Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс

НазваМіжнародны літаратурна-мастацкі конкурс
Дата канвертавання02.04.2013
Памер58.8 Kb.
ТыпКонкурс
Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс

«КАЛОЖСКАЕ СВЯТЛО»

Мэты конкурса:

  • Духоўнае выхаванне і асветніцтва вучнёўскай і студэнцкай моладзі.

  • Падтрымка і распаўсюджванне традыцый нацыянальнай рэлігійнай культуры.

  • Мастацкае ўвасабленне ў літаратурнай творчасці і мастацтве ідэалаў хрысціянства.

Арганізатары:

Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква г. Гродна

Суарганізатары:

Кафедра польской філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Статус конкурса:

Міжнародны конкурс

Месца правядзення конкурса:

Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Каложа, 10.

Тэлефоны:

  • +375 (152) 72 31 45,

  • 8 (0152) 77 07 63,

e-mail: kalozha@gmail.com

Тэрміны правядзення:

1 сакавіка 2013 г. – 26 мая 2013 г.

  1. Пачатак конкурса: 1 сакавіка 2013 г.

  2. Канчатковыя тэрміны паступлення конкурсных работ: 1 мая 2013 г.

  3. Тэрміны ацэнкі работ журы: 10 мая 2013 г.

  4. Абвяшчэнне рэзультатаў: 15 мая 2013 г.

  5. Уручэнне ўзнагарод: 26 мая 2013 г.

Адрасаты конкурса:

Вучнёўская і студэнцкая моладзь Рэспублікі Беларусь і іншых краін, якая падзяляе хрысціянскія ідэалы і перакананні.

Усе, хто адчувае духоўную сувязь са Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквою.

Фінансавыя ўмовы ўдзелу:

Конкурс праводзіцца на бясплатнай аснове.

Кантактныя дадзеныя арганізатараў:

230029 Беларусь, г. Гродна, вул. Каложа, 8.

Тэлефоны: +375 (152) 77-07-63, 72-31-45

Формы ўдзелу ў конкурсе:

I адукацыйная ступень

(узроставая група ад 6 да 9 гадоў):

  1. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе творчую работу ў сферы выяўленчага мастацтва, выкананую ў фармаце А3, тэматычна звязаную з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

II адукацыйная ступень

(узроставая група ад 10 да 14 гадоў):

  1. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе творчую работу ў сферы выяўленчага мастацтва, выкананую ў фармаце А3, тэматычна звязаную з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

  2. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе творчую літаратурную работу (верш, апавяданне, эсэ) у форме камп’ютарнай раздрукоўкі, максімальна 2 старонкі тэксту фармата А4 (шрыфт Times New Roman 12), тэматычна звязаную з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

III адукацыйная ступень

(узроставая група ад15 да 17 гадоў):

  1. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе творчую работу ў сферы выяўленчага мастацтва, выкананую ў фармаце А3, тэматычна звязаную з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

  2. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе творчую літаратурную работу (верш, апавяданне, эсэ) у форме камп’ютарнай раздрукоўкі, максімальна 2 старонкі тэксту фармата А4 (шрыфт Times New Roman 12), тэматычна звязаную з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

  3. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе мастацкія фатаграфічныя работы (не больш за тры), тэматычна звязаныя з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

IV адукацыйная ступень

(узроставая група ад 18 гадоў):

  4. Удзельнік конкурса самастойна рыхтуе музычны твор любога жанру, тэматычна звязаны з Каложскім храмам, хрысціянскімі традыцыямі, каштоўнасцямі і ідэаламі.

Конкурсныя работы здаюцца асабіста альбо дасылаюцца традыцыйнай ці электроннай поштай.

Ацэнка конкурсных работ:

Ацэнка конкурсных работ будзе праведзена кампетэнтным журы, у склад якога ўваходзяць выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», свяшчэннаслужыцелі Гродзенскай епархіі.

У ацэнцы літаратурных работ асноўнымі крытэрыямі з’яўляюцца:

  • Тэматычная адпаведнасць

  • Агульная правільнасць

  • Багацтва зместу

  • Прыгажосць і чысціня мовы

  • Абдуманасць і завершанасць формы

У ацэнцы работ па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, музыцы асноўнымі крытэрыямі з’яўляюцца:

  • Тэматычная адпаведнасць

  • Багацтва і выразнасць зместу і творчай задумы

  • Дасканаласць формы

  • Уменне карыстацца выбранай тэхнікай

  • Стройнасць кампазіцыі і эстэтычныя ўражанні

Абвяшчэнне рэзультатаў і ўзнагароды:

Рэзультаты конкурса будуць абвешчаныя на інтэрнэт-старонцы конкурса не пазней за 15 мая 2013 г.

Узнагароды прадугледжаны ў наступных катэгорыях:

I адукацыйная ступень (узроставая група ад 6 да 9 гадоў):

1, 2 і 3 месца, узнагароды па рашэнні журы.

II адукацыйная ступень (узроставая група ад 10 да 14 гадоў):

у катэгорыі літаратурнай творчасці 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі выяўленчага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы.

III адукацыйная ступень (узроставая група ад 15 да 17 гадоў):

у катэгорыі літаратурнай творчасці 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі выяўленчага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі фатаграфічнага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы.

IV адукацыйная ступень (узроставая група ад 18 гадоў):

у катэгорыі літаратурнай творчасці 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі выяўленчага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі фатаграфічнага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы;

у катэгорыі музычнага мастацтва 1 і 2 месцы, узнагароды па рашэнні журы.

Гран-пры конкурса.

Журы пакідае за сабой права не прысуджаць узнагарод у якой-небудзь катэгорыі, а таксама ўзнагароджваць удзельнікаў дадаткова.

Урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбудзецца 26 мая 2013 г. у царкоўна-прыхадскім комплексе Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы г. Гродна.

Усе ўдзельнікі конкурса будуць адзначаны дыпломамі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў" пачаў выходзіць ў 2002
Многія беларускія пісьменьнікі тады заявілі, што ня будуць супрацоўнічаць з выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку І цэнзуру....

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс iconИстория французской литературы первой половины ХХ века
Апалінэр, Г. Шпацыр аднаго ценю / Г. Апалінэр / Перакл. Л. Баршчэўскага // Калосьсе: Літаратурна-мастацкі альманах. 2000. №8

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс iconСцэнарый Літаратурна- музычнай праграмы
Вяд. Пачынаем нашу літаратурна-музычную праграму “Я хаджу закаханы ў твае краявіды ”

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс iconКонкурс літаратурнай творчасці студэнтаў " Брама мар"
...

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Матэрыялы на раённы літаратурна-творчы конкурс “ Роздум над творчасцю Максіма Танка” (намінацыя уласныя празаічныя творы, жанр нарыс...

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. 30 кастрычніка ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне...

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс icon"Выданьне, адкрытае для ўсіх" так прэзэнтуе сябе літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная
Дзеяслоў”. Сёньня ў Менску адбылася юбілейная вечарына, прысьвечаная пяцігодзьдзю “Дзеяслова”. На ёй адбылося І ўганараваньне ляўрэатаў...

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс iconKarn0222noch-1 Уладзімер Ракіцкі
Хх стагодзьдзя. Нарадзіўся на Пружаншчыне. У сям’і было чацьвёра дзяцей, бацька заўчасна памёр, увесь цяжар клопату пра малых клаўся...

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс icon21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны unesco 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка