Урок беларускай мовы ў 7 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 7 класе
Дата канвертавання02.04.2013
Памер110.3 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 7 класе

Тэма :Ступені параўнання прыслоўяў

Мэта:дапамагчы вучням засвоіць спосабы ўтварэння формаў ступеней параўнання якасных прыслоўяў і іх сэнсава-стылістычную ролю ў маўленні;садзейнічаць развіццю навыкаў утвараць формы ступеней параўнання прыслоўяў, адрозніваць іх ад прыметнікаў, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні;спрыяць выхаванню пачуцця патрыятызму.

Абсталяванне: падручнік, карткі з заданнямі, лісты ватмана, маркеры

Ход урока

І.Арганізацыйны момант

Дзень добры, мой прыветны клас!

Я вельмі рада бачыць вас.

Да ведаў зробім новы крок,

Вас запрашаю на ўрок.

ІІ.Праверка дамашняга задання

Практыкаванне 169 (пераклад двух абзацаў тэксту)

  1. Вызначцестыль, тып маўлення.Перакажыце тэкст па-беларуску.

  2. Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

ІІІ.Новая тэма

Настаўнік: Сёння мы прадоўжым знаёмства з прыслоўем.Але спачатку мы павінны разгадаць крыжаванку з улікам змен беларускай арфаграфіі. У выдзеленым радку вы прачытаеце апорныя словы нашай тэмы(клас дзеліцца на 2 групы, кожная група атрымоўвае крыжаванку):

1 група

1.






















2.


































3.



















4.




























5.

























6.

7.














































1.Паляўнічы даўгашэрсны сабака

2.Цёплая вязаная кофта з высокім каўняром, які шчыльна аблягае шыю

3.Від лёгкага матацыкла

4.Арганізацыя, якая на платнай аснове забяспечвае сваім кліентам сувязь з сеткай інтэрнэт,інфармацыйныя ці камунікацыйныя паслугі

5.Прыбор для змешвання прадуктаў з электрапрывадам у ніжняй частцы корпуса

6.Адбіўная ці рубленая катлета

7.Той, хто ідзе першы ў спаборніцтве

(сэтар,світар, скутар, правайдар, блендар, шніцаль, лідар)


2 група


2.

1.











































3.



















4.































5.


































6.































8.

7.














































9.






















10.














1.Назва планеты Сонечнай сістэмы

2. 1)Той, хто дае сігнал старту. 2)Прыстасаванне, механізм для запуску аўтамабільных авіяцыйных і пад.рухавікоў

3.Пісьмовы загад, распараджэнне, дакумент на выдачу або атрыманне чаго-небудзь

4.Той, хто рэпеціруе-займаецца з кім-небудзь дадаткова, дапамагае засвоіць неабходныя веды

5.Крама, якая гандлюе таварамі па зніжаных цэнах.

6.Спецыяліст па кіраванню працэсамі ў розных сферах дзейнасці, арганізацыі дзейнасці банкаў, кампаній , устаноў.

7.Адтуліна на вяршыні вулкана, праз якую вывяргаецца лава.

8.Знешняе друкавальнае прыстасаванне да камп’ютара, прызначанае для вываду інфармацыі ў літарна-лічбавым выглядзе.

9.Конкурсная форма выдачы заказаў на пастаўку тавараў або падрадаў на выкананнне пэўных работ з мэтай забеспячэння найбольш выгадных умоў здзелкі для арганізатараў гандлю; сам конкурс з агаворанымі ўмовамі.

10. Белы клён

(Юпітар,стартар, ордар,рэпетытар,дыскаўнтар, мененджар,кратар, прынтар,тэндар, явар)

  • Якую арфаграму вы паўтарылі, запаўняючы крыжаванку? Што мы павінны ведаць пра фіналі -эр,-эль?

  • Якія апорныя словы вы прачыталі?

  • 1 група- ступені ; 2 група –параўнання .

Вызначым тэму ўрока.

Тэма нашага урока “Ступені параўнання прыслоўяў”

  • А цяпер акрэслім задачы (прыём “Тэлеграма”-на кожную літару слова “ЗНАК”сфармуляваць задачу па тэме ўрока):

З –знаходзіць прыслоўі ў тэксце;

Н- навучыцца распазнаваць і ўтвараць ступені параўнання прыслоўяў;

А- адрозніваць прыслоўі ад прыметнікаў

К- карыстацца кластарам пры тлумачэнні спосабу ўтварэння ступені параўнання прыслоўя.

ІІІ.Інфармацыйна- пошукавы этап

1.Работа ў групах

Прачытаць правіла на ст.100, пабудаваць кластар:

1 група- “Найвышэйшая ступень параўнання”

2 група - “Вышэйшая ступень параўнання”

2.Абарона работ

1
с

Найвышэйшая

ступень

параўнанняя

група


прямая соединительная линия 20прямая соединительная линия 21


прямоугольник 3прямоугольник 4
Простая

Састаўная
прямая соединительная линия 22 прямая соединительная линия 23


прямоугольник 6прямоугольник 7


Най +

простая форма

вышэйшайступені


Вышэй - найвышэй

Надзвычай

Найбольш + прыслоўе

Найменш

Проста форма вышэйшай ступені + за ўсё, за ўсіх


Надзвычай ярка,даражэй за ўсё


правая фигурная скобка 13 прямая соединительная линия 16 прямая соединительная линия 19

прямая соединительная линия 17


Гпрямоугольник 64
Вышэйшая

ступень

параўнанняя


Простая



Ад прыслоўя +


эй-, -ей-

Хутка – хутчэй


хутххххх


Хутка


хутка

Больш

Менш + прыслоўе


Якасна- больш якасна


прямая соединительная линия 71 прямая соединительная линия 72 прямая соединительная линия 73 прямая соединительная линия 74 прямая соединительная линия 75 правая фигурная скобка 76рупа 2.

Састаўная


прямая соединительная линия 5 прямая соединительная линия 12 прямая соединительная линия 14

прямая соединительная линия 15прямая соединительная линия 18



  1. Пр.170.Прачытайце прыказкі, растлумачце іх сэнс. Назавіце прыслоўі, ужытыя ў пэўнай форме ступені параўнання.

Назавіце прыслоўі-антонімы, вызначце іх сэнсава-стылістычную ролю ў прыказках.

  1. Фізхвілінка

Хто любіць нашу Беларусь-

Падыміцеся,

Нізка зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні

І сённяшні, і заўтрашні.

Да сонца падцягніцеся,

Улева, управа павярніцеся.

А цяпер сядайце, працу прадаўжайце.


  1. Утварыце ўсе магчымыя формы ступеней параўнання ад наступных прыслоўяў. Калі гэта немагчыма, растлумачце чаму. З прыслоўямі ўтварыце словазлучэнні і запішыце іх; выдзеліце прыстаўкі і суфіксы прыслоўяў (работа ў групах)

Картка 1.

Звонка , моцна, прыгожа,па-мойму,рэдка, ціха, даспадобы,блізка, побач.

Картка 2.

Чароўна, паціху, маўчком, радасна, пяшчотна, раптам, высока,добра,заўсёды.


Вывад: маюць формы ступеней параўнання толькі прыслоўі, якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў і заканчваюцца на суфікс –а.


  1. Пр.172. прачытайце. Вызначце асноўную думку тэкстаў. Выпішыце словазлучэнні з прыслоўямі, вызначце сэнсавую групу, форму ступені параўнання прыслоўяў (калі ёсць)

Група 1 – тэкст І.

Група 2 – тэкст ІІ.

  1. Запішыце сказы пад дыктоўку. Падкрэсліце аднакаранёвыя словы як члены сказа; вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца, ступень параўнання(калі ёсць)

Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)

Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам бацькаўшчыны жыць?

(В. Вітка)

Я радасць сваю не стрымаю -

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеценяма. (А. Бачыла)

  • Да чаго заклікаюць нас мастакі слова?

  • Адкажыце , чым адрозніваецца простая форма вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад простай формы вышэйшай ступені параўнання прыметніка?

ВЫВАД: прыслоўе паясняе дзеяслоў, адказвае на пытанне як?, прыметнік паясняе назоўнік, адказвае на пытанне які? якая?

  1. Звярніце ўвагу на напісанне слоў у рамцы: увогуле, на жаль, напрыклад, насупраць. Пабудуйце з імі сказы і запішыце.

  2. Пр.173. Прачытайце. Вызначце стыль тэксту. Назавіце прыкметы стылю. Растлумачце, якую моўную памылку дапусціў хлопчык.

IV.Рэфлексія

Прытча :

Тры чалавекі вязуць каляскі з цяжкімі камянямі.

  • Шпрямая соединительная линия 69то вы робіце?- пытаюцца ў іх.

  • Валаку гэтыя праклятыя камяні,- адказвае першы.

  • Зарабляю сабе на хлеб,- адказвае другі.

  • Я буду будаваць храм,- адказвае трэці.

  • Суаднясіце прытчу з нашым урокам і скажыце, чым была для вас сённяшняя праца:

  • Вам было цяжка, нецікава, незразумела, вы валаклі каменне?

  • Вы працавалі дзеля адзнакі, зараблялі сабе на хлеб?

  • Ці будавалі храм душы і ведаў?

Ацаніце сваю работу на ўроку прыслоўем.

V.Дамашняе заданне

Пр. 176

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сакольніцкая базавая школа”

Крэчак Ала Уладзіміраўна, настаўнік вышэйшай катэгорыі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 7 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка