Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча




НазваРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
старонка2/4
Дата канвертавання02.04.2013
Памер350.71 Kb.
ТыпДокументы
1   2   3   4
снягах драмае вясна" (1957) адбываюцца ў 1952 г. ва універсітэце вялікага горада, у якім пазнаецца Кіеў. Гэта твор аўтабіяграфічны. Шмат узяў ад аўтара галоўны герой Андрэй Грынкевіч — асоба ўсебакова адораная, высака- родная і дзейная. У аповесці іншы раз псіхала- гічна непераканаўчымі выглядаюць асобныя ўчынкі герояў, часам павярхоўна раскрываюцца характары, аднабакова вырашаецца канфлікт, аднак твор захапляе і ўражвае трапнасцю і ба- гаццем дэталяў, дасканаласцю мовы, тонкасцю і глыбінёй у раскрыцці душэўных перажыван- няў героя, у адлюстраванні студэнцкага асярод- дзя, у перадачы тагачаснай грамадскай атмасфе- ры.

Тэматычнай разнастайнасцю вызначаюцца апавяданні Уладзіміра Караткевіча, напісаныя ў канцы 50-х гадоў. Так, у апавяданні "Аліва і м е ч" пісьменнік звярнуўся да падзей грамадзян- скай вайны і стварыў змястоўны вобраз Маеўска- га — самаахвярнага збіральніка і захавальніка бе- ларускіх мастацкіх каштоўнасцяў.

У канцы 50 — першай палове 60-х гг. талент пісьменніка выявіўся з незвычайнай сілай. Гэта быў узлёт яго творчасці. Пісьменнік стварыў свае значныя празаічныя творы, у якіх узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі.

Як сталы майстра з адметным лірычна-раман- тычным талентам У. Караткевіч раскрыўся ў апа- вяданнях і ў аповесцях "Цыганскі кароль" і "Сі- вая легенда", якія склалі яго першы зборнік про- зы "Блакіт і золата дня" (1961).

У апавяданні "Блакіт і золата дня"пра- заік проста і натуральна апісаў вясновую паводку на Палессі і кірмаш на чаўнах, з'яднаных мастка- мі, дасканала перадаў нараджэнне кахання ў На- талькі і Юркі.

У апавяданні "Лятучы Галандзец" выяві- ліся некаторыя эстэтычныя прынцыпы творчас- ці У. Караткевіча, у прыватнасці, яго адносіны да рамантычнага ў жыцці і мастацтве. Каб не зачар- сцвець душою, сцвярджаў пісьменнік, трэба ве- рыць у легенды, не страчваць светлага і чыстага ўспрымання рэчаіснасці.

У творчасці майстра арганічна спалучыліся лірычнае і гераічнае, авантурнае і фантастычнае, будзённае і незвычайнае, рэальнае і таямнічае. Пісьменнік дасканала ведаў і па:мастацку ад- люстроўваў далёкую мінуўшчыну. Ён абгрунтоў- ваў ідэю пра непарыўную повязь часоў. "Упадзе- ях мінулага, — пісаў У. Караткевіч, — нашы кара- ні. А дрэва без каранёў не можа ні існаваць, ні, тым больш, прыносіць плады"5. Гісторыя была арганіч-



3 Міколам Аўрамчыкам і Васілём Быкавым у Доме літаратара. 1978 г.




най часткай яго духоўнага жыцця. Яна цікавіла творцу пераважна як прыпавесць, легенда, па- данне. Ён ствараў мастацкі летапіс роднай зямлі, узнаўляў дух мінулых эпох.

Разнастайнай была і мастацкая палітра пісь- менніка. Так, у сатырычна-гумарыстычнай апо- весці "Цыганскі кароль" (1958) ён не толькі з'ед- ліва характарызуе цыганскае "каралеўства", якое сапраўды было на Гродзеншчыне ў канцы XVIII ст., выкрывае недарэчную сістэму дзяржаў- нага кіравання, але і разважае пра гістарычны лёс Беларусі. Выказванні медыкуса, што выступае як аііег е§о аўтара, прасякнуты трывогай і болем за родны край, напоўнены шматзначным сэнсам. Медыкус асуджае рэнегацтва шляхты, лічыць, што кожны народ мае ўрад, якога сам варты, і разам з тым гаворыць пра веліч свайго народа, верыць у яго вызваленне.

У рамантычнай аповесці "Сівая легенда" (1960), дзе апісана сялядакаеліаўстанне на Магі- лёўшчыне ў пачаткў/Х\'ІІ ст. пад кіраўніцтвам двараніна Рамана Ракутовіча, таксама асэнсоўва- ецца лёс Бацькаўшчыны. Падзеі і галоўныя героі аповесці народжаны фантазіяй мастака. Выклю- чэнне складае Леў Сапега, які эпізадычна пры- сутнічае ў канцы твора. Аўтар выдатна перадаў атмасферу часу, паказаў, што не толькі асабістая крыўда, але і пратэст супраць сацыяльнага і на- цыянальна-рэлігійнага ўціску прымусілі Рамана Ракутовіча ўзначаліць паўстанне.

Апавяданне ў творы ідзе ад імя наёмнага сал- дата, швейцарца КЭнрада Цхакена. Яго вуснамі аўтар выказвае захапленне беларусамі, думкі пра іх цяжкую долю, асаблівасці нацыянальнага ха- рактару.

У аповесці дасканала пададзены батальныя сцэны штурму, абароны і захопу замка, яскрава намаляваны хваляванні вірлівага натоўпу ў Магі- лёве. Твор насычаны патрыятычнай сімволікай. Раман Ракутовіч выступае як герой народнага эпасу. У апісанні Рамана — вершніка на белым кані, апранутага ў барвяны плашч, са старадаў- нім двухручным мечам — нібы ўвасоблена выява "Пагоні", а яго каханая дзяўчына ўспрымаецца як сімвал Беларусі.

Аповесць "Сівая легенда" прасякнута пратэс- там супраць дэспатызму, жорсткасці і здрады. Ра- кутовічу адсеклі кісці рук, а Ірыну асляпілі, але яны не здрадзілі свайму пачуццю. У іх будуць на- шчадкі, якія прадоўжаць справу сваіх бацькоў. Глыбокім трагізмам напоўнены заключныя сло- вы, прамоўленыя Цхакенам: "Божа, злітуйся над зямлёю, што нараджае такіх дзяцей" (2, 72). 3 та- кой пранікнёнасцю і болем сказаць пра аслепле- ную і абязручаную Беларусь мог толькі сапраўд- ны патрыёт.

У аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", апублікаванай у часопісе "Маладосць" у 1964 г., У. Караткевіч паказаў сябе выдатным майстрам дэтэктыўнага жанру. Гэты твор напоўнены вода- рам гісторыі і духам прыгодніцкай літаратуры (згадваюцца В. Скот, Ф. Купер, М. Рыд, А. Ко- нан-Дойл, Я. Маўр), аднак пра незвычайныя, здарэнні ў Балотных Ялінах У. Караткевіч раска- заў па-свойму. У адрозненне ад "чыстага" дэтэк- тыва пісьменнік паказаў тагачаснае беларускае грамадства не толькі ў яго супярэчнасцях, але і ў яго нацыянальнай, культурнай і гістарычнай ад- метнасці.

Уладзімір Караткевіч не выпадкова звярнуўся да легенды пра караля Стаха Горскага, вытокі якой сягаюць да пачатку XVII ст., ён марыў пра вольны і незалежны родны край, імкнуўся абу- дзіць у беларусаў нацыянальны гонар. Пісьмен- нік асудзіў у аповесці сацыяльны прыгнёт, тыра- нію, уціск і дэспатызм, увасабленнем якіх з'яўля- ецца дзікае паляванне. Адначасова ён паставіў пытанні аб прызначэнні чалавека, аб сутнасці жыцця і любові да радзімы, паказаў вялікае, пры- гожае і чыстае каханне.

Галоўны герой Андрэй Беларэцкі выступае як гарачы патрыёт роднай зямлі, як асоба дзейная і высакародная. Ён не проста выкрывае таямнічыя злыя сілы, а змагаецца з імі і дасягае перамогі над імі разам з сялянамі, з тым народам, вусна-паэ- тычную творчасць якога ён як вучоны-фалькла- рыст даследуе і з якім цесна звязаны.

Заканчэнне будзе.

Зоркі беларускай літаратуры





Анатоль ВЕРАБЕЙ





РЫЦАР БЕЛАРУСІ

РОЗДУМ ПРА ТВОРЧАСЦЬ УЛДДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Заканчэнне. Пачатак у № 8.





Раман "Леаніды не вернуцца да Зямлі"

("Нельга забыць"; 1960 — 1962) мае выразныя прыкметы сацыяльна-філаеофскай, інтэлекту- альнай і сацыяльна-псіхалагічнай прозы. Сам аўтар называў свой твор у пэўнай ступені экспе- рыментальным.

Пачынаецца раман псіхалагічна насычаным дынамічным пралогам, дзе пісьменнік, абапіра- ючыся на сямейнае паданне, апісаў трагічныя падзеі, што адбыліся на Дняпры, каля Рагачова, у бурную жнівеньскую ноч 1863 г., калі паўстан- не ўжо затухала. Сімвалічным з'яўляецца месца дзеяння (паром, які яднае два берагі) і час (рабі- навая ноч, калі "чэрці выходзяць з пекла, каб адзначыць нейкае сваё важнае свята, а Ілля-пра- рок, даведаўшыся пра гэта, паліць іх, нячыстых, перунамі"1).

У пралогу створаны глыбокі і змястоўны воб- раз Пора-Леановіча, беларуса паводле пахо- джання, афіцэра царскай арміі, фігуры трагіч- най, складанай і супярэчлівай. Усведамленне ві- ны перад народам, якому ён здрадзіў пякучы боль за зняважаную і прыгнечаную родную зям- лю нараджалі ў яго спустошанай душы гнеў і па- гарду да сябе і да ўсяго свету. Падчас двубою з высакародным, крыху летуценным Горавым, саслужыўцам, рускім паводле паходжання, По- ра-Леановіч зведаў хвіліны духоўнага ачышчэн- ня і адначасова адчуў наканаванасць, непазбеж- насць сваёй смерці.

Пры ўсёй шматпланавасці рамана Уладзімір Караткевіч засяродзіў увагу пераважна на ду- хоўных пошуках творчай інтэлігенцыі, на ка- ханні Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай. Пісьменнік тонка перадаў сардэчныя жарсці га- лоўнага героя, а хвіліны яго найвышэйшага ўзрушэння паказаў з дапамогаю вершаваных тэкстаў. Велічна, трагічна і ўрачыста гучыць у фінале легенда пра Рагнарадзі, у якой выявіла- ся мара аўтара пра шчаслівае, гарманічнае і дасканалае грамадства.

Значным творам беларускай літаратуры XX ст. з'яўляецца раман У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" (1962 — 1964). У ім створана шырокая панарама народнага жыцця, перада- дзена грамадская атмасфера напярэдадні паў- стання 1863 — 1864 гг. на Беларусі і ў Літве.

Асноўныя падзеі рамана адбываюцца ў 1850 — 1861 гг., аднак пісьменнік, ствараючы хроніку родаў Загорскіх і Кагутоў прыводзячы ўласныя разважанні і выказванні герояў пра свой народ, далёкую мінуўшчыну, ахапіў падзеі цэлага стагоддзя, асэнсаваў лёс Беларусі ў кан- тэксце гісторыі. Васіль Быкаў слушна адзначыў што такон шырыні ахопу пэўнай гістарычнай эпохі і такога паэтычнага пранікнення ў яе яшчэ не было ў беларускай прозе"1.

Калі ў аповесці "У снягах драмае вясна" і ў рамане "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нель- га забыць") адчуваецца моцная аўтабіяграфічная аснова, то раман "Каласы пад сярпом тваім" вызначаецца той аб'ектыўнасцю ў паказе жыц- ця, што ўласцівая лепшым гістарычным творам сусветнай літаратуры.

3 трох задуманых кніг, у якіх пісьменнік пла- наваў паказаць пярэдадзень паўстання, само паўстанне, яго разгром і вынікі, была створана толькі першая кніга, падзеленая пазней на дзве.

Раман "Каласы пад сярпом тваім" — твор шматпланавы і маштабны. Падзеі адбываюцца ў ім пераважна на Магілёўшчыне, а таксама ў мяс- тэчку Свіслач на Гродзеншчыне, у Вільні, Пе- цярбургу, Маскве, Варшаве — у сялянскім ася- роддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасцёўнях саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў. У кнізе дзейнічаюць літаратурныя пер- санажы, народжаныя мастацкай фантазіяй пісь- менніка (дваране Алесь Загорскі, яго бацька Юры і дзед Даніла Загорскі-Вежа, Яраш Раўбіч, Кроер, сялянская сям'я Кагутоў, мужыцкі зас- тупнік Корчак, Чорны Война, які не склаў зброі пасля паўстання 1830 — 1831 гг. і працягвае зма- гацца ў адзіночку), а таксама рэальныя гістарыч-

Уладзімір Караткевіч. 1965 г.




Падчас адпачынку ў Тураве. 1980 г.




ныя асобы (Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Сера- коўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Тарас Шаўчэнка і інш.).

Як перакананы рэвалюцыянер-дэмакрат, шчыры патрыёт свайго краю намаляваны галоў- ны герой — Алесь Загорскі. Пісьменнік паказаў, як абуджалася ў ім нацыянальная свядомасць, фармавалася яго асоба. Вобраз Алеся раскрыва- ецца ў працы, каханні, стасунках з людзьмі, дум- ках і марах. Ён усведамляе гістарычную неабход- насць паўстання, бо "ў рабстве гіне дух". Гэта дзейсная і высакародная натура, але ў пэўнай ступені рамантычна ідэалізаваная. Па-мастацку дасканала выпісаны ў творы іншыя персанажы.

У рамане "Каласы пад сярпом тваім" Уладзі- мір Караткевіч раскрыўся як эпік і лірык, рэаліст і рамантык, філосаф і публіцыст.

У адным з інтэрв'ю пісьменнік сказаў, што пачынаўся раман "з прыдняпроўскіх легенд і па- данняў, з паэтычнай і вельмі прыгожай прыро- ды — ад Рагачова да Оршы"г.

Удалай мастацкай знаходкай стала апісанне грушы (на самым пачатку і ў фінале твора) на стромкім беразе Дняпра. Пейзажы У. Караткеві- ча паэтычныя і маляўнічыя, яны арганічна ўпля- таюцца ў мастацкую тканіну аповеду. Пісьмен- нік апаэтызаваў, узвялічыў свой край і яго лю- дзей, натхнёна апеў Прыдняпроўе, праз якое па- казаў усю Беларусь, яе гераічную і трагічную мі- нуўшчыну, яе мужных, таленавітых і працавітых людзей.

Звяртаючыся да легендаў і паданняў, Уладзі- мір Караткевіч хацеў узняць глыбінныя пласты

жыцця, прыадчыніць таямніцы народнай душы. Праз легенды, паданні і гісторыю Алесь Загорскі і яго сябры па Віленскай гімназіі адкрывалі для сябе родны край. Вуснамі Алеся пісьменнік рас- казаў гісторыю-прыпавесць пра таленавіты, прыгожы і працавіты беларускі народ, пра яго зямлю, якая з'яўляецца сапраўдным раем, і пра "найгоршаеўва ўсім свеце начальства" (5, 312).

У рамане шмат песняў і вершаў, якія напаўня- юць твор лірызмам, раскрываюць глыбіню чала- вечай душы.

Панарамнасць і маштабнасць у абмалёўцы грамадства, дакладнасць у раскрыцці характараў і стасункаў паміж людзьмі, зварот мастака да значных падзей народнага жыцця сведчаць пра эпічнасць твора, нават пра яго набліжанасць да эпапеі. Эпічнасць прысутнічае ў многіх пейзаж- ных і лірычных адступленнях, у філасофскіх раз- важаннях. Слушна пісаў Генадзь Кісялёў, што «"Каласы пад сярпом тваім" не толькі гісторы- ка-рэвалюцыйны або сацыяльна-гістарычны ра- ман, але і раман пра жыццё, раман філасофскі»4. Сапраўды, у гэтым творы пісьменнік гаварыў пра сэнс чалавечага жыцця, ролю асобы ў гра- мадстве, сувязь часоў і людзей, што былі, ёсць і будуць. Стары Вежа кажа Алесю: "Жыццё — даб- рота. Еайвялікшая даброта, якая дадзена кожна- / му, нягледзячы наўвесь боль... А ты, чалавек, стой. Стой, не падай. За ўсіх стой... За гэта з цябе — усе грахі ды на святасць вялікую" (5, 241 — 242).

Пра філасафічнасць рамана сведчаць і такія вобразы-сімвалы, як каласы і серп, жарабятка святога Міколы і белыя коні, груша і сосны на строме Дняпра, мора. Філасафічнымі з'яўляюц- ца разважанні герояў пра радзіму, мову, гісто- рыю, будучае паўстанне, аграрную рэформу, гра- мадскі лад.

Твору ўласцівая і публіцыстычнасць — то лі- рычна-экспрэсіўная і пафасная, то сатырычна- іранічная і саркастычна-здзеклівая. 3 палымя- насцю і сатырычнай завостранасцю аўтар асу- джаў дзяржаву, варожую чалавеку.

Раман "Каласы пад сярпом тваім" займае цэнтральнае месца ў творчасці Уладзіміра Карат- кевіча. У ім пісьменнік раскрыўся як майстар сюжэта, як цікавы апавядальнік. Вельмі разнас- тайная мастацкая палітра творцы. Яго мова про- стая, дакладная, выразная і вобразная.

Кніга "Каласы пад сярпом тваім" дасканалая і паводле шырыні паказу грамадства, і паводле тонкага ведання людзей, майстэрства кампазі- цыі (аўтар здолеў звязаць асабістае жыццё геро- яў з гістарычнымі падзеямі). Рамантычная ідэа- лізацыя ў абмалёўцы персанажаў і рэчаіснасці, выкарыстанне кніжных і фальклорных трады- цый, увага да этнаграфічных і побытавых дэта- ляў хутчэй за ўсё былі абумоўлены жаданнем аў- тара абудзіць у чытачоў цікавасць да гісторыі, паказаць ідэальнае і прыгожае ў жыцці.

Менавіта ў гэтым рамане У. Караткевіч, па сутнасці, вырашаў тыя задачы, якія іншыя літа- ратуры, напрыклад, руская ці польская, выра- шылі ў XIX ст., у пэўнай ступені падштурхнуў бе- ларускіх пісьменнікаў звярнуцца да мінуўшчы- ны свайго краю.

Аповесць
1   2   3   4

Падобныя:

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconСямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"
Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велічыні Ютрань, зорка пярэдадня, зорка Уладзіміра...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМ. М. Табола вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў
Вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка