Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010




НазваМіфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010
старонка1/262
Дата канвертавання02.04.2013
Памер9.64 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   262

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў




Міфалагічныя

ўяўленні беларусаў


Мінск

«Права і эканоміка»

2010


УДК 398.2:2–264(=161.3)

ББК 82.3(=411.3) – 44 – 002.2 – 1

Н 723


Навуковыя рэцэнзенты:

А.У. Марозаў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела фа­ль­к­ла­рыс­ты­кі і культуры славянскіх народаў ДНУ “Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы” НАН Беларусі.

У.І. Коваль, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агу­ль­на­га і славянскага мовазнаўства


Н 723 Міфалагічныя ўяўленні беларусаў / укладанне, сістэматызацыя, тэк­с­та­ла­гіч­ная праца, уступны артыкул, рэдагаванне / В.С. Новак. – Минск: «Право и эко­ном­и­ка». 2010. – 524 с.


У даследаванні знайшлі адлюстраванне як аўтэнтычныя мясцовыя запісы звес­так па народнай дэманалогіі, а таксама па жывёльнаму, расліннаму і рэчыўнаму свету Го­ме­ль­ш­чы­ны, так і іх тэарэтычнае асэнсаванне.

Кніга будзе цікавай для этнографаў, гісторыкаў, фалькларыстаў, настаўнікаў, сту­дэн­таў.

У кнізе выкарыстаны малюнкі Дзіткоўскай С.М., Кісловай В. А.


УДК 398.2:2–264(=161.3)

ББК 82.3(=411.3) – 44 – 002.2 – 1


ISBN © В.С. Новак, 2010

З гісторыі вывучэння славянскай міфалогіі


Міфалагічная проза мае сваю гісторыю збірання і вывучэння адпаведных звес­так. Сярод апошніх навуковых прац, прысвечаных даследаванню міфалагічных уяў­лен­няў нашых продкаў, вылучаецца кніга Н. А. Крынічнай “Русская мифология: мир образов фольклора” (М., 2004), якая з’яў­ля­ец­ца вынікам шматгадовых навуковых пошукаў аўтара ў гісторыі развіцця рускай мі­фа­ло­гіі. Выяўляючы тыпалагічныя паралелі, даследчыца шырока выкарыстоўвае мі­фа­ла­ге­мы, якія сфарміраваліся ў традыцыях розных народаў свету. Выкарыстоўваючы пры­ё­мы комплекснага аналізу, Н. А. Крынічная раскрывае вытокі і полісемантызм воб­ра­заў, выяўленых у былічках, бывальшчынах, легендах, павер’ях і іншых фа­ль­к­лор­ных творах. На думку даследчыцы, “фарміраванне матываў і сюжэтаў народнай мі­фа­ла­гіч­най прозы адбываецца ў кантэксце агульнага фальклорнага працэсу, які абу­моў­ле­ны аднымі і тымі ж вытокамі…” [1, с. 10].

Цікавымі і грунтоўнымі з’яўляюцца такія працы Н. А. Крынічнай, як “Дом: его облик и душа (к вопросу о тождестве символов в мифологической прозе и народном изоб­раз­и­те­ль­ном искусстве)” (Петрозаводск, 1992); “Домашний дух и святочные га­дания (по материалам северно-русских обрядов и мифологических рассказов)” (Петрозаводск, 1993); “Лесные наваждения (мифологические рассказы и поверья о ду­хе – “хозяине” леса)” (Петрозаводск, 1993); “Нить жизни: реминисценции образов бо­жеств судьбы в мифологии и фольклоре, обрядах и верованиях” (Петрозаводск, 1995), “Русская народная мифологическая проза. Истоки и полисемантизм образов” (Петрозаводск, 2000) і інш.

Н. А. Крынічная ў асноўным разглядае дэманічныя персанажы і тлумачыць гэ­ты факт тым, што сутнасць звязаных з імі міфалагічных уяўленняў можна рас­т­лу­ма­чыць “прачытаннем” толькі пазнейшых міфалагічных аповедаў, у якіх былыя языч­ніц­кія боствы былі пераасэнсаваны і трансфармаваны ў нячыстую сілу.

Апошнім часам у друку з’явіліся шматлікія выданні па міфалогіі. Заслугоўвае ўва­гі праца Альгірдаса Юліюса Грэймаса “Пра багоў і людзей. У пошуках этнічнай па­мя­ці”, у якой аўтар гаворыць пра праблемы даследавання літоўскай міфалогіі.

У невялікай прадмове аўтар высвятляе сутнасць міфалогіі як аб’екта, сцвяр­д­жа­ю­чы, што гэтае паняцце – своеасаблівая ідэалагічная структура, а не проста “назбіраная нейкім адным народам калекцыя міфаў”. У гэтай сувязі даследчык звяр­та­ец­ца да высноў, зробленых Ж. Дзюмезілем, які як кампаратывіст, вывучаючы мі­фіч­ныя структуры індаеўрапейскіх народаў, сцвярджаў, што “міфалагічныя даследаванні не могуць пачацца з апрыёрнай дэфініцыі “міфу”, як літаратурнага жанру, стварэння кор­пу­са апавяданняў, што завуцца “міфамі”, і аналізу гэтага корпуса, як вучаць нас пра­цэ­ду­ры навуковага апісання, выпрацаваныя яшчэ ў XIX стагоддзі: наадварот, мі­фіч­ныя апавяданні – гэта толькі адна са шматлікіх крыніцаў, якія могуць дапамагчы ў ад­бу­до­ве міфічных структураў” [2, с. 17].

Міфалогію трэба разглядаць як ідэалогію, як філасофію і як культуру – у гэтым пе­ра­ка­на­ны літоўскі даследчык, які лічыць яе і як сродак вывучэння культур розных эт­ніч­ных супольнасцей, і як структурную катэгорыю, бо “напісанне міфалогіі, што на­зі­ра­ец­ца праз смугу гісторыі, можна назваць рэканструкцыяй, якая імкнецца з па­а­соб­ных міфічных урыўкаў, паскіданых аскялепкаў ды ізаляваных кавалкаў аднавіць звяз­ную, арганізаваную цэласць” [2, с. 23].

Падрабязна характарызуе А.Ю. Грэймас такія міфалагічныя персанажы, як каў­ка­сы і айтварасы: каўкасы – хтанічныя істоты, а айтварасы – паветраныя істоты, калі пер­шыя – антрапаморфныя, то апошнія могуць мець зааморфны выгляд.

Навуковую цікавасць выклікаюць і даследаванні вучоных Інстытута сла­вя­наз­наў­с­т­ва РАН. У слоўніку “Славянская мифология” (М, 1995) прадстаўлены вобразы і сімвалы тра­ды­цый­най духоўнай культуры, якія належаць роднасным этнасам. У гэтым выданні раглядаюцца персанажы ніжэйшай і вышэйшай міфалогіі, міфалогія жывёльнага і расліннага, рэчыўнага свету, прыродных стыхій. У шматтомным выданні “Славянские древности” аўтары імкнуцца на аснове рэ­лік­таў мінулага ўзнавіць цэласную традыцыйную карціну свету, сістэмна аха­рак­та­ры­за­ваць светапогляд старажытных славян, выявіць зместавыя катэгорыі славянскай на­род­най культуры, адлюстраваныя ў ёй ментальныя, маральныя і сацыяльныя стэ­рэ­а­ты­пы і каштоўнасці.

У зборніку “Язык культуры: Семантика и грамматика” змеш­ча­ны артыкулы, у якіх даследуюцца міфалагічныя матывы ў народных апа­вя­дан­нях пра старцаў, запісаных на тэрыторыі Рускай Поўначы, у прыватнасці, асэн­соў­ва­ец­ца міфалагічная семантыка двух сюжэтаў, якія характэрны для апавяданняў пра Мі­ко­лу [3].

У кнізе “Народная Біблія”: «Восточнославянские этиологические легенды» ўпершыню прадстаўлены архіўныя і палявыя ма­тэ­ры­я­лы, што ўводзяцца ў навуковы ўжытак. Прыведзеныя ў кнізе народныя легенды на біб­лей­с­кія сюжэты, а таксама прыкметы і павер’і, звязаныя з фальклорнымі “біблейскімі” наратывамі паказваюць, што “народная Біблія” ўключае кананічныя і апак­ры­фіч­ныя сюжэты, архаічныя вераванні і этнакультурныя стэрэатыпы [4].

Манаграфія Л.М. Вінаградавай “Народная демонология и мифо-ритуальная традиция сла­вян” прысвечана даследаванню ніжэйшай міфалогіі славян – народным прыкметам і вераванням, звязаным з русалкамі, ведзьмамі, дамавымі і інш. Аўтар закранае праб­ле­мы, звязаныя з цяжкасцямі ідэнтыфікацыі дэманалагічных персанажаў, прыводзіць до­ка­зы іх ўключнасці ва ўсе сферы бытавога і абрадавага жыцця традыцыйнага гра­мад­с­т­ва [5].

У кнізе А.Я. Леўкіеўскай «Мифы русского народа» (М., 2005) змешчана характарыстыка вышэйшага міфалагічнага ўзроў­ню, разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з культамі зямлі, вады, дрэў, ка­мя­нёў, аналізуюцца вядомыя міфы аб стварэнні зямлі, прыроды, чалавека, таксама на вя­лі­кім фактычным матэрыяле разглядаюцца ніжэйшыя міфалагічныя персанажы.

Цікавым з’яўляецца і энцыклапедычнае выданне Н.С. Шапаравай “Краткая эн­ци­к­ло­пед­ия славянской мифологии”, у якім змешчаны звесткі пра персанажы языч­ніц­кай і праваслаўнай міфалогіі ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян, тлумачыцца се­ман­ты­ка і роля прадметаў і жывёл у абрадах і звычаях [6].

Змест “Русского демонологического словаря” (СПб, 1995) (аўтар-складальнік – Т.А. Навічкова), складаюць артыкулы, у аснову якіх пакладзены міфалагічныя аповеды (былічкі) аб сутыкненнях самога апавядальніка з нячыстай сілай і бывальшчыны (успаміны аб кантактах з ёю якога-небудзь іншага). Прадстаўленыя ў слоўніку матэрыялы ўзяты з розных крыніц XIX – пачатку XX стст. і ілюструюць веру ў дэманаў у яе найбольш тыповых праявах.

Заслугоўваюць увагі і слоўнікавыя выданні, падрыхтаваныя М.М. Власавай («Русские суеверия: Энциклопедический словарь» – СПб., 1998; «Новая АБЕВЕГА русских суеверий» – СПб., 1995). Матэрыялы гэтых кніг знаёмяць чытача са складаным комплексам вераванняў, вобразамі народнай дэманалогіі, якія складаюць значны пласт сучаснай традыцыйнай культуры рускага народа.

Шэраг грунтоўных прац, звязаных з даследаваннем з’яў сусветнай і славянскай міфалогіі, належыць Т.І. Шамякінай: “Міфалогія Беларусі (нарысы)” (Мн., 2000), “Беларуская класічная літаратура і міфалогія” (Мн., 2001), “Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія” (Мн., 2001); “Славянская міфалогія: курс лекцый для студэнтаў-філолагаў” (Мн., 2005), “Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ для старэйшага школьнага ўзросту” (Мн., 2008) і інш.

У энцыклапедычным слоўніку “Беларуская міфалогія” (Мн., 2004) (Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. 2-ое выданне, дапоўненае – Мн., 2006) упершыню ў гіс­то­рыі развіцця айчыннай навукі зроблена спроба сістэматызаваць і поўна апісаць шмат­лі­кія факты традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, дзякуючы якім прад­с­таў­ле­на “протабеларуская” мадэль свету.

Важнае месца ў вывучэнні міфалагічнай спадчыны беларусаў займаюць навуковыя выданні, падрыхтаваныя У.А. Васілевічам. Гэта найперш тры кнігі, прысвечаныя беларускім народным прыкметам і павер’ям: “Зямля стаіць пасярод свету…” (Мн., 1996), “Жыцця адвечны лад” (Мн., 1998), “Зямная дарога ў вырай” (Мн., 1999). Кніга “Беларуская міфалогія” (Мн., 2001), падрыхтаваная У.А. Васілевічам, з’яўляецца выдатным дапаможнікам-хрэстаматыяй, у якім прадстаўлены своеасаблівы звод народных уяўленняў пра багоў, дэманаў, нячысцікаў, якімі калісьці беларусы насялялі навакольны свет.

Дзякуючы натхнёнай працы У.А. Васілевіча як укладальніка матэрыялаў і аўтара прадмовы, а таксама яго сумеснай з Л.М. Салавей перакладчыцкай рабоце, убачыла свет і стала даступным для беларускага чытача фундаментальнае даследаванне Часлава Пяткевіча пра Усходняе Палессе, якое было напісана на польскай мове і надрукавана за межамі Беларусі. Значнае месца ў названым выданні (“Рэчыцкае Палессе”. – Мн., 2004) займаюць шматлікія народныя вераванні, звязаныя з прыроднымі з’явамі і стыхіямі, жывёльным светам і інш.

Прыгадаем выдадзеныя А.М. Ненадаўцом кнігі па міфалогіі: “Пакланіцеся дубу” (Мн., 1993), “Святло таямнічага вогнішча” (Мн., 1993), “Каму пакланяліся продкі” (Мн., 1996), “За смугою міфа” (Мн., 1998), “Чорт у легендах і паданнях беларусаў” (Мн., 1999), “Сілаю слова. Чорная і белая магія” (Мн., 2002), “Міфалогія. Духоўныя вершы (у сааўтарстве)” (Мн., 2003), “Праклятыя словам” (Бабруйск, 2006), “Чароўныя змеі” (Бабруйск, 2007), “Замак ведьмы” (Чарнігаў, 2008), “Скарбы роднай зямлі” (Чарнігаў, 2009), “Міфалогія маіх продкаў” (Чарнігаў, 2009). У названых выданнях аўтар аналізуе шматлікія з’явы міфалогіі беларускага народа, спасылаючыся на асабіста запісаныя фактычныя матэрыялы, архіўныя і шматлікія літаратурна-мастацкія крыніцы.

Карыстаецца попытам у студэнцкім асяроддзі кніга А.А. Шамака “Міфалогія Старажытнай Беларусі” (Мн., 2004), у якой у папулярнай форме тэарэтычна асэнсаваны матэрыялы, звязаныя з міфалагічнымі ўяўленнямі беларусаў аб стварэнні свету, узнікненні багоў, духаў, а таксама змешчаны звесткі пра міфалогію жывёльнага свету.

У навучальна-метадычным дапаможніку “Міфалогія беларусаў” (Мн., 2005) І.Р. Вугліка разглядаюцца пытанні аб структуры міфалогіі, яе спецыфіцы, а таксама характарызуюцца міфалагічныя канстанты.

Асобны раздзел у кнізе “Мифология древнего мира” (Мн., 2007) адведзены характарыстыцы розных міфалагічных сістэм народаў старажытнасці, у тым ліку і славян.

Надзвычай грунтоўным і цікавым з’яўляецца манаграфія ўкраінскай даследчыцы Вольгі Парыцька “Украïнська народна демонологія у загальнослов’янському контексті (XIX – поч. XX ст.)” (Киïв, 2004), у якой пададзена класіфікацыя персанажаў ніжэйшай міфалогіі, выяўлена ступень пашыранасці міфалагічных уяўленняў, звязаных з дэманалагічнымі вобразамі.


Літаратура:


1 Криничная, Н.А. Русская народная мифологическая проза: Истоки и пол­и­се­мантизм образов / Н.А. Криничная – Петрозаводск : Карельский научный центр РАН, 2000. – Т. 2. Былички, бывальщины, легенды, поверья о людях, обладающих магическими спо­соб­нос­тями.

2 Грэймас, А.Ю. “Пра багоў і людзей. У пошуках этнічнай памяці” / А.Ю. Грэймас – Мн. : Эн­цык­ла­пе­дыя, 2003. – 404 с.

3 Язык культуры: Семантика и грамматика. К 80-летию со дня рождения ака­дем­и­ка Никиты Ильича Толстого (1923 – 1996) / отв. редактор С.М. Толстая. – М. : Индрик, 2004.

4 Народная Біблія: Усходнеславянскія этыялагічныя легенды / сост. и коммент. О.В. Беловой; отв. ред. В.Я. Петрухин. – М. : “Индрик”, 2004.

5 Виноградова, Л.Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция сла­вян / Л.Н. Виноградова – М. : Индрик, 2000. – 432 с.

6 Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии: Ок. 1000 ста­тей / Н.С. Шапарова – М. : ООО “Изд-во “АСТ”; ООО “Изд-во “Астрель”; ООО “Русские словари”, 2003.


Агнявік

Кажуць, што ў печы жыў агнявік. Гэта быў вельмі рухавы чалавечык, які скакаў пад трэск дроў. Ён браў у жмені жарынкі і кідаў іх у чыгуны.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   262

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconС. В. Шамякіна Вобразы-локусы беларускіх чарадзейных казак: структура вобраза І міфалагічныя ўяўленні
Вобразы-локусы беларускіх чарадзейных казак: структура вобраза І міфалагічныя ўяўленні

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconМіфалагічныя ўяўленні аб Долі (Лёсе) у беларускіх народных празаічных творах
У лаканічнай форме прыказак І прымавак адлюстраваны калектыўны жыццёвы вопыт, народная мудрасць, якая набывалася на працягу стагоддзяў...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconС. Шамякіна міфалагічны кампанент у структуры вобраза-персанажа беларускіх чарадзейных казак
У дадзеным артыкуле мы паспрабуем паказаць, якія міфалагічныя ўяўленні могуць быць закладзены ў аснову вобразаў-персанажаў у беларускіх...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconЯзыкознание
Беларуская анамастыка. Гісторыя І сучаснасць. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.). – Мінск:...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconВаражба на Гомельшчыне Мінск «Права І эканоміка» 2010
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства дну “імэф імя К. Крапівы” нанб, доктар гістарычных навук

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconАдкуль у беларусаў прага да экстрэмальнасьці?
Захопленыя ў закладнікі ці пахаваныя пад горнымі лавінамі, ахвяры авіякатастроф, тэрактаў І крымінальных разборак далёка ад радзімы...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 icon"Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка І арганізацыя вытворчасці"
...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconЮ. А. Барысюк (Кобрын), В. Г. Белявец
Скарбы народнай мовы. Дыялекталагічны зборнік. – Мінск: Права І эканоміка, 2005. – С. 288—291

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconШто штурхае беларусаў выпраўляцца на заробкі ў замежжа?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Міфалагічныя ўяўленні беларусаў Мінск «Права І эканоміка» 2010 iconШто штурхае беларусаў у неакрэсьленую замежную пэрспэктыву?
Расею. Але асобныя экспэрты ня згодныя з афіцыйнымі лічбамі І кажуць пра паўмільёна беларусаў, якія ў пошуках часовага заробку імкнуцца...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка