Гомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"




НазваГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
старонка3/123
Дата канвертавання02.04.2013
Памер6.69 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   123

Запісана ў в. Пратасы Акцябрскага р-на


ад Санцэвіч Паліны Юр’еўны, 1940 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю. (2005 г.)


СВАТАННЕ

Калі хлопец і дзяўчына кахалі адзін аднаго і згодны былі на шлюб, то тады хлопец засылаў да дзяўчыны сватоў. Звычайна гэта былі бацькі хлопца і яго бліжэйшыя родзічы.

На сватанні бацькі дзяўчыны давалі згоду на выданне дзеўкі і пазначалі час вяселля. Пасля гэтага пачыналі рыхтавацца да вяселля, запра­шаліся госці, гатаваліся пачастункі і выпя­каўся каравай.

Запісана ў в. Пратасы Акцябрскага р-на

ад Катляровай Раісы Пятроўны, 1946 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю. (2005 г.)

СВАТАННЕ


Дружкі разам са сватам і жаніхом садзяцца на коніка і едуць да нявесты. Па дарозе пяюць песні:


Прыляцеў варабейка, чэ-чэ-чэ,

Сеў на акенечка, шчэбячэ.

Скажу табе, дзевачка, надзею,

Што прыедзе Іванка ў нядзелю,

Скажу табе добрую весць,

Што Іванка твой на дварэ есць.


Хлопец заўсёды вязе з сабою ласункі і па­час­тункі: цу­кер­кі, булкі, абаранкі, гарбузікі. Гэта для таго, каб даць дзяўчатам, калі яны будуць патрабаваць выкуп за маладую.

Абавязкова бяруць гарэлку або віно самаробнае. Калі прыязджаюць у двор да маладой, то дзяўчаты стаяць на дзвярах і не пускаюць жаніха да маладой, патрабуюць ад яго выкуп: грошы, прысмакі, гарэлку. Калі хлопец выкупае сваю дзяўчыну, дык дружкі ўжо яго прапускаюць у той пакой, дзе сядзела маладая.


Да хадзіла Манічка да па дваре,

Да сеяла вінаград з прыполу,

Расці, расці, сад, кустамі,

Бо Іванка будзе ісці з сватамі,

Да патопча сад-вінаград нагамі.

Ой, ляцелі гусачкі через сад

Ды крыкнулі, крыкнулі на ўвесь сад:

Пара табе, Манічка, сесці на пасад.


Песень пелася шмат, пеліся розныя. Канешне, усе яны былі вясёлыя, жартоўныя. У ас­ноўным у іх ішла размова пра маладую дзяў­чыну і хлопца. Спявалі, танцавалі, елі розныя прысмакі, пілі гарэлку, весяліліся.

Калі дзяўчына не адмаўляла і згаджалася ісці замуж, то бацька браў дачку за правую руку і звяз­ваў для таго, каб маладыя заўсёды былі разам і жылі ўвесь час у згодзе. Начаставаўшыся, нага­ма­ніўшыся, госці позна вечарам спявалі песню пра свата і потым ад’язджалі да хаты.


Ехалі сваты міма гая зялёнага,

Сад паламалі, сокала загналі,

Зялёную рутаньку коньмі стапталі,

У краснай паненкі праўду пыталі:

Красна паненка, ці будзеш наша?

Калі будзеш наша, мы сад абсадзім,

Зялёну рутаньку сам Бог зародзіць.


Пасля гэтага пачыналі рыхтавацца ўжо да самаго вяселля.

Запісана ў в. Чырвоная Слабада Акцябрскага р-на


ад Баркоўскай Зоі Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю. (2005 г.)


ЗАПОІНЫ

Запоіны адбываюцца ў суботу. У гэты дзень прыбіраюць у дзяўчыны ў хаце і робяць смач­ныя пачастункі. Сваха, сват, маці, бацька, хлопец абавязкова нясуць хлеб і соль, іншыя прыс­макі. Увайшоўшы ў хату, бацька хлопца кланяецца і падае свой хлеб і соль. Ён кажа: “Дзякуй вам, што вы не адмовілі нашай просьбе”. Гаспадары потым запрашаюць усіх да стала. За ста­ламі пяюць песні:


Пейце, ешце,

Бог нам даў, Бог нам даў.

А вы, маладыя, не завідуйце,

Будзе вам, будзе вам.

Будзеце рана ўставаць,

Кароў на ростань выганяць,

Дачушка будзе мая малако даіць

І багата жыць.


Усе частуюцца, п’юць, жартуюць і спяваюць лю­боў­ныя песні:


Ой, у полі пры даліне кучаравы дуб стаяў,

Пад тым дубам зеляненькім хлопец з дзеўкаю гуляў.

Дзяўчыненька маладая, прыгажуня, ветачка,

Паланіла ты хлапчынку, бэзавая кветачка.

Ой, у полі пры даліне кучаравы дуб стаяў,

Пад тым дубам зеляненькім хлопец дзеўку цалаваў.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   123

Падобныя:

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс,...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconП. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. 2008. № С. 89 93
Хоміч, П. Т. Дыялектыка дабра І зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія....

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПриказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 3 марта 2009 г. №45 І. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені Філалагічныя навукі
Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconТ. В. Амельченко // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Грамадскiх І гуманітарных навук. 2012. № С. 61-66. Библиогр.: С. 65 (6 назв.). 1 рис
Амельченко, Т. В. Исследование личностных особенностей студентов в структуре профессиональной компетентности / Т. В. Амельченко //...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па ўдасканаленні тэксту твора-пераможцы конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка