Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям…




НазваПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Дата канвертавання06.04.2013
Памер61.6 Kb.
ТыпДокументы
Раённая цэнтральная бібліятэка


Пісьменнікі

Гомельшчыны дзецям…”


(агляд літаратуры)


c:\users\рцбс\desktop\dsc_0125.jpg


Паважаны юны чытач!

Ты чытаеш агляд літаратуры, які перанясе цябе ў цудоўны свет літаратурнага мастацтва пісьменнікаў Гомельшчыны. Спадзяёмся, што кожная з прадстаўленых намі кніг стане тваім сябрам. Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс, як свой. Такія вобразы стварылі для цябе духоўна-багатыя, неабдзялённыя духоўным талентам, мудрыя пісьменнікі Гомельшчыны.

У аглядзе прадстаўлены аўтары, якія пішуць для дзяцей у разнастайных жанрах. Пісьменнікі ствараюць запамінаючыя станоўчыя вобразы, якія ў будучым могуць стаць для вас сваеасаблівым маяком, прыкладам для пераймання.

Агляд будзе карысны дзецям і бацькам, выкладчыкам і бібліятэкарам, шырокаму колу чытачоў.


Ткачоў, В. Хітры Данік: апавяданні / Васіль Ткачоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. – 32 с.

g:\в1.jpeg


Зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэмай, ні персанажамі, тым не менш, чытаюцца як адно цэлае.

Дарослы чытач таксама можа паквапіцца на чытанне гэтай кнігі, нават не абавязкова разам з дзяцьмі. Проста так, каб узгадаць сваё дзяцінства, пачуць яго пахі, колеры, гукі.


Ткачоў, В. Незвычайны дыктант / Васіль Ткачоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. – 46 с.

g:\в3.jpeg


Новая кніга празаіка і драматурга Васіля Ткачова расказвае юным чытачам пра непаслухмянае мыла, пра сінічку-паштальёна, пра цёплыя зярняткі і многае іншае.

Для маленькіх герояў усё важна – яны цікавяцца навакольным светам, вучацца, дапамагаюць дарослым.


Ткачоў, В. Вятрак – птушка вольная: аповесці і апавяданні. – Гомель: Палесдрук, 2003. – 284 с.

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-g:\в2.jpeg

фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім накавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі.

Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В. Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды.


Фатнев, Ю.С. Бре-ке-рекс и другие истории: сказки / Юрий Фатнев. – Гомель: Барк, 2012. – 80 с.

c:\users\рцбс\documents\img051.jpg


В сказочных историях Юрия Фатнева живут волшебник Тулунтус и мальчик с Планеты Ста Радуг, Серебрянный дельфин и забавный лягушонок Бре-ке-ке, любитель живности Курносик и солнечные зайчики Шмыг и Скок.


О чём эти сказки? О доброте и доверии, благородстве и равнодушии, взаимопонимании и взаимовыручке. Благодаря этим вечным ценностям мир становится справедливее и гармоничнее.


Шклярава, Н. Красворды і загадкі для вашага дзіцяткі / Н.Н. Шклярава. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 84 с.: іл.

c:\users\рцбс\desktop\нiна шклярава крассворды i адгадкi....jpg


Красворды і загадкі ў алфавітным парадку для маці, для таткі, для кожнага дзіцяткі. А, можа, для прыяцелькі ці для выхавацелькі. А яшчэ прыгоды для любой нагоды, для дзяцей і школьнікаў, для малых свавольнікаў. Вам ужо цікава? Дык хучэй за справу! Адгадаем мігам! Прачытаем кнігу?


ЛідзіАна. Хованкі: вершы для дзяцей / ЛідзіАна. – Мінск: Кнігазбор, 2010. – 72 с.: іл.

c:\users\рцбс\documents\img030.jpg


У гэтай кнізе вершы для самых маленькіх, якія вучаць дабру, мудрасці, справядлівасці, прывіваюць любоў да сваіх родных, да сваёй Радзімы, знаёмяць з навакольным асяроддзем.

У кнізе шмат вясёлых малюнкаў, якія дапамагаюць развіць творчае ўяўленне маленькіх чытачоў.


Дзейкун, Р. Прыгоды Бульбаёсціка: казка / Раіса Дзейкун. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 36 с.

c:\users\рцбс\documents\img036.jpg


Запрашаем вас у цудоўную краіну Бульбалессе. Вы пазнаёміцеся там з галоўным героем кнігі – Бульбаёсцікам. Ён раскажа вам пра свае прыгоды, пра свой бульбяны род і шматлікіх сяброў.Чаго варта толькі яго сустрэча са страшэнным вепруком, які хацеў яго з’есці, але перадумаў. Чаму? Вы даведаецеся, як прачытаеце казку.


Дзейкун, Р. Бульбаёсцева сямейка (па матывах казкі “Прыгоды Бульбаёсціка”): вершаваная размалёўка / Раіса Дзейкун. – Гомель: Полеспечать, 2011. – 8 с.: іл.

c:\users\рцбс\documents\img038.jpg


У кніжцы прадстаўлены асноўныя персанажы казкі “Прыгоды Бульбаёсціка”. Яна можа быць выкарыстана як для творчай работы з дзецьмі пры пастаноўцы інсцэніровак.


Дейкун, Р. Кампания “Арцём и К” по уничтожению жука: сказка / Раиса Дейкун. – Минск: Книгосбор, 2008. – 20 с.

c:\users\рцбс\documents\img035.jpg


Вместе с главным героем Тимошкой вы побудете в гостях у его бабушки, которая живёт в Беларуси. Попробуете её пирогов из картошки и поможете ей избавиться от самого противного врага – колорадского жука. Как? Прочитаете историю и узнаете.


Спасибина, И. На Кудыкиной горе: стихи для детей / Инна Спасибина. – Минск: Ковчег, 2012. – 68 с.: ил.


c:\users\рцбс\documents\img034.jpg


Эта замечательная книга для тех детей, которые умеют слушать, учатся читать и читают самостоятельно. Интересные стихи дают возможность понять маленькому читателю поступки героев, мотивы их поведенеия идею, прививают любовь к своим близким и ко всему окружаещуму миру. В книге много рисунков, которые дети сами могут раскрасить в разные цвета.


Олешкевич,О. Позевулечка: стихи про маленьких детей и их друзей / Ольга Олешкевич.– Минск: Книгазбор, 2010. – 32 с.


c:\users\рцбс\documents\img031.jpg


В книге забавные стихи про маленьких детей и их друзей. В стихах приключения, интересные истории. Много рисунков, которые можно раскрасить в разные цвета.

Тексты легко напевать, водить с ними хороводы, придумывать различные игры. Это делает книгу нужной не только детям, но и родителям, а также воспитателям детских садов.





Калашников, Е.М. Волшебный цветок: сказки / Евгений Михайлович Калашников.– Минск: Книгосбор, 2009. – 48 с.: ил.

c:\users\рцбс\documents\img037.jpg


Эта книжка для самых маленьких. Все дети любят животных и радуются, когда зверюшки, особенно самые маленькие, спасаются от беды.

Так и в этих сказках, добрых и весёлых, а порой и поучительных, мышата, зайчата, медвежата и другие зверюшки живут весело и дружно, выручают друг друга, не бросают в беде. Сказки учат детей доброте, прививают любовь к родной природе.


Калашнікаў, Я. Якія колеры ў вясёлцы: вершы / Яўген Калашнікаў. – Мазыр: Калор, 2010. – 68 с.: іл.


Дык якія колеры мае вясёлка? Хто ж гэтага не ведае, бо ўсе бачылі гэтую чароўную з’яву прыроды. Хто ж не ведае яе асноўныя колеры, якія падобныя палітры мастака.c:\users\рцбс\documents\img032.jpg

Ва ўсіх вершах Яўген Калашнікаў захоўвае дзіцячую непасрэднасць светаўспрымання. Яго вершы вучаць любіць усё, што жыве поруч з намі на роднай зямлі.

Аўтар апавядае пра шпачыныя клопаты, а таму просіць сваіх чытачоў, каб яны ў сваю чаргу паклапаціліся, дзе жывуць бабры; паказвае, што самы магутны асілак на зямлі - гэта звычайная мурашка. Ды што там, нават, пякучая крапіва пад яго пяром паўстае істотай харошай і карыснай.


З задавальннем дапытлівыя дзеткі даведаюцца, чаму пабялеў шэры зайка, чаму бусел стаіць на адной назе. Яўген Міхайлавіч абуджае ў дзіцяці спагаду да ўсяго жывога, просіць пабачыць у жывым роднае чалавеку, захаваць гэтую прыгажосць.


Складальнік - Маргарыта Федарэнка, 2013.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconПадарунак дзецям
У міжнародны дзень абароны дзяцей на Бялыніччыне прайшла дабрачынная акцыя “Падары дзецям кнігу”. Супрацоўнікі філіяла куп “Магілёўаўтадар”...

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconПераклад кнігі: праект belpotter by, 2008 г
На працягу стагоддзяў ІХ чыталі дзецям перад сном, І таму большасці вучняў школы Хогвартс “Гаршчок-гарцунок” І “Фантан феі Фартуны”...

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconМэта Вялікага творчага савета Даць дзецям І падлеткам магчымасць ўдзельнічаць з дарослымі ў планаванні жыцця школы
Даць дзецям І падлеткам магчымасць ўдзельнічаць з дарослымі ў планаванні жыцця школы

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconНам, дзецям Полацкай зямлі

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconДаць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага народа; пашырыць кругагляд вучняў
Мэты І задачы: даць дзецям уяўленне аб Рэспубліцы Беларусь як аб дзяржаве; фарміраваць цікавасць да гісторыі, культуры беларускага...

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… icon2 Перайменаванні І структурныя змены ў айканіміі
Лексіка-семантычная характарыстыка тапаасноў айконімаў Гомельшчыны

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconПры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя "Падары кнігу дзецям". Першымі ў нашым раёне да яе далучыліся
Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям”. Першымі ў...

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconАляксей Таргашын пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У тым ліку й соткі зямлі. Кожны
Аляксей Таргашын – пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У...

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconЭдуард Бяляўскі жыхар вёскі Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Паўз паселішча праходзіць аўтамабільная траса Калінкавічы-Менск. Паводле спадара
Эдуард Бяляўскі – жыхар вёскі Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Паўз паселішча праходзіць аўтамабільная траса Калінкавічы-Менск....

Пісьменнікі Гомельшчыны дзецям… iconВяргеенка Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны) Гомель уа «гду імя Ф. Скарыны» 2012
Матывы беларускіх лекавых замоў: структурна-функцыянальны аспект (на матэрыялах фальклору Гомельшчыны) / С. А. Вяргеенка; м-ва адукацыі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка