Гомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"




НазваГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
старонка7/123
Дата канвертавання02.04.2013
Памер6.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   123

Запісана ў в. Дуброўнае Брагінскага р-на


(перасяленка з в. Іванаўка Чачэрскага р-на),

студэнткамі Баўтручок Л., Судаленка Н.

Свадзьбу гулялі і зімой, і летам. Толькі ў пост не гулялі (Спасаўскі, Пятроўскі, на Піліпаўку). Але некаторыя гулялі свадзьбу і ў пост, толькі тады нельга было вянчацца ў царкве.

Дык калі я выходзіла, была дзядовая нядзеля, я не вянчалася, але царква ўжо ў Брагіне была і ў ёй вянчаліся.

Свадзьбу гулялі тры дні. Мая свадзьба была зімой. Малады, бацькі і сваты прыехалі і гаварат:

– Ехалі мы на кірмаш купіць цёлачку ды заблудзіліся. Начаваць няма дзе, пусціце начаваць.

Калі іх пусцілі, яны кажуць:

– Ой, ды ў вас такая дзеўка харошая, а ў нас ёсць малады, прыгожы тожа.

Тады ставілі сваты на стол хлеб і гарэлку. Хлеб разразалі, пілі, елі і прызначалі дзень свадзьбы.

Перад свадзьбай, у суботу, былі заручыны. Прыходзілі да маладой папа і матка, 4 хлапцы і сястра ці дзеўчына – “свяцілка”. Шаферкі ся­далі за стол, елі, пілі, маладому потым падводзяць дзеўку. Ён кажа, што гэта не наша, потым другі раз – і гэта не наша, а на трэці раз падводзяць маладую. Той кажа, што во гэта ўжо наша, і яны ўжо садзяцца разам. За сталом было шафераў столькі і шаферак. Яны неслі ім зяр­няткі ў талерачках, пакрытых платочкамі, а тыя выкуплялі. Калі ўжо выкупілі, то шаферкі цап­лялі ім на піджакі цвяточкі.

Потым ехалі ў царкву вянчаліся, пасля – да маладога на абед. Маладая адна едзе к сабе дадому. Малады з шаферамі прыязджаюць да яе і садзяцца за сталы. Паміж маладой і маладым сядзіць яе хросны бацька і гаворыць, каб той купіў маладую. Шафер дае грошы, тады яны ўжо садзяцца разам.

Шаферы выганяюць шаферак з-за стала, каб тыя хутчэй ішлі замуж, выганяюць іх рамнём. Маладую выводзілі на серадзіну хаты, і замужнія дзеўкі са стараны маладой расчэсвалі яе і спявалі: “Што мы захочым, тоя і зробім: з цеста – паляніцу, а з дзеўкі – маладзіцу”. Знімалі фату, расчэсвалі і гаварылі. Гэта, каб лён радзіўся, у валасы закручвалі лён і адзявалі чапец.

Маладыя потым садзяцца на воз і едуць дамой да маладога вешаць ручнікі і ікону, якой благаславіў бацька. Сустракаюць іх бацькі маладога, яны бяруць крышку ад дзяжы і ставяць на яе маладых, каб тыя былі багатыя. Вешаюць ікону і ўпрыгожваюць рушнікамі. Затым малады едзе па цешчу з цесцем, прывозіць ім хлеб, бутылку і падарунак цешчы, а разам з імі прыязджаюць і астатнія.

Брат маладой вязе з сабой скрыню з прыданым маладой, а жаніх павінен яго выкупіць.

Пад канец вяселля варылася каша ў гаршку, кашу ставілі на стол, брат маладой выкупляе гар­шчок і разбівае яго, дзеліць кашу между гас­цямі, а чарапкі нежанатыя клалі сабе на галаву, каб хутчэй выйсці замуж ці жаніцца.

Таксама пеклі каравай. Адну часць дзялілі дома ў маладой, другую – перад гаршком з кашай.

Памятаю, што на трэці дзень ходзяць пераап­ранутыя і крадуць курэй, нясуць на двор, дзе свадзьба, а там іх ужо жараць. Ніхто нічога не гаварыў, бо так было заведзена.

Запісана ў г. Гомель


ад Злыдзенка Любові Мікітаўны, 1928 г.н.

(раней пражывала ў в. Новы Шлях

Брагінскага р-на),

студэнткамі Ліпавай К., Чарновай Л.


Перад тым, як ажаніцца, хлопец ішоў у сваты да дзяўчыны, каб спрасіць дазволу бацькоў на жаніцьбу. Галоўным быў сват. Бо ўсё залежала ад яго – аддадуць дзяўчыну ці не. Калі дзяў­чына згодна на шлюб, то яна дарыць бацькам жа­ніха ручнік і хустку, а жаніху бутэльку з жытам.

Само вяселле пачыналася з пасаду (збораў маладой). Нявесту падводзілі да бочкі, накрытай кажухом, і садзілі на яе. Нявеста прашчалася з сваімі падругамі. Яны расчэсвалі яе, дапа­магалі надзецца. Яны спявалі частушкі:


Каб ты, міленькі, ссінеў,

Як майка сіняя.

Я ішла, а ты сказаў,

Што я не красівая.


Я па берагу іду,

Бераг асыпаецца.

Я бяззубага люблю:

Бяззубы не кусаецца.


Пасля прыязжае жаніх са сваімі дружкамі вы­куп­ляць маладую. Смяяліся, весяліліся. Потым маладых благаслаўляюць бацькі. Пакуль маладыя былі ў царкве, пяклі каравай. Каравай пяклі толькі замужнія жанчыны.

Калі маладыя вярталіся з царквы, бацькі іх сустракалі з хлебам-соллю. Садзілі маладых абавязкова на падушку, каб жылі па душы.

Вяселлем правіў сват. У самы разгар вяселля сват грукаў чым-небудзь, гэта значыць – пара дарыць маладым падаркі. У хату ўносілі каравай і ставілі на стол.

Каравай дзяліў хросны бацька. Абязацельна мыў рукі, выціраў іх тым ручніком, на якім ляжаў каравай. Потым перавязваўся гэтым ручніком цераз плячо.


Ой, не п’ецца гарэлка,

Ой, не п’ецца віно,

Хто ж налье таго мёду,

Каб пілося яно?

Горка, горка гарэлка

За вясельным сталом,

Падсалодзяць нам чаркі

Маладыя віном.

Падсалодзяць нам шчасцем,

Што два сэрцы зліло,

Каб вясёлым, мядовым

Век жыццё іх было.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   123

Падобныя:

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс,...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconП. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. 2008. № С. 89 93
Хоміч, П. Т. Дыялектыка дабра І зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія....

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПриказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 3 марта 2009 г. №45 І. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені Філалагічныя навукі
Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconТ. В. Амельченко // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Грамадскiх І гуманітарных навук. 2012. № С. 61-66. Библиогр.: С. 65 (6 назв.). 1 рис
Амельченко, Т. В. Исследование личностных особенностей студентов в структуре профессиональной компетентности / Т. В. Амельченко //...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па ўдасканаленні тэксту твора-пераможцы конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка