Раённая алімпіяда па беларускай мове




НазваРаённая алімпіяда па беларускай мове
Дата канвертавання02.04.2013
Памер35.93 Kb.
ТыпДокументы
Раённая алімпіяда па беларускай мове

8 клас


  1. Пастаўце націск у словах.

Наспех, блытаніна, упрысядкі, дасыта, цэмент, супавы, пурпур, выпадак

Максімальная колькасць балаў-4 (0,5 балаў за кожнае слова)


  1. Раскрыйце дужкі і запішыце лічбы словамі.

Цеплаход з 725 (пасажыр), ад 896 адняць 287, для 532 (школьнік), 50(год) юбілей.

Максімальная колькасць балаў-4


  1. Вызначце і ў дужках запішыце, колькі зычных гукаў у кожным слове (улічваючы не напісанне слоў, а іх вымаўленне)

Аб’ява, добрушскі, дожджык, дзядуля, заінець, медзь, павільён, салавей, узбекскі, французскі.

Максімальная колькасць балаў-5 (0,5 балаў за кожнае слова)


  1. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў адным словам.

Кляваць носам, чытаць натацыю, зарубіць на носе, блытацца пад нагамі, выкідваць штукі, даць лататы, мыць языком, будаваць паветраныя замкі.

Максімальная колькасць балаў-4 (0,5 балаў за кожнае слова)


  1. Выправіць, дзе трэба, маўленчыя і граматычныя памылкі.

Пайсці за грыбамі, хворы грыпам, падстрэліць трох курапатак, зварыць варэнне з вішан, паўтара нормы, гасцінны Сочы, ліпа вышэй бярозы, у пяці метрах ад дарогі.

Максімальная колькасць балаў-4


  1. Вызначце спосаб утварэння наступных слоў і іх нумары ўпішыце ў адпаведную графу табліцы.

1) адгалосак, 2) бель, 3) веславаць, 4) другаразраднік, 5) дружбак, 6) залетась, 7) невысокі, 8) па-беларуску, 9) светлавалосы, 10) чубаты.

Спосабы словаўтварэння

прыставачны

суфіксальны

прыставачна-

суфіксальны

бяссу-фіксны

складанне

Складана-суфіксальны



















Максімальная колькасць балаў-5 (0,5 балаў за кожнае слова)


  1. Зрабіце марфемны разбор слоў: пандзявалі, успамінаючы, домысел, пільноўваць, закусціцца.

Максімальная колькасць балаў-5


  1. Перакласці словазлучэнні на беларускую мову.

Маленький гусёнок, розовый шиповник, гроздь винограда, молодой тополь, зубастая щука, вкусная селёдка.

Максімальная колькасць балаў-3



  1. Уставіць патрэбную літару ỷ словах.

Ц..глінка, піт..кантр..п, поч..рк, акр..д..тыў, д..лікатэс, бр..стаўчанін, адр..сат, ч..рнавокі.

Максімальная колькасць балаў-4



  1. Падбярыце да прыведзеных назоўнікаў па тры прыметнікі (якасны, адносны, прыналежны).

Касцюм, дзверы, дом, паліто, мяч, хлеб.

Максімальная колькасць балаў-3


  1. Пятае лішняе.

1) Прыехаць зімой, ганарыцца сястрой, заняцца спортам, ісці полем, працаваць настаўнікам.

2) Спяваць ад радасці, нягледзячы на дождж, дарога між гор, здольны да навукі, вельмі далёка.

3) Больш рашучы, самы старанны, менш уплывовы, вельмі добры, найбольш цікавы.

4) Два сталы, сорак дзесяткаў, тры сотні, дзевяноста тры, дзве пяцёркі.

5) Пісаць ліст, крыўдзіць таварыша, мазоліць вочы, вывучыць верш, несці ранец.

Максімальная колькасць балаў-5


  1. Спішыце, выкарыстоўваючы тое слова з дужак, якое адпавядае сэнсу сказа.

1) Пачуліся стрэлы, і напалоханае (балоцістае, балотнае) птаства разляцелася ва ўсе бакі.

2) З гэтым лесам звязана многа апавяданняў аб страхах і розных (выпадах, выпадках).

3) Паветра стаяла ціхае, нібы налітае ў (глыбозны, глыбінны) сасуд.

4) Ён практык, увішны ў рабоце, не меў ніколі (драпежнай, драпежніцкай) хцівасці.

Максімальная колькасць балаў-4


  1. Адзначце словазлучэнні з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы.

А) разгорнутае тлумачэнне Г) паношанае футра

Б) разгубляны вучань Д) развіваючыйся сцяг

В) невыспаўшаеся дзіця Е) чытаўшы твор

Максімальная колькасць балаў-2


  1. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў.

А) Слухаючы прамову, узнікаюць недарэчныя думкі.

Б) Развітаўшыся, мужчыны разышліся ў розныя бакі.

В) Бацька з сынам, спакойна размаўляўшы, селі за стол.

Г) Пакінулі Мінск, так і не знайшоўшы ў ім шчасця.

Д) Сыпаўся пушысты снег, упрыглжваючы дахі хат.

Максімальная колькасць балаў-2


  1. Складзіце сказы так, каб у іх дзеяслоў выконваў сінтаксічную функцыю дзейніка, выказніка, дапаўнення. азначэння, акалічнасці.

Максімальная колькасць балаў-5


  1. Назавіце стыль тэксту, вызначце тып маўлення і абгрунтуйце сваё меркаванне.

Для Якуба Коласа Радзіма паўставала ў вобразах роднага краю. Усё жыццё звяртаўся вялікі пясняр да сваёй калыскі, песенна-казачнага Нёмана, адкуль струменіла жывая крыніца яго творчасці… А такія дарагія назвы, як Мікалаеўшчына, Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, жывуць і ў нашай свядомасці, і ў памяці ўсіх, хто яшчэ са школьнай парты далучаецца да творчай спадчыны паэта. (В. Рагойша)

Максімальная колькасць балаў - 4.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
Абапал, аер, выпадак, каменны, крапіва, маленькі, стары, фартух, чатырнаццаць, шэсцьдзясят, як-небудзь, ярына

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconРаённая алімпіяда па беларускай мове
З 257 літрамі (бярозавік), звыш 872 тоны (смецце), ад 765 адняць 317, 2/3 шклянкі (сок)

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconІ літаратурны студэнцкі конкурс г. Гродна
У рамках Дзён літаратуры І культуры на кафедры рускай І беларускай моў уа “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” адбылася...

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconКруглагадовая алімпіяда па беларускай мове
Адзначце правільны адказ. Ужыванне слоў у адпаведнасці з ІХ значэннем – гэта

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Жалюзі, выпадак, спіна, адзінаццаць, цыган, украінскі, грамадзянін, каменны, садавіна, гліняны

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове
Заданне Колькі звонкіх зычных гукаў у наступных словах? Паставіць адпаведную лічбу

Раённая алімпіяда па беларускай мове iconАлімпіяда па беларускай мове. 9 Клас лінгвістычны конкурс
Да замежных (запазычаных з iншых моў) слоў падабраць беларускiя адпаведнiкi-сiнонiмы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка