Урок беларускай мовы ў 8 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 8 класе
Дата канвертавання06.04.2013
Памер94.03 Kb.
ТыпУрок



Урок беларускай мовы ў 8 класе


Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”.

Мэта: садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў уменняў выказваць уласныя думкі на прапанаваную тэму, захоўваючы неабходны тып і стыль тэксту; вучыць творча асэнсоўваць аб’ём зместу і межы тэмы сачынення, падпарадкоўваць сваю працу асноўнай думцы; назапашваць рабочы матэрыял; вызначаць план сачынення, кампазіцыю частак, падбіраць неабходную лексіку, выяўленчыя моўныя сродкі; выхоўваць пачуццё павагі да абаронцаў роднай зямлі, што 65 гадоў таму перамаглі фашызм; на прыкладзе мужнасці савецкіх салдат фарміраваць такія маральныя якасці, як смеласць, пачуццё грамадзянскага абавязку.

Эпіграф да ўрока:

“І яны вярнуліся, сыны Радзімы, увасобленыя ў бронзе, каб усім сёння напамінаць, якою цаною заваяваны свабода і воля народа, незалежнасць Радзімы, і мір на зямлі, шчасце людзей – сённяшняга і будучых пакаленняў”. А. Лапцэвіч


Ход урока


I. Арганізацыйны момант.

II. Слова настаўніка.


- Дзень добры! Мы прамаўляем гэтыя словы па некалькі разоў на дзень, яны сталі звыклым вітаннем, а таму, напэўна, часам не задумваемся над іх сэнсам. А сэнс гэтых слоў глыбокі. Дзеля таго, каб гэтыя словы гучалі штодня, людзі ў гады Вялікай Айчыннай вайны аддавалі свае жыцці. Дзеля светлага, мірнага дня для нас яны станавіліся пад варожыя кулі, засланялі сабою смерць, якая ішла на нашу Радзіму. І дзякуй ім і Богу, што ўжо як 65 гадоў мы маем магчымасць казаць адзін аднаму “Дзень добры!”


Прагляд фотарэпартажу “Подзвіг народа вачыма мастацтва” пад песню “Белыя жураўлі” на радкі з верша Расула Гамзатава ў выкананні Марка Бернеса. (Прэзентацыя 1)


- Жураўлі - вельмі прыгожыя птушкі. Падчас качавання яны ніколі не кідаюць сваіх таварышаў, заўсёды ляцяць дружным клінам, і калі нехта адзін адстаў, то ўся зграя спыняецца яго пачакаць.

- Гэтая белая птушка стала сімвалам салдацкага баявога сяброўства, разарваць якое не можа нават смерць. Белы журавель – сімвал загінуўшых у гады ВАв. Менавіта ім, занінуўшым героям, прысвячаецца наш сённяшні ўрок. Белы журавель – сімвал нашага ўрока.


(Настаўнік прымацоўвае на дошку карцінку з выявай белага жураўля.)

Зварот да эпіграфа


- Людзі не могуць заставацца раўнадушнымі да тэмы вайны. Прадстаўнікі розных відаў мастацтва ўшаноўваюць велічны подзвіг удзельнікаў ВАв. Мастакі з дапамогай фарбаў, музыканты – гукаў, літаратары – слоў, скульптары – цэглы, каменя, дрэва. “Помнікі мастацтва – гэта цвікі, якімі замацаваны падэшвы стагоддзяў” (А.Глебаў)

- На ўроках літаратуры мы вельмі часта знаёмімся з творамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечанымі тэме ВАв. Задача сённяшняга ўрока – дакрануцца да архітэктурнага помніка ваеннай тэматыкі, паспрабаваць апісаць яго, адчуць і зразумець усё тое, што хацелі да нас данесці скульптары.


III. Праца над сачыненнем-апісаннем манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі.(Прэзентацыя 2)


1. Лексічная работа (са словамі, запісанымі на дошцы).


- Скажыце, дзе найбольш пераканаўча адлюстроўваецца знешнасць чалавека – на палатне мастака ці ў скульптуры? Хто такі скульптар?

Работа скульптара даволі складаная. Спачатку скульптар робіць эскізы на паперы. Затым лепяцца невялікага памеру мадэлі з гліны або пластыліну. Потым з гіпсу. Пасля завяршэння скульптуры ў гіпсавым варыянце яна пераводзіцца ў цвёрды матэрыял: бронзу, мармур, граніт, дрэва, кераміку і інш. Скульптуры ў бронзе адліваюцца на ліцейных заводах, а скульптар дапрацоўвае іх. У камені і дрэве скульптар-прафесіянал выконвае работу сам. Перавод скульптуры ў мармур, граніт і іншыя матэрыялы патрабуе асаблівага ўмення, вопыту, таленту, шмат сілаў, цярплівасці, вялікіх сродкаў, часу.

(Слайды 1-11)

Скульптар – мастак, які займаецца стварэннем аб’ёмных твораў шляхам разьбы, лепкі ці адліўкі.

Помнік – твор мастацтва, прызначаны для ўвекавечання памяці людзей або гістарычных падзей.

Манумент – буйны помнік, увекавечвае важную гістарычную падзею.

Барэльеф – выява на плоскаці, у якой фігуры крыху выступаюць над паверхняй.

Гарэльеф – выява на плоскасці, у якой фігуры значна выступаюць, дабліжаюцца да скульптурнай формы.

Статуя – скульптурная трохмерная выява фігуры чалавека ці жывёлы.

Стэла – каменная пліта з подпісам ці рэльефным апісаннем.

Помнікі-прадметы – устаноўлены на месцы баёў на п’едэсталах: танкі, танкавыя вежы, рэактыўныя мінамёты “кацюшы” і г.д.

Абеліск – помнік у выглядзе звычайна гранёнага каменнага слупа, які завужваецца ўгору.

Пастамент, п’едэстал – ніжняя, апорная частка помніка, на якой ўстанаўліваецца скульптура.

Кампазіцыя – будова помніка, суадносіны яго частак.

(Дзеці запісваюць словы ў сшыткі)


2. Слова настаўніка пра А.Ф.Купрыянаву і яе дзяцей.


- Перад вамі фатаграфіі адной і той жа жанчыны – Анастасіі Фамінічны Купрыянавай (Слайд 12). На першай яна яшчэ маладая, прыгожая жанчына. За плячыма ў яе нялёгкія гады юнацтва, калі батрачыла ў кулакоў, смерць мужа, які прыйшоў з першай сусветнай вайны параненым і памёр праз тыдзень. Уперадзе яшчэ адно замужжа. І зноў адна. А потым – вайна. І пахавальныя адна за другой. Пахавальныя на дзяцей. Кажуць, для маці няма гора страшнейшага за тое, чым перажыць сваё дзіця. А яна перажыла пяць сыноў. Людзі, якія ведалі Купрыянаву, казалі, што яна была вельмі моцнай і валявой жанчынай. Нават калі атрымлівала пахавальныя на сыноў – не плакала. Бачна, што перажывае, але ні слязінкі.


Ветры гналі

Шалёныя хмары,

На зямлі палыхалі

Пажары,

Знікла яснае сонца,

Не свеціць,

Гаравалі і маці, і дзеці.

Лютавала варожая сіла,

І, каб ворагаў грозных асіліць,

Купрыянава Анастасія

На вайну выпраўляла асілкаў...

Пяць сыноў на вайну выпраўляла

Знішчыць ворагаў –

Чорну навалу –

І вярнуцца ў родную хату –

Людзям радасць прынесці

І свята.

Адгрымела вайна-навальніца,

А старой па начах

Усё не спіцца,

Бо сыноў не хапае ў хаце,

Воч не зводзіць,

Як жа, як жа адолець бяду ёй?

Стогадовая маці бядуе

І не можа сыноў дачакацца,

А яны ўсё жывыя ёй сняцца.

Не забыць іх ніколі матулі,

І сумуе, як тая зязюля,

І чакае, і сэрцам ей верыцца, што з вайны пяць сыноў яе вернуцца...

А. Дзеружынскі

- У пасляваенныя гады імя гэтай жанчыны было своеасаблівым сімвалам, які дапамагаў выстаяць людзям з пакалечаным вайной лёсам. Бог адмерыў ёй доўгае жыццё – 107 гадоў. Сам лёс распарадзіўся так, каб гэтая дзіўная жанчына як мага больш была сярод нас. Каб мы, і асабліва маладое пакаленне, бачылі, чулі тых, для каго паняцці любоў да Радзімы і бацькоўскі абавязак сышліся разам, сталі святымі. Пасля смерці, у 1980 годзе ў доме Анастасіі Фамінічны быў адкрыты музей маці-патрыёткі.

Ёсць у Жодзіна музей Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава. Ён створаны ў сярэдняй школе, той самай, дзе калісьці вучыўся малодшы сын анастасіі Фамінічны. Школа носіць імя героя і стаіць на вуліцы Пятра Купрыянава.

- Які ж подзвіг здзейсніў Пётр Купрыянаў? (Слайд 13)

Глыбокай восенню, 2 лістапада 1944 г. часць, у якой сужыў Пеця, вяла баі на латвійскай зямлі. Спробы байцоў атакаваць стратэгічную вышыню не мелі поспеху. Падраздзяленне несла вялікія страты. Асабліва лютаваў варожы кулямётчык, што засеў у дзоце. Групе салдат загадалі знішчыць дзот, чаго б гэта ні каштавала. Пятро першым дапоўз да дзота. Крыху прыўзняўшыся, кінуў адну гранату, другую, трэцюю. Агонь на нейкі час спыніўся. Але як толькі байцы кінуліся ў атаку, на іх зноў абрынуўся шквал агню. Тады, падняўшыся, Пятро кінуўся да амбразуры і закрыў яе сваімі грудзьмі. Цаной жыцця беларускі юнак расчысціў дарогу батальёну. Вышыня была ўзята.


Амбразура – праём у збудаваннях абарончага характару, бранявежак і пад., праз які страляюць.

Дзот – земляное ўмацаванне, прызначанае для вядзення кулямётнага і артылерыйскага агню і для абароны ад куль, снарадаў, мін, авіябомб.


  • Ад слёз маці камень стаў зямлёю, сама ж яна стала каменем. Звярніце ўвагу на скульптурную кампазіцыю – манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі. (Слайд 14)


3. Апісанне помніка. Гутарка.

(У працэсе работы вучні назапашваюць матэрыял(Дадатак)


  • Скажыце, элементы якога стылю маўлення абавязкова будуць прысутнічаць у вашым сачыненні?

(Публіцыстычнага, т.ш. ён спалучае функцыю паведамлення з функцыяй уздзеяння, адкрывае магчымасці ацэнкі выказанага, для таго каб паўплываць на думкі і пачуцці чытачоў. А нам неабходна перадаць талерантныя, беражлівыя адносіны да памяці продкаў, гісторыі Радзімы, подзвігаў сапраўдных герояў).

  • З апісання чаго мы пачнем? (З апісання агульнага выгляду манумента)

  • Колькі фігур у кампазіцыі помніка? (Шэсць)

  • Ці можна вызначыць часткі кампазіцыі? (Так, іх дзве. Фігура маці на пастаменце і фігуры яе пяці сыноў, якія ідуць на вайну па самвалічнай дарозе, зробленай з цёмна-шэрага граніту)

  • З якога матэрыялу фігуры? (З бронзы) Які колер, што сімвалізуе? (Шэра-карычневы, які перадае мужнасць, веліч, трагізм герояў).

  • Часткі кампазіцыі кантрастныя. Давайце іх параўнаем. (Фігура маці – статычная, стаіць, замерла. Група сыноў – дынаміка рытму, шырокі крок).

  • Якімі паказаны сыны? (Слайд 15) (Першыя тры сыны (відаць, старэйшыя) шырокім рашучым крокам ідуць уперад, плячо ў плячо, іх твары суровыя, рукі моцна сціскаюць зброю. Апрануты ў длінныя салдацкія шынялі. Хлопцы ўжо развіталіся з маці, яны глядзяць уперад, як быццам бачаць там зарава бітвы, яе адгалоскі.)

  • Салдаты, відаць, жывуць тым, што чакае іх наперадзе. А што іх чакае? (Што і кожнага воіна: цяжкія паходы, жорсткія баі, смерць, магчыма.)

  • Якімі паказаны чацвёрты і пяты сыны? (Слайд 16) (Чацвёрты даганяе сваіх братоў, упэўнены. Пяты (Пеця) – зусім хлапчук. Яму ўсяго 18 гадоў. З непакрытай галавой, не вытрымаў, аглянуўся назад, прыпыніўшыся, кінуў развітальны позірк на маці, на вёску, у якой ён рос.)

  • Які гэта позірк? (У ім шмат сыноўняй любові, ласкі. Ён малодшы ў сям’і. І, мабыць, любімец у маці.)

  • А зараз апішыце маці: выраз твару, вачэй, адзенне, рукі? (Слайд 17) (Чытаецца смутак, веліч духа, нязломнасць, стойкасць. Стаіць ля роднай хаты ў смутнай і трывожнай надзеі, што вернуцца сыночкі з вайны, вернуцца жывыя і здаровыя. У простым сялянскім адзенні, з натруджанымі ад пастаяннай шматгадовай працы рукамі. У вачах – мацярынскі боль, неадольная сіла, чаканне. Руку трымае ля сэрца, як быццам стрымліваючы яго празмернае біццё.)


4. Складанне плана.


  • Зараз мы папрацуем над складаннем плана. Скажыце, з якіх частак звычайна складаецца сачыненне? (Уступ, асноўная частка, заключэнне)

  • Аб чым мы будзем гаварыць ва ўступе нашага сачынення? (Больш за шэсць тысяч помнікаў на зямлі Беларусі ўслаўляюць векапомны подзвіг народа, здзейснены за гады Вав. Адзін з іх – помнік “Маці-патрыётка”, які ўвасабляе драматычны лёс адной з многіх маці, што аддала сваіх сыноў на абарону Радзімы і не прычакала іх з поля бітвы.

Манумент знаходзіцца ў невялікім горадзе Жодзіна, каля аўтамагістралі Мінск-Масква.

Манумент прысвечаны Анастасіі Фамінічне Купрыянавай і яе пяці сынам, што не вярнуліся з вайны. Адзін з сыноў – Герой Савецкага Саюзу Пётр Купрыянаў – здзейсніў бессмяротны подзвіг – закрыў сваім целам амбразуру дзота ворага.

Манумент узведзены па праекту скульптараў Андрэя Заспіцкага, Мікалая Рыжанкова, Івана Місько, архітэктара А. Трафімчука ў 1975 годзе. У 1977 г. аўтарам прысудзілі Дзяржаўныя прэміі СССР і БССР)

  • Што вы павінны будзеце адлюстраваць у асноўнай частцы сачынення? (Раскрыць асноўную тэму – апісанне помніка.)

  • Што будзе ўтрымліваць заключэнне? (Зробім вывады і адлюструем свае адносіны да выкладзенага ў асноўнай частцы сачынення.)

  • Прывядзіце прыклады заключэння.(Памяць пра падзеі 1941-1945 гадоў, пра тых, хто здзейсніў подзвіг і аддаў жыццё за свабоду і шчасце свайго народа, заўсёды будзе жыць у сэрцах людзей. Жодзінскі манумент – гэта памяць народа, памяць сэрца.

Вобраз салдата ўвасоблены ў камяні і метале, у п’есах і кінафільмах, раманах і паэмах. Ён жыве у сэрцах і памяці многіх пакаленняў.)


ПЛАН:

1. Уступ (узаемасувязь мінулага і сённяшняга, гістрыя стварэння помніка, месца знаходжання, аўтары).

- Каму прысвечаны помнік? Дзе і калі ўзведзены? Хто аўтары?

2. Асноўная частка. Апісанне помніка:

  • Агульны выгляд;

  • Кампазіцыя, яе часткі;

  • Дэталі помніка. Апісанне знешняга выгляду герояў: рух сыноў – статычнасць маці, адзенне, выгляд твару, вачэй;

  • Што акружае помнік, як ён упісваецца ў навакольнае асяроддзе? (Помнік стаіць сярод маладой пасадкі дрэў, добра ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе)

3. Заключэнне. (Мае адносіны да мінулага, да гістарычных і культурных помнікаў. Уражанні ад помніка, якія думкі і пачуцці ён выклікае.)


Запаўненне табліцы. Запісы рабочых матэрыялаў да сачынення.


IV. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

- Вайна для мастацтва – не ўчарашняе. Перамога – не ўчарашняе. Вопыт вайны і Перамогі – у нашым сённяшнім. Ён неадрыўны ад душы сучасніка. Гэтую памяць мы не маем права не перадаць тым, хто прыходзіць у сучаснасць, усім, хто яшчэ будзе прыходзіць.

Зямля захоўвае крокі вайны. Як часта яшчэ знаходзяць у ёй смяротны груз – снарады мінулай вайны. І з якой асцярожнасцю маладыя салдаты перадаюць іх з рук у рукі, перш чым абясшкодзіць.

Гэтак сама беражліва – толькі ўжо з сэрца ў сэрца! – перадаецца іншы груз вайны. Сухія слёзы над магіламі загінуўшых... Нямы мацярынскі крык... Ад чалавека да чалавека. З года ў год. З дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе... Гэты груз будзе перадавацца з веку ў век, каб ніколі не паўтарылася тое, аб чым на ўвесь свет нагадваюць жалобна-трывожныя званы Хатыні...


V. Дамашняе заданне. Сачыненне-апісанне помніка гісторыі “Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі”.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Урок беларускай мовы ў 8 класе iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка