Тэма: "Слова – радасць, слова – чары"




НазваТэма: "Слова – радасць, слова – чары"
Дата канвертавання02.04.2013
Памер53.67 Kb.
ТыпДокументы
ПЛАН-КАНСПЕКТ ФАКУЛЬТАТЫЎНАГА ЗАНЯТКУ Ў 5 КЛАСЕ (№1)


ТЭМА: “Слова – радасць, слова – чары” (слова як адзінка мовы і маўлення)

МЭТА: 1) спрыяць пашырэнню ведаў вучняў пра слова як адзінку мовы і маўлення, пра значэнне слова ў жыцці чалавека і грамадства; фарміраваць у вучняў уяўленне пра самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы, унікальнасць і разнастайнасць яе слоўнікавага складу; спрыяць пашырэнню слоўнікавага запасу вучняў; пазнаёміць з тлумачальным слоўнікам беларускай мовы;

2) выпрацоўваць уменні і навыкі вызначэнняў лексічнага значэння слова як самастойна, так і пры дапамозе тлумачальнага слоўніка; развіваць лагічнае мысленне і звязную мову вучняў;

3) выхоўваць у вучняў пачуццё любові да роднай мовы, выклікаць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі беларускай мовы; выстава кніг беларускіх пісьменнікаў; грамзапіс песні “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”; запісы на дошцы значэння слоў “мова” і “маўленне”.

Эпіграф:

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слых мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

Якуб Колас

Ход занятку

І. Арганізацыйны момант.

  • Скажыце, вы любіце сваю краіну?

  • А за што вы яе любіце?

Гучыць песня “Каб любіць Беларусь нашу мілую…”

  • Сапраўды, наша краіна вельмі прыгожая, прырода наша маляўнічая, людзі нашы гасцінныя, ветлівыя. Аднак у нас ёсць яшчэ адно багацце… Гэта… родная мова, наша цудоўнае, яркае, сакавітае беларускае слова.

Зварот да эпіграфа.

  • Якія характарыстыкі дае слову Я. Колас? Растлумачце значэнне кожнай вобразнай характарыстыкі слова..

  • Якая асноўная думка паэтычных радкоў?

  • А якія вы ведаеце паэтычныя радкі пра роднае слова, пра беларускую мову?

ІІ. Аналіз паняццяў “мова” і “маўленне”.

  • Якая роля слова ў жыцці чалавека?

  • Слова – гэта адзінка мовы і маўлення. Чым, на вашу думку, адрозніваюцца словы “мова” і “маўленне”?

  • Якое з гэтых паняццяў больш шырокае, а якое больш вузкае? Што іх аб’ядноўвае? Адказаць на гэтыя пытанні нам дапаможа лінгвістычная экспертыза.

Чытанне і тлумачэнне значэнняў слоў “мова” і “маўленне”. Складанне апорнай табліцы “Слова як адзінка мовы і маўлення” (дадатак 1)

Мова – сістэма знакаў, правіл, якія дазваляюць пабудаваць маўленне.

Маўленне – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак (слоў, сказаў і інш.) з мэтай перадачы пэўнага зместу.

  • Такім чынам, мова і маўленне ўзаемазвязаныя, уяўляюць сабой адзінства, якое праяўляецца ў тым, што гістарычна мова любога народа стваралася і развівалася ў працэсе маўленчых зносін людзей. Сувязь паміж мовай і маўленнем выражаецца і ў тым, што мова як сродак зносін існуе да таго часу, пакуль на ёй гавораць. Як толькі ў грамадстве перастаюць карыстацца мовай як сродкам зносін, яна становіцца мёртвай. Так адбылося, напрыклад, з лацінскай мовай. Асноўная прымета маўлення – яго індывідуальнасць. Маўленне заўсёды належыць канкрэтнаму чалавеку, які перадае ў ім свае думкі, пачуцці, разважанні, назіранні і інш.

  • А што ж яшчэ аб’ядноўвае мову і маўленне. Без чаго не можа існаваць ні мовы, ні маўлення? (Слова).

  • Каб карыстацца мовай, неабходна ведаць словы. Слова – асноўная моўная адзінка. З дапамогай слоў мы расказваем пра розныя прадметы, рэчы, з’явы, апісваем іх. Словамі мы выказваем свае думкі і выражаем пачуцці, праз словы ўспрымаем думкі і пачуцці іншых людзей. Словы – гэта будаўнічы матэрыял мовы, таму нельга ведаць мову, не ведаючы слоў.

  • А што ж рабіць, калі мы не ведаем, што абазначае якое-небудзь слова?

Знаёмства з тлумачальным слоўнікам беларускай мовы.

Лічбы. Факты. На сённяшні дзень найбольш поўнае ўяўленне пра беларускую мову дае “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы, дзе зафіксавана звыш 105000 слоў. (Для параўнання: “Толковый словарь живого великорусского языка” В. Даля змяшчае звыш 200000 разначтайных слоў).

ІІІ. Гумарыстычная фізкультхвілінка.

Заданне. Паслухайце тэкст і адкажыце на пытанні. Паводле апісаных у тэксце здарэнняў падрыхтуйце невялікія сцэнкі.

Пытанні:

  • Пра які выпадак расказаў аўтар?

  • Які вывад зроблены ў апошнім абзацы?

  • Ці можна навучыць птушку гаварыць свядома?

Ёсць птушкі, якія вельмі хутка запамінаюць словы і гукі.

Гаспадыня аднаго папугая любіла паўтараць словы “Які жах!” Неўзабаве і папугай навучыўся вымаўляць гэтыя словы.

Неяк у гаспадыні сабраліся госці. Прыйшла і адна малазнаёмая жанчына. Толькі яна ўвайшла ў пакой, як пачула: “Які жах!” Госця збянтэжылася. І толькі калі гаспадыня заспяшалася ёй на дапамогу, яна крыху апамяталася. Але ўвесь вечар падазрона кідала позіркі на клетку з папугаем.

А неяк раз у аддзел міліцыі быў дастаўлены чалавек са зламанай рукой. Гэта быў злодзей, які хацеў залезці ў кватэру праз балкон. Але нехта гучна і рэзка крыкнуў: “Хто такі? Брыдота!” Ад нечаканасці злодзей сарваўся з балкона другога паверха.

А голас належаў сароцы, якая ўмела вымаўляць некалькі фраз.

Вядома, ні пра якую свядомую размову птушак не можа быць і гаворкі. Навучы папугая крычаць, напрыклад, “Пажар!” – і ён цэлыя дні будзе лямантаваць пра пажар. (Ю. Дзмітрыеў).

ІV. Гульнёвы падворак.

1) Гульня “Пазнай слова па яго значэнні”.

а) Пакрывала для стала; настольнік. (абрус)

б) Прыстасаванне для зсцярогі ад дажджу і сонца: круглы кавалак тканіны, нацягнуты на спіцы, якія прымацаваны да доўгай ручкі. (парасон)

в) Расліннае масла – са сланечніка, кукурузы і інш. (алей)

г) Рознакаляровая дугападобная палоска на небе, якая ўтвараецца ад пераламлення сонечных прамянёў у кроплях дажджу. (вясёлка)

д) Пышна прыбраць; упрыгожыць, прыхарашыць. (аздобіць)

е) Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня. (раніца)

ё) У мінулым годзе, мінулым летам. (летась)

ж) Прылада для разгладжвання бялізны, адзення. (прас)


2) “Гаваркія словы”.

Заданне. Што гавораць аб прадмеце або з’яве наступныя словы? Запішыце іх рускія адпаведнікі. Якія з іх таксама гаваркія?

Сумёт, серада, падручнік, пярсцёнак, поўня, прыметнік, ручнік, цягнік, страўнік, калыханка, запалка, прысмакі, дзьмухавец, жнівень.


3) “Што можна адкрыць?”

Заданне. Далучыце магчымыя словы са значэннем “адкрыць” да назоўнікаў:

______________ новы закон

______________ сшытак (кнігу)

______________ вочы

______________ акно ці дзверы


4) “Ці ўмееце вы павітацца па-беларуску?”

Заданне. Устаўце патрэбныя па сэнсу словы. Выразна прачытайце верш В. Віткі.

Добра калі ты змалку

Можаш вітаць людзей

Раніцай: “___________” (Добрага ранку!)

І апоўдні: “__________” (Добры дзень!)

Увечары пры сустрэчы

Знаёмым сказаць: “______________” (Добры вечар)

А соннаму сонейку нанач

І ўсім добрым людзям: “_____________” (Дабранач)


5) Паэтычная старонка (зварот да выставы кніг)

Заданне. Па апорных рыфмах напішыце верш. Другую страфу паспрабуйце прыдумаць самі (па жаданні, можна дома).

… крышталікі,

… хмаркі ўгары,

… ў белыя шалікі

… у белым бары.


V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Дадатак 1


Апорная табліца па тэме “Слова як адзінка мовы і маўлення”


Мова




Маўленне

Мова – сістэма знакаў, правіл, якія дазваляюць пабудаваць маўленне.




СЛОВА

Маўленне – гэта арганізаваны па законах мовы працэс выкарыстання моўных адзінак (слоў, сказаў і інш.) з мэтай перадачы пэўнага зместу.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconЛ. К. Цітова "Слова радасць, слова чары…"
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconПисание маган
Слова, суть кои самые сильные чары против Злыдней. Некоторые Кудесники страны непрестанно чертят Слова на пергаменте, наносят на...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconТэма: Корань слова. Роднасныя словы
Абсталяванне: карткі са слоунікавымі словамі, малюнак дрэва, табліцы для тлумачэння новага матэрыялу, табліцы для гульні “Знайдзі...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconТэма: Слова І яго лекс І чнае значэнне Мэта
Мэта: Фарміраваць паняцце пра слова як адзінку мовы І маўлення; вучыць устанаўліваць значэнне слова; уменне карыстацца тлумачальным...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconМетодические материалы к практическим занятиям (для студентов факультета иностранных языков)
Задание разделите слова на две группы: 1 слова, где на месте буквы е произносится звук О; 2 слова, где на месте буквы е произносится...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconДа 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: "Быў. Ёсць. Буду "
Мэта: пазнаёміць вучняў з дзіцячымі гадамі І творчасцю У. Караткевіча; вучыць свядомаму, выразнаму, уважліваму чатанню літаратурных...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconНа пачатку было Слова, І Слова было ў Бога, І Слова было Бог
Знакам другога могуць стаць існыя знаменні, значныя І велічныя, сілу якіх мы падсвядома адчуваем, але не заўсёды можам адзначыць...

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" icon«Катание с горы». Можно изменять слова, вставлять свои слова) Подчеркни слова с орфограммой Зима, холо сне сугро Юра, с горы, в овра…, сала(з,с)ки
Прочитай. Спиши. Сначала запиши проверочное слово, потом проверяемое слово. Подчеркни орфграмму

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" iconКруглагадовая алімпіяда
Абазнач у кожным словазлучэнні галоўнае слова, пастаў ад галоўнага слова да залежнага пытанне

Тэма: \"Слова – радасць, слова – чары\" icon"Жыві, роднае слова"
Добры дзень, паважаныя сябры! Мы вітаем усіх прыхільнікаў роднага беларускага слова

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка