Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010




НазваРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
старонка4/31
Дата канвертавання02.04.2013
Памер1.51 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   31

Запісана ў в. Курын Акцябрскага р-на


ад Валодзькі Зоі Раманаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю.


Заручаны


На заручынах ета ж былі ўсе вясёлыя і шмат пелі, танцавалі, елі, пілі. Дзяўчаты дык жа вельмі цудоўныя і добрыя песенькі спявалі:


Развіваецца, развіваецца ды ў дарозе зеллечка,

Зачынаецца, зачынаецца ды ў Ганулі вяселлечка.

Бог ёй дае, Бог ёй дае.


Патомака дамаўляліся аб тым, калі вяселле гуляць будуць, а сватоў выпраўляюць звычайна жартоўнай песняй:


Дадому, сватачкі, дадому,

Паелі конікі салому,

Паелі, паелі да сцябла,

Паедзеш, сват, без сядла.

Запісана ў в. Лескі Акцябрскага р-на


ад Вяршковай Валянціны Аляксееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю.


Каравай


На вяселле гатавалі свой каравай, які пеклі ў печы. Яго ўчынялі і пеклі, а таксама ўпрыгожвалі тыя жанчыны, якія добра жылі з сваімі мужчынамі. Спявалі каравайную песню:


Караваю, караваю,

Я для цябе добра граю,

І з скрыпкамі, і з дудкамі,

Каб цябе не спаліці,

Да ўвесь род надзяліці.


Каравай звычайна дзяліў хросны бацька. Пры гэтым госці абдорвалі маладых падарункамі.

Пасля гэтага малады забіраў маладую да сваёй хаты і дружкі са старэйшым сватам выкуплівалі прыданае маладой і ад’язджалі да хаты маладога.

Запісана ў в. Пратасы Акцябрскага р-на


ад Санцэвіч Паліны Юр’еўны, 1940 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю.


Песні гучаць вясёлыя, прыносяць радасны настрой. Пад песні ставяць і каравай у печ. Пакуль каравай у пячы, дык жанчыны, тыя каравайніцы, могуць ісці дадому рабіць сваю работу, даглядаць гаспадарку. Але калі наступае час даставаць пірог з пячы, жанчыны павінны сабрацца ўсе і прысутнічаць пры гэтым.

Каравай з печы стараліся дастаць так, каб не сапсаваць яго. Старыя людзі гаварылі, што калі пірог зламаецца, то гэтым маладым шчасця не будзе ніколі. Здаралася такое, што мужыкі разбіралі печ, каб дастаць каравай, бо ён мог вырасці занадта вялікім. Калі пірог падымаўся высока, то лічылі гэта добрай прыкметай. Каравай даставалі з песняй:


Караваю, раю, раю,

Я з табою пагуляю.

Ой, чэй-то братачка

Пад караваем гуляе,

Да новай каморанькі

Дарогу пытае?

Гэта Надзечын братачка

Пад караваем гуляе,

Да новай каморанькі

Дарожанькі пытае.

Каравай гіча, гіча,

Каравай гіча, гіча,

Каравайнічак кліча:

Дзе ж вы так забарыліся,

Што да мяне не з’явіліся?

Ой, гіча, каравай у печы,

Каравайнічак кліча:

Дзе ж вы, мае каравайнічкі,

Дзе ж вы, мае каравайнічкі?

Ці вы мёду напіліся,

Што пра мяне забыліся?


Плакала дзеванька ў святліцы,

Прылажыла галованьку да зямліцы.

Зямліца сырая, сырая,

За што маю мамачку забрала?

Бедная мая галоўка ў вяночку,

Няма маёй мамачкі ў радочку.


Такія сумныя песні пеліся толькі ў той момант, калі адзявалі дзяўчыну. А потым спявалі ўжо вясёлыя песні. Смяяліся з свякрухі і свата, пелі пра іх:


У нашага свата пабелена хата,

Печ яго пабелена, чэсць яго даказана.

Кідай, сват, лапату ды бягі ў хату,

Вязем табе бярозачку, харошую да смелявую,

Цёмную да багатую.

Стаяла б яна, канапелька, ды ў агародзе,

Да не даў ёй Пецечка боле пагуляці,

Да гуляла, красавалася Леначка ў мамачкі.

Расплёў мілы яе косачку, развёў яе слёзачку.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   31

Падобныя:

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconСкарыны» фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель гду імя Ф. Скарыны 2011
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 2011...

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconГія заданні да выканання лабараторных работ для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconПрактычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель гду імя Ф. Скарыны 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconЯ імёны ў тэрмінах І фразеалагізмах практычны дапаможнік для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей вну гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы уа “гду імя Ф. Скарыны

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconФранцыска Скарыны" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2011
Ермакова Л. Л., к ф н., дацэнт, дацэнт кафедры рускай І сусветнай літаратуры ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя...

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconСінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Рактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа \"гду імя Ф. Скарыны\" 2010 iconОмельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка