Гомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"




НазваГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
старонка9/123
Дата канвертавання02.04.2013
Памер6.69 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   123

Запісана ў в. Буркі Брагінскага р-на


ад Званок Аляксандры Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Даніленка Н. (2004 г.)

Бацька з маткай дагаварваліся нашчот свадзьбы. Высватваць ішлі ў хату бацька, матка, кумы, бабка-сваха. Гавораць: “У вас есць цялічка, а ў нас бычок, дак мы хацелі б у вас цялічку ку­піць”. Неслі брагі, хлеб, соль. Калі маладая сагласна, то далжна перарэзаць хлеб. А дажа калі не хацела, то застаўлялі, таму што гэтага ха­целі бацькі. Старыя наліваюць у чарку гарэлку і выпі­ваюць. Намячаюць, калі гуляць свадзьбу. Могуць пасватаць аднаго, а пасадзіць другога.

Свадзьбу пачыналі з суботы звечара. Маладзёж, дзеўкі і хлопцы, збіраліся і пачыналі гулянку. А назаўтра збіраліся старэйшыя. Там са­дзяцца за сталы. Маладыя едуць у цэркву, а ста­рыя гуляюць дома. Маладую прывязуць к маладому і дзеляць каравай.

Каравай дзеляць старыя мужчыны, ад маладога і ад маладой асобна. Яны спрашвалі гасцей разрышэння. А тады б’юць кашу. Кашу б’юць для таго, каб ма­лод­шы брат выкупіў нявесту. Госці пачынаюць жалаць усяго.

Запісана ў в. Вуглы Брагінскага р-на


ад Найдзенка Клары Пятроўны, 1926 г.н.,

студэнтам Васілеўскім У.

СВАТЫ


Некалі вяселле гулялі не так, як цяпер. Калісь бацькі выбяруць жаніха, і хочаш ці не, але замуж за яго патрэбна ісці. У нас дзеўкі ніколі не шлі проціў волі бацькоў. Бацькі выбіралі жаніхоў багатых.


Прыду позна, прыду рана,

Пачынае маць браніць.

Не ругай мяне, радная,

Што я позна пріхаджу.


А ў нядзелю рана-рана

Маць падаркі раздае.

За памешчыка старога

Дачку замуж аддае.


У памешчыка сядога

Многа грошай, серабра,

А ў парнішкі маладога

Толькі сэрца да душа.


Я памешчыка сядога

Ненавіжу, не люблю,

А парнішку маладога

Пазабыць я не магу.


Бацькі заранне дагаворваюцца, калі малады прыдзе ў сваты. Малады бярэ з сабой сваіх баць­коў і хросных. Яны прыходзяць у двор і робяць від, што прышлі не ў сваты, а кажуць, што заблу­дзіліся і просяць пераначаваць. Бацькі маладой пускаюць іх у хату. Тыя нясуць з сабой пі­рог хлеба, і маладая павінна разрэзаць гэты хлеб.

Затым садзілісь усе за стол і пілі па чарцы. Тады ж намячалі дзень вяселля. Маладая пела песні:


За казака, за казачка

Замуж не пайду,

Чарнабрыўцаў насаджу.


Насеяла чарнабрыўцаў

Цэлую гару.

Расціце, чарнабрыўцы,

Да і не буяйце.

Да не ідзіце дзеўкі замуж – пагуляйце.


Усе мае чарнабрыўцы пазрывайце,

Кожная сабе па вяночку пазвівайце,

Тады мяне, маладую,

Успамінайце.


Вяселле намячаюць на суботу. Нельга намячаць на пост. Прыязджае малады. У нас заўсёды некага пераадзяюць у нявесту і выводзяць к маладому. Затым вядуць маладую і яна спявае:


У нашага свата

З лазы, вярбы хата,

А ні клеці, ні павеці,

Недзе скрыні дзеці.


Маладых садзяць на кут, падкладваючы на лаву кажух. Увесь дзень гуляюць, спяваюць песні. Увечары жаніх павінен забраць нявесту. Ёй зні­маюць вянкі і завязваюць платок, а яна спявае:


Завівала мяне дзядна

Чорна, як гадзіна.

Косы расплятала,

Чэпчык адзявала.


Увечары нявесту вязуць к маладому. На­заўтра вяселле працягваецца ўжо ў маладога. На другі дзень дзеляць каравай, маладым дораць падаркі. І, як заўсёды, са словамі:


Дарую квактуху, каб пацалавала маладая свякруху.

Дарую каробку жаб, штоб малады не любіў чужых баб.

Дарую зялёнага дуба, штоб жылі люба.

Дарую карабля, штоб дзень каталісь, а ноч улюблялісь.

Дарую грошы, штоб былі заўсягда харошы.

Дарую бумажныя, штоб былі заўсягда паважныя.

І гуляюць да вечара. На трэці апошні дзень зноў усе збіраюцца і гуляюць. Так як ня­вес­та іш­ла замуж не па сваёй волі, то не ў кож­най сям’і склад­валася ўсё добра, а ў не­ка­то­рых і наадварот.

У мужыка пытаюць: “Чаго водку не п’еш, чаго жонку не б’еш?” А ён атвеціў: “Як жа я буду жонку біці, калі яна ўсё ўмее рабіці: і чытаць, і пісаць, і па садзіку гуляць.”

Пра тое, як цяжка жылося маладой у чужой старонцы і з нелюбым мужам, складзена многа песень:


На каліне чорны воран крача,

А на чужбіне сіраціна плача:

Не даўно я сірацінай стала,

За тры года ўсё гора ўзнала.


Раз раілі мне добрыя людзі:

Выйдзі замуж, добра табе будзе.

Я людзіную волечку чыніла,

Замуж вышла – галоўку ўтапіла.


Замуж вышла за горку п’яніцу,

Да ўтапіла галоўку ў крыніцу.

Я п’яніцу баюся не ўгадзіці,

Ляжа спаці – баюся будзіці.


Уставай, мілы, годзе табе спаці,

Ужо твой бацька паехаў араці,

Ужо твой бацька паехаў араці,

А брацішка валы паганяці.


Стаў мілы з пасцелі ўставаці,

Стала мілая ў вакенца ўцякаці.

Ты мае норавы не знаеш,

Дзверы маеш, а ў вакно ўцякаеш.


Знаю, мілы, твае нарованькі,

Да беражу свае галованькі.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   123

Падобныя:

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс,...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconП. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. 2008. № С. 89 93
Хоміч, П. Т. Дыялектыка дабра І зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія....

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПриказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 3 марта 2009 г. №45 І. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені Філалагічныя навукі
Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconТ. В. Амельченко // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Грамадскiх І гуманітарных навук. 2012. № С. 61-66. Библиогр.: С. 65 (6 назв.). 1 рис
Амельченко, Т. В. Исследование личностных особенностей студентов в структуре профессиональной компетентности / Т. В. Амельченко //...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па ўдасканаленні тэксту твора-пераможцы конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка