Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср




НазваУсталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср
старонка3/3
Дата канвертавання04.04.2013
Памер340.62 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3

7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовы


З сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленне неабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаў ЦК КПСС. У іх ліку быў таксама М.С. Гарбачоў, у сакавіку 1985 г. абраны Генеральным сакратаром партыі. Менавіта з ім звязана новая эпоха ў гісторыі СССР – перабудова, сутнасць якой мыслілася ў стваральнай працы па ўдасканаленнi сацыялiзму, а яе мэтай – у паскарэннi прагрэсу савецкага грамадства. Першым крокам у гэтым напрамку сталі заканадаўчыя акты ЦК КПСС і Саўміна СССР ад 7 і 16 мая 1985 г., скіраваныя супраць п’янства. Самі працоўныя выразнага энтузіязму да заклікаў аб удасканаленні сацыялізму не выказвалі, а антыалкагольную кампанію сустрэлі ў цэлым адмоўна. Менавіта таму на XXVII з’ездзе КПСС (25 лютага – 6 сакавiка 1986), які пацвердзіў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, гаворка пайшла аб неабходнасці свядомага, асэнсаванага ўдзелу ўсіх савецкіх людзей у абвешчаным партыяй курсе. У гэтай сувязі дэпутаты выказаліся за дэмакратызацыю грамадскага жыцця і яе атрыбут – галоснасць.

Моцнай перашкодай на шляху абвешчанага партыяй курса зрабілася Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г., якая, акрамя іншага, чарговы раз выявіла існуючай сістэмы гаспадарання і кіравання.

Адным са спосабаў зняцця маральна-псіхалагічнай напружанасці ў грамадстве стала прадастаўленне старонак газет і часопісаў для выступлення простых грамадзян з крытычнымі заўвагамі, скаргамі, прапановамі і г.д. М. Гарбачоў свядома ішоў на развіццё галоснасці, будучы ўпэўненымі ў ачышчальнай сіле праўды і адкрытай, зразумелай людзям палітыкі. З яго дазволу ў снежні 1986 г. у Маскву са ссылкі вярнуўся ідэйны лідэр дысідэнтаў акадэмік А. Сахараў, што значна павысіла давер інтэлігенцыі да палітыкі перабудовы.

Студзеньскi (1987) Пленум ЦК КПСС прыняў новую рэфарматарскую стратэгію аб’яднання сацыялізму з дэмакратыяй і рынкам – так званую «мадэль сацыялізма з чалавечым тварам». Лістападаўскі (1987) Пленум ЦК пайшоў яшчэ далей: з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка на ім была прадпрынята спроба асэнсавання ўсяго шляху пабудовы сацыялізму. У выніку партыйная эліта прыйшла да высновы, што рэвалюцыйныя лозунгі 1917 г. у многім засталіся нерэалізаванымі. Адсюль вынікаў чарговы лозунг: «Рэвалюцыя працягваецца». У гэтай сувязі абвяшчалася рэформа палітычнай сістэмы, скіраваная на дасягненне паўнаўладдзя Саветаў, фарміравання механізмаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.

У 1987 г. працэс развіцця галоснасці выклікаў небывалы ўздым грамадскай цікавасці да айчыннай гісторыі савецкага часу. Дзякуючы публікацыям навукоўцаў і жывых сведак, сталі асвятляцца «закрытыя» раней тэмы і факты. У бібліятэках сталі даступнымі «закрытыя» фонды, а ў архівах – «спецсховішчы».

1 лістапада 1987 г., у скверы Я. Купалы ў Мінску пад час святкавання «Дзядоў» упершыню публічна прагучала асуджэнне сталінскага тэрору. Кіраўніцтва краіны распарадзілася аб аднаўленні працы па рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму. Створаная камісія Палітбюро па дадатковым вывучэнні рэпрэсій 1930–1940-х гг. пастанавіла рэабілітаваць Л. Каменева, Р. Зіноўева, А. Рыкава, М. Бухарына, Л. Троцкага. У ліку іншых быў рэабілітаваны і Дз. Жылуновіч.

ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС, якая адбывалася ў Маскве ў чэрвеня – ліпені 1988 г., стала важнейшай палітычнай падзеяй года. Прынятыя канферэнтамі рэзалюцыі былі скіраваны на ўтварэнне ў СССР «сацыялістычнай прававой дзяржавы» і грамадзянскай супольнасці на аснове ліберальных каштоўнасцей (прынцып падзелу ўлад, альтэрнатыўныя выбары, скасаванне цэнзуры, права чалавека і інш.).

Стымулюючым фактарам развіцця перабудовы мусіла адбыцца перадача ўлады ад КПСС да Саветаў народных дэпутатаў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады мусіў стаць з’езд народных дэпутатаў СССР. Для таго ў снежні 1988 г. былі ўнесены змены ў выбарчую сістэму, якая б гарантавала дэмакратычнае абранне вышэйшага саюзнага органа заканадаўчай улады ў складзе 2 250 чал.

Агульныя выбары адбываліся 26 сакавіка 1989 г. У ліку дэпутатаў ад БССР былі абраны А. Адамовіч, У. Бядуля, Г. Бураўкін, В. Быкаў, У. Ганчарык, М. Дземянцей, А. Дабравольскі, А. Дубко, А. Жураўлёў, В. Кебіч, І. Лучанок, Я. Сакалоў і іншыя.

Скліканы 25 мая І з’езд народных дэпутатаў СССР стаў пастаянна дзеючым парламентам. Старшынём з’езда і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быў абраны М. Гарбачоў. З ліку дэпутатаў, якія найбольш актыўна выступалі супраць памяркоўна-рэфармацыйнага курса з’езда, утварылася Міжрэгіянальная дэпутацкая група (МДГ) на чале з Б. Ельцыным, Ю. Афанасьевым, Г. Паповым, А. Сахаравым і інш. У верасні 1989 г. члены МДГ распрацавалі комплекс неабходных патрабаванняў – скасавання шостага артыкула Канстытуцыі СССР аб «кіруючай ролі КПСС» і прыняцця шэрагу новых законаў.

Міжрэгіянальная дэпутацкая група аказала моцны ўплыў на фарміраванне праграмы дэмакратычнага руху ў Расіі, у тым ліку на працэс пазбаўлення ад ідэалогіі «гуманнага сацыялізма» або «сацыялізма з чалавечым тварам». Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС вырашыў адмовіцца ад канстытуцыйных гарантый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ў краіне інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў (12–15 сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў шосты артыкул Канстытуцыі. У выніку шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю.

Такой самай рэальнасцю зрабілася імкненне народаў СССР да перагляду свайго нацыянальна-прававога статусу. Пачаткам абнаўленчага працэсу мусіла стаць прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. І з’ездам народных дэпутатаў РСФСР пад старшынствам старшыні Вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Услед за Ўкраінскай ССР 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі пад старшынствам М. Дземянцея.

Паступовае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала механізм дзяржаўнага кіравання СССР. Замена існаваўшага парадку прызначэння на пасады сістэмай альтэрнатыўных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях аслабіла патэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г. мінскі палітклуб «Камуніст» звярнуўся «да членаў Кампартыі Беларусі, да ўсіх грамадзян рэспублікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вялікага Кастрычніка» з заклікам «Ні кроку назад, таварышы». Любымі сродкамі захаваць таталітарны рэжым – распаўсюджаннем цемрашальства, юдафобіі і іншай навалачы – такой была мэта органа ЦК КПБ «Политический собеседник».

Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Генеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і яго бліжэйшае атачэнне.

Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана, але пабудовы «сацыялізму з чалавечым тварам» не адбылося.

Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю кіруючай сілы грамадства і ператварылася ў адну з многіх партый у шматпартыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкінуты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плюралізм.

Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму.

Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшаму заставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.

Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць саюзны дагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэндэнцыі, што ў многім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР асаблівага энтузіязму ў кіруючых колах не выклікала.

У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сістэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнай сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі характэрны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць. Невыпадкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, набыла назву «анты-перабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства.


Спіс выкарыстаных крыніц


1. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А.П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

2. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

3. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В.В. Гетад, M.I. Калінскі. 3 – е выд. – Мн., 1992.

4. Шымукович С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / С.Ф. Шымукович. – Минск, 2005. – 235 с.

1   2   3

Падобныя:

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconПалітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг
Пытанне 55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconБілет №9 Грамадска- палітычнае жыццё у бсср у 1920-ыя гады. Удзел бсср ва ўтварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі бсср
Грамадска- палітычнае жыццё у бсср у 1920-ыя гады. Удзел бсср ва ўтварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі бсср

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconАбвастрэнне сацыяльна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. І ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі
Пытанне 36. Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) І яго...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconСавецкая грамадска-палітычная сістэма ў бсср
Асаблівая ўвага кіруючымі органамі надавалася Заходняй Беларусі, дзе фарсіраванымі тэмпамі праводзіліся мерапрыемствы з мэтай уніфікацыі...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconСцэнар правядзення семінара "Дэмакратыя як тып палітычнай сістэмы"
У пачатку семінара можна правесці любое практыкаванне на ўсталяванне кантактаў І стварэнне пазітыўнай даверлівайай атмасферы. На...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconХарактар І асаблівасці адносін паміж СССР І Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. Уводзіны
Ссср на ўсхваленне савецкай палітыкі І дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у гісторыі савецкай...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconТэма "Асвятленне грамадска-палітычнай І этнакультурнай праблематыкі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ пачатку ХХІ ст."
Тэма “Асвятленне грамадска-палітычнай І этнакультурнай праблематыкі ў гістарыяграфіі ІІ паловы 80-х гг. ХХ – пачатку ХХІ ст.”

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconПа гісторыі дзяржавы І права беларусі (2011-2012 навуч. Год) для студэнтаў 1 курса озо
Кастрычнікая рэвалюцыя 1917 г у Расіі. Усталяванне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторьіі Беларусь

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconЛекцыя 10. Беларусь ў пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд
Абвастрэнне сацыяльтна-эканамічнага І палітычнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Кастрычніцкая рэвалюцыя І ўсталяванне савецкай...

Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР І бсср iconР. Г. Гарэцкі
Дзяржаўнага прадпрыемства Белндгрі адбудуцца XXIII навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці Г.І. Гарэцкага, акадэміка, доктара геолага-мінералагічных...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка