Гомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"




НазваГомельшчыны Серыя "Гуманітарныя навукі"
старонка123/123
Дата канвертавання02.04.2013
Памер6.69 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   115   116   117   118   119   120   121   122   123

Запісана ў в. Шырокае Чачэрскага р-на


ад Храньковай Валянціны Ігнатаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Храньковай Н. (1999 г.)


У сваты хадзілі радзіцелі жаніха, дзядзька-балагур. Дзеўка давала сватам падаркі. Вешалі сватам рушнікі.

Сабіралі нявесту, пелі песні:


Стукнула, грукнула на дварэ.

Паглядзі-ка, мамачка, ці не па мяне?

Па цябе, дачушка, па цябе.

Ой, мамачка, гатуй кублік мне.

Едзь, мая дачушка, без кубла,

Ты ж маёй кудзелькі не скубла.

Скубла, скубла, мамачка, шамацела,

За (імя) замуж захацела.


Трымалі вянец дружкі. Свяцілка (дзіцё 7-10 лет) расплятала нявесце касу.

Встрэчалі маладых радзіцелі, сцялілі рушнік, сыпалі деньгамі, пшаном. Маладыя сыпалі дзецям канфеты.

Садзілі маладых на вывернутую шубу пад абразы.

Каравай для маладых пеклі і неслі замужнія жанчыны. Неслі пад песні:

Ішоў каравай, сустрэў каравай старасту.

Хто ж цябе, каравай, наліваў?

Хто ж цябе, каравай, выпякаў?

Налівалі ж мяне пчолачкі,

Выпякалі ўсе замужнія жоначкі.

А хто ж наш каравай выкупе,

Бочку мядочку выкаце?

Галоўны сват каравай выкупе,

Бочку мядочку выкаце.


Сват выкупаў каравай, ставіў яго ля маладых. Яны ўдвух бралі нож у платочку і ўдвух дзялілі. Давалі па кавалку радзіцелям, хросным, братам. Усе нешта гаварылі, жадалі, адорвалі маладых:

– Дарую медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі.

– Дарую спічкі, каб мужык не заглядаў пад чужыя спаднічкі.

Першы дзень гулялі ў нявесты, другі – у жаніха. У панядзелак – “рэжуць петуха”: рэзалі, варылі петуха і працягвалі гуляць (у жаніха). Яшчэ называлі “лаўкі мыюць”.

В цечэніі недзелі “балы вадзілі” – маладыя ездзілі ў госці па родственнікам, якія іх прыглашалі.

Запісана ў г. Гомель

ад Тупіцкай Галіны Мікалаеўны, 1938 г.н.

(раней пражывала ў г. Чачэрск),

студэнткамі Тупіцкай А., Кузьмянковай А.

СВАТЫ


Да бацькоў нявесты прыходзяць хросныя бацькі, малады, дзядзькі. Бяруць кашолку, сала кусок.

– Добры вечар. Прыміце нас, добрыя людзі!

– Прахадзіце.

– Мы прыйшлі за (імя дзяўчыны). Ці сагласна яна выйці замуж за (імя хлопца)? У вас тавар – у нас купец.

Калі дзяўчына не сагласна, то выносіць гарбуз. А калі сагласна, то ўсе садзяцца за стол, знакомяцца.

Пра заручыны малады з маладой дагаварваюцца за нядзелю.

ЗАРУЧЫНЫ


На заручынах маладой заплятаюць касу, якую яна не расплятае да свадзьбы.

– Ці ёсць ацец і маці, благаславіць свайго дзіцяці касу заплятаці?

Усе:

– Бог благаславіт.

Касу заплятае хлопец (брат нявесты).

На заручынах дружкі жаніха і падружкі нявесты абменьваюцца падаркамі. Бацькі жаніха і нявесты таксама дарылі падаркі. На заручынах ёлкі вілі: ставюць ёлкі, вешаюць лентачкі ўсякія, падружкі нявесты пяюць песні.

Свашкі, як прыязджаюць, засцілаюць вокны і на лаўках танцуюць, і паюць. Сват ім налівае чаркі, і тады яны саскакваюць. Тады ўжо садзяцца за сталы.

Пад завітыя ёлкі нявесту дружок жаніха выкупляе: бярэ гарэлку, канфет, пячэння. А калі нявесту не аддаюць, то стараюцца яе ўкрасць.

Нявесце на свадзьбе расплятаюць касу: “Ці ёсць ацец і маці благаславіці свайго дзіцяці касу расплятаці?” Усе : “Бог благаславіт”. Тады хлопец расплятае, а яму за гэта дзеньгі плоцяць.

Сваты на свадзьбе ўстрэчаюцца так: кусок хлеба з палаценцам бяруць пад паху, а потым мяняюцца. Жаніха і нявесту садзюць на лаўку, на шубу, каб былі багатымі, як гэтая шуба касматая.

КАРАВАЙ


Упрыгожваюць каравай розачкамі і лісточкамі, завітушкамі із цеста. Нясуць каравай над сталом: “А хто ў нас, а хто ў нас каравай выкупя? А хто нам, а хто нам бочку мядочку выкаця?” Адказваюць: “Жаніх (імя) выкупя”. Жаніх дае дзеньгі. Сват: “Ці ёсць ацец і маці прыйці каравай раздзяляці?” Да маладога: “Разрашы каравай раздзяліці”.

Потым каждаму, хто бярэ каравай, наліваюць чарку, а той кладзе падаркі. Пажаданні на каравай:

Дару каробку шпонак, штоб малады не хадзіў да чужых жонак.

Дару курыцу-нясушку, каб маладая пацалавала свякрушку.

Дару зялёную рошчу, каб малады пацалаваў цёшчу.

За этат кусочак – ешчо разочак, за эту чарачку – ешчо парачку.

Кладу кучку медзі, каб дзеці былі, як мядзведзі.

Запісана ў г. Чачэрску


ад Буланавай Марыі Макараўны, 1926 г.н.,

студэнткай Ткачовай А. (2001 г.)


Вяселле гулялі ўвосень, калі закончылася ўборка ўражая, і да велікага паста, які пачы­наўся 28 ноября. У пост свадьбы не гулялі. За месяц ілі два жэніх прыезджал со своімі род­нымі і блізкімі родственніками к невесце.

ЗАРУЧЫНЫ


На заручины (сватанне) первым заходил крёстный отец в дом невесты и просился на ночлег, и если его пускали, то он говорил, что он не один, и в дом заходили вместе с женихом. Все приехавшие с собой брали закуску и выпивку. Самый красноречивый заводил разговор, что у вас есть девушка-красавица, а у нас есть купец молодой, договоримся, может продадите нам свою красавицу, и когда отец невесты говорит, что есть красавица, только что она сама скажет на ваше предложение, и когда в эту комнату входит невеста, тогда сваты, что принесли, выставляют на стол. Все садятся. После первой чарки невеста с женихом идут приглашать близких невесты и заручины гуляют всю ночь. В этот вечер невеста просит разрешения у матери жениха называть её матерью, а жених – у матери невесты называть её мамой.

Если невеста не согласна на брак, то при входе сватов в дом на стол ставили гарбуз или одевала наизнанку куртку, или что-то другое. Это значило, что она не согласна выходить замуж. Свадьбу назначали после заручин через месяц и более, чтобы могли приготовиться. Подруги вышивали простыни, полотенца, которыми во время свадьбы обвешивали образа, картины на стенке.

Невесту подруги наряжали, в косу вплетали очень много разных расцветок лент, до пяток.

Приглашённые невесты гуляли у невесты, а приглашённые жениха – у жениха. Потом жених с дружками ехал за невестой, а невесту к этому часу хавали так, чтобы жених долго искал. За невесту потом платили выкуп. После выкупа са­дили молодых за стол. Молодые сидели на куту под образами справа, дружок молодого сидел рядом с женихом, а подруга невесты – рядом с невестой, потом все приглашённые.

Погуляв у невесты, делят каравай, выпеченный крёстной матерью невесты. Крёстный отец держит блюдо, на нём лежит полотенце, потом ставят 2 стаканчика и кладут 2 кусочка каравая и приглашают родителей невесты. Те дарят подарки с пожеланиями и выпивают наполненные стаканчики, и берут кусочки каравая. Потом вы­зывают близких, родственников и друзей. Вместе с подарками были пожелания:

Дарю мешок меди, чтобы дети рождались, как медведи.

Дарю коробку шпонок, чтобы жених не любил других жёнок.

Дарю мешок бураков, чтобы невеста не любила чужих мужиков.

Мать невесты в сундук складывала приданное (одеяло, подушки, простыни, покрывало и вышитые полотенца, икону Божьей матери), и жених забирал невесту на повозках, запряжённых по паре лошадей, украшенных лентами и с колокольчиком. На первой повозке сидели молодые с сундуком и свидетелями, а на остальных родственники и приглашённые. Подъезжая к дому жениха, улицу соседи перегораживали, встречали с песнями и требовали выкуп. Дома молодых мать жениха встречала с иконой, с хлебом-солью. Приглашали за стол первых молодых. Им на скамейку стелили кожух овчиной кверху, чтобы молодые жили в достатке. Молодой косу должен расплести брат невесты (родной или двоюродный).


Запісана ў г. Гомель

ад Гранавай Ганны Іванаўны, 1941 г.н.

(перасяленка з г.Чачэрску ),

студэнткай Юрасік Т. (2002 г.)


1   ...   115   116   117   118   119   120   121   122   123

Падобныя:

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПісьменнікі Гомельшчыны дзецям…
Прабудзіць у тваёй душы дзіўную здольнасць чалавека хвалявацца за чужое няшчасце, радавацца радасці іншага, перажываць чужы лёс,...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconП. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. 2008. № С. 89 93
Хоміч, П. Т. Дыялектыка дабра І зла ў мастацкай канцэпцыі А. Пысіна / П. Т. Хоміч // Весці бдпу. Серыя Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія....

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconПриказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 3 марта 2009 г. №45 І. Галіна навукі, па якой прысуджаюцца вучоныя ступені Філалагічныя навукі
Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі паведамляе, што ў снежні 2012 года ажыццяўляецца выраб...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconКрыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Светапогляд асобы гэта сістэма навуковага асэнсавання свету, ролі І месца чалавека ў гэтым свеце. Уплыў на светапогляд аказваюць...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
Плана сумеснай работы Міністэрства адукацыі Республики Беларусь І цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconТ. В. Амельченко // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Грамадскiх І гуманітарных навук. 2012. № С. 61-66. Библиогр.: С. 65 (6 назв.). 1 рис
Амельченко, Т. В. Исследование личностных особенностей студентов в структуре профессиональной компетентности / Т. В. Амельченко //...

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па правядзенні конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconСклад камісіі па ўдасканаленні тэксту твора-пераможцы конкурсу на стварэнне г I мна Беларускага прафесійнага саюза работн I каў адукацыі І навукі
Пастановы Прэзiдыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнiкаў адукацыі І навукі

Гомельшчыны Серыя \"Гуманітарныя навукі\" iconЦэнтральны камітэт беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі І навукі прэзідыум пастанова
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка