Малейкаўскі дзіцячы сад\ Краіна, у якой мы жывём




НазваМалейкаўскі дзіцячы сад\ Краіна, у якой мы жывём
Дата канвертавання04.04.2013
Памер46.31 Kb.
ТыпДокументы
Аддзел адукацыі Брагінскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Малейкаўскі дзіцячы сад”


«Краіна, у якой мы жывём»

Канспект занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”

для дзяцей 4-6 гадоў


Аўтар:

Бухавец Святлана Рыгораўна

Выхавацель дашкольнай установы


2013

Тэма: “ Краіна, у якой мы жывём.”

Мэты: - удакладняць уяўлені выхаванцаў аб Беларусі;

  • вучыць слухаць выхавальніка, сваіх равеснікаў, адказваць на пытанні;

  • узбагачаць слоўнікавы запас выхаванцаў;

  • развіваць на беларускай мове камунікатыўныя ўменні ў дашкольнікаў

  • развіваць увагу;

  • выхоўваць у выхаванцаў пачуццё патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

Абсталяванне: дзяржаўны сцяг, герб, аўдыязапіс дзяржаўнага гімна, карта Беларусі.

Ход занятку:

Выхавацель: Шчыра ўсіх я вас вітаю

І здароўя ўсім жадаю!

Не стойце, выхаванцы, ля дзвярэй,

Вы проходзьце весялей!

(Выхаванцы пад бел. нар. мелодыю праходзяць у группу).



В: Жура- жура –журавель!

Абляцеў ён сто зямель.

Абляцеў, абхадзіў,

Крылы, ногінатрудзіў.

Мы спыталі жураўля:

-Дзе ж лепшая зямля?

Адказаў ён пралятаючы:

-Лепш няма роднага краю!



-Аб чым спыталі дзеці ў жураўля? (Адказы выхаванцаў)

-Што ён ім адказаў? (Адказы выхаванцаў)

-А для вас дзе лепшая зямля? (Адказы выхаванцаў)

-Як завецца краіна, у якой мы жывём? (Адказы выхаванцаў)

В: Беларусь – прыгожае і светлае імя ў нашай краіне. Кажуць, што сваю назву яна атрымала за хараство навакольнай прыроды.

-А на якой мове я з вамі размаўляю?(Адказы выхаванцаў)

-Выхаванцы, а вы любіце падарожнічаць? Сёння мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па краіне ў якой мы жывём.

-Але адкажыце мне, калі ласка, на чым можна падарожнічаць? (Адказы выхаванцаў)

Мы з вамі пойдзем пешшу. А каб весялей нам бало ісці, будзем прагаворваць:

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла, ішла

І куды нас прывяла?

(Выхаванцы спыняюцца каля выявы герба нашай краіны.)

-Сімволікай нашай краіны з яўлыецца герб, гімн, сцяг.

-Дзе вы бачылі выяву герба нашай краіны?

Герб Беларусі ўяўляе сабой геаграфічны контур Беларусі ў промнях сонца над зямным шарам. Зверху размешчана чырвоная пяціканцовая зорка. Выяву герба абрамляе вянок з калосся, пераплеценага справа кветкамі канюшыны. А злева – лёну. Калосы абвітыя чырвона – зялёнай стужкай, на якой золатам напісана: “Рэспубліка Беларусь”.

Фізхвілінка:

Добры дзень, сонца залатое! Дзеці падымаюць рукі ўверх.
Добры дзень, неба блакітнае! Разводзяць рукі ў бакі.

Добры дзень, вольны ветрык! Пампуюць рукамі з боку ў бок.
Добры дзень, маленькі дубочак! Прысядаюць.
Мы жывем у адным краі- Пляскаць у ладошы
Усіх я вас прывітаю. Рукі на поясе, павароты налева і направа.
Лясы, рэкі і палі - гэта Радзіма мая! Разводзяць рукі ў бакі.

В:Мы адпраўляемся далей у падарожжа па нашай краіне.

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла, ішла

І куды нас прывяла?

(Выхаванцы спыняюцца каля сцяга нашай краіны.)

-Дзяржаўны сцяг Беларусі ўяўляе сабой прамавугольнае палатнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных палосак: верхняй, шырокай –чырвонага колеру, ніжняй, вузкай – зялёнага колеру.

А зараз паслухайце гімн Беларусі. Успомніце дзе вы яго раней чулі. (Гучыць гімн нашай краіны.

-Гімн – гэта ўрачыстая песня краіны. Ён выконваецца ў час нацыянальных святаў, важных мерапрыемстваў. У гімне Беларусі ўслаўляецца наша Айчына і наш беларускі народ.

В: -Працягваем далей наша падарожжа.

Сцежачка крывенькая,

Ножанькі маленькія,

Сцежачка ішла, ішла, ішла

І куды нас прывяла?

(Выхаванцы спыняюцца каля карты Беларусі.)

-Вось гэта карта Беларусі, разгледзьце яе. (Выхавацель паказвае на карце Мінск – сталіцу Беларусі, свой насялёны пункт.)

-У нашай рэспублікі многа гарадоў і вёсак. Назавіце гарады і вёскі якія вы ведаеце.

Гульня: “ Я адпраўляюсь у падарожжа” (Выхавацель кідае мяч выхаванцам, задае пыіанне: які?)

- Я адпраўляюсь у падарожжа ў горад …. (Мінск)

- Я адпраўляюсь у падарожжа ў горад … (Гомель.)

- Я адпраўляюсь у падарожжа ў вёску …. ( Малейкі) і т. п.

Літаратура

1.Свет вакол мяне: вучэб.-метад. дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. мовай навучання/ Д.М. Дубініна. – 2-е выд., пашыр. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 128с.

2.Современные подходы к образовательному процессу / Л.В. Лобынько, Т.Ю. Швецова. – Минск: ИВЦ Минфина, 2009. – 280с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconЗарэгістраваны Зацверджаны
Школа ўтворана рашэннем Лідскага райвыканама 30. 07. 1948г., рэарганізавана ў сярэднюю школу-дзіцячы сад ад 27. 06. 2006г., а ў адпаведнасці...

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconКомплекс дзіцячы сад сярэдняя школа на 2012/2013 навучальны год № п/п
У дзяржаўнай установе адукацыі “Багданаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconПазнавальная гадзіна для вучняў 3 4 класаў
Напэўна, вы ведаеце аб тым, што 2009 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам роднай зямлі, з, на якой мы з вамі...

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconМальскі дзіцячы сад – базавая школа
Аляксандр Якіменка, узбадзёрыў прысутных І надаў ім сілы. Мальскі дзіцячы сад – базавая школа ўдзячны вам, Аляксандр Аркадзьевіч,...

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconПедагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны" Д. В. Белавус План работы на асеннія канікулы Дзяржаўнай установы адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны"
Дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Юбілейны”

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconНавучальна-педагагічны комплекс дзярэчынскі дзіцячы сад сярэдняя школа
Установа адукацыі “Навучальна-пендагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей “установа”) з’яўляецца дзяржаўнай...

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconУрок грамадзянскай культуры
На працягу ўрока мы будзем разважаць пра сваю вёску Солы, нашу маленькую Радзіму, у якой мы жывём, вучымся, працуем

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconПлан работы па пераемнасці (дзіцячы сад пачатковая школа)
Патранаж сем'яў, у якіх дзеці не наведваюць д/сад. Карэкціроўка неблаганадзейных сем'яў

Малейкаўскі дзіцячы сад\\ Краіна, у якой мы жывём iconРашыце крыжаванку №1
Горная краіна ў паўночнай Месапатаміі, насельніцтва якой адрознівалася асаблівай ваяўнічасцю І жорсткасцю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка