Гомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"




НазваГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
старонка5/123
Дата канвертавання02.04.2013
Памер6.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   123

Запісана ў в. Валосавічы Акцябрскага р-на


ад Юрчак Ніны Андрэеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю. (2005 г.)

Брагінскі раён


СВАТАННЕ

Браў малады хросну, хроснага, дзядзьку якога свайго роднага. Ну, й вот, прыхадзілі ўжэ к ма­ладой. Но раньшэ не гулялі, не бачыў той нявесты жаніх сваёй, а ўжэ аццы дагавараліся, потым ужэ ішлі ў сваты. Вот, ужо возьмуць чац­вяр­ціны такія, сем бутылак самагону, віна, свайго хлебу, каравай бальшой. Ну, абвяжуць таку настойку красну, як віно, лентаю і ўжэ тое клалі ў каробку, і потым ужэ ішлі ў сваты. Прыходзяць абавязкова вечарам, каб ніхто не ўгледзіў, і кажуць:

– Можна к вам?

– Можна, можна! Добры вечар.

– Вот гаварылі, што ў вас прадаецца цялушка маладзенькая.

– Да-да, прадаецца, прадаецца.

– А мы пакупацелі, хочам купіць цялушку сабе. Давайце дагаварацца.

– Харашо, харашо.

А нявеста дзе-та ў спальні сядзіць, яе не відна, але ж ета й малады прыйшоў, узялі ж маладога.

– Ну, праходзьця, праходзьця. Стаўце падаркі на стол дый садзіцеся.

Паселі.

– Ну, так давайце дагаварацца будзем, як купляць. Дзе тая маладая ваша цялушка? Давайце пасмотрым, якая яна, ці панаравіцца яна нам.

Ну, бацька ўжэ ідзёт у спальню, бярэт дачку за руку, прыводзіць. Яна маладая, харошая, красівая, скромненькая дзевачка. Пасматрэлі, малады пасматрэў на яе, засмяяліся, друг на друга пасматрэлі. Ну, харошыя, красівыя, панаравіліся друг другу.

– Ну, што, упадабалі нашу цялушку?

– Да, упадабалі, упадабалі, хароша.

– Ну, дак вот, давайце, еслі ўжэ панаравілась яна, давайця будзем запіваць.

Ну, яны ўжэ гарэлкі свае дабаўляюць, стол накрываюць і запіваюць. Вот запілі, далей ужэ дагавараюцца, калі свадзьба. І зноў гуляюць, бабы над сватам смяюцца:


А ў нашага свата

Галава кашлата,

Ні дроў, ні палена,

Гразі па калена.


Сват абідзіцца, кажа:

– Хадзіце, паглядзіце, колькі ў мяне дроў, хадзіце, паглядзіце, як у мяне на дварэ.

Ну, ета ж шуткі булі. А бабы далей пяюць:


Краем, борам рабіна цвіла,

Краем, борам рабіна цвіла.

Во, ехаў там дружыначка пеючы,

Пачуў ён сіву зязюлечку куючы.

То не зязюлечка сіва кувала,

Ганначка харошы песні спявала,

Пад акенцам на лаўцы седзячы,

Свайму мілу ды кашулю шыючы:

Ой, дай, Божа, кашулю пашыці,

Майму міламу здаровеньку насіці.

ВЯНКІ


Як маладую прыбіралі, вяночкі дзелалі: дзевачак сабіралася багата, спявалі ўсякі разны песні, косу запляталі. Вяночкі дзелалі самі з кра­сівых такіх бумажак. Такі вяночак сплятуць, а ззадзі нада, штоб многа-многа було лентаў. Тады ленты булі простыя, дык у людзей жа не булі, каб у аднаго чалавека ўзяць і купіць, няма було дзе. Ну, мы так у людзей, пойдзем па дзерэвне, маладая з дружкамі, і тых лентаў насабіраем. Потым на той вяночак іззадзі вешалі тыя лентачкі. Тады була такая вот цюль, хората называлася, тады ўжо на той вяночак, на ленты тую хорату вешалі.

На другі дзень дзевачкі з маладой ішлі запрашаць на вяселле. Ну, прыходзяць, ужо завуць:

– От, просім вас на свацьбу, каб прыходзілі.

– Спасіба, спасіба! Прыдэм на свацьбу.

Так і хадзілі цэлы дзень, запрашалі і сасе­дзяў, і знакомых, усіх гасцёўнікаў. Усіх, каго нада пазваць звалі.

КАРАВАЙ


Каравай пяклі: бралі тры жэншчыны, якія каравай пяклі. Эта нада, штоб булі яны не развядзённыя, штоб не ўдовы, штоб жылі харашо. Гэта, каб маладыя харашо жылі. Рашчыняюць каравай – спяюць, замесяць – спяюць. А тагда саджаюць у печ. Така лапата була, на лапату яго кладуць, украшаюць: бублікі разныя дзелаюць і абараначкі ўсе, так, штоб ён ужэ буў красівы й нарадны. Ну, вот кладуць яго на лапату й спяюць:


Каравай, караваю,

Для цябе добра йграю

І з скрыпкаю, і з музыкаю,

Штоб табе ўгадзіці,

Увесь род абдзяліці.


Бяруцца за ету лапату ўтраіх і нясуць яго, у печку саджаюць. Ён там пячэцца, тады вынуць яго, з дзяжы бяруць вейка тое, што дзяжа накрываецца, кладуць палаценца і на яго кладуць той каравай.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   123

Падобныя:

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс,...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconП. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. 2008. № С. 89 93
Хоміч, П. Т. Дыялектыка дабра І зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія....

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПриказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 3 марта 2009 г. №45 І. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені Філалагічныя навукі
Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconТ. В. Амельченко // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Грамадскiх І гуманітарных навук. 2012. № С. 61-66. Библиогр.: С. 65 (6 назв.). 1 рис
Амельченко, Т. В. Исследование личностных особенностей студентов в структуре профессиональной компетентности / Т. В. Амельченко //...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па ўдасканаленні тэксту твора-пераможцы конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка