Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча




НазваРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
старонка3/4
Дата канвертавання02.04.2013
Памер350.71 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4
"Зброя" (1964) сам творца лічыў не працягам рамана "Каласы пад сярпом тваім", а яго адгалінаваннем. Дзеянне гэтага твора адбы- ваецца зімой і вясной 1862 г. у Маскве, куды Алесь Загорскі прыязджае са сваімі сябрамі Мсціславам Маеўскім і Кандратам Кагутом, каб здабыць зброю для будучага паўстання і вызва- ліць з няволі Андрэя Кагута.

Твор напісаны гнеўна, выкрывальна, у духу М. Гогаля і М. Салтыкова-Шчадрына. Гэта — са- тыра як на самадзяржаўны лад Расеі 60-х гг. XIX ст., так і ўвогуле на лад, чужы і варожы чалавеку і цывілізацыі. Пісьменнік закрануў важныя са- цыяльныя праблемы, раскрыў норавы тагачас- нага грамадства (асабліва маскоўскага дна) з яго дзікімі законамі.

Архіўныя матэрыялы сведчаць, што У. Карат- кевіч меў дакладнае ўяўленне пра тое, якім будзе працяг рамана "Каласы пад сярпом тваім". Хут- чэй за ўсё, завяршыць гэты твор пісьменніку пе- рашкодзілі цяжкасці з выданнем кнігі: яны збілі творчы імпэт мастака. Іншыя задумы таксама аднялі час ад "Каласоў...". Істотнымі сталі і пры- чыны асабістага, творчага плана, калі перад пісьменнікам паўстала праблема знайсці адпа- ведныя сродкі для адлюстравання складанасцяў і супярэчнасцяў паўстання.


V

: Ч*,. *


ІмМ»

Уладзімір Караткевіч і Алесь Адамовіч у Башкірыі. Сакавік 1971 г.
Задачы, пастаўленыя мастаком у рамане "Ка- ласы пад сярпом тваім", часткова знайшлі выра- шэнне ў драме "Кастусь Каліноўскі" (1963), дзе паказана само паўстанне. У гэтым творы Калі- ноускі выступае як непрымірымы вораг сама- дзяржаўя і патрыёт роднага краю.

Самымі'лепшымі з'яўляюцца тыя мясціны драмы, дзе сутычка сялян з войскам паказана як карнавал, як народны танец, калі, нібы ў класіч- ных трагедыях, гучаць галасы фантастычных дзейных асобаў калі на сцэне з'яўляецца юрод, а Каліноўскі ў камеры не прымае прапановы Му- раўёва адмовіцца ад сваіх перакананняў у абмен на жыццё і будучую бліскучую кар'еру.

Да паўстання 1863 — 1864 гг., гэтага пералом- нага і трагічнага моманту ў жыцці беларускага народа, У. Караткевіч выяўляў асабістую ўвагу, пра што сведчаць многія яго творы (верш "Ня - весце Каліноўскага", апавяданні "Паля- шук", "Сіняя-сіняя" і інш.).

У аўтабіяграфіі "Дарога, якую прайшоў" (1964) пісьменнік згадаў што ён хацеў бы напі- саць "тры маленькіх аповесці, не аб'яднаных ні- чым, акрамя агульнай задумы іяшчэ стылю: з'едлі- вага, алезнешнерамантычнага"5. Пісаў што адна з гэтых аповесцяў "Легенда аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны", зробле- на. Дзве іншыя павінны называцца "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" і "Марчэла Заяцца". Гэта будзе, як сведчыў далей пісьменнік, "нешта нак- шталт маленькай трылогіі пра цемрашальства і пра тое, як яно мяняецца ў залежнасці ад эпохі"6. 3 задуманых трох твораў былі напісаны два.

Падзеі "Легенды аб бедным д'ябле і аб адвака- тах Сатаны" (1961) адбываюцца ў XVI ст. Пісь- меннік прасочвае, як Рогач, бедны д'ябал, захоў- ваючы ў сэрцы дабрыню і любоў праходзіць гіа- кутлівы шлях духоўнага ачышчэння, пазбаўля- ецца сатанінскага наслання і становіцца чала- векам.

У "Легендзе..." дамінуюць фантастычнае, гратэскавае, суседзяць камічнае і вясёлае, гарэз- лівае і драматычнае, нават трагічнае. Ёсць у ёй элемент прыгодніцкага жанру, роздум пра сут- насць ісціны і чалавечую душу. Багата выкарыс- таны алегорыя і сімволіка.

Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" (1965 — 1966) з'яўляецца філасофска-гістарыч- ным творам, раманам-прыпавесцю, легендай пра жыццё на Беларусі ў XVI ст.

Штуршком для напісання кнігі стаў запіс з "Хронікі Беяай-Руеіт.." Мацея Стрыйкоўскага пра тое, што "на пачатку панавання таго Жыкгі- монта Першога быў нейкій... который з лёгкості якой умысліў або рачэй з роспачы імя із звер- хность Хрыста госпада собе прыпісаў і прівла- шчаў"7. Аднак запіс толькі навёў пісьменніка на думку стварыць гісторыю прыгодаў і вандраван- няў колішняга шкаляра Юрася Братчыка, які во- ляй лёсу быў названы Хрыстом і спачатку мусіў рабіць "цуды", а потым узначаліць паўстанне супраць царквы і караля.

Пры напісанні рамана Уладзімір Караткевіч выявіў вялікую мастацкую фантазію. Дзеянне твора адбываецца на працягу невялікага пра- межку часу, аднак пісьменнік глянуў на падзеі мінуўшчыны шырэй. Ён свядома пераставіў не- каторыя гістарычныя даты, і гэта дазволіла яму глыбей перадаць дух беларускага Сярэднявечча.



Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Оршы (1992, скульптар Ігар Голубеў).




Паводле мастацкіх асаблівасцяў раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" можна суад- несці з такімі творамі сусветнай літаратуры, як "Гарганцюа і Пантагруэль" Франсуа Рабле, "Ле- генда пра Уленшпігеля" Шарля дэ Кастэра, "Ка- ла Бруньён" Рамэна Ралана, "Майстар і Марга- рыта" Міхаіла Булгакава, "Імя ружы" Умберта Эка. Пісьменнік развіў у рамане традыцыі "кар- навальнай літаратуры", плённа выкарыстаў гра- тэск. Твор увабраў у сябе і традыцыі фальклор- най смехавай культуры.

Прыгодніцкі сюжэт пісьменнік напоўніў са- цыяльна-філасофскім зместам, шырока выка- рыстаў матэрыялы хронік і летапісаў біблейскія тэксты і вытрымкі з мастацкіх твораў народныя выслоўі.

Уладзімір Караткевіч паказаў сутыкненне но- вага, прагрэсіўнага і чалавечнага з аджылым, кансерватыўным і антыгуманным. У кнізе суп- рацьстаяць дзве сілы. Адна — царкоўнікі і прад- стаўнікі ўлады (кардынал Лотр, дамініканец Ба- сяцкі, біскуп Камар, мітрапаліт Балвановіч, войт Цыкмун Жаба, бурмістр горада Юстын), дру- гая — беларускія сярэднявечныя асветнікі і вучо- ныя (Кашпар Бекеш — канкрэтная гістарычная асоба, Альбін Крыштофіч, разьбяр Кляонік, ка- валь Кірык Вястун, мечнік Гіаў Турай, залатар Ціхон Вус, селянін Зянон).

Пісьменнік раскрыў адметнасць характараў герояў стварыў дакладныя малюнкі людскога натоўпу, даў яскравыя і праўдзівыя апісанні тага- часнай зброі, адзення, вуліц і плошчы Гародні, выгляду замка.

У цэнтры рамана — вобраз Хрыста (Юрася Братчыка). Ён увасабляе актыўнага, неспакой- нага, вясёлага і гарэзлівага сярэднявечнага чала- века, які вызваляўся ад царкоўных догмаў, зас- войваў эстэтычныя і духоўныя набыткі новага часу. Уладзіміра Караткевіча вабіла рэнесансавая паўната жыцця. Ён паказаў разняволенне чала- вечага цела і духу (асабліва ў тых мясцінах рама- на, дзе апісваюцца прыгоды Хрыста і яго апоста- лаў).

Хрыстос У. Караткевіча — знаходлівы, вясё- лы, махляр і прытворшчык. Адначасова ён мыс- ляр і пакутнік, праўдашукальнік, народны аба- ронца і змагар.

Твор вызначаецца стылёвай парадаксальнас- цю і поліфанізмам. У ім спалучыліся рэальнае і фантастычнае, высокае і нізкае, прыгодніцкае і філасофскае, іранічнае і гарэзлівае. Такія асаблі- васці дазваляюць гаварыць пра тое, што ў рама- не выявіліся стылёвыя прыкметы барока і пост- мадэрнізму. У ім моцна адчуваецца іранічна-гу- марыстычны гратэскавы пачатак, які ўзнік з ус- ведамлення беларускім сярэднявечным чалаве- кам паўнаты жыцця, з адчування ім смешнага ў рэчаіснасці. Твор прасякнуты здаровым народ- ным гумарам. Пісьменнік смяецца з усяго старо- га і коснага, выступае супраць дагматыкі, абме- жавання духоўнай свабоды. Яго смех выкрывае і ачышчае.

Майстэрствам і глыбінёй зместу асабліва вызначаюцца заключныя раздзелы рамана, дзе апісваюцца сон Братчыка, яго шлях на Галгофу і сустрэча з сябрамі. У сне герой трапляе на неба, урай, сустракаецца з самім Богам Саваофам. Бо- га і дзеву Марыю ўзрушыў аповед Братчыка пра злыбеды і няшчасці, што пануюпь на беларускай зямлі, пра здзекі, якія чыняцца з народа. Хрыс- тос-Братчык, які ўзнёсся на неба, убачыў там дастатак і заможнасць. Як народная і аўтарская мара пра лепшае жыццё з'явілася перад вачамі героя і тая зямля, з якой ён прыйшоў: "Абдзёр- тая і няшчасная пры ім, абрабаваная ваяводамі і войтамі і драпежнымі набегамі чужынцаў, яна за- раз распасціралася перад ім у нятленным ззянні вечнай красы" (6, 467). I гучала на ёй "пяшчотная і цвёрдая, прыўкрасная, вечная, неўміручая бела- руская мова" (6, 467).

Велічным і сімвалічным атрымаўся фінал твора, дзе сейбіты на чале з Хрыстом "падымалі- ся на вяршыню круглага пагорка, як на вяршыню зямнога шара " (6, 490). Ішлі яны насустрач нізка- му сонцу, "і, гатовае да новага жыцця, падала зерне ў цёплую, мяккую зямлю" (6, 490).

У рамане сцвярджаюцца высокія ідэалы праўды, дабра і справядлівасці. Змест твора не вычэрпваецца толькі апісаннем прыгодаў Брат- чыка і яго апосталаў — ён значна глыбейшы. Пісьменнік адзначыў у аўтабіяграфіі, што гэта і "не камедыя і не трагедыя, а трагікамедыя, смех ; праз слёзы, народная драма, каліхочаце" (8, кн. 2, с. 10).

Тыпалагічна блізкая да рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" легенда "Ладдзя Роспа- чы" (1964). У галоўным героі гэтага твора Герва- сію Выліваху, жыццялюбе, патрыёце і змагары, увасобілася аўтарскае ўяўленне пра беларускі на- цыянальны характар.

Пісьменнік пераканальна паказаў, што і ў нас ёсць постаці тыпу Пантагруэля, Тыля Уленшпі- і геля, Кала Бруньёна. Гервасій Выліваха і Юрась Братчык — іх духоўныя браты, носьбіты здарова- га народнага духу, невынішчальнага ў самых нес- прыяльных умовах.

Станоўчыя героі твораў Уладзіміра Каратке- віча вызначаюцца духоўным багаццем, высака- роднасцю, маральнай чысцінёй, інтэлектуаль- насцю. Надзвычай прагныя да жыцця, яны часта шукаюць гармоніі ў каханні і ў прыродзе. Такімі з'яўляюцца Івар і Валерый Палецкі з апавядан- няў "Барвяны шчыт" і "Залаты бог", Се- вярын Будрыс з аповесці "Чазенія" (1966).

Малады і таленавіты вучоны-атамнік Севя- рын Будрыс, які атрымаў высокую дозу апра- меньвання, як і класічныя рамантычныя героі, знаходзіць ратунак ад поступу цывілізацыі на прыродзе, у далёкаўсходняй тайзе. Яго каханая, Гражына Арсайла, як тое дрэва чазенія, з'яўля- ецца ўвасабленнем вечнасці, натуральнасці і неўміручасці прыроды.

Поспех аповесці "Чазенія" быў абумоўлены і тым, што ў ёй аўтар не толькі раскрыў моц- V ; ную прагу герояў да дасканаласці, але і змог па- казаць веліч, красу кахання і прыроды. Акрамя таго, твору ўласцівыя эмацыйная ўсхвалява- насць, вытанчанасць стылю, інтэлектуальнасць і глыбокая духоўнасць. Вядомы польскі крытык Фларыян Няўважны пісаў: «"Чазенія" — гэта паэма ў прозе пра сілу жыцця, трываласць дружбы, пра сілу кахання і спачування, магут- насць дабра, чалавечнасці і праўды, што выяў- лена не толькі ў вобразах галоўных герояў іх сяброў але таксама ў з'явах прыроды, якая выс- тупае тут, хто ведае, ці не галоўным героем і па- казчыкам прагрэсу»8. Крытык слушна адзна- чыў што гэту аповесць паводле стылю можна суаднесці з творамі Міхаіла Прышвіна, Кан- станціна Паўстоўскага, Івана Сакалова-МікітЙ- ^ ва, Уладзіміра Арсеньева, Аляксандра Грына, але яна наскрозь самабытная і арыгінальная. Пісьменнік здолеў стварыць у ёй пластычныя малюнкі прыроды, перадаць самыя тонкія ад- ценні думак і пачуццяў чалавека.

Надзвычай шырокі дыяпазон творчага заці- каўлення Уладзіміра Караткевіча раскрыўся ў вершах, якія склалі зборнік "Мая Іліяда" (1969). Кнігапачыналасявершам "Беларуская пес- ня" — творам патэтычным, урачыстым, напоў- неным гонарам за родную зямлю і яе людзей.

Патрыятычным пафасам прасякнуты вершы "Скарына пакідае радзіму", "Нявесце Каліноўскага", "Багдановічу". Арыгі- нальна асэнсаваў Караткевіч-паэт вобразы сус- ветнай культуры ў вершы "Безгаловая Ве- нера" і ў "Баладзе аб трыццаць пер- шым сярэбраніку".

Змястоўным атрымаўся раздзел "Таўрыда", куды ўвайшлі вершы, напісаныя пасля паездкі ў Крым. Уладзімір Караткевіч — уважлівы і дапыт- лівы падарожнік — услед за Аляксандрам Пуш- кіным і Адамам Міцкевічам, але па-свойму, як "паэт з беларускіхузгоркаў сініх" (1, 205), убачыў паўднёвую прыроду, асэнсаваў багатую культуру і гісторыю Усходу.

Новымі гранямі засвяцілася ў зборніку ін- тымная лірыка пісьменніка. Лірычны герой вер- шаў У. Караткевіча — эмацыйна ўзрушаны мак- сімаліст, асоба інтэлектуальна і духоўна багатая, са складанымі, часта драматычнымі асабістымі перажываннямі ("О каханне маё бяскон- цае", "Фантазія", "Калі паміраюць").

У 2-й палове 60 — першай палове 70-х гг. былі напісаны апавяданні "Краіна Цыга- нія", "Вялікі Шан Ян", "Калядная рапсодыя". З'явілася аповесць "Лісце кашта- наў" (1972) — адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка, дзе ён усхвалявана і жур- ботна згадваў уласны лёс і лёс свайго пакален- ня, чыё дзяцінства было апалена вайной. 3 лю- боўю расказаў пра Беларусь у нарысе "Зямля пад белымі крыламі" (1971, 2-е выд.'11977) — своеасаблівай мастацкай энцыклапедыі роднай зямлі.

У 70-я гг. прыйшла да У. Караткевіча слава драматурга. У 1974 г. на сцэне Беларускага тэ- атра імя Якуба Коласа з поспехам была пастаў- лена п'еса "Званы Віцебска" (рэж. Валеры Ма- зынскі), у якой аўтар звярнуўся да падзей Ві- цебскага паўстання 1623 г. У гэтай манумен- тальнай гераічнай трагедыі рамантычнага пла- на У. Караткевіч паказаў Язафата Кунцэвіча не толькі як рэлігійнага фанатыка і забойцу, але і як ахвяру свайго часу і той ідэі, якой ён слу- жыў. Па-грамадзянску мужна і смела гучалі ў фінале словы Ропата, аднаго з паўстанцаў: "Ніхто не вырве нас з іхніх кіпцюроў, калі не выр- вемся самі... Ніякім розумам, ніякім гвалтам нельга дасягнуць таго, каб у Віцебску не было Ві- цебска, каб на нашай зямлі не было нашай зям- лі" (8, кн. 1, с. 151).

У 1978 г. у тэатры імя Якуба Коласа адбылася і прэм'ера п'есы "Кастусь Каліноўскі" (рэж. Ва- леры Мазынскі).

Да 100-годцзя з дня нараджэння Янкі Купалы была прымеркавана п'еса "Калыска чатырох ча- раўніц" (1981, пастаўлена ў 1982 г. Беларускім тэ- атрам юнага гледача, рэж. Уладзімір Каратке- віч) — сацыяльна-філасофскі твор пра дзіцячыя і юнацкія гады песняра.

Падзеям Крычаўскага паўстання 1743 — 1744 гг. У. Караткевіч прысвяціў трагедыю "Маці ўра- гану" (1982, упершыню пастаўлена ў 1988 г. мін- скім аматарскім тэатрам "Золак", рэж. Галіна Прыма). Літаратуразнаўца Адам Мальдзіс слуш- на адзначыў, што ў гэтай п'есе "асабліва яскрава ўвасобіўся шматгранны талент аўтара — траге- дыйны (фінал твора), камедыйны (сцэна ў радзі- вілаўскім палацы), паэтычны (велічныя канты), аналітыка-даследчыцкі (грунтоўныя ўступныя тлумачэнні)"9.

Уладзімір Караткевіч дасканала перадаў у п'е- се дух таго часу, надаў яму сучаснае гучанне.

Шырокую вядомасць прынёс пісьменніку ра- ман
1   2   3   4

Падобныя:

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconСямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"
Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велічыні Ютрань, зорка пярэдадня, зорка Уладзіміра...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМ. М. Табола вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў
Вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка