Гродзенскага аблвыканкама




НазваГродзенскага аблвыканкама
Дата канвертавання02.04.2013
Памер99.32 Kb.
ТыпДокументы

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

АБЛАСНЫ ПАЛАЦ ТВОРЧАСЦІ

ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ"



Каложскі парк,1, г.Гродна, 230023

УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА


УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ

ОБЛАСТНОЙ ДВОРЕЦ ТВОРЧЕСТВА

ДЕТЕЙ И МОЛОДЕЖИ"



Коложский парк,1, г.Гродно, 230023

Факс 8 (0152) 74 49 24, тэл. 74 49 23


25.02.2013 № 90

на № ад

Загадчыкам упраўленняў, аддзелаў адукацыі райвыканкамаў, дырэктарам УДАДзМ


Паведамляем, што згодна з планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2012-2013 вучэбны год у красавіку 2013 года ў рамках ІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” адбудзецца рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”.

У рамках выстаўкі будуць праведзены адкрыты конкурс юных майстроў і рэспубліканскі майстар-клас па выцінанцы для педагогаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Лепшыя работы будуць прадстаўлены ў асобнай экспазіцыі на XV Рэспубліканскай выстаўцы творчасці навучэнскай моладзі і педагагічнага вопыту “Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Тэрмін і месца правядзення мерапрыемстваў будуць паведамлены дадаткова.

Работы на абласны этап рэспубліканскай выстаўкі “Чароўныя ўзоры” прымаюцца да 5 сакавіка 2013 года па адрасе: 230023, г. Гродна, Каложскі парк, 1, УА “ГДзАПТДзМ”.

Даведкі па тэлефоне 8 (0152) 74 49 05.

Запрашаем да ўдзелу ў дадзеных мерапрыемствах навучэнцаў і педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Камандзіровачныя расходы за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Дадатак на 3 лістах.


Дырэктар УА “ГДзАПТДзМ” Л.А. Валянцюкевіч


Яковлева 74 49 05

вг 22.02.2013 файл «Письмо Чароўныя ўзоры»

Дадатак

Палажэнне

аб правядзенні абласнога этапа рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу

дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры”


Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца ўстановай адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз народных майстроў”, рэдакцыі часопіса для дзяцей “Вясёлка”.

Задачы выстаўкі-конкурсу:

  • павышэнне ролі педагогаў і аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў захаванні і адраджэнні народных мастацкіх рамёстваў;

  • выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы;

  • знаёмства з вопытам і паглыбленне ведаў па сучаснай беларускай выцінанцы;

  • матывацыя спецыялістаў сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі да ўдасканалення свайго прафесійнага майстэрства, інавацыйнага пошуку ў галіне дэкаратыўна-прыкладной творчасці дзяцей.

Асноўныя палажэнні выстаўкі-конкурсу:

Рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чароўныя ўзоры” складаецца з:

- выстаўкі творчых работ,

- адкрытага конкурсу юных майстроў.

У выстаўцы прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў і педагогі дадатковай адукацыі.

У конкурсе могуць прымаць удзел каманды навучэнцаў (не больш 5 чалавек) аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Парадак правядзення выстаўкі:

На выстаўку прымаюцца індывідуальныя работы – выцінанкі, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамка.

Традыцыйныя беларускія выцінанкі: фіранкі, сурвэткі, традыцыйныя кампазіцыі “Дрэва жыцця”, “Букет”, з выявамі птушак, жывёл, людзей і інш.

Сучасныя беларускія выцінанкі: дэкаратыўныя сюжетныя кампазіцыі, аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі, бытавыя прадметы аздобленныя выцінанкай, паштоўкі і інш.

Асобна на выставу прапануецца распрацаваць і прадставіць “лагатып” выстаўкі.

Патрабаванні да выставачных работ:

Работы павінны быць высокаграмадзянскага гучання, творчымі і арыгінальнымі ў тэматычным плане, ў эксперыментаванні з матэрыялам; мець яркае і выразнае раскрыццё вобразаў. Вырабы павінны быць выкананы акуратна, згодна з тэхналогіямі, у адпаведнасці з кампазіцыйнымі асаблівасцямі.

Афармленне работ: на зваротным баку абавязкова размяшчаецца тлумачальная запіска, дзе ўказваецца назва работы, прозвішча і імя, ўзрост аўтара, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога аб’яднання па інтарэсах, поўная назва ўстановы.

Пры падачы работ на выстаўку неабходна прадставіць заяўку на ўдзел у 2-х экзэмплярах і этыкеткі на электронным носьбіце:

п/п



Назва

работы

Прозвішча,

імя

аўтара

Узрост

аўтара

Назва

аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Назва ўстановы, тэлефон

1

“Дрэва жыцця”

Іваноў Іван

15

гадоў

гурток

“Спадчына”

Паўлавец

Вольга

Мікалаеўна

УДА “Мядзельскі цэнтр дзіцячай творчасці” Мінскай вобласці

тэл. 8 (0173)32290

Работы прымаюцца па адрасе: 230009, г. Гродна, Каложскі парк, 1, Установа адукацыі “Гродзенскі Дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, аддзел этнакультуры і мастацкай адукацыі (каб. 109). Даведкі па тэл.: 8 (0152) 74 49 05.

Тэрмін прадстаўлення работ на абласны этап выстаўкі – да 5 сакавіка 2013 года.

Парадак правядзення адкрытага конкурса:

Конкурс адбудзецца 25 красавіка 2013 года.

Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу неабходна аформіць заяўку, зацверджаную дырэктарам установы адукацыі, прадставіць фотаздымак конкурснай работы, і даслаць ў аргкамітэт не пазней 20 сакавіка 2013 года на e-mail: detpl@tut.by з паметкай “для аддзела этнакультуры і мастацкай адукацыі”.

Прыклад:

ЗАЦВЕРДЖАНА

загадам дырэктара ДзУА “Краснасельскі

раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

ад__________ №_____________________

Заяўка на ўдзел у абласным этапе адкрытага рэспубліканскага конкурсу юных майстроў

Назва ўстановы адукацыі

Назва каманды

Склад каманды

(прозвішча і імя навучэнца, узрост)

Назва аб’яднання па інтарэсах

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Нумар тэлефона

ДзУА “Краснасельскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Гродзенскай вобласці

“Чараўнікі”

1. Іваноў Іван, 11 гадоў

2. Пятрова Марыя, 10 гадоў

гурток

“Спадчына”

Сідарава

Вольга

Мікалаеўна

8 (01592)

7 44 90

8 (029) 256 87 65

Конкурс складаецца з заданняў:

1. “Давайце пазнаёмімся” (прадстаўленне каманды ў творчай форме – да 5 хвілін).

2. “Папяровы свет” (выстаўка-прэзентацыя творчых работ удзельнікаў каманды конкурса). Кожнай камандзе будзе прадстаўлена плошча (2 м2) для самастойнага афармлення экспазіцыі творчых работ. Тэматыка і колькасць экспанатаў вызначаюць самі ўдзельнікі.

3. “Творчая майстэрня” (выкананне задання – 2 гадзіны). Тэма задання: “Вялікдзень”, прысвечана праваслаўнаму святу Пасха. Намінацыі: “Індывідуальная творчая работа” і “Калектыўная творчая работа”. Кожнай камандзе прапануецца загадзя распрацаваць канцэпцыю кампазіцыі, падрыхтаваць эскіз. Для выканання задання пры сабе мець неабходныя матэрыялы і інструменты (набор паперы, картон, нажніцы, клей і інш.). Забараняецца пры выкананні задання выкарыстоўваць гатовыя модулі, мець загатоўкі.

Прыкладная праграма конкурсу (25 красавіка 2013 года):

09.00-11.00

Заезд. Рэгістрацыя ўдзельнікаў конкурсу.

Афармленне экспазіцыі творчых работ каманды

11.00-11.15

Адкрыццё конкурса

11.15-13.00

Прадстаўленне каманд “Давайце пазнаёмімся”

13.00-14.00

Агляд выстаўкі “Папяровы свет”

14.00-16.00

“Творчая майстэрня” (выкананне конкурсных заданняў)

16.00-17.00

Знаёмства з пастаяннай экспазіцыяй Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

17.00-18.00

Падвядзенне вынікаў конкурсу. Узнагароджванне пераможцаў і прызёраў

18.00

Ад’езд

Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу:

Журы адкрытага конкурса вызначае пераможцаў і прызёраў, якія будуць узнагароджвацца дыпломамі 1, 2, 3 ступені Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Аб’яднанні па інтарэсах, якія прынялі актыўны ўдзел у выстаўцы-прэзентацыі, ўзнагароджваюцца дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацткай творчасці дзяцей і моладзі.

Лепшыя работы выстаўкі-конкурса са згоды аўтараў застануцца ў рэспубліканскім выставачным фондзе “Залатая калекцыя” для афармлення экспазіцыі “Выцінанка” і прэзентацыі творчых дасягненняў навучэнцаў і педагогаў.

Інфармацыя аб правядзенні і выніках выстаўкі-конкурса будзе размешчана на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.com.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Гродзенскага аблвыканкама iconГродзенскага аблвыканкама
На конкурс было представлено 105 работ из 75 учреждений образования Гродненской области (Приложение 1)

Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Навучальна – педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама
Гэтыя словы належаць вучонаму з сусветна вядомым імем, нашаму суайчынніку, вялікаму асветніку І нацыянальнаму герою Чылі Ігнату Іпалітавічу...

Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Гродзенскага аблвыканкама iconУпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Установа адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае птв №95 нафтахіміі імя А.І. Чарныша"
У 1966 скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы

Гродзенскага аблвыканкама iconАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006...

Гродзенскага аблвыканкама iconРашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў
Пашпарт рэгіанальнай праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі І аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раЁна

Гродзенскага аблвыканкама iconПрыняты Агульным Сходам юстыцыi гродзенскага аблвыканкама стваральнiкаў "04" лiстапада 1995 г. "18" кастрычнiка 1995 г
Асацыяцыя маладых навукоўцаў "Вiт", далей Асацыяцыя, з'яўляецца недзяржаўнай, некамерцыйнай, непалiтычнай, мясцовай грамадзкай арганiзацыяй,...

Гродзенскага аблвыканкама iconПалажэнне аб эмблеме Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «віт»
Афіцыйным геральдычным сімвалам Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцау «віт» з'яўляеца эмблема, выкананая...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка