Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча




НазваРоздум пра творчасць уладзіміра караткевіча
старонка1/4
Дата канвертавання02.04.2013
Памер350.71 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4


Віншуем юбіляра!

Анатоль Леанідавіч Верабей крытык, лі- таратуразнаўца. Дацэнт кафедры беларускай -літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсі- тэта. Кандыдат філалагічных навук (1979). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1989).

Нарадзіўся 10 жніўня 1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна ў сям'і настаўнікас/ Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1972) і аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР (1977).

Друкуецца з 1976г. Аўтар каля 50навуковых прац, сяродякіхма- награфіі пра творчасць Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. Укладальнік паасобных тамоў збораў твораў гЦіліпа Пестрака і Уладзіміра Караткевіча. Даследуе сучасную беларускую літарату- рў, пытанні мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў. Жыве ў Мінску.

Зоркі беларускай літаратуры





Анатоль ВЕРАБЕЙ





РЫЦАР БЕЛАРУСІ

РОЗДУМ ПРА ТВОРЧАСЦЬ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА





Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх і шматгранных постацяў беларускай літаратуры XX ст. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, дра- матург, публіцыст, літаратурны крытык, пера- кладчык і сцэнарыст. Яго можна назваць бела- рускім Вальтэрам Скотам або беларускім Генры- кам Сянкевічам. Па сутнасці, ён стаў заснаваль- нікам беларускай гістарычнай раманістыкі, ства- рыў высокамастацкую гістарычную прозу, абу- джаў у беларусаў пачуццё нацыянальнага гонару, цікавасць і любоў да гісторыі Бацькаўшчыны.

Продкі У. Караткевіча паходзяць з беларуска- га Прыдняпроўя. Пісьменнік, напэўна ж, ведаў пра старадаўні шляхецкі род Караткевічаў герба "Корвін", што пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546 г. стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне (Рэчыцкі павет), размешчаных пры Чачэрскім тракце. Магчыма, Даніла быў далёкім продкам пісьменніка.

Маці У. Караткевіча, Надзея Васілеўна, за- кончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве, любі- ла і ведала класічную музыку, літаратуру, а фран- цузскія тэксты ў рамане "Вайна і мір" Л. Талсто- га разумела без перакладу.

Андрэю Грынкевічу, галоўнаму герою рамана "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга за- быць"), вобразу аўтабіяграфічнаму, менавіта маці расказала ў дзяцінстве легенду пра подзвіг чэш- скага асветніка В. Ганкі, які абудзіў ад сну свой народ. Звяртаючыся да постаці гэтага дзеяча, У. Карагкевіч увасабляў адзін з галоўных ідэйна- эстэтычных прынцыпаў сваёй творчасці, сцвяр- джаў думку пра неабходнасць самаахвярнага слу- жэння Бацькаўшчыне, пра адраджэнне роднага народа.

Глыбока сімвалічная і назва першай кнігі пісьменніка — зборніка паэзіі "Матчына душа". Сваёй маці У. Караткевіч прысвяціў раман "Ка- ласы пад сярпом тваім".

Вызначальным для творцы стала сямейнае паданне пра сваяка з матчынага боку і яе радні Тамаша Грыневіча, якога расстралялі ў 1863 г. у Рагачове як кіраўніка паўстанцаў (гэта гісторыя апісана ў эпілогу аповесці на рускай мове "Перад- гісторыя" і ў пралогу рамана "Леаніды не вер- нуцца да Зямлі").

У маленстве на хлопчыка вельмі моцна паў- плываў дзед (матчын бацька) Васіль Юллянавіч Грынкевіч. Ён даслужыўся да губернскага каз- начэя. Як пісаў у аўтабіяграфіі У. Караткевіч, гэ- та быў чалавек "уладны, разумны і з'едлівы... ва- лодаў нязмернай духоўнай і фізічнай сілай, бяз- межнай энергіяй і азартам. У лісце да Максі- ма Танка ад 27 мая 1956 г. пісьменнік захапляў- ся сваім дзедам як цудоўным апавядальнікам, гаварыў, што менавіта праз яго палюбіў прыро- ду і гісторыю, што ад яго пачуў легенды пра Крычаўскае паўстанне 1743 — 1744 гг., пра ву- жыную каралеву, пра Яна Прыгожага і князя Ладымера, пра лебядзіны скіт, пра явар і калі- ну — мужа і жонку, пра звон, які патануў, гіра горад на дне возера і шмат пра што іншае. Дзе- давы аповеды пазней сталі асновай для многіх твораў У. Караткевіча. Думаецца, што дзед па- служыў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане "Каласы пад сярпом тваім".

Важным этапам у жыцці У. Караткевіча стала вучоба ў 1949 — 1954 гг. у Кіеўскім універсітэце. Там ён прачытаў творы В. Катула, Сафокла, Т. Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Ц. Норвіда, Ф. Дас-таеўскага, I. Буніна, С. Ясеніна, А. Грына, Я. Ку- палы, М. Гарэцкага, А. Гаруна, усю літаратуру пра паўстанне 1863 — 1864 гг., разнастайныя ста- радрукі і перыёдыку 20-х гадоў.

Студэнцтва быдо для Уладзіміра Караткевіча часам пошукаў і станаўлення як асобы і творцы. Летам 1950 г. ён напісаў у Оршы першы варыянт аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха". 29 лі- пеня 1951 г. у аршанскай раённай газеце "Ленін- скі прызыў" былі надрукаваны яго вершы "Здесь будет канал" і "Якубу Коласу" (адпаведна на рускай і беларускай мовах). У кан- цы чэрвеня 1952 г., пасля наведвання радзімы Янкі Купалы, даслаў нарыс "Вязынка" жонцы паэта — Уладзіславе Францаўне.

Ужо на пачатку творчага шляху У. Караткевіч звярнуўся да мінуўшчыны, да набыткаў фалькло- ру, пра што сведчаць казкі "Л е б я д з і н ы с кі т", "Вужыная каралева", "Казка пра Пят- ра-разбойніка", "Надзвычайная кот- ка" (пазнейшая назва "Чортаў скарб"), вер- шы "Машэка", "Якуб Ваўкалака", апавя- данне "Паляшук" і іншыя, якія пад назвай "Казкі і легенды маёй Радзімы" паслаў летам 1952 г. на ацэнку Якубу Коласу.

Пра цікавыя і плённыя мастацкія набыткі У. Караткевіча ў студэнцкія гады сведчаць напі- саныя ў той час на рускай мове апавяданні і апо- весць "Перадгісторыя", многія вершы на бела- рускай і рускай мовах. Аповесць "Перадгісто- рыя" мае пэўныя кампазіцыйныя хібы, стылёвыя разыходжанні паміж трыма яе раздзеламі, але цэ- ласнасць твору надае моцнае патрыятычнае па- чуццё. Пісьменнік паспрабаваў зразумець у кан- тэксце часу і гісторыі праблемы сацыяльна-палі- тычных і нацыянальна-культурных адносін як паміж народамі, так і ў асобным грамадстве, дзе выяўляюцца каланіяльныя тэндэнцыі пануючай нацыі і адраджэнскія імкненні заняволенага краю. У творы раскрыўся талент У. Караткевіча як пісьменніка рамантычнага тыпу мыслення, што выявілася ў сцвярджэнні патрыятычнага ідэ- алу, экспрэсіўнасці і лірызме апавядання, фальк- лорна-легендарным паказе рэчаіснасці, выка- рыстанні прыгодніцкага сюжэта, стварэнні ідэа- лізаваных вобразаў.

У студэнцкія гады У. Караткевіч напісаў не- калькі цікавых навуковых даследаванняў: ён збі- раўся стаць літаратуразнаўцам.

Пасля заканчэння універсітэта два гады пра- цаваў настаўнікам у вёсцы Лесавічы Тарашчан- скага раёна Кіеўскай вобласці. Вясной 1955 г. здаў экзамены кандыдацкага мінімуму "і пачаў быў пісаць дысертацыю пра паўстанне 1863 г. ва ўсходнеславянскіх і польскай літаратурах, але прыйшлі іншыя інтарэсы: з'явілася задумка абра- мане на тую самую тэму" (8, кн. 2, 8).

Пераломным для У. Караткевіча стаў 1955 г., калі ў сёмым нумары часопіса "Полымя" быў надрукаваны яго верш "Машэка", а ў кнізе "Ян- ка Купала. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзей- насці паэта" змешчаны нарыс "Вязынка".

Гэтыя публікацыі акрылілі маладога творцу. Яго заўважылі ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі. У верасні 1955 г. ён удзельнічаў у рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў у Мінску, дзе вы- сока ацанілі яго вершы. Ён шмат і натхнёна працаваў, выношваў значныя творчыя задумы, пра шточ захоплена апавядаў у лістах да Максі- ма Танка. Напрыклад, у лісце ад 27 мая 1956 г. ён пісаў: "Дарэчы, пра гісторыю ў нас амаль ніх- то не піша. Вершы яшчэ ёсць... А вось гістарыч- нага рамана ў нас фактычна зусім няма... А мне б вельмі хацелася, каб людзі раптам адкрылі мо- ра паэзіі ў беларускай гісторыі, як калісьці адкры- лі ў шатландскай"2. У лісце ад 20 чэрвеня 1956 г. выказваў занепакоенасць тым, што ў беларусаў няма таго літаратурнага тыпу, які ёсць у іншых народаў напрыклад, Фаўст, Уленшпігель, віцязь у тыгравай шкуры. Але верыў што такі літара- турны тып, які "лепш за ўсё адбівае асноўныя ры- сы нацыянальнага характару, сэрца народа, яго імкненні і нават дробныя, другарадныя рысы "3, павінен з'явіцца.

Не слабела творчая актыўнасць пісьменніка і ў 1956 — 1958 гг., калі працаваў настаўнікам у Ор- шы. У лісце да дзядзькі М. Садавога ад 8 снежня 1957 г. У. Караткевіч пісаў: «А задум у мяне столь- кі, што калі б была свабода і калі б далі мне гадоў шэсцьдзесят жыцця — напісаў бы сто тамоў. Да- лібог. Я іх магу нават прадаваць і не стану бядней- шым.

Вось бліжэйшыя задумы: кніга апавяданняў, ра- ман пра 1905 год (які зараз пішу), сатырычная ка- медыя, 2-3 задумы паэм.


Л (■ л „

Пасля гэтага вазьмуся за "Сямейныя паданні роду Яноўскіх", цыкл невялікіх аповесцей памеру "Станцыйнага наглядчыка" (дай божа, каб было хоць у сотую долю гэтай сілы) пра гісторыю бела-



Валодзя Караткевіч з сястрой Наталляй. 1937 г.




рускай шляхты. Аповесці будуць і пацешныя, і тра- гітыя, і хітрыя, і страшэнна-ўсялякія. Яўжо раб- лю накіды, пакуль што, цікава атрымліваецца.

А калі зраблю і гэта — засяду за "Век " — цэлую эпапею, у якую павінны ўвайсці паўтара дзесятка раманаў іякая ахопіць гісторыю Беларусіз 1860 го- да да нашых дзён»4.

Уладзімір Караткевіч, як і Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, Іван Мележ, выношваў задуму стварыць цыкл твораў пра жыццё свайго народа на працягу значнага прамежку часу. У 104-й пап- цы хатняга архіва пісьменніка захоўваецца ліст паперы ў лінейку, дзе названы кнігі, якія ён ма- рыў напісаць і якія маглі б скласці 78 тамоў: «1 _ 2 — Вершы, 3 — Легенды, 4 — 5 — Паэмы, 6 — Раман у вершах, 7 — 8 — Апавяданні, 9 — 10 — Аповесці, 11 — 15 — Раманы гістар.[ыч- ныя], 16 — 20 — Раманы еучасныя, 21 — 35 — Се- рыя "Век", 36 — 37 — Казкі і літ.[аратура] для дзяцей — у стылі Г.-Х. Андэрсена, 38 — 39 — Фантастычнае, 40 — 43 — П'есы, 44 — 45 — Запісы фальклору, 46 — 47 — Мемуа- ры, 48 — 49 — Шляхі (дарожныя нататкі),

  1. — Малая спад.[арожная] кніжыца,

  2. — 52 — Крытыка, 53 — 56 — Гіст.[орыя] 6ел.[арускага] мастацтва (арх.[ітэктура], жы- вап.[іс], муз.[ыка], скульпт.[ура]), 57 — 58 — Бі- яграфіі, 59 — 61 — Гісторыя Белай Русі, 62 — 64 — Пераклады, 65 — 67 — Ліставанне,

    1. — Пегас дыбкі ("Пегас", "Пегас б'е задам", "Утаймаваны Пегас", "Перакітаіць кітайцаў"),

    2. — Паляўнічае, 70 — Гіст.[орыя] бел.[арускай] літаратуры, 71 — 72 — Кінасцэнарыі, лібрэта, 73 — 75 — Публіцыстыка. Навука, 76 — Вы, бела- русы (прызыў да іх вярнуцца), 77 — Абарона мо- вы беларускай, 78 — Кніга пра працу пісьменніка (тэорыя літаратуры)». I многае, што задумваў творца ў юнацкія гады, ён здзейсніў.



Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль у Чэрыкаўскім заказніку (злева — ляснічы Аляксандр Карпенка, справа — дырэктар лясгаса Віталь Шаблоўскі). 1965 г.
Натхнёна і плённа працаваў У. Караткевіч у 2-й палове 50-х гг. У сакавіку 1957 г. была закон- чана п'еса "Млын на Сініх Вірах" (пастаўлена на

Беларускім тэлебачанні ў 1959 г.), у кан- цы мая — аповесць "У снягах драмае вяс- на". У перыядычным друку з'яўляюцца шматлікія вершы. У 1958 г. выйшаў збор- нік вершаў "Матчына душа". У 1-й пало- ве і летам 1958 г. У. Караткевіч закончыў аповесці "Дзікае паляванне караля Ста- ха" і "Цыганскі кароль", напісаў шмат вершаў і апавяданняў.

У 1958 — 1960 гг., калі вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Мас- кве, стварыў другую кнігу паэзіі "Вя- чэрнія ветразі" (1960), некалькі апавя- данняў і гістарычную аповесць "Сівая легенда", якія разам з аповесцю "Цы- ганскі кароль" склалі трэцюю кнігу У. Караткевіча "Блакіт і золата дня" (1961). У Маскве была напісана драма "Трошкі далей ад Месяца", задуманы раман "Леаніды не вернуцца да Зямлі" ("Нельга забыць").

На Вышэйшых літаратурных курсах пісьменнік захапіўся кіно і пачаў праца- ваць над сцэнарамі. У 1960 — 1962 гг. ву- чыўся ў Маскве на Вышэйшых сцэнар- ных курсах. Масква, як і Кіеў, істотна паўплыва- ла на фармаванне У. Караткевіча як асобы і мас- така.

У творчасці пісьменніка з незвычайнай сілай узнавіліся аслабленыя, амаль перарваныя ў час культу асобы Сталіна беларускія адраджэнскія ідэі. Усё напісанае майстрам прасякнута моцным патрыятычным пафасам. Як і Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Вацлаў Ластоўскі, ён выяўляў асаб- лівую прыхільнасць да гісторыі і фальклору.

Адной з найлепшых кніг у беларускай літара- туры 2-й паловы 50-х гг. стаў паэтычны зборнік У. Караткевіча "Матчына душа". Паэт плённа выкарыстаў фальклорны і гістарычны матэрыял утакіхвершах 50-хгг., як "Машэка", "Балада пра паўстанца ваўкалаку", "Заяц ва- рыць піва", "Матчына душа", "Паўлюк Багрым". Вызначальнай для творцы была лю- боў да радзімы (паэма "Зямля дзядоў", вер- шы "Орша", "Бацькаўшчына").

Найвышэйшае прызначэнне чалавека і мас- така паэт бачыў у служэнні роднай зямлі. У вер- шы "Матчына душа" ён сцвярджаў, што праз казкі, легенды і паданні павінен перадаць "ба- рацьбу і пакуты народа, неўміручую душу яго". Усведамляў, што трэба несці гэты "цяжкі крыж, але вельмі пачэсны" (1, 53). У вершы "Паўлюк Багрым" балючыя і глыбокія лірычныя разва- жанні пра трагічны лёс паэта напоўнены эма- цыйнымі зваротамі да Беларусі, думкамі пра яе гістарычньм шляхі, заклікамі да яе абуджэння і волі. Верш "Калумбы зямлі нязнаемай" сведчыць пра тое, што паэт марыў напісаць тво- ры, якія адкрылі б Беларусь беларусам і ўсяму свету.

Паэзія Уладзіміра Караткевіча 50-х гг. гучала па-маладому шчыра і эмацыйна. Яна вызначала- ся эпічным спакоем і ўнутранай напружанасцю. Журботныя і трагічныя матывы лірыкі ўраўна- важваліся светлымі і чыстымі пачуццямі, калі



Уладзімір Караткевіч у Бярэзінскім запаведніку падчас здымак фільма "Родная зямля". 1971 г.




творца пісаў пра сваю любоў да Бацькаўшчыны, захапляўся яе прыгажосцю, верыў у яе лепшую будучыню, думаў пра яе неўміручасць, пра ўлас- ную знітаванасць з яе лёсам. Аптымістычны, жыццесцвярджальны пафас надаваў асаблівую чароўнасць яго паэзіі.

Уладзімір Караткевіч меў свой адметны мас- тацкі свет. Ен пісаў творы баладнага плана і жар- тоўныя вершы, ствараў дакладныя і яскравыя ма- люнкі навакольнага свету і выкарыстоўваў казач- ную, умоўна-фантастычную вобразнасць, пера- даваў самыя тонкія адценні душэўнага стану і поўніўся пантэістычнай еднасцю з прыродай, абапіраўся на літаратурны вопыт і звяртаўся да набыткаў фальклору, пісаў вершы заглыблена- філасофскія, інтымныя і патрыятычныя.

На пачатку творчага шляху раскрыўся і гума- нізмягопаэзіі("Балада пра смяротнікаў", паэма "Бацькава сэрца", "Слова пра ча- лавечнасць").

Характэрнай асаблівасцю творчасці У. Карат- кевіча з'яўляецца яе сувязь з кніжнай літаратур- най традыцыяй. Як у ранніх, так і ў пазнейшых яго вершах сустракаюцца рэмінісцэнцыі, маты- вы, вобразы, ідэі прадстаўнікоў літаратуры і культуры самых розных часоў і народаў (Валерыя Катула, Тараса Шаўчэнкі, Генрыха Гейнэ, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Сяргея Ясеніна, Федэрыка Гарсія Лоркі, Канстанціна Паўстоў- скага і інш.). Ён творча засвойваў традыцыі сваіх папярэднікаў. Кніжнае, літаратурнае было для мастака такой самай асновай і крыніцай нат- хнення, як і рэальнае, жыццёвае.

Пісьменнік часта звяртаўся ў паэзіі да сусвет- на вядомых твораў жывапісу, музыкі і дойлідства, да біблейскіх і антычных сюжэтаў вобразаў і ма- тываў ("Дзіва на Нерлі", "Прарок Геро- нім Босх", "Безгаловая Венера"). У вер- шы "Трызнецне мужыцкага Брэйгеля" трывога і боль за сваю няшчасную паняволеную зямлю напаўнялі не толькі ўсю істоту славутага фламандскага мастака XVI ст. Пітэра Брэйгеля Старэйшага — у гэтым вершы трызніў родным краем і сам Уладзімір Караткевіч, які знайшоў удалую форму для выяўлення ўласных глыбока патрыятычных і гуманістычных пачуццяў.

Плённа працаваў У. Караткевіч у 2-й палове 50-х гг. і як празаік. Асноўныя падзеі аповесці "У
  1   2   3   4

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШамякіна С. В. Казкі уладзіміра караткевіча
А. Вераб’ём. Адна з гэтых казак, “Лебядзіны скіт”, упершыню была надрукавана ў другім томе Збору твораў у 8-мі тамах Ул. Караткевіча....

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconБыў. Ёсць. Буду. (да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча)
Уладзіміра Караткевіча В. Быкаў. Нельга не пагадзіцца з гэтымі словамі. Сапраўды, У. Караткевіч з’яўляецца адной з самых яркіх постацей...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconХ ай шлях даўгі ты не дасі мне, доля
Уладзіміра Караткевіча мы спачатку ведалі як паэта. У 1955 г з’явіўся ў «Полымі» яго верш «Машэка». Потым вершы І паэмы Караткевіча...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconСямёнавіча Караткевіча " І не знікаць паэтам вечна…"
Сярод шматлікага карагоду зорак на небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велічыні Ютрань, зорка пярэдадня, зорка Уладзіміра...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconШтэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У. Караткевіча І класічныя традыцыі Гомель 2008
У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце...

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconМ. М. Табола вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў
Вывучэнне рамана уладзіміра караткевіча "каласы пад сярпом тваім" з выкарыстаннем тэхналогіі педагагічных майстэрняў

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconДа мерапрыемства арганізавана кніжная выстава "Быў.Ёсць. Буду". Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча
Да мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Быў.Ёсць. Буду”. Дэманструецца партрэт Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча

Роздум пра творчасць уладзіміра караткевіча iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка