Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі "На Каляды к сыну"




НазваТэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі "На Каляды к сыну"
Дата канвертавання02.04.2013
Памер39.22 Kb.
ТыпДокументы
Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі “На Каляды к сыну”.

Мэта:развіваць уменні вучняў характэрызаваць літаратурнага героя па яго ўчынках,паглыбіць веды пра мастацкую дэталь;выпрацоўваць навыкі самастойнай працы з тэкстам, уменне суадносіць апісанне прыроды з настроем героя мастацкага твора;садзейнічаць выхаванню пачуцця абавязку перад бацькамі.

Задачы: мы павінны навучыцца:вызначаць мастацкія дэталі;

Умець: характэрызаваць галоўных герояў па іх учынках, самастойна працаваць з тэкстам, суадносіць апісанне прыроды з учынкамі герояў.

Абсталяванне: узоры сінквейнаў, эпіграф, праблемнае пытанне, табліца.

“ Самы вялікі грэх-пакрыўдзіць маці!

Няма даравання чалавеку ,які

Наносіць крыўду маці.”

Заір Азгур.

Праблемнае пытанне:”Ці можна апраўдаць учынак сына да маці?”

Тып урока: аналіз мастацкага твора з выкарыстаннем прыёмаў тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо.

Ход урока

І.Арганізацыйны момант.

ІІ.Паведамленне тэмы, мэты ўрока.

Уступнае слова настаўніка.

А.Жыгуновіч. “ Ты маме столькі слёз прынёс…”

Ты маме столькі слёз прынёс,

Што сам акамянеў.

І дзічкай горкаю ўзрос

Між пладавітых дрэў.

У дзень праменны, малады

У сад усе ідуць

Зрываюць буйныя плады

А дзічак не бяруць.

Трываеш ты з апошніх сіл

Не падаеш яшчэ

Трымаешся за небасхіл

І пот з цябе цячэ.

Ды палкай па тваіх суках

Як жахне хлапчаня!

Каб ты спасціг за гэты міг

Сябе на фоне дня!

Як дзічкі трушчыць чаравік,

Вяшчуючы бяду

Здалёк ратуе мамы крык:

-Іду, сынок, іду!


Якія ўражанні выклікае ў вас прачытаны верш і які перадае настрой? З кім аўтар параўноўвае лірычнага героя ?Якія рысы характару аўтар хацеў падкрэсліць пры гэтым?

А каго вам нагадваюць гэтыя героі?

ІІІ.праверка дамашняга задання

Пытанні і заданні адказы

------------------------------------------------------------------------------

1. назавіце герояў апавядання

2. на што любіла пазіраць галоў-

ная гераіня ?

3. кім маці хвалілася перад

суседзямі?

4. каму належаць словы::”Яго падмогу

Сарока хвастом замяце”.

5.Дапішыце сказ :”Не хацелася ёй

Адной аставацца ў пустцы каля лесу...”

6. Якімі словамі звярнуўся сын да маці ?

7. Закончыце сказ : Яна нават не чула,як ...

8. Устарой хаце.

9. Гарадавы

10. Змерыў яе з ...

ІУ. Праца ў групах

Цяпер больш падрабязна спынімся на вобразе маці і сына 1 гр. Што мы даведаліся пра маці ў пачатку твора ?

(Зачытаць і скласці сінквейн)

2 гр. Вашы адносіны да Тэклі, як да маці

(скласці сінквейн).

3 гр. Прыгадайце дзяцінства Лаўрука .

(зачытайце і складзіце сінквейн).

4 гр. Лаўручок першы раз прыязджае з горада

(зачытаць і скласці сінквейн).

5 гр. Лаўрэнцій Кіпрыянавіч...Якім ён стаў?

(скласці сінквейн)

(Два вучні каля дошкі складваюць кластэр Тэклі і Лаўрука) .

У нас з вамі з’явілася яскраваеўяўленне пра герояў твора. Давайце падвядзем вынік.

Якімі ж перад намі паўстаюць героі твора?

Што прывяло герояў да такога становішча?

Давайце прыгадаем, як Тэкля збіраецца да сына? Зачытайце.ці лёгка давалася ёй такое рашэнне?

Чым сябе супакойвала Тэкля?

З якім настроем яна выпраўляецца ў дарогу?

У. Фізкультхвілінка

УІ. І ўрэшце, звернемся да эпізоду”Сустрэча маці і сына”.

(Зачытаем па ролях)

Падумайце ўважліва і адкажыце на пытанне, якое мы ставілі на пачатку ўрока.

УІІ. На сённяшнім уроку відаць, што апавяданне нікога не пакінула раўнадушным. Я хачу, коб ва памяталі: “Шануйце бацьку свайго і матулю сваю ,каб табе добра было і каб ты доўга жыў на зямлі,”-гаворыцца ў пятай запаведзі Закона Божага..Хто не парушае гэту запаведзь, той жыве ў гармоніі з сабой, яго бацькі спакойна і шчасліва перажываюць вечар свайго жыцця, а дзеці будуць чулымі і добрымі, таму, што жыццё-гэта бумеранг: колькі ты аддаў дабра, столькі ж вернецца і да цябе. Памятайце: бацькі-гэта святое.

Калі жывуць яшчэ бацькі

Заўсёды знойдзеш ты прытулак

Яны-твой тыл і паратунак

Калі жывуць яшчэ бацькі.


Для іх заўсёды ты дзіця

Яны суцешаць і ўратуюць.

І на сувой твайго жыцця

Свайго жыцця не пашкадуюць.


І там за далеччу гадоў

Дзе ім не быць з табою разам.

Святая іхняя любоў

Асвеціць час твой цяжкім часам.

А. Грачанікаў.


УІІІ. Рэфлексія

(зварот да эпіграфа)

ІХ. Д/з Дапісаць твор.”А ўсё магло быць так...”

Я.Брыль .”Сірочы хлеб” 1-3 часткі.


ДУА “Адрыжынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”


Адкрыты ўрок па беларускай літаратуры ў 7 класе па твору З.Бядулі”На Каляды к сыну”


Падрыхтавала і правяла

Настаўніца беларускай

мова і літаратуры

хайко А .І.


Адрыжын -2010

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconТэма : Душэўная драма маці (па творы З. Бядулі "На Каляды к сыну")
Навучальная: навучыць вучняў вызначаць мастацкія сродкі ў тэксце, праз якія падаецца аўтарская характарыстыка літаратурных герояў;...

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconЗмітрака Бядулі «На каляды к сыну»
Якуба Колаcа “Дзеравеншчына”. У творы Якуба Коласа супрацьпастаўляліся Міхалка І сям'я брата, у апавяданні Змітрака Бядулі – бацькі...

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconУрок развіцця мовы: «У сына» (паводле заключнай сцэны апавядання Змітрака Бядулі «На каляды к сыну»)
Мэта ўрока: фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейных асоб І выканаўцаў, прадумаць мізансцэны,...

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconТэма "Агульная характарыстыка грыбоў"
Тэма ўрока "Царства Грыбы. Агульная характарыстыка грыбоў" Якія задачы мы павінны разгледзець на ўроку?

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconТэма "Агульная характарыстыка грыбоў"
Тэма ўрока "Царства Грыбы. Агульная характарыстыка грыбоў" Якія задачы мы павінны разгледзець на ўроку?

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconУрок З. Бядуля "На Каляды к сыну". Знаёмства з творам
Асноўны прыёмы: чытанне з прыпынкамі, зварот да асабістага вопыту вучняў, прагназаванне па назве

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconЗмітрок Бядуля На Каляды к сыну
Розныя па колеру І фасону яны часта ахаплялі вялікую частку неба І тварылі багатыя малюнкі к таемным казкам сталетняга лесу

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconНні герояў, на матывы ІХ паводзін. Вывучэнне апавядання Генрыха Далідовіча Губаты разлічана на 2 урокі. Вопыт апераджальнага чытання твора, у якім закранаюцца складаныя этычныя праблемы ўзаемаадносін чалавека І прыроды, дапаможа вучням задумацца, наразважаць, зрабіць пэўныя маральныя высновы
Мэта ўрока: Абмеркаваць праблему ўзаемаадносін чалавека І прыроды. Звярнуць увагу вучняў на душэўны стан І адчуванні герояў, на матывы...

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconУладзімір караткевіч. "Паром на бурнай рацэ". Характарыстыка галоўных герояў твора. Талент пісьменніка ў стварэнні мастацкіх вобразаў
...

Тэма. Характарыстыка герояў апавядання З. Бядулі \"На Каляды к сыну\" iconТэма: Апавяданне А. Васілевіч "Сябры" Мэта
Мэта: Развіваць уменне ўважліва чытаць вострасюжэтны твор, сачыць за развіццём дзеяння, вызначаць асноўныя эпізоды І эпізоды, важныя...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка