Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай




НазваНастаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай
Дата канвертавання02.04.2013
Памер73.76 Kb.
ТыпДокументы


 





Гарбацэвіч

Васіль Савіч

Нарадзіўся 19.04.1893 года ў в.Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларускі драматург, заслужаны настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай школе (1918-24, 1933-57), выкладаў беларускую мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924-29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі “Маладняка”. Друкаваўся з 1923 года. Аўтар п`ес “Вяселле” (напісана на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаноўка Беларускага драматычнага тэатра 1921), “Чырвоныя кветкі Беларусі” (апублікавана 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, “Пад вішнёвымі садкамі” (1927) і “Песні нашых дзён” (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.

Памёр 17.09.1893г.

У 2013 годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння.

 


Гублер

Навум Якаўлевіч

 

Беларускі празаік. Піша па-руску.

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Рагачове. Скончыў лётнае вучылішча грамадзянскай авіяцыі ў горадзе Сасава Разанскай вобласці (1954), Ульянаўскую школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). Працаваў ў грамадзянскай авіяцыі: кіраўнік палётаў, начальнік змены кіравання паветраным рухам.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1957 годзе. Аўтар кніг “Веснавы рэйс” (1979), “Пры ўспышцы малюнкі” (1985), “Палёт працягваецца” (1986), “Непралітая хмара” (1992). Член саюза пісьменнікаў Беларусі з 1992 года.

У 2013 годзе спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння.


Гульман

Роза

Нарадзілася ў 1923 годзе ў Рагачове ў сям`і служачых. Скончыла гомельскую 27-ю сярэднюю школу (1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў горад Кзыл-Арда Казахскай ССР, дзе ў 1941 годзе паступіла на літаратурнае аддзяленне педагагічнага інстытута. У 1943 годзе перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў Мінску (1945).

Была залічана ў аспірантуру ўніверсітэта па спецыяльнасці беларуская літаратура. Часова працавала старшым карэктарам у рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”. У 1947-80 гадах – малодшы, затым старэйшы супрацоўнік інстытута літаратуры Акадэміі Навук БССР.

Друкавацца пачала ў 1950 годзе. Удзельнічала ў выданні зборнікаў твораў Я.Купалы, М.Лынькова, З.Бядулі і інш. беларускіх пісьменнікаў. Займалася праблемамі тэксталогіі, выступала ў друку з артыкуламі па асобных пытаннях беларускай літаратуры.

Да 1988 года жыла ў Мінску, затым з роднымі выйхала за мяжу.

У 2013 годзе спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння.


Куляшоў

Фёдар Іванавіч

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1913 года ў в.Вял.Стралкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларускі літаратуразнавец і крытык. Доктар філалагічных навук (1964), прафесар (1965). Скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут (1935). У 1938 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў пад Варкутой. Вызвалены ў 1943. З 1944 выкладаў у ВНУ, у 1951-55 і з 1961 – у БДУ. Даследаваў гісторыю рускай літаратуры ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя, сучасную беларускую літаратуру. Аўтар кніг “Жыццё і творчасць Л.М.Талстога(1953), “Сатырычная паэзія М.А.Някрасава” (1954), “Міхась Лынькоў (1961), “Іван Мележ”(1968), “Сучасная беларуская проза (1970), “Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца ХIХ- пачатку ХХ стагоддзя” (ч.1-2,1976-80), “Літаратурныя партрэты(1983), артыкулаў пра творчасць Янкі Брыля, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі, П.Пестрака, М.Лобана, Б.Сачанкі, І.Чыгрынава і інш. Склдальнік зборнікаў “Максім Горкі і Беларусь”(1968), “А.І.Купрын пра літаратуру”(1969), “Леў Талстой і Беларусь”(1981) і інш.

Памёр 29 снежня 1993 года.

У 2013 годзе спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.


Мехаў (Няхамкін)

Уладзімір Львовіч

Нарадзіўся 25 сакавіка 1928 года ў Рагачове ў сям’і рабочага. У 1945-1950 гадах вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Баларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.Леніна. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”, ва ўніверсітэцкай шматціражцы.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена” літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела.

У 1960-1961 гг. быў рэдактарам на Беларускім радыё, потым загадчыкам аддзеда ў газеце “Літаратура і мастацтва”, адказным сакратаром.

1975-1988 гг. – стары рэдактар, каментатар на Беларускім радыё.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1960 года. Друкуецца з 1951 года. Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў: “Сцяг над рэўкомам” (1958), “Апошняя яўка” (1959), “Помнік герою” (1961) і інш. Аўтар п’ес для юнацтва “Чырвоны губернатар” і “Палёт”, сцэнарыяў больш як 20 дакументальных фільмаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), як адзін са стваральнікаў цыкла гісторыка-рэвалюцыйных фільмаў “Рэвалюцыя дае на права”, “Мост”, “Чарвякову…спешна…Ленін”, “Гісторыя адной тэлеграмы”.

У 2013 годзе спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння.

 Расолаў

Міхаіл Міхайлавіч

Нарадзіўся 9 кастрычніка 1948 года у в.Кручполле Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, рускі пісьменнік, вучоны. Акадэмік Расійскай акадэміі славеснасці (1998). Доктар юрыдычных навук (1991), прафесар (1994). Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1972). З 1978 працаваў у Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, з 1981 у Бабушкінскім райкоме КПСС Масквы, з 1986 у інстытуце Марксізму-Ленінізму, з 1988 у ЦК КПСС, Вярхоўным Савеце СССР, ва Урадзе Расіі, у 1993-98 намеснік старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Расіі, адначасова з 1992г.- загадчык кафедры Маскоўскай юрыдычнай акадэміі.

У раманах “Выканаўца”(1994) “Цяжкае раздарожжа”(1996), “Жнівеньскі зарапад”(1998), “На зямлі белых рос”(1999), “Сімвал маці”(2000) асэнсаванне некаторых аспектаў гістарычнага развіцця сучаснай Расіі, падрабязнасці распаду СССР. Аўтар зборнікаў прозы, паэзіі, драматургіі “Не рабі” (1993), “Вершы і апавяданні” (1995), “Дрэва дабра і зла” (1996), “Мне прыснілася канюшына” (1997), “Граф Александрэ” (1999) і інш. Ініцыятар многіх гуманітарных акцый, у тым ліку па адкрыцці карціннай галерэі у г.Рагачове, уклаў асабістыя сродкі ў будаўніцтва царквы ў в.Ціхінічы.

У 2013 годзе адзначае 65-гадовы юбілей.

Старчанка Мікола  

Старчанка Мікалай Паўлавіч нарадзіўся 28 жніўня 1938 года ў вёсцы Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Балатнянскую сярэднюю школу, Белдзяржуніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пачынаў працаваць літаратурным работнікам Рагачоўскай раённай газеты “Камунар”. З 1979 па 1999 гады (да выхаду на пенсію) працаваў загадчыкам аддзела сельскай гаспадаркі абласной газеты “Гомельская праўда”.

Пісаць вершы пачаў рана. Свой першы твор надрукаваў у Рагачоўскай раённай газеце “Камунар” у 1957 годзе.

З дапамогай спонсараў удалося выдаць тры зборнікі вершаў і паэм – “Зямное прыцягненне” (1996), “Водгук сэрца” (1998), “Чароўная восень” (2002), а таксама кнігу прозы – аповесць “Хлеб з лебядой” (2003).

Вершы друкаваліся ў часопісах “Полымя”, “Вожык”, рэспубліканскіх газетах “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена”, “Культура”, “Белорусская нива”, а таксама гомельскім літаратурным альманаху “Магістраль”.

З’яўляецца членам Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь. Выходзіў пераможцам конкурса “Гомельскай праўды” на прыз пісьменніка Івана Мележа. Лаўрэат прэміі былога рэдактара газеты “Гомельская праўда” Івана Матыля. З’яўляецца прызёрам конкурсаў газет “Советская Белоруссия” і “Сельская жізнь”.

У 2013 годзе спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння.




Ткачоў

Васіль Юр’евіч

 Нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў в.Гута Рагачоўскага раена ў сям’і вясковых настаўнікаў.

Пасля заканчэння Ільічоўскай сярэдняй школы (1966) працаваў у раённых газетах (Івацэвічы, Карма). Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў у Туркменіі ваенным карэспандэнтам.

У 1979-1980 гадах працаваў рэдактарам рэкламы камбіната “Туркменгандальрэклама” (Ашхабад). З 1980 – карэспандэнт шматціражкі “Сельмашавец” (Гомель), у 1983-85 гадах – статыст, спецыяльны карэспандэнт абласной газеты “Гомельская праўда”. У 1989 годзе абраны сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 года.

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 годзе (часопіс “Вясёлка”). Выдадзены зборнікі апавяданняў для дзяцей “Хітры Данік” (1975) і “Партрэт салдата” (1984), для дарослых – “Дзень у горадзе” (1985), а таксама кніга публіцыстыкі “Пахвалі пражыты дзень” (1988).

Аўтар п’ес “Сівы бусел”,”Вокны”, “Прыгоды з Канапухіным”, “Лесвіца”, “Кветкі-ягадкі”, аднактоўкі “Дублёр” і інш.

Пераклаў на беларускую мову п’есу Л.Петрушэўскага “Маскоўскі хор”.

У 2013 годзе адзначае 65-гадовы юбілей.


Чарняўскі Мікола

 

Нарадзіўся 16.01.1943 г. у вёсцы Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў сярэднюю школу ў п.Беліцкае Рагачоўскага раена. У 1960 г. паступіў на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыў яго ў 1966 г. Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966-1988 гг. - літсупрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 г. - літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка». Сябра СП СССР з 1972 г.

Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш - дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія ... на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць...» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень і кантат.

На беларускую мову пераклаў творы пісьменнікаў народаў СССР - Г.Гуляма, М.Міршакара, Т.Уметаліева, А.Тактамушава, М.Мрэўлішвілі, Р.Фархадзі, Н.Джундубаевай, А.Рахманава, Х.Мянд, Г.Сар'яна, Х.Алі, А.Чакану, Ю.Семяндэра, П.Глазавога, П.Рабра, А.Юшчанкі, В.Юхімовіча, В.Маругі і інш.

У 2013 годзе адзначае 70-гадовы юбілей.

 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconАгульнаадукацыйная школа №5
У 1915 г. ён паступае ў семінарыю. У гады навучання часта наведвае гарадскую І семінарскую бібліятэкі, спрабуе пісаць вершы І апавяданні....

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconМаксім Багдановіч біяграфія
Бацька, Адам (1862-1940), вядомы этнограф, фалькларыст, мовазнавец, скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю І працаваў у Менску...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconПлан-панорама города Санкт-Петербурга. 1913 год с комментариями П. Я. Канна
Знакомясь с Планом-Панорамой Санкт-Петербурга, изданной в 1913 году, Вам следует иметь в виду, что на нем представлен лишь фрагмент...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconБаляслаў Лесьмян
Паданні Сезаму” (Klechdy sezamowe, 1913), “Прыгоды Сіндбада Марахода (Przygody Sindbada Żeglarza, 1913), “Польскія паданні” (Klechdy...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconЛев Александрович Тихомиров Религиозно Философские Основы Истории приложение к журналу «москва»
Написанная в 1913-1918 годах книга л а. Тихомирова издается впервые и значительно дополняет наше знание о нем как философе и историке...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай icon«Типы гео­графического ландшафта Беларуси» (1925) был избран доцентом, а
Пулавы, Польша), из которого вскоре был исключен за участие в студенческих волнени­ях. После окончания ссылки в 1913 продолжил образование...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconPage 15 Wednesday, Jan. 15, 1913

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconІгар Марзалюк нарадзіўся 16 верасьня 1968 году ў мястэчку Краснапольле на Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам
Магілёўшчыне. У сем гадоў ведаў, што будзе гісторыкам. Бацька працаваў настаўнікам гісторыі, адпаведнае было І выхаваньне. Бацька...

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай iconMarriages Solemnized at Whiteshill Congregational Chapel, Winterbourne. 1913 to 2003

Настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) І вышэйшы педагагічны (1933) інстытуты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913-1915), у Дукорскай icon«Дневники» Франца Кафки 1913-1923 гг это подлинное произведение искусства. Человеческая Мысль здесь попросту такова, какова есть, во всей своей причудливой
Франца Кафки 1913–1923 гг. – это подлинное произведение искусства. Человеческая Мысль здесь – попросту такова, какова есть, во всей...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка