямейна-абрадавага цыклу – радзінныя, вясельныя, галашэнні, калыханкі;

– песні, якія ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці (XIV – XVI стст.) і ў часы сялянскіх паўстанняў (XVI – XVIII стст.) – мужчынскія бурлацкія чумацкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, а таксама бытавыя, жартоўныя, любоўна-лірычныя;

– песні XIX ст. – батрацкія, адыходніцкія, рабочыя і рэвалюцыйныя, а таксама “літаратурныя” песні на словы прафесійных паэтаў і прыпеўкі-частушкі;

– песні савецкага перыяду – рэвалюцыйныя, чырвонаармейскія, калгасныя, палітычныя, песні пра канстытуцыю, пра новую долю жанчын;

– песні Айчыннай вайны – партызанскія, патрыятычныя і іншыя.

Уся традыцыйная песенная творчасць беларускага народа дае падставу для дзейнасці сучасных дзіцячых (і дарослых) вакальна-харавых калектываў народнага кірунку ў рэспубліцы.

Пры вылучэнні асобных прыкмет, можна прасачыць наступную іх класіфікацыю.

Табліца 1

Класіфікацыя сучасных дзіцячых вакальна-харавых

калектываў народнага кірунку

па прыкмеце функцыяніравання аматарскай музычнай дзейнасці ў залежнасці ад:

дзіцячыя вакальна-харавыя калектывы народнага кірунку



гендэрнага складу ўдзельнікаў

у складзе народных вакальных ансамбляў і народных хораў звычайна спяваюць хлопчыцкі і дзяўчынкі;

радзей сустракаюцца вакальныя ансамблі/ хоры толькі дзяўчынак або толькі хлопчыкаў у залежнасці ад выконваемых твораў (напрыклад, рэкруцкія, казацкія, пастухоўскія, жніўныя і іншыя песні);

сярод дзіцячых галасоў вылучаюць дыскантаў, сапрана, альтоў.


колькасці ўдзельнікаў

вакальны ансамбль − 2-10 чалавек, хор − 11 і больш чалавек, зводны хор і харавы масіў − некалькі харавых калектываў


наяўнасці/адсутнасці

кіраўніка

хормайстар/дырыжор звычайна адсутнічае, яго функцыі выконвае адзін з членаў калектыву, саліст або сам дарослы кіраўнік, які спявае разам з дзецьмі


Таксама вялікае месца ў беларускай музычнай культуры займае інструментальная творчасць. Традыцыйны інструментальны рэпертуар уключаў сігнальную музыку (звязаную з магічнымі абрадамі, пастухоўскімі, паляўнічымі і ваеннымі дзеяннямі), песенныя і танцавальныя найгрышы, вясельныя маршы, імправізацыі, гукапераймальныя, ілюстрацыйныя п’есы; яны і сёння складаюць аснову рэпертуару дзіцячых ансамбляў і аркестраў народных інструментаў.

Традыцыйна ў народнай мастацкай практыцы беларусаў ужываюцца разнастайныя музычныя інструменты, якія, паводле прынятай у сучасным інструментазнаўстве класіфікацыі Э.Хорнбастэля – К.Закса, распрацаванай у 1914 г., падзяляюцца на 4 групы.

Ідыяфоны (самагучальныя) − інструменты, якія ў залежнасці ад спосабу гуказдабывання бываюць ударныя, узаемаўдаральныя, патрэсвальныя, скрабковыя, з выдзіманнем, шчыпковыя; сярод беларускіх народных інструментаў групы ідыяфонаў можна назваць талеркі, лыжкі, вугольнік, трашчотку, калотку, брусочкі, звон, бразготку, шархуны, кляшчотку, гармонік і яго разнавіднасці – баян і акардэон.

Мембранафоны (мембранавыя) – група інструментаў, створаных пры дапамозе нацягнутай перапонкі, прыкладамі такіх інструментаў можна назваць бубен, барабан і грэбень.

Аэрафоны (духавыя) – інструменты, якія ў залежнасці ад спосабу гуказдабывання бываюць свабодныя (лісты дрэў і травы, карынка, берасцянка), флейтавыя (свісцёлка, акарына, дудка, парная дудка), язычковыя (пішчык, жалейка, кларнет), амбушурныя (рог і труба) і клавішна-духавыя.

Хардафоны (струнныя) – група інструментаў, прадстаўленая шчыпковымі інструментамі (балалайка, мандаліна), смычковымі (скрыпка, басэтля) і ўдарнымі (цымбалы).

Для ансамблевай і аркестравай ігры ў сучасных дзіцячых калектывах выкарыстоўваюць самыя розныя спалучэнні інструментаў. Пры вылучэнні асобных прыкмет калектываў, таксама можна прасачыць наступную іх класіфікацыю.

Табліца 2

Класіфікацыя сучасных дзіцячых ансамбляў / аркестраў

традыцыйных народных інструментаў


па прыкмеце функцыяніравання аматарскай музычнай дзейнасці ў залежнасці ад:


ансамблі / аркестры традыцыйных народных інструментаў





гендэрнага

складу ўдзельніа каў

гендэрная прыкмета амаль не мае значэння, выбар інструменту абумоўлены асабістым жаданнем дзяцей (і іх бацькоў) іграць на вызначаным інструменце, наяўнасцю пэўнага інструмента дома, магчымасцямі ўстановы культуры (адукацыі) і іншымі ўмовамі

складу ўдзельнікаў

(інструментаў)

самыя разнастайныя спалучэнні інструментаў як адной групы (напрыклад, духавых), так і некалькіх груп (духавыя са струннымі і іншыя)

колькасці ўдзельнікаў

ансамблі − ад 2 да 10 удзельнікаў,

аркестры – больш за 10 удзельнікаў


наяўнасці / адсутнасці кіраўніка

дырыжор звычайна прысутнічае, але яго функцыі могуць выконваць і адзін з членаў калектыву, саліст або сам дарослы кіраўнік, якія іграюць разам з іншымі дзецьмі


Сучасныя дзіцячыя калектывы змешанага вакальна-інструментальнага саставу можна аднесці да распаўсюджаных. Прыкладамі такіх калектываў з’яўляюцца самыя розныя спалучэнні саліста/вакальнага ансамбля/хора ў суправаджэнні акампаніятара/інструментальнага ансамбля/аркестра. Такія калектывы змяшчаюць у сабе ўсе прыкметы, уласцівыя вакальна-харавым і інструментальным калектывам, і ўяўляюць сабой сінтэз мастацтва слова і музыкі.

Прадстаўленыя матэрыялы далёка не вычэрпваюць усіх магчымых варыянтаў класіфікацыі сучасных калектываў, асобнымі пунктамі можна вызначыць такія прыкметы, як манера выканання, вусная або пісьмовая манера навучання (пераймання), асаблівасці рэпертуару і іншыя. Распрацоўка абазначаных пытанняў нам бачыцца складанай, важнай і патрабуе асобных даследаванняў.

Падводзячы вынікі, можна адзначыць, што дзіцячыя музычныя калектывы (прадстаўленыя вакальна-харавымі калектывамі і ансамблямі/ аркестрамі традыцыйных народных інструментаў, а таксама змешанага вакальна-інструментальнага складу) могуць мець сваю выразную класіфікацыю пры вылучэнні такіх асноўных прыкмет дзейнасці, як склад і колькасць удзельнікаў, гендэрная прыкмета, наяўнасць/адсутнасць кіраўніка.


Спіс выкарыстаных крыніц:


1. Кодекс Республики Беларусь об образовании // Принят Палатой представителей 2 декабря 2010 года. Одобрен Советом Республики 22 декабря 2010 года [Электронный ресурс]. – 2011. – Режим доступа: http://www.tamby.info/kodeks/edu.htm. – Дата доступа: 01.04.2011.

2. Смирнова, Е.И. Клубная художественная самодеятельность // Клубоведение: Учебное пособие для ин-тов культуры, искусств и фак. культ.-просвет. работы пед. ин-тов / Под ред. С.Н. Иконниковой и В.И. Чепелева. − М.: Просвещение, 1980. – С. 239-264.

3. Бехтерев, В.М. Коллективная рефлексология / В.М.Бехтерев.– М., 1921.– 113с.

4. Сорокин, П. Система социологии. / П.Сорокин // Птр., Т.II, 1920.– 178с.

5. Макаренко, А.С. О воспитании молодежи / А.С.Макаренко.– М., 1951.– 55с.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў, г. Мінск iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка