Урока па беларускай літаратуры




НазваУрока па беларускай літаратуры
Дата канвертавання02.04.2013
Памер58.51 Kb.
ТыпУрок
План-канспект урока па беларускай літаратуры

Дата 07.02.2013

Клас 8 “Б”

Настаўнік Кісель Вольга Аркадьеўна


Тэма: “Урок па казцы Я. Коласа “Хмарка””.


Мэта:

  1. развіваць уменні і навыкі выканання аналізу мастацкага твора, характарыстыкі мастацкіх сродкаў, іх ролі ў выяўленні аўтарскай пазіцыі; развіваць уменне крытычна адносіцца да інфармацыі, самастойна прымаць рашэнні і рабіць вывады з прачытанага;

  2. стварыць атмасферу для асэнсавання вучнямі жанравых асаблівасцей Коласавых «Казак жыцця» — спалучэнне казачнага і рэальнага, данесці да іх нацыянальны каларыт невялікіх пазнавальна-мастацкіх твораў, думку аб нераздзельнасці чалавек з усім, што існуе на свеце; дапамагчы адчуць дзецям лірызм, элегічнасць, гумар і афарыстычнасць казак-навел Якуба Коласа, дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест казкі жыцця «Хмарка» ў адпаведнасці з эпіграфам, убачыць мастацкую своеасаблівасць літаратурнай казкі ў параўнанні з народнай;

  3. выхоўваць у вучняў пачуццё любові да свайго краю.


Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, мультымедыйная прэзентацыя, карткі-заданні


Тэхналогія: з выкарыстаннем тэхніцы развіцця крытычнага мыслення.


Эпіграф

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым далёкім полі.

Янка Купала

Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

Добры дзень,сябры! Мне вельмі прыемна зноў пабачыцца з вамі. Паглядзіце, калі ласка, адзін на аднаго. Мы разам – і гэта цудоўна! Усміхніцеся і праз усмешку паспрабуйце перадаць свой добры настрой нашым гасцям. Вось цяпер усе гатовы да ўрока. А сёння ў нас не проста ўрок літаратуры, а ўрок жыцця.

Адкрыйце сшыткі і запішыце дату і тэму ўрока. (1 слайд)


2. Падрыхтоўчы этап. Матывацыя.

Вы ўжо звярнулі ўвагу што мы зноў звяртаемся да творчасці класіка нашай літаратуры Я. Коласа.

(2 слайд) Казкі жыцця. Чаму казкі? Чаму казкі жыцця?

Увогуле у цыкл “Казкі жыцця” ўваходзяць 32 невялікія творы, якія аўтар ствараў на працягу амаль паўстагоддзя (1908-1955)

Стадыя выкліку

Звярніце ўвагу на эпіграф да ўрока.

(3 слайд) Якая тэма ўрока? Што мы павінны зрабіць на ўроку і для чаго?

Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі чуеце словы “шчасце, доля”? Запішыце некалькі….


(4 слайд) Галоўная думка ўрока


Бязмежны свет — дом для чалавека, які жыве ў непадзельным адзінстве з усім, што існуе навокал.


3. Вывучэнне новага матэрыялу (Дадатак 1).

Стадыя асэнсавання.

Працу над праблемным пытаннем пачынаем з работы ў групах. Вучні размяркоўваюцца па групах і атрымліваюць заданні на картках. У перапынку – фізкульхвілінка.

(5 слайд)

1 група (стар. 141)

1. Асаблівасці эпічных твораў

2. Эпічныя жанры

3. Чаму казку Я.Коласа “Хмарка” адносіцца да эпічных твораў?

(6 слайд)

2.група (стар.142-145)

1. Падзяліце твор на часткі

2. Сваімі словамі перадайце, як адчувала сябе Хмарка ў падарожжы, з кім яна сустрэлася і якую праўду аб жыцці пачула

3. Што змянілася ў поглядах Хмаркі на жыццё пасля доўгага і далёкага падарожжа?

(7 слайд)

3 група (стар 145-146)

1. Твор Я. Коласа “Хмарка” казка ці апавяданне?

2. Чаму твор Я.Коласа “Хмарка” алегарычнае?

3. Філасофская аснова твора.

(8 слайд)

4. група

1. Якую ролю ў творы адыгрывае пейзаж, малюнкі прыроды?

2. У залежнасці ад чаго змяняюцца фарбы, адценні ў абмалёўцы прыродных з’яў?(эпітэты, параўнанні)

3. Параўнайце пейзаж у пачатку твора і ў канцы. Чым яны адрозніваюцца?

(9 слайд) Працаў групах (Дадатак 2).


4. Замацаванне матэрыялу

Стадыя разважанняў.

Выступленні ад груп. Высновы.

Разрыў. Звярніцеся яшчэ раз да асацыятыўнага рада, можа вы дапоўніце яго? Выказванні вучняў.

(або складанне сінквейна. Дадатак 3)

(10 слайд) Зварот да галоўнага пытання ўрока.


5. Рэфлексія.


6. Падвядзенне вынікаў урока. Пастаноўка мэт да наступнага ўрока


7. Дамашняе заданне

Параўнаць казку “Хмарка” і верш “Хмарка” Я. Коласа


Дадатак 1


ХМАРКА


( верш, надрукаваны ў 1914 годзе ў газеце “Наша ніва”)

Па небе хмарка залатая

На сівер з поўдзеня плыла,

I ўздых палёў, жаданні гаю

Ў сабе хмурыначка нясла.


А сонца горача сушыла,

I сохлі нівы на палёх,

Даўно зямля дажджу прасіла,

Але яе не слухаў Бог.


I ўсё заціхла, ўсё чакала

Дажджу ад хмаркі паўднявой.

Хістацца краска перастала,

Прыпаўшы к долу галавой.


Глядзеў і лес, і луг з травою,

I ўсе расліны на зямлі:

Вось хмарка чыстаю слязою

Спадзе на зніклыя палі.


I ў неба дойдзе плач з туманам,

Што сінім дымам ціха звіс

Над цёмным лесам і курганам,

I ліне дожджыкам наніз.


Плыве хмурынка ў божым полі,

Як бы на моры астравок;

Яна ж не чуе крыку болі —

Яна схавалась за лясок.


Дадатак 2


1 група (стар. 141)

1. Асаблівасці эпічных твораў

2. Эпічныя жанры

3. Чаму казка Я.Коласа “Хмарка” адносіцца да эпічных твораў?

2 група (стар.142-145)

1. Падзяліце твор на часткі.

2. Сваімі словамі перадайце, як адчувала сябе Хмарка ў падарожжы, з кім яна сустрэлася і якую праўду аб жыцці пачула.

3. Што змянілася ў поглядах Хмаркі на жыццё пасля доўгага і далёкага падарожжа?

3 група (стар 145-146)

1. Твор Я. Коласа “Хмарка” казка ці апавяданне?

2. Чаму твор Я.Коласа “Хмарка” алегарычнаы?

3. Філасофская аснова твора.

4 група

1. Якую ролю ў творы адыгрывае пейзаж, малюнкі прыроды?

2. У залежнасці ад чаго змяняюцца фарбы, адценні ў абмалёўцы прыродных з’яў?(эпітэты, параўнанні)

3. Параўнайце пейзаж у пачатку твора і ў канцы. Чым яны адрозніваюцца?


Дадатак 3


ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ СІНКВЕЙНА


Слова сінквейн паходзіць ад французскага “пяць”. Гэта верш з пяці радкоў, які будуецца па наступных правілах.

  1. У першым радку тэма называецца адным словам (звычайна назоўнікам).

  2. Другі радок – гэта апісанне тэмы двума словамі (двума прыметнікамі).

  3. Трэці радок – гэта апісанне дзеяння ў межах гэтай тэмы трыма словамі (трыма дзеясловамі).

  4. Чацвёрты радок – гэта выраз з чатырох слоў, які паказвае адносіны да тэмы.

  5. Апошні радок – гэта сінонім з аднаго слова, які паўтарае сутнасць тэмы.

Прыклад

Беларус.

Працавіты. Гасцінны.

Жыве, працуе, радуецца.

Прадстаўнік самай цудоўнай нацыі.

Я.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урока па беларускай літаратуры iconПлан-канспект урока беларускай літаратуры
Абсталяванне: падручнік беларускай літаратуры, лісты паперы, дошка з магнітамі, медыяпраектар, дамашнія загатоўкі вучняў

Урока па беларускай літаратуры iconУрок беларускай літаратуры
Дыдактычная мэта ўрока: Раскрыць сутнасць праблемы “патрыятызму” ў сучаснай беларускай літаратуры; грамадзянскую І патрыятычную пазіцыю...

Урока па беларускай літаратуры iconКонкурс сачыненняў, прысвечаны класікам беларускай літаратуры Я. Купалу І Я. Коласу
У 2012 годзе адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння класікаў сусветнай І беларускай літаратуры, адных з заснавальнікаў новай беларускай...

Урока па беларускай літаратуры iconЭкзаменацыйны білет №0 для ўступнага іспыту па беларускай літаратуры
Станаўленне новай беларускай літаратуры І яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага)....

Урока па беларускай літаратуры iconМ. Багдановіч "Зімой" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў "Вечар" (VIIІ кл.) (с. 46-47)
Гісторыя методыкі выкладання беларускай літаратуры. Аналіз школьных праграм па беларускай літаратуры

Урока па беларускай літаратуры iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры 9 клас
Навучанне правілам бяспечных паводзін на ўроках беларускай літаратуры. Літаратура як частка сусветнай культуры

Урока па беларускай літаратуры iconШчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі
Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў рб (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый методыка выкладання...

Урока па беларускай літаратуры iconУрок беларускай літаратуры ў 8 класе Тэма ўрока
Услаўленне гераізму І асуджэнне маладушнасці ў аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”

Урока па беларускай літаратуры iconУрок беларускай літаратуры ў 5 класе
Абсталяванне: партрэт М. Лынькова, малюнкі вучняў, падручнік па беларускай літаратуры ( частка 2), пытанні на лістах паперы, сінія...

Урока па беларускай літаратуры iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка