Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча




НазваРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
старонка4/4
Дата канвертавання02.04.2013
Памер350.71 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4
"Чорны замак Альшанскі" (1979), які сам аў- тар лічыў псЬсалагічным дэтэктывам.Тут пісь- меннік дасягнуў асаблівай свабоды самавыяў- лення. Ён імкнуўся адлюстраваць жыццё ва ўсім багацці і разнастайнасці, стварыць рэалістычна праўдзівыя, тыповьш і адначасова шматгранныя характары, паказаць людзей, якія дзейнічаюць і раскрываюцца ў незвычайных абставінах. I ў гэ- тай кнізе шмат аўтарскіх разважанняў пра нацы- янальны характар беларусаў, гістарычны лёс на- рода, адносіны на Беларусі да помнікаў архітэк- туры і прыроды.

У сваім рамане пісьменнік выступіў супраць духоўнага спусташэння чалавека. Гэта — не про- ста прыватная займальная гісторыя, што здары- лася з Антонам Космічам, а спроба выявіць по- вязь паміж мінуўшчынай і сучаснасцю, сцвер- дзіць думку пра непераможнаець і ўсёмагутнасць дабра і чалавечнасці.

Красамоўныя ў эпілогу словы галоўнага героя пра тое, што ён пастараецца "пражыць жыццё, рэшту яго, спаўна... Аддаць сябе поўнасцю бра- там" (7, 562). I тады ён пойдзе на спатканне з Богам і скажа: "Яадрабіў спаўна і па сваёй ахвоце сваю катаргу на зямлі. Язрабіў нават болей таго, што мог. Іне для сябе, а дзеля іх, дзеля гэтага акі- яна, народа майго" (7, 562).

Гэтыя і многія іншыя радкі сведчаць пра глы- бока гуманістычны змест твораў Уладзіміра Ка- раткевіча, пра яго самаахвярнае служэнне мас- тацкаму слову. Вернасць свайму народу азначала для пісьменніка вернасць вялікім гуманістыч- ным прынцыпам дабра і справядлівасці, і ён ні- колі не саступаў з таго шляху, які свядома выб- раў

Лебядзінай песняй і запаветам Уладзіміра Ка- раткевіча стаў апошні зборнік вершаў "Быў. Ёсць. Буду" (1986), які ён паспеў скласці і вычы- таць і які выйшаў пасля яго смерці. У кнігу ўвай- шлі два вершы канца 50-х гг. ("Як Стажары у небе заззялі", "Было юнацтва"), паэтыч- ныя творы 60-х гг. ["Рагнарадзі", "Дэман", "Амаль хрысціянскі тост за ворагаў", "Разведчык", "Віно дажджоў" (Малая па- эма) і інш.] і 70-х — першай паловы 80-х гг. ("Быў. Ёсць. Буду", "Паэма пра явар і каліну", "На Беларусі Бог жыве", "Не злабіся на ерэтыкоў", "Беларускае мі- нулае" і інш.).

Кніга атрымалася цэласнай і гарманічнай. У ёй яскрава выявіўся ўвесь У. Каратке- віч — крыштальна чысты, даверлівы, шчыры, за- хоплены жыццём і адначасова мудры, засяро- джаны ў сабе, вясёлы і гняўлівы, моцна ўлюбёны ў родную зямлю. 3 гадамі яго паэзія набывала ўсё больш філасафічны характар.

Вершы У. Караткевіча — гэта сапраўдны гімн роднай зямлі і яе людзям (згадаем хоць бы верш "На Беларусі Бог жыве").

Да вяршыняў гераічнага эпасу пісьменнік узняўся ў "Паэме пра явар і каліну", дзе выка- рыстаў фальклорны сюжэт пра свякроў, што ат- руціла нялюбую нявестку, і пра закаханых, якіх не разлучыла нават смерць.

Сцвярджэннем уласнай велічы, магутнасці і несмяротнасці, далучанасці да людскога лёсу прасякнуты верш "Быў. Ёсць. Буду":

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх.

...Заўсіх, хто крывёю піша Ўнязгодзе

3 рабства подлай дарогай,

Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы

Паўстане нават на Бога (1, 239).

Верш вызначаецца тыранаборствам, праме- тэізмам. Ад любові да асобнага чалавека, ад свя- той любові да роднай зямлі паэт узняўся да ўся- светнай любові. I гэта была не дэкларацыя, а глыбока выпакутаваная думка, заснаваная на ўласным жыццёвым і творчым вопыце.

Заключным акордам, моцным і выразным, прагучаў апошні верш Уладзіміра Караткевіча, напісаны 19 чэрвеня 1984 г. да 60-годдзя з дня народзінаў Васіля Быкава:

Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў... Ўсёмінае — Гонар немінае, Бо народжаны адным сумленнем.

Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды (1, 395).

У гэтых радках увасобілася жьшцёвае крэда Уладзіміра Караткевіча, які і ў побыце, і ў літара- туры быў рыцарам сумлення і свабоды, верным рыцарам Беларусі.

  1. Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн.

2 БыкаўВ. Праўдай адзінай. — Мн., 1984. — С. 149.

3 Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 2. — Мн., 1990. — С. 420. Далей цытуецца па гэтым выдан- ні з пазначэннем тома і старонкі ў дужках.

4 Кісялёў Г. Героі і музы. - Мн„ 1982. - С. 242.

5 Хатні архіў У. Караткевіча. 21-я папка.

6 Тамсама.

7 Цыт. паводле: Караткевіч У. Збор твораў. Т. 6. — С. 5.

8 Меішаіпу Р. "С/о/епіа", сгуіі Ьіаіогшкі роетаі ргог^ о рі^кпіе сгкміека // Ргтуіайі. 1971. № 5. 8. 12.

9 Мальдзіс А. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Карат- кевіча. - Мн., 1990. — С. 204.

1 — Мн., 1991. — С. 6. Далей творы У. Караткевіча, за выключэннем асобна пазначаных, цытуюцца па гэ- тым выданні з указаннем тома і старонкі ў дужках.

  1. Пачатак. Лісты Уладзіміра Караткевіча да Максі- маТанка // Маладосць. 1987. № 1. С. 161.

  2. Тамсама. С. 162.

  3. Хатні архіў У. Караткевіча.

  4. Цыт. па кн.: Мальдзіс А. Жыццё і ўзнясенне Ула- дзіміра Караткевіча. — Мн., 1990. — С. 82.

1 Сысоў У. Прыйдзе Спас — насыціць нас // Куль- тура. 1996. 13 — 19жн.
1   2   3   4

Падобныя:

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconСямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"
Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велічыні Ютрань, зорка пярэдадня, зорка Уладзіміра...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМ. М. Табола вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў
Вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка