Францыска Скарыны" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2011




НазваФранцыска Скарыны" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле " Замовы " для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2011
старонка12/36
Дата канвертавання02.04.2013
Памер2.12 Mb.
ТыпДокументы
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   36

182. Ад нячыстай сілы


Ад нячыстай сілы людзі хрысцяцца і гавораць:

– Іменем Госпада Бога нашага Ісуса Хрыста заграждаю злому духу твой дух і ўста. Госпадзі, памажы.


183. Ад нячыстай сілы

Выганяю я з раба Божага (імя) бесаў, дзьявалаў, нячыстых духаў. Выганяю з (імя), з (…) валос, з ярых воч, з сэрца, рота, носа, з мазгоў, з рук, з ног, з крыві. І пасылаю вас, бесы, дзьявалы на балоты, на паганыя воды. Заклінаю я вас, бесы, усемагучым Богам. Адступіце, злыя духі, ад раба Божага (імя). Амінь.


184. Ад нячыстай сілы

На моры, на Сіяне, на рацэ, на Іардане сідзяць тры дзявіцы-Лукамерыцы. Яны сідзяць і Богу моляцца, Бога просяць і молюць, і вадзіцу сабіраюць, і чалавеку на помач аддаваюць. І просім мы хазяіна лесавога і палявога, і дамавога. І памажы рабу Божаму ад прыткі раннія і палудзенныя, і вячэрнія, і паўночныя, і з буйнай касці, і з жыл, і ад суставаў, ад чорнага печаня, ад белага леганя.


185. Ад нячыстай сілы

Выганяю я з раба Божага (імя) бясоў, д’яблаў, нячыстых духаў і самазлейшых духаў. Выганяю з раба (імя), з чорнага воласа, з яркіх воч, з серца, з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі яго, з плеч, з хрыбётнае косці, з рабёр, з сярэдзіны, з рук, з ног, з суставоў, з нутры, з утробы, з жыл, з пажыл, з крыві, з целяса, з дыхання, з узгляду. І ссылаю вас, бясы, дзьяблы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, дзе Садом і Гамора страблены. Заклінаю я вас, бясы, дзьяблы, нячыстая сіла, ветраных і віхорных, вадзяных і жывотных. Заклінаю усемагутным Богам з вышніх аблок чатырмя евангелістамі: Іванам і Маркам, Луком і Матвеем. Адступайце, злыя духі, ад раба Божага (імя).


Ахоўныя замовы ад звяроў


186. Ад гадзюкі

Первым разам, лучшым часам загаварыць (імя) вужоў, гадзюк падкустных, балацяных, вадзяных. На Асеянскіх гарах стаіць сасна, а ў той сасне – царыца гола. Штоб ты сваіх сынавей і дачарэй не распускала, штоб нікога не кусала, залатою дзюбаю расклявала, касцямі разламала, крыллямі падмятала, царыца гола. Бог з помашчу.


187. Ад гадзюкі

Першым разам, Божым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Прачыста Маць прыступала, ад гадзіны (імя) помашч давала. На моры, на лукаморы – гара, на той гарэ – яблыня, на яблыні – гняздо, у гняздзе – змяя-шкурапея. Змяя-шкурапея, вазьмі свой яд. Не возьмеш, буду да Бога пасылаць. Угавораю яд гнасным, пацяменным, мяжовым, вадзяным, пясовым, падкалодным, пагурным, падкурным – вазьміце свой яд. Буду да Бога пасылаць. Нанясе Бог тучы грозныя, будзе громам убіваць, дажджом заліваць, молніяй смаліць. Вазьмі свой яд. Не возьмеш – буду агнём паліць, норы вашы забіваць, агнём засылаць, нажом калоць. Я – словам, а Бог – з помашчу. Госпадзі, палюбі мой дух.


188. Ад гадзюкі

Первым разам, добрым часам, добраю парою, вячэрнею (утрэнею) зарою Госпаду Богу памалюся, Святой Прачыстай Мацеры пакланюся і папрашу помашчы. Гавару я ад гада і ад гадзюкі серанавай, вадзяной, пенькавай, гнаевой, махавой, земляной, межавой, падарожнай, крапіўнай і ачкатай. Ва ўсіх 12, каторая ўпусціла рабе Божай (імя) свой яд прымі да сябе, а не прымеш – да сябе буду пабіваць зелёнымі веткамі, адганяць Божым словам і крэстом. Гасподзь з помаччу, а я з духам. Ты, бабёха-чарапёха, выкідай свой ядавіты зуб на гарачую скавараду, а еслі ты не выкінеш, я цебя накажу мохам. Мохам младшым і мохам баровым, і паеджу цебя Божым словам і крэстом. Гасподзь з помаччу, а я з духам. Амінь.


189. Ад змяі

Марыме і Аўгіння, садзяржайце сваю сям’ю. Еслі не будзеце садзяржаць, я вас выверу на каменную гару ілі сонцам выпеку, ілі дажджом вымыю, змяю вадзяную, змяю шэрую, змяю чорную, змяю верацяную, змяю рудую, а дванаццаты гад, як ты ёсць гад, вынімай із цела свой яд. А ты, змяя-гад, вазьмі свой яд. Не возьмеш свой яд – пойдзеш у зямлю.

Прагаварылі тройча: днём да заходу сонца, а ноччу да ўсходу. Етыя і ад вужа, але ад вужа яшчэ шэпты ёсць.

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   36

Падобныя:

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconСкарыны» фалькларыстыка замовы Практычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель гду імя Ф. Скарыны 2011
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» 2011...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 2 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 1 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРактычны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія у 4 частках Частка 3 Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага І нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconПрактычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель гду імя Ф. Скарыны 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconСінтаксіс заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-21 05 01 «Беларуская філалогія» Гомель 2007
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconОмельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconРэгіянальныя асаблівасці вясельных традыцый" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Комплекс вучэбных матэрыялаў уключае тэкст лекцыі на тэму «Регіянальныя асаблівасці вясельных традыцый», чатыры часткі практычнага...

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconГія заданні да выканання лабараторных работ для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
Рэкамендавана да друку навукова-метадычным саветам установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт

Францыска Скарыны\" хрэстаматыя вучэбны дапаможнік па раздзеле \" Замовы \" для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 \"Беларуская філалогія\" Гомель 2011 iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны" Філалагічны факультэт тэсты па гісторыі мовазнаўства практычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта гомель 2003
Рэкамендавана да выдання навукова-метадычным саветам Установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”26...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка