Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне "Гісторыя культуры Беларусі" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. "Гісторыя" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па "Гісторыі культуры Беларусі"




НазваПытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне "Гісторыя культуры Беларусі" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. "Гісторыя" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па "Гісторыі культуры Беларусі"
Дата канвертавання25.03.2013
Памер120.89 Kb.
ТыпДокументы
Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная і дадатковая літаратура па дысцыпліне “Гісторыя культуры Беларусі” для студэнтаў завочнага аддзялення спец. “Гісторыя” (2012-2013 нав.год)


Пытанні да заліку па “Гісторыі культуры Беларусі”

(завочнае аддзяленне) 2012-2013 навучальны год.


1. Культура эпохі Полацкага княства (агульная характыстыка).

2. Архітэктура, выяўленчае мастацтва старажытных зямельБеларусі.

3.Культура Вялікага Княства Літоўскага (XIV - XVI стст.) (агульная характыстыка).

4. Асаблівасці рэнесанснай культуры Беларусі.

5. Архітэктура і горадабудаўніцтва XIV - XVI стст.

6. Жывапіс Беларусі XV - XVI стст.

7. Мастацтва кнігі і беларуская графіка ў ВКЛ.

8. Скульптура. Дэкаратыўна-прыкладная творчасць XIV - XVI.

9. Культура часоў Рэчы Паспалітай (ХVІІ-ХVІІІСТ.СТ.). (агульная характыстыка).

10. Архітэктура ў ХVІІ-ХVІІІСТ.СТ.

11. Выяўленчае мастацтва ХVІІ-ХVІІІСТ. Скульптура

12. Беларускі тэатр, музыка ХVІІ-ХVІІІст.ст

13. Культура часоў Расійскай імперыі (ХІХ СТ.) (агульная характыстыка).

14. Беларускі жывапіс ХІХст.

15. Культура перыяду нацыянальнага Араджэння (1902-1921).

16. Жывапіс пачатку ХХ ст

17. Складанасці і супярэчнасці культурнага жыцця Савецкага перыяду (30-85 гг.)

18. Мастацтва другой паловы ХХ ст.

19. Асноўныя этапы развіцця тэатральнага мастацтва ў ХХ ст.

20. Развіццё музычнага мастацва ў ХХ стагоддзі.

21. Беларускае кіно ў ХХ-ХХІ стст.

22. Развіцце беларускай культуры на сучасным этапе (1985-2000-я гг.)


Метадычныя рэкамендацыі да падрыхтоўкі адказу на заліку.


Прапанаваныя заліковыя пытанні можна падзяліць на два віды: аглядныя (прадугледжваюць агульную характарыстыку развіцця культуры пэўнага перыяду) і прыватныя, звязаныя з аналізам развіцця аднаго або некалькіх відаў мастацтва ў канкрэтны перыяд.

Пры адказе на пытанні агляднага характару неабходна назваць сацыяльна-палітычныя або культурныя фактары, што аказалі ўплыў на равіццё культуры азначанага перыяду, пазначыць, якія віды і напрамкі мастацтва дасягнулі ў гэты час найбольшага развіцця, назваць выдатныя дасягненні культуры адпаведнага часу.

Адказ на пытанне, звязанае з аналізам развіцця канкрэнага віда мастацтва, павінен змяшчаць аповед пра найбольш паказальныя тэндэнцыі, напрамкі развіцця, характэрныя асаблівасці мастацкага стылю, школ, суполак, змяшчаць пералік найбольш значных прадстаўнікоў, паказальныя прыклады дасягненняў мастацтва, якія найлепшым чынам вызначаюць развіццё культуры ў пэўны перыд.

Залік па дысцыпліне “Гісторыя культуры Беларусі” праводзіцца ў пісьмовай форме. Студэнт, на атрыманых заліковых лістах, адказвае на 1 пытанне на працягу 80 хвілін. Карыстанне літаратурай, канспектамі, разнастайнымі тэхнічнымі прыстасаваннямі ў час падрыхтоўкі ў аўдыторыі не дазваляецца. Адказы на пытанні даюцца ў свабоднай форме, але павінны прадстаўляць сабой дастаткова поўны, паслядоўны аповед, які змяшчае асноўны матэрыял па тэме з адпаведнымі прыкладамі. Фрагментарныя, непаслядоўныя адказы, якія не змяшчаюць сутнасных палажэнняў, ілюстраваных прыкладамі, не раскрываюць прапанаванае пытанне, не залічваюцца.


Пры падрыхтоўцы да заліку пажадана арыентавацца на прыкладны змест пытанняў па “Гісторыі культуры Беларусі”


КУЛЬТУРА ЭПОХІ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА (Х-ХІІІ СТ.СТ.). Агульная характарыстыка. Вераванні народа. Прыняцце хрысціянства. Язычніцкі і хрысціянскі тыпы філасофска-мастацкага мыслення. Пашырэнне візантыйскага стылю. Феномен мастацтва беларускіх зямель.

Пісьменнасць. Асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Культурна-мастацкае значэнне «слоў» Кірылы Тураўскага. Помнікі эпіграфікі.

Архітэктура і горадабудаўніцтва. Полацкая і гродзенская школы дойлідства. Полацкі Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр. Бельчыцкі манастыр. Сафійскі сабор. Каложская царква. Царква Дабравешчання ў Віцебску. Вежы-данжоны. Роспісы храмаў Ефрасіньеўскага манастыра.

Дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Пераасэнсаванне візантыйскай культуры мясцовымі майстрамі. Асноўныя віды арнаменту. Помнікі мастацкіх рамёстваў – адлюстраванне адрознення паміж народнай і феадальнай культурамі. Іконкі, шахматы, амулеты і інш.

КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (ХIV-ХVI СТ.СТ.). Агульная характарыстыка. Палітычнае жыццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ і яго ўплыў на развіццё культурнага працэсу. Роля Крэўскай уніі ў жыцці народа. Фарміраванне беларускай народнасці. Рэфармацыя. Асаблівасці рэнесанснай культуры Беларусі. Кнігадрук. Рэфармацыйна-гуманістычныя ідэі Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана.

Асвета. Манастырскія, прыватныя, рамесныя школы. «Сем навук» як сістэма асноўных прадметаў. Каталіцкія кафедральныя школы. Школы праваслаўных брацтваў. Навучанне ў еўрапейскіх універсітэтах.

Горадабудаўніцтва. Развіццё планіровачнай структуры гарадоў. Замкі, іх абарончая і адміністратыўная роля, мастацкія вартасці. Два тыпы размяшчэння на рэльефе. Готыка як архітэктурны стыль. Цэрквы-крэпасці. Барока, яго ранні перыяд у Беларусі.

Выяўленчае мастацтва Беларусі ХV-ХVI ст.ст. Сацыяльны статус беларускіх майстроў, іх аўтарытэт праца ў Польшчы. Фрэскавыя роспісы. Іканапіс ХV-ХVI ст.ст. Жанр партрэту. Суіснаванне традыцый візантыйскага абраза і еўрапейскай алтарнай карціны. Фарміраванне свецкага партрэта сарамацкага тыпу. Дзейнасць прыдворных мастакоў. Кнігадрук і графіка.

Скульптура. Дэкаратыўна-прыкладная творчасць. Помнікі візантыйскай і каталіцкай традыцыі. Сакральная і свецкая скульптура. Надмагіллі. Сацыялізацыя мастацкіх рамёстваў. З’яўленне прафесійных цэхаў.

Мастацтва кнігі ў ВКЛ. Інкунабулы на Беларусі. Мсціслаўскае, Полацкае, Лаўрышаўскае, Жыровіцкае евангеллі. Смаленскі псалтыр.

КУЛЬТУРА ЧАСОЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ(ХVІІ-ХVІІІСТ.СТ.). Брэсцкая унія. Узмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Выцясненне беларускай мовы. Розныя тыпы культур – мастацкая, шляхецкая, горада і вёскі, праваслаўных брацтваў і інш. Мецэнацтва.

Архітэктура ХVІІ-ХVІІІст.ст. Барочныя асаблівасці беларускай архітэктуры. Помнікі “віленскага барока”. Культавае драўлянае дойлідства. Палацава-паркавае будаўніцтва.

Выяўленчае мастацтва Рэчы Паспалітай. Скульптура. Фалькларызацыя іканапісу. Сарамацкі партрэт і яго асаблівасці. Партрэты магнатаў. Галерэя партрэтаў Радзівілаў. Манументальны жывапіс.

Беларускі тэатр, музыка ХVІІ-ХVІІІст.ст.. Школьныя тэатры брацтваў, езуіцкіх калегій, лялечны тэатр “батлейка”, прыгонныя тэатры. Тэатр Уршулі Радзівіл. Беларуская музыка ХVІІІст. Развіццё музыкі ў сусветным кантэксце. Ян Голанд. Эрнэста Ванджура. Міхал Казімір Агінскі. Восіп Казлоўскі. Мацей Радзівіл.

КУЛЬТУРА ЧАСОЎ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (ХІХ СТ.) Віленскі універсітэт. Пачаткі навуковага беларусазнаўства. Літаратурны рух. З'яўленне звестак пра Беларусь на старонках рускага перыядычнага друку. Развіццё этнаграфіі. Фарміраванне беларускай нацыі. Нераўнамернае развіццё беларускай культуры.

Горадабудаўніцтва і архітэктура. Палацы-сядзібы. Фарміраванне архітэктуры класіцы еларускі жывапіс ХІХст. Батальны, гістарычны жанр, нацюрморт, бытавая карціна. Творчасць Я.Дамеля, В.Ваньковіча, В.Дмахоўскага. навучанне беларускіх мастакоў у Пецярбурзе і Вільні. Графік Н.Орда. Наш зямляк І. Хруцкі і яго творчасць. Сімвалізм твораў Ф. Рушчыца. К. Альхімовіча.

КУЛЬТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ. Культура перыяду нацыянальнага Араджэння (1902-1921). Размах беларусазнаўства. Друк і перыёдыка. Дзейнасць выдавецтваў і іх прадукцыя. Газета «Наша ніва» як трыбуна нацыянальнай мастацкай думкі. Шматслойнасць мастацкай культуры. Узаемадзеянне прафесійнага і народнага мастацтва.

Жывапіс пачатку ХХ ст. Пейзажы Б.Бялыніцкага-Бірулі, С.Жукоўскага. Бытавы жывапіс Я.Кругера, Ю.Пэна, Я.Альпяровіча. Развіццё мадэрнізму. К.Малевіч. М.Шагал.

Мастацтва 2-й паловы ХХ ст. Творчасць М.Савіцкага, В.Грамыкі, І.Стасевіча, Л.Шчамялёва, Г.Вашчанкі, А.Марачкіна, Н.Шчаснай і інш. Гграфікі – А.Кашкурэвіч, В.Шаранговіч, Л.Асецкі, У. і М.Басалыгі, М.Купава, Г. і М.Паплаўскія, А.Лось. Псіхалагізм манументаьлнай і станкавай скульптуры: А.Анікейчык, С.Вакар, Л.Гумілеўскі, І.Місько і інш.

Тэатр. Музыка. Кіно. БДТ-І і Е.Міровіч. БДТ-ІІ. У.Галубок і вандроўны тэатр. Стварэнне “Белдзяржкіно”. Ю.Тарыч – пачынальнік беларускага кіно. Экранізацыя беларускай прозы. Творчасць М.Чуркіна, А.Туранкова, М.Аладава, У.Скарабагатава. Беларуская студыя оперы і балета.


Прыкладны адказ на пытанне: “Архітэктура, выяўленчае мастацтва старажытных земель Беларусі”.


У сувязі з сацыяльна-эканамічнымі зменамі ІХ –ХІІ стст., якія вызначылі будаўніцтва гарадоў, можна гаварыць аб фарміраванні гарадской архітэктуры. Сярод тыпаў гарадскіх будынкаў найбольшае распаўсюджанне атрымалі ўмацаванні (крэмль, дзядзінец), культавыя пабудовы, жыллё. Самым распаўсюджаным матэрыялам ў будаўніцтве гэтага часу было дрэва. З прыняццем хрысціянства пачынаецца актыўнае ўзвязенне культавых будынкаў. Што дазваляе гаварыць аб з’яўленні архітэктурных школ, сярод якіх найбольш значнымі становяцца Полацкая і Гродзенская.

Будынкі ў Полацку, Віцебску, Смаленску характарызуюць Полацкую архітэктурную школу. Відавочны некаторыя агульныя рысы. Полацкая архітэктурная школа сфарміравалася пад уплывам візантыйска-кіеўскіх архітэктурных традыцый, якія, з аднаго боку, працягваліся, а з другога - рашуча пераглядаліся, што выявілася ў імкненні да трансфармацыі крыжова –купальнай сістэмы і набліжэння яе да вежападобнай кампазіцыі.

Першым стражытным каменна-цагляным культавым будынкам быў Сафійскі сабор ў Полацку, пабудаваны ў ХІ ст. Ён быў ўзведзены з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. У плане сабор ўяўляў сабой чатырохвугольнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Сцены храма былі выкладзены з цэглы (плінфы) ў тэхніцы візантыйскай кладкі “са схаваным радам”. Да сённяшняга дня перашапачатковага выгляду Сафійскі сабор не захаваў, бо шматразова з розных прычын перабудоўваўся. Ад будынка ХІ ст. захаваліся фрагменты слупоў, апсіды і сцен.

Да ліку буйных культурных будынкаў, узведзеных полацкімі архітэктарамі, належыць аднесці пабудовы ў Бельчыцкім і Спаса -Ефрасіньеўскім манастырах. Бельчыцкі манастыр быў рэзідэнцыяй полацкіх князёу, таму яго галоўны храм Вялікі сабор, вылучаўся значнымі памерамі. Будынак узвоўдзіўся з 20-30ягг. ХІІ ст. Храм не захаваўся да нашых дзен. Крыху пазней за Вялікі сабор у Бельчыцах дойлідам Іаанам быў ўзведзены Спаса-Прэабражэнскі сабор Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра (1128-1156). Сабор уяўляе сабой шасціслуповы аднагаловы храм. Яго кампазіцыйнае выкананне, архітэктурныя дэталі (закамары, какошнікі) надалі знешняму аб’ёму дынамічнасць, вежападобнасць.

Традыцыям Полацкай архітэктурнай школы адпавядае Дабравешчанская царква ў Віцебску, пабудаваная ў першай палове ХІІ ст. Яна захавалася фрагментарна, таму аб першапачатковым выглядзе можна меркаваць прыблізна.

Акрамя Полацкай вылучаецца Гродзенская архітэктурная школа. Яе асаблівасці добра бачны на прыкладзе царквы Барыса і Глеба на Каложы (сяр. ХІІ ст.), якая захавалася часткова. Да найбольш цікавых асаблівасцей храма трэба аднесці круглыя слупы і наяўнасць вялікай колькасці галаснікоў – керамічных сасудаў, якія ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляпшэння яго якустычных якасцей.

З канца ХІІ – пач. ХІІІ стст. развіццё манументальнага культавага дойлідства Беларусі паступова замаруджвалася. Атрымала распаўсюджанне будаўніцтва вежаў-данжонаў, што было абумоўлена павелічэннем ваеннай пагрозы з боку крыжыкаў і татар. У якасці прыкладу можна прывесці вежу ў Камянцы (ХІІІ ст.). Круглая ў плане, вежа мае пяць ярусаў, злучаных лесвіцамі, на якіх можна было размясціць значную колькасць воінаў. Маючы выключна абарончае прызначэнне, яна пазбаўлена якіх-небудзь архітэктурных упрыгожанняў. Вежы аналагічнага характару і прызначэння былі пабудаваны ў ХІІІ ст. ў Полацку і Тураве, Наваградку, Гродне, Бярэсці.

Значнай часткай культуры старажытных зямель з’яўляецца жывапіс. Прыклады гэтага віду мастацтва звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі.

Манументальны жывапіс старажытнабеларускіх земляў вызначаецца высокім ўзроўнем развіцця. Ён сведчыць аб адзіным характары тэхнічных прыёмаў, адзінай сістэме размяшчэння жывапісных выяў у інтэр’еры, аб арыентацыі ў асноўным на візантыйскія традыцыі.

Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі захаваліся толькі на ўсходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на сценах склепа. Па фрагментах роспісаў можна меркаваць, што храм быў багата арнаментаваны. У тэхнічным плане мастакі карысталіся тэмпернымі фарбамі, якія наносілі на вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычная пабудова фрэсак заснавана на прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Роспісы Сафійскага сабора сведчаць не толькі аб арыентацыі на кіеўскую школу, але і аб пошуку і развіцці самастойных шляхоў развіцця манументальнага жывапісу.

Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора, Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў Бельчыцкага манастыра. Матэрыялы абследаванняў пачатку ХІХ ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай жывапіснай школы.

Выдатнымі ў мастацкім плане з’ўляюцца фрэскі Спаса-Праабражэнскага манастыра. Яны былі выкананаы ў 40-50гг. ХІІ ст. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным, першапачатаковым выглядзе. Сістэма роспісаў Спаса-Прэабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай. У купале размешчана выява Спаса, на ветразях – выявы евангелістаў. У консе апсіды знаходзіцца выява Маці Боскай Аранты. Роспісы паўдневай і паўночнай сцен сабора падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны і ўнутраныя слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.

Да цікавых дасягненняў жывапісу ХІІ ст. можна аднесці фрэскі Дабравешчанскай царквы ў Віцебску, Петрапаўлаўскай і Іаанабагаслоўскай цэркваў у Смаленску.

Больш самастойна развіваўся манументальны жывапіс у Гродзенскай мастацкай школе. Да яе найбольш значных здабыткаў належыць аднесці жывапіс на алтарнай частцы царквы Барыса і Глеба (др. пал.ХІІ смт.) і роспісы Ніжняй царквы (1-я пал. ХІІ ст.) у Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку.

Асаблівасці развіцця жывапісу добра бачны ў кніжнай мініяцюры. Мініяцюры ў кнігах выконваліся тэмпернымі фарбамі расліннага ці мінеральнага паходжання. Асноўная колеравая гама мініяцюр – карычнева-вохрыстая, залацістая, чырвоная. Кнігі аздабляліся застаўкамі, ініцыяламі, буквіцамі, канцоўкамі. Вядучая роля належала мініяцюрам. Да найбольш вядомых помнікаў ХІ –ХІІ стст. адносяцца “Тураўскае” (ХІ ст.), “Полацкае” (ХІІІ –ХIV ст.), Аршанскае (ХІІ –ХІІІ стст.), “Астрамірава” (1056 - 1057) евангеллі, “Ізборнік Святаслава”, “Мсціслаўскае евангелле”.

Яскравым прыкладам уплыву на старажытнабеларускі жывапіс раманскага мастацтва з’яўляюцца “Кодэкс Гертруды”, або “Трырскі псалтыр”. Выявы “Кодэкса“ будуюцца на спалучэнні дакладнай мадэліроўкі фігур, прадметаў, тонкіх колеравых пераходах і падкрэслена ўрачыстай манументальнасці.

У ХІІ –ХІІІ стст. асноўная роля ў развіцці кніжнага жывапісу належала Полацку. Візантыйская, раманскія і асабліва мясцовыя традыцыі вызначаюць высокі ўзровень гэтага віду мастацтва.


Літаратура: Асноўная


  1. Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 2: Советский период. 2-е изд. - Мн.: Вышэйшая школа, 1987.

  2. Дробов Л.Н. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. - Мн.: Вышэйшая школа, 1974.

  3. Дробов Л.Н. Живопись Советской Беларуссии (1917-1975). - Мн.: Вышэйшая школа, 1979.

  4. Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. - Мн.: НКФ "Экаперспектыва", 1994.

  5. Ковшаров Н.Д. История культуры Беларуси. 1917 - 90-е гг.: Учебное пособие. - Мн.: БГПУ им. М. Танка, 1999.

  6. Лазука Б.А. Гісторыя мастацтваў - 2-е выд., дапрац. –Мн.: Беларусь, 2003

  7. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

  8. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі 2-е выд. - Мн.: Беларуская навука, 2004.

  9. Ходзін С.М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920 - 1930-я гг.: Дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. - Мн.: БДУ, 2001.

  10. Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 1: Дооктябрьский период. 3-е изд. - Мн.: Вышэйшая школа, 1985.


Акрамя гэтага раім звяртацца звяртацца на блог Лясовіч С.М., к.ф.н, дацэнта кафедры сусветнай літатаруры і культуралогіі ПДУ: http://kudzin.blogspot.com


Дадатковая


  1. Архитектура Советской Белоруссии / Под общ. ред. В.И.Аникина.- М.: Стройиздат, 1986.

  2. Гаробчанка Т.Я. На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматычны тэатр. - Мн.: Беларуская навука, 2002.

  3. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1-6. - Мн.: Навука і тэхніка, 1987-1994.

  4. Гісторыя беларускага тэатра: У 3-х т. - Мн.: Навука і тэхніка, 1983-1987.

  5. Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4-х т. Т. 1: 1924 - 1959 гг. - Мн.: Беларуская навука, 2001.

  6. История белорусского кино: В 2-х ч. - Мн.: Наука и техника, 1969-1970.

  7. Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII - начало XIX в. - Мн.: Наука и техника, 1981.

  8. Кулагін A.M. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. - Мн.: Ураджай, 2000.

  9. Лакотка А.1. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. - Мн.: Ураджай, 1999.

  10. Музыкальный театр Белоруссии: Дооктябрьский период. - Мн.: Навука і тэхніка, 1990.

  11. Музычны тэатр Беларусі: 1960-1990: Балет; Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. - Мн.: Беларуская навука, 1997.

  12. Музычны тэатр Беларусі: 1960-1990: Опернае мастацтва; Музычная камедыя і аперэта. - Мн.: Беларуская навука, 1996.

  13. Нефед В.И. Становление белорусского советского театра. 1917-1941.- Мн.: Наука и техника, 1965.

  14. Франциск Скорина и его время: Энциклопедический справочник. - Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1990.

  15. Церашчатава В.В.Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ – ХVІІІ стст., -Мн,1986

  16. Шкалаеў М.В. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X - XVIII стагоддзях. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.

  17. Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI –XVIII стст., -Мн, 1989

  18. Очерки истории науки и культуры Беларуси IX - начала XX в. - Мн.: Навука і тэхніка, 1996.

  19. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. - Мн.: Полымя, 1986.

  20. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-ці т. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993-2003.

  21. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-ці т. - Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1984-1987.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconПытанні да заліку па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2012/2013 навучальны год
Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconПытанні да экзамену па гісторыі Беларусі (ч ) для студэнтаў 2 курса гістарычнага І завочнага факультэтаў спец."Гісторыя айчынная І ўсуагульная" І "Гісторыя. Ангілійская мова"
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае афармленнне беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова ХІХ ст.)

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconТэставыя пытанні І заданні па гісторыі беларусі для студэнтаў І курса завочнага аддзялення спецыяльнасці "справаводства" ( І семестр)
...

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу «гісторыя беларусі» для студэнтаў інжынерна-эканамічнага факультэта бдуір (2008/09 вучэбны год)
Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconЭкзаменацыйныя пытанні па курсу "Гісторыя Беларусі" на 2009/2010 навучальны год
Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconПытанні да экзамену па курсу "гісторыя беларусі"
Гісторыя Беларусі як навука І вучэбная дысцыпліна. Роля гісторыі ў сучасным грамадстве

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconПытанні да заліку летняя сесія па дысцыпліне
Эа завочнага аддзялення спецыяльнасці 1-25 01 07 Эканоміка І кіраванне на прадпрыемстве спецыялізацыя 1-25 01 07 15 Эканоміка І кіраванне...

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconПытанні да экзамену па курс
Прадмет, значэнне І мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconГісторыя культуры беларусі асноўная літаратура
Архiтэктура Беларусі: Энцыкл давед. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў І інш. – Мн.: БелЭн, 1993.*1

Пытанні да заліку, метадычныя рэкамендацыі, прыкладны змест пытанняў, узор адказу, асноўная І дадатковая літаратура па дысцыпліне \"Гісторыя культуры Беларусі\" для студэнтаў завочнага аддзялення спец. \"Гісторыя\" (2012-2013 нав год) Пытанні да заліку па \"Гісторыі культуры Беларусі\" iconГісторыя культуры беларусі асноўная літаратура
Архiтэктура Беларусі: Энцыкл давед. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў І інш. – Мн.: БелЭн, 1993.*1

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка