Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі




НазваФакультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі
старонка1/2
Дата канвертавання06.04.2013
Памер256.58 Kb.
ТыпДокументы
  1   2
Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар по вучэбнай рабоце

УА «ГГУ імя Ф.Скарыны»


________________ І.В.Семчанка

(подпіс)

____________________

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-____________/ р.


ПРАБЛЕМЫ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 19 – ПАЧАТКА 20 СТ.

(дысцыпліна спецыялізацыі)


Вучэбная праграма

для спецыяльнасці 1-21 03 01-01“Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

спецыялізацыі 1-21 03 01-01 04 “Гісторыя Беларусі новага і навейшага часу”


ФАКУЛЬТЭТ ГІСТАРЫЧНЫ

Кафедра ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Курс 4


Семестр 7

ЛекцЫІ 16 ГАДЗІН экзамен няма



Семінарскія заняткі 16 гадзін залік 7 семестр

Самастойная кіруемая работа Курсавая работа няма

Студэнтаў 6 гадзін

УСЯГО АУДЫТОРНЫХ


гадзін па дысцыпліне 63 гадзін

УСЯГО ГАДЗін ФОРМА АТРЫМАННЯ


па дысцыпліне 63 гадзіны вышэйшай адукацыі: дзённая


Склаў В.А.Михедзька, к.г.н., дацэнт


2010

Вучэбная праграма складзена на аснове базавай вучэбнай праграмы, зацверджанай “_____”____________2010 г., рэгістрацыйны нумар _______________________________/баз.


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі

“______”_______________2010 г., пратакол № ____


Загадчык кафедры

Дацэнт__________________А.Р.Яшчанка


Адобрана і рэкамендована да зацвярджэння метадычным саветам гістарычнага факультэта

“______”______________2010 г., пратакол № ____


Старшыня метадычнага савета

Дацэнт_____________Г.А.Аляксейчанка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Актуальнасць спецкурса «Праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі канца 19 – пачатку 20 ст.» абумоўлена асаблівай значнасцю у працэсе фармавання беларускай нацыі, якую адыграл перыяд другой паловы 19 – пачатку 20 ст. У Беларусі адбываўся імклівы працэс разбурэння традыцыйнай аграрнай супольнасці і фармавання масавага ўрбанізаванага грамадства. За вельмі кароткі тэрмін з'явілася прынцыпова новая структура грамадска-палітычнага жыцця, якая вызначалася фармаваннем масавых рухаў, пашырэннем палітычных ідэалогій, стварэннем палітычных партый і арганізацый. Вынікам гэтых працэсаў сталіся грамадскія ўзрушэнні і прынцыповыя змены палітычнага ладу імперыі, фарміраванне парламенцкага ладу. Разам з гэтым адбываліся змены ў палітычным курсе расійскіх уладаў у Беларусі, у сістэме сацыяльных, культурных і тэхналагічных камунікацый. Разгляд гэтай праблематыкі ўяўляе адзін з найбольш актуальных накірункаў сучасных даследаванні айчыннай гісторыі.

Спецкурс па праблемах сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст. з’яўляецца важнай састаўной часткай вучэбнага плана, накіраванага на ўдасканаленне падрыхтоўкі студэнтаў-гісторыкаў.

Мэтай спецкурса з’яўляецца фарміраванне ў студэнтаў ведаў пра асноўныя праблемы і фактары грамадска-палітычнага жыцця развіцця Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.


Задачамі спецкурса з’яўляюцца:

  • засваенне гістарычных падзей і працэсаў, якія вызначалі грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.;

  • азнаямленне з найбольш актуальнымі для грамадства беларускага краю праблемамі сацыяльнага і палітычнага жыцця;

  • авалоданне паняційным апаратам;

  • выхаванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму на прыкладах падзей грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.;.


У выніку вывучэння спецкурса студэнт павінен ведаць:


  • асноўныя крыніцы і навуковыя даследаванні па праблемах сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі.

  • асноўныя фактары, этапы і накірункі расійскай палітыкі ў Беларусі на працягу другой паловы 19 – пачатка 20 ст.;

  • асноўныя асаблівасці фармавання грамадска-палітычнага руху;

  • асноўныя факты і падзеі ў Беларусі сацыяльна-палітычнага крызісу 1905 – 1907 гг.;

  • асноўныя праблемы грамадска-палітычнага жыцця беларускага краю у сувязі з дзейнасцю Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі і стварэннем земстваў;

валодаць: сучаснымі метадалагічнымі прыёмамі гістарычнага аналізу тых працэсаў, якія адбываліся ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці Беларусі на працягу другой паловы 19 – пачатка 20 ст.;

умець выкарыстоўваць: атрыманыя веды для вырашэння прафесійных задач; аналізаваць крыніцы, навуковую і метадычную літаратуру для выкарыстання ў педагагічнай і навукова-даследчыцкай рабоце.

Спецкурс «Праблемы сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі канца 19 – пачатку 20 ст.» абапіраецца на веды, атрыманыя студэнтамі пры вывучэнні такіх дасцыплін, як «Гісторыя Беларусі», «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі», Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», Гісторыя культуры Беларусі».

Спецкурс вывучаецца студэнтамі 5 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)».

Згодна с вучэбным планам на вывучэнне спецкурса адводзіцца агульная колькасць гадзін – 18, з іх: лекцыі – 14, семінары – 4. Форма справаздачнасці – экзамен.

.

Прыкладны вучэбна-тэматычны план




п/п

Назва тэмы

Колькасць аудыторных гадзін

Лекцыі

Семінарскія заняткі

СКРС

Усяго

1

Уводзіны

2

-

-

4

2

Крыніцы вывучэння праблем сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы 19 – пачатка 20 ст.

2

-




2

3

Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.

2

-




2

4

Фармаванне рэвалюцыйна-дэмакратычнага грамадска-палітычнага накірунка

2

-




2

5

Ліберальна-апазіцыйны рух на Беларусі

-2

-




2

6

Кансерватыўна-манархічныя сілы ў Беларусі

2

-




2

7

Грамадска-палітычная барацьба у Беларусі напярэдадні у час рэвалюцыі 1905 – 1907 г.

2

4




6




РАЗАМ

14

4




18


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Тэма 1. Уводзіны.

Прадмет, мэта і задачы спецкурса. Развіццё гістарыяграфіі праблем грамадска-палітычнага развіцця Беларусі другой паловы 19 – пачатка 20 ст. Актуальнасць вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі Мэты і задачы спецыяльнага курса. Асноўныя этапы вывучэння грамадска-палітычнага жыцця Беларусі другой паловы 19 – пачатка 20 ст. Гістарыяграфія 20 - 30 гг. 20 ст.: Ф. Турук, А.І. Луцкевіч, З.Жылуновіч, М. Доўнар-Запольскі, А. Цвікевіч, С. Агурскі і інш. Абмежаванасць аспектаў даследаванняў у 1920 – 1930гг. Гістарыяграфія праблемы 50 – першай паловы 80 – х гг. 20 ст. Беларуская савецкая гістарыяграфія рэвалюцыі 1905-1907г. А.І. Воранава, Ц.Саладкоў, К. Шабуня, С. М. Самбук. М.В. Біч і ягоны ўклад у вывучэнне грамадска-палітычнага жыцця Беларусі пачатку 20 ст. Пашырэнне спектра даследаванняў грамадска-палітычнай праблематыкі ў другой палове 80-х г. 20 ст. – пачатку 21 ст. Вывучэнне фарміравання ў Беларусі парламенцкага грамадства. М. Марцюхова, М. Забаўскі. Асвятленне палітычнай дыферэнцыяцыі грамадства, фарміравання нацыянальных і палітычных рухаў і партый ў працах Л.Ліпінскага, А.Ф. Смалянчука, Р. Літвінёнак, І. Яцкевіча, З.В. Шыбекі. Асвятленне праблем грамадска-палітычнага і нацыянальнага развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў пачатку 20 ст. у даследаваннях замежных і сучасных расійскіх гісторыкаў: А.Капэлер, Т.Ўікс, Д.Сталюнас, Ю. Бардах, Р. Радзік, Л. Гарызонтаў. Дыскусія аб сутнасці і формах русіфікацыйнай палітыкі у «Заходнім краі» Расійскай імперыі А.І. Міллер, А.А. Камзолава, М. Дз. Далбілаў.


Тэма 2. Крыніцы вывучэння праблем сацыяльна-палітычнай гісторыі Беларусі другой паловы 19 – пачатка 20 ст.

Дакументальныя крыніцы: Заканадаўчыя крыніцы, іх публікацыі. Асаблівасці ўзаемадзеяння законаў і падзаконных актаў, ведамасных інструкцый у беларускіх губернях другой паловы 19 – пачатка 20 ст.

Справаводчая дакументацыя. Матэрыялы канцылярый губернатараў. Справаздачы віленскіх генерал-губернатараў і губернатараў. Губернскія ўправы па справах друку. Губернскія ўправы па справах аб суполках. Паліцэйскае і жандарскае справаводства. Судова-следчыя матэрыялы, іх публікацыі.

Стэнаграфічныя справаздачы Дзяржаўных дум Расійскай імперыі як крыніца па вывучэнні дзяржаўнай палітыкі і грамадства ў Беларусі..

Статыстычныя матэрыялы: матэрыялы Першага Ўсерасійскага перапісу 1897г. Гарадская статыстыка. Спісы населеных пунктаў. «Памятныя кніжкі» і «Агляды»губерняў.

Дакументы і матэрыялы палітычных партый, асаблівасці адлюстравання ў іх рэчаіснасці.

Апавядальныя крыніцы: Мемуарныя крыніцы. Публіцыстыка, матэрыялы перыядычнага друку.

Асноўныя публікацыі крыніц у 1920 - 1930-я гг., іх асаблівасці. Публікацыі крыніц 1950-1980-х гг., спецыфіка падбору і публікацыі дакументаў. Публікацыі крыніц 1990-х гг.


Тэма 3. Структура і эвалюцыя сістэмы расійскага кіравання ў Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.

Структура і арганізацыя дзяржаўнага кіравання ва ўмовах расійскай аўтакратыі. Незавершанасць падзелу ўлады. Структура, склад, функцыі мясцовага дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі і яго асаблівасці ў Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.

Асабісты склад мясцовай адміністрацыі, крыніцы яго папаўнення. Вышэйшае чынавенства. Віленскіе генерал-губернатары і губернатары. Урадавая рэакцыя 1880-х гг. і «губернатарская сваволя»: прэрагатывы губернатарскай улады. «Абавязковыя пастановы» губернатараў. «Выключнае становішча»: «узмоцненая ахова» і «надзвычайная ахова». «Вайсковае становішча». Жандарскія, паліцэйскія і вайсковыя структуры ў Беларусі. Арганізацыя судовай улады ў Беларусі.

Асаблівасці карпаратыўнай псіхалогіі чынавенства і яго этнакультурнай самаідэнтыфікацыі. «Мураўёўская» спадчына ў характары і дзейнасці мясцовай адміністрацыі пасля 1865 г. Захаванне саслоўнай і этнаканфесійнай абмежаванасці, патрыярхальнага ўсведамлення ўлады: М. Клінгенберг. П.Г. Курлаў як тып чыноўніка. Мясцовыя ўраджэнцы ў расійскай адміністрацыі краю. Барацьба прыдворна-бюракратычных груповак як механізм вызначэння палітычнага курса расійскай манархіі. «Ліберальныя» прагматыкі і кансерватары ў вышэйшай адміністрацыі аб мэтах і сутнасці сацыяльна-эканамічнай і этнаканфесійнай «ўскраіннай» палітыкі імперыі: С.Ю. Віттэ і С.Е. Крыжаноўскі, В.К. Плевэ і А.А. Лапухін.

Змены у структуры мясцовай администрацыи пасля 1905 г.


Тэма 4. Палітычны курс расійскага самадзяржаўя ў Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.: супярэчнасці ідэалогіі і прагматыкі.

Адміністрацыйная «сістэма» М. Мураўёва і яе ўспрыняцце ў Беларусі і ў прыдворным асяроддзі. Эвалюцыя расійскага кіравання пры пераемніках Мураўёва. Фармаванне дзяржаўнага расійскага нацыяналізма пры Аляксандры ІІІ. Імперская ідэя і рускі нацыяналізм. Дактрына «Расія для рускіх». Саслоўная і сацыяльная дыферэнцыяцыя: іх суадносіны. Саслоўнае і этнаканфесійнае размеркаванне насельніцтва. Асноўныя этнічныя супольнасці краю: беларусы, габрэі, расейцы, палякі, украінцы. Канфесійны падзел беларусаў і расейцаў. Праблема этнічнага і нацыянальнага вызначэння і самавызначэння для пачатку 20 ст.: «палякі» і «рускія» у Беларусі. Феномен існавання паліэтнічных канфесійных супольносцяў у Беларусі. Беларусь як «Паўночна-Заходні край» Расійскай імперыі: спецыфіка адміністрацыйнага і прававога статуса. Этнаканфесійная праблематыка ў заканадаўстве імперыі: «Инородцы»; веравызнанні «терпимые» и «гонимые». Дзяржаўны антысемітызм. «Абмежавальнае» заканадаўства ў дачыненні да асноўных этнаканфесійных супольнасцяў Беларусі.

Мэты і сродкі дзяржаўнай палітыкі Расіі ў краі: прыхільнікі рэакцыйна-рэпрэсійнага і ліберальна-прагматычнага накірункаў у асяроддзі мясцовай адміністрацыі. Адрозненні ў разуменні прычын і характару разгортвання масавага грамадска-палітычнага руху ў краі і неабходных захадаў улады. В.В.фон Валь, П.Д. Святаполк-Мірскі, А.А. Фрэзэ, К.К. Пален, М. Клінгенберг, П.Г. Курлаў. Прапановы П.Д. Святаполка-Мірскага па лібералізацыі зместу і сродкаў дзяржаўнай палітыкі ў краі: «Усепадданейшая справаздача» 20.05.1904г. як праграма перабудовы прынцыповых падстаў сацыяльнай і этнаканфесійнай палітыкі Расійскай імперыі. Пытанне аб удзеле адміністрацыі ў правакаванні і арганізацыі пагромаў. Пагромы і вайскова-паліцэйскія рэпрэсіі як метад кіравання. Эвалюцыя ўрадавага курса пасля кастрычніка 1905г. П.А. Сталыпін і асаблівасці русіфікацыйнай палітыцы. Узмацненне антыпольскіх тэндэнцый у 1906-1914г. і яго прычыны.


Тэма 5. Фармаванне рэвалюцыйна-дэмакратычнага грамадска-палітычнага накірунка.

Беларусь як вузел сацыяльна-эканамічных і этнакультурных праблем і супярэчнасцяў. Прычыны паскоранага фарміравання рэвалюцыйна-дэмакратычнага накірунка. Сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары фармавання масавага рабочага руху ў Беларусі. Формы і метады арганізацыі рабочых у канцы ХІХ ст. Эканамічнае змаганне і асветніцкая гуртковая дзейнасць. Пашырэнне марксісцкіх ідэй у рабочым руху. А. Крэмер і адозва «Аб агітацыі»(1893). Суадносіны эканамічнай і палітычнай барацьбы. Стаўленне Бунда да тэрору як сродку палітычнай барацьбы. Гірш Лекерт. Бунд і РСДРП. Бундаўскія арганізацыі ў Беларусі.

Рабочы рух як вызначальная частка грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ў 1901-1905 гг. «Яўрэйская незалежная рабочая партыя» і прычыны яе заняпаду. Фармаванне плыні «рабочыя Сіёну» – «Паалей Цыён». Сацыялістычна-сіянісцкая рабочая партыя(ССРП), Яўрэйская сацыялістычная рабочая партыя (СЯРП).

Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская партыя сацыялістычная ў Літве.

Утварэнне арганізацый эсэраў у Беларусі. Паўночна-заходняя арганізацыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Тэрарыстычная дзейнасць эсэраў у 1902-1905 гг. Удзел членаў беларускіх арганізацый ПСР у падрыхтоўцы і ажыццяўленні тэрарыстычных актаў супраць вышэйшых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.

Першая беларуская палітычная партыя – Беларуская сацыялістычная партыя. Алесь Бурбіс, Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі. Адозва «Да інтэлігенцыі»(1902). Ліберальная і рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь у БСГ. Спалучэнне сацыял-дэмакратычнай і неанародніцкай тэндэнцыі у ідэалогіі і дзейнасці БСГ. БСГ у гады рэвалюцыі 1905-1907гг. дачыненні БСГ з іншымі дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі. ІІ з'езд БСГ (1906). «Наша доля». Узмацненне ліберальна-культурніцкай дзейнасці ва ўмовах стабілізацыі імперскага рэжыму. «Наша ніва».

  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі паўднёвых І заходніх славян Попель Радзівон Ігаравіч
Украіны. Барацьба за украінскія землі між рознымі дзяржавамі рэгіёна мае глыбокія гістарычныя карані

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconУводзіны ў гісторыю беларусі
Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі І этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі паўднёвых І заходніх славян Попель Радзівон Ігаравіч
Вялікай Польшчы з цэнтрамі у Гнезне І познані І віслян у Малой Польшчы з цэнтрам у Кракаве. З пападаннем Кракава ў залежнасць ад...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconБеларускі дзяржаўны універсітэт Юрыдычны факультэт Кафедра канстытуцыйнага права Кафедра тэорыі І гісторыі дзяржавы І права
Беларуская дзяржаўнасць І развіццё нацыянальнай прававой сістэмы: ад статута 1588 г. Да сучаснай канстытуцыі

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconБеларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу I сярэднiх вякоў Рэферат па тэме
Да таго ж яна папоўнілася палітычнымі дзеячамі, якія прыехалі з Заходняй Беларусі, калі на яе тэрыторыю ўвайшлі савецкія войскі....

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі паўднёвых І заходніх славян Попель Радзівон Ігаравіч
Вітаўта Вялікага (1392 – 1430) вкл, якое з’яўлялася фактычна незалежнай ад Польшчы дзяржавай, паспяхова супрацьстаяла прэтэнзіям...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconБеларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу I сярэднiх вякоў Рэферат па тэме
Рсфср дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання І волі большасці беларускага...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconСяргей Балахонаў, літаратар, настаўнік гісторыі
Нарадзіўся 24 красавіка 1977 года ў вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну. Скончыў гомельскую сярэднюю школу №49 з паглыбленым вывучэньнем...

Факультэт гістарычны кафедра гісторыі беларусі iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка