Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма




НазваБрэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Дата канвертавання03.04.2013
Памер43.03 Kb.
ТыпДокументы
Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма

Цэнтральная гарадская бібліятэка

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел


Яго шляхі ў

ягоных творах





Бібліяграфічны паказальнік літаратуры

да 100-годдзя з дня нараджэння

паэта Міколы Засіма


Брэст

2008


Мікалай Арцёмавіч Засім нарадзіўся ў вёсцы Шэні Пружанскага раёна ў сялянскай сям’і. Беззямелле і галеча пагналі бацькоў разам з дзецьмі ў Саратаўскую губерню, але голад на Паволжы прымусіў сям’ю Засімаў вярнуцца ў родную вёску.

У 1925 г. за рэвалюцыйную падпольную дзейнасць Мікола Засім быў арыштаваны. Пачатак яго творчай дзейнасці прыпадае на час турэмнага зняволення. Пасля гэтага Засім пастаянна друкуецца ў розных прагрэсіўных выданнях, але значна часцей выступае са сваімі вершамі перад сялянамі, якім падабаюцца яго творы. Вершы таленавітага паэта маюць пераважна сатырычны характар.

У дні Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Арцёмавіч партызаніць на Брэстчыне, піша пранікнёныя, натхняючыя на барацьбу вершы. Яны складаюць яркую старонку ў беларускаяй літаратуры. За ўдзел у Айчыннай вайне і праяўленую адвагу ў баявых аперацыях Засім быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.

У 1948 годзе М.Засім быў накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты “Заря”, пры якой стварыў літаратурнае аб’яднанне і да 1956 года быў яго душой і нязменным кіраўніком. Маладым літаратарам з Берасцейшчыны ў той час пашанцавала. Яны мелі сапраўдны прыклад “жывога” паэта Міколы Засіма, праз клапатлівыя рукі і шчодрае сэрца якога праходзілі амаль усе іх першыя спробы пяра. На той час Мікола Засім выдаў ужо два паэтычныя зборнікі “Ад шчырага сэрца” (1947) і “Вершы” (1954). Іх склалі творы розныя па тэмах і гучанні, але мысленне ў іх аўтара адно – гістарычнае і грамадзянскае. Ён імкнуўся па-мастацку асэнсаваць канкрэтна-гістарычны сэнс перажытага беларускім народам. Яго лепшыя вершы прасякнуты любоўю да роднага краю, людзей працы і сваёй малой радзімы, Пружаншчыны.

Не стала Міколы Засіма 19 ліпеня 1957 года. Пахаваны паэт на старых Трышынскіх-берасцейскіх могілках.

Аб жыцці і творчасці М.Засіма






Барысюк,У. Яго шляхі – у ягоных творах / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна.- 1998.- 21 лістапада






Гарай,А. Живёт во мне та первая встреча / Анатолий Гарай // Заря.- 1998.- 19 ноября






Гарай,А. Ралля, узараная вершам / Анатоль Гарай // Беларуская думка.- 2005.- №9.- С. 184-187



83.3 Бел7

Гардзіцкі,А. Узаемная любоў // Гардзіцкі, А. Сустрэчы.- Мн., 1972.- С. 65-68



83.3 Бел7

Калеснік,Ул. Мікола Засім // Калеснік, Ул. Лёсам пазнанае.- Мн., 1982.- С. 205-238



83.3 Бел7

Калеснік,Ул. Мікола Засім // Калеснік, Ул. Час і песні.- Мн., 1962.- С. 174-195



83.3 Бел

Калеснік,Ул. Урокі Засіма // Калеснік, Ул. Зорны спеў.- Мн., 1975.- С. 330-341






Камейша,К. Мікола Засім (1908-1957) / Казімір Камейша // Полымя.- 2007.- №5.- С. 91-94






Каско,А. “З-пад Пружаны, з вёскі Шэні...” / Алесь Каско // Брестский курьер.- 2003.- 27 ноября






Колесник,В. Корни и крылья / В.Колесник // Заря.- 1988.- 18 ноября






Колесник,В. Самородок / В.Колесник // Заря.- 1968.- 20 ноября






Крэйдзіч,А. Паэт вёскі і поля / Анатоль Крэйдзіч // Заря.- 2003.- 20 ноября



83.3(4Беи)-М8

Ляшук,В.Я. Літаратурная Берасцейшчына /В.Я.Ляшук, Г.М.Снітко.- Мн., 2008.- С.207-209, 226-227






Мікуліч,М. “Паэт сапраўдны - гэта воін...”: Творчасць Міколы Засіма давераснёўскага перыяду / Мікола Мікуліч // Роднае слова.- 2003.- №10.- С. 24-26






Тураў,У. “З прывітаннем – М. Засім...” / Уладзімір Тураў (старэйшы) // Заря.- 2007.- 17 ноября






Хазан,И. Из глубины народных криниц И.Хазан // Заря.- 1989.- 5 сентября

Творы М.Засіма,

надрукаваныя ў зборніках і часопісах

Уладзімр Калеснік аднойчы сказаў, што гэты творца пісаў так, як жыў: “Ужо на пачатку сваёй літаратурнай дарогі Засім дайшоў да ісціны, што мастацкі твор складаецца не проста са слоў, а з жыццёвага лёсу самаго аўтара і яго чытача”. У нейкай меры па творах Міколы Арцёмавіча сапраўды можна прасачыць не толькі яго біяграфію...

  1. Засім,М. Вершы / Мікола Засім; укл. Уладзімр Калеснік. – Мн. : Маст. Літ.,1973. – 160 с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).




  1. Засім.М. Выбранае / Мікола Засім; скл.Ул.Калеснік. – Мн.: Дзярж. выд. БССР. Рэд. маст. літ.. 1960. – 203 с.

  2. Засім,М. Вершы / М.Засім // Першацвет адраджэння / Скл. М.А.Федасеенка і інш..- Мн., 1995.- С.434-436

  3. Засім,М. Вершы / М.Засім // Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т.2. /Укл. А. Лойка- Мн., 1993.- С.265-268

  4. Засім,М. Вершы / М.Засім // Полымя.-2007.- №5.- С.95-97

  5. Засім,М. Вершы / М.Засім // Роднае слова.- 2003.- №10.- С.26-28



Складальнік: бібліёграф 1 катэгорыі Базан В.І.

Адказны за вып.: інжынер-праграміст Васіленка Ул.Л.

Рэдактар: заг. ІБА ЦГБ Чубо В.М.


Бульвар Шевченко, 3

204416

Е-mail: cgbibl@brest/by

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая Аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
За плодотворную литературную деятельность присвоить писателю Клышко Анатолию Константиновичу почетное звание "Заслуженный работник...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая аддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Таленавіты паэт, мужны рэвалюцыянер, Валянцін Таўлай пражыў нядоўгае жыццё, якое цалкам аддаў барацьбе за шчасце свайго народа

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconЦэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Уладзіслаў Галубок (Уладзіслаў Іосіфавіч Голуб) нарадзіўся ў 1882 годзе на станцыі Лясная Баранавіцкага раёна. Паэт, празаік, драматург,...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconЦэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В. П. Таўлая
Браніслава Міхайлаўна Лапкоўская (у дзявоцтве Прушынская) нарадзілася 24 лістапада 1937 г у вёсцы Пастарынне Баранавіцкага раёна...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconЦэнтралізаваная клубная сістэма (2012год)
У цэнтралізаванай клубнай сістэме арганізавана работа 203 фарміраванняў, з ІХ 179 на сяле, працуе 165 гуртка мастацкай творчасці,...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconРэалізацыя імідж-праекта "Далучыць да роднага слова" у бібілятэках Барысаўшчыны
Круглы стол “Праблемы чытання беларускамоўнай літаратуры. Папулярызацыя твораў айчынных аўтараў”, ў рамках рэспубліканскай акцыі...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconБібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
Сваю гісторыю Мар’інагорская гарадская бібліятэка вядзе з 15 лютага 1993 годзе. Яна адкрылася ў новым мікрараёне, пабудаваным фінскімі...

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconАсноўная тэарэма об лінейнай залежнасці
Тэарэма: Калі большая сістэма вектароў лінейна выражаецца праз меньшую, то большая сістэма – лінейна залежна

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconКонкурс юнацкай паэзіі 2013
Узрост удзельнікаў: ад 15 да 18 гадоў (уключна). Месца жыхарства – Брэсцкая вобласць

Брэсцкая гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма iconГарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка