Урок матэматыкі ў 1 класе




НазваУрок матэматыкі ў 1 класе
Дата канвертавання18.03.2013
Памер51.75 Kb.
ТыпУрок
Урок матэматыкі ў 1 класе


Тэма: Лік і лічба 8.

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць пазнаваць лічбу 8 і навучацца яе пісаць.

Задачы:

  • сфарміраваць уменне ведаць назву і паслядоўнасць лікаў пры лічэнні; уменне пазнаваць лічбу 8, пазнаёміць з утварэннем ліку 8; працягваць работу над рашэннем простых задач;

  • стварыць умовы для развіцця лагічнага мыслення, увагі, памяці;

  • садзейнічаць выхаванню навыку кантролю і самакантролю, станоўчых адносін да вучэбнай дзейнасці.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка. 1 кл.” 1ч. (Т.М.Чабатарэўская, В.У Нікалаева); рабочы сшытак да дапаможніка “Матэматыка” 1 ч., веер лічбаў, лічыльныя палачкі, наглядны і раздатачны матэрыял, мульцімедыйная прэзентацыя.


Ход урока


І. Арганізацыйны момант. (Слайд № 1)


Празвінеў і змоў званок,

пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць.

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць!



  • Сёння на ўроку, нягледзечы на надвор’е за акном, мы самі паспрабуем стварыць “сонейка”.. У час выканання заданняў сонейка будзе”дараваць” вам свое праменьчыкі .

  • Падарыце адзін аднаму усмешку. Добры настрой прыбавіць вам поспеху, плёну ў працы. А цяпер пачынаем працаваць! (У кожнага на парце ляжыць круг жоўтага колеру. Пасля кожнага задання дзеці будуць дамалёўваць да яго праменьчык.)


ІІ. Вуснае лічэнне.


а) Індывідуальная работа каля дошкі (3 вучні)


1+5

4-3

7-2

4+2

3+2

3+3

6-1

5+2

6-3

5-4

6+0

6-4



б) Калектыўная работа.

  • Лічэнне ад 1 да 10 (лічаць дзяўчынкі).

  • Лічэнне ад 10 да 1 (лічаць хлопчыкі).

  • Лічэнне ад 11 да 20 і ад 20 да 11.

  • Лічэнне ад 4 да 12: ад 8 да 1 .

  • Аднавіце рад лікаў:


Этап самаправеркі.

- Калі вы правільна справіліся з заданнем, то дамалюйце праменьчык жоўтага колеру, а калі не, то чырвонага.


в) Гульня “Маўчанка” (матэматычны веер).



  • Які лік стаіць пры лічэнні перад лікам 3?

  • Які лік стаіць злева ад 4?

  • Ад ліку 7 адніміце 1. Які лік атрымаўся?

  • Які лік знаходзіцца паміж лікамі 4 і 6 ?

  • Якія лікі з’яўляюцца “суседзямі” ліку 6 ?


г) Праверка індывідуальнай работы з дапамогай сігнальных картак ( “Сонейка” – правільны адказ, “хмарка” – не правільны адказ).


д) Матэматычны дыктант ( “Запусці шары”)


  • Замалюйце фіялетавым колерам лік, які пры лічэнне папярэднічае ліку 6. (5).

  • Замалюйце аранжавым колерам лік, які папярэднічае ліку 8. (7)

  • Замалюйце жоўтымым колерам лік, які стаіць паміж лікамі 2 і 4.(3)

  • Колькі патрэбна дабавіць да 6, каб атрымалася 7? Адказ замалюйце чырвоным колерам. (1)

  • Замалюйце сінім колерам лік, які на 1 большы за лік 7. (8)

Этап самаправеркі. ( Слайд № 2 )


За кожны правільны адказ дзеці ставяць знак “Х”.


  • Калі вы задаволены сваёй працай, то дамалюйце сонейку жоўты праменьчык, а калі не, то чырвоны.


ІІІ. Работа над тэмай урока.


  1. Пастаноўка праблемы.




  • Рашыце выразы з дапамогай лікавага праменя.








0 1 2 3 4 5 6 7


4+3 = 2+2 = 5-1 = 5+3 =


  • У чым праблема? Хто можа паказаць рашэнне апошняга выразу на лікавым прамені?

  • Мы пісалі лічбу 8 ? Як вы лічыце, чаму будзем вучыцца на ўроку? Якая мэта нашага ўрока? (Адказы дзяцей.)

  • Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з утварэннем ліку 8 і навучымся пісаць лічбу 8.

  • Дзе будзе размеўчана лічба 8 на лікавым прамені? (Слайд № 3)



  • Што вы ведаеце пра гэту лічбу?




  1. Лічба 8.




  • А хто з вас умее пісаць лічбу 8?

  • На што яна падобна ? (Снежная баба, акуляры). (Слайд № 4 )


Лічба 8 чараўніца,

Паглядзіце на яе.

Ледзь павернеш - і нажніцы

Тут успомняцца табе.


Лічбу 8, лічбу 8

На носе мы заўсёды носім.


Фізкультхвілінка (Слайд № 5 )


  • Як жывеш ? – Вось так!

  • Як ідзеш ? – Вось так!

- Як бяжыш ? – Вось так!

- Ноччу спіш ? – Вось так!

- Як бярэш? – Вось так!

- Як даеш? – Вось так!

- А жартуеш як ? – Вось так!

- Пагражаеш як ? – Вось так!


- Колькі пытанняў было зададзена ? (8)


3) Работа па вучэбнаму дапаможніку. (стар.86- 87)


Заданне 1. Колькі разоў патрэбна ўзяць палачак , каб атрымаць 8? Колькі вяршынь у фігуры? Які час паказвае гадзіннік?


Заданне 2. Як атрымалі 8 квадратаў?


Заданне 3. Прачытайце лікі па ўзрастанню (па ўбыванню). Назавіце правага суседа ліку 7. Назавіце найменшы лік. Вылічыце прыклады.


Заданне 4. Саставіць задачу па малюнку і рашыць яе.


Заданне 5. Гульня “Вылічальная машына”.


Фізкультхвілінка для вачэй (трэнажор)


  1. Работа ў сшытку.( стар.44 )


Заданне 1. Запішыце колькасць вяршынь у кожнай фігуры лічбай.


Заданне 2. Запіс лічбы 8 па ўзору. (Слайд № 6 )


Этап самаправеркі.


  • Падкрэсліце самыя прыгожыя лічбы. Памяняйцеся сшыткамі. Хто можа пахваліць свайго суседа? Падарыце яму сонечны праменьчык.


Заданне 3. Рашэнне прыкладаў № 6 з дапаможніка. (Адзін вучань рашае каля дошкі).


Самаацэнка.

П р








  1. Тэст. (Слайд№ 7)


“Так” – Х.

“Не” – 0.


- Лік, які пры лічэнні стаіць за лікам 7 гэта 8.
- Папярэдні лік 8 – гэта 9.

- Калі 8 павяліцыць на 1, то атрымаецца 5.
- Калі 7 паменшыць на 2, то атрымаецца 5.
- Лік ,які знаходзіцца паміж лікамі 6 і 7 – гэта 4.
- У сказе “Веды – гэта сіла!” 3 словы.


Этап самаправеркі.(Слайд№ 8)


Дзеці дамалёўваюць да сонейка яшчэ адзін праменьчык у залежнасці ад правільнасці выканання задання.


IV. Аабгульняючая гутарка.


  • Успомніце, якую мэту мы ставілі ў пачатку урока. Ці дасягнулі мы яе?

  • Што было самым цяжкім? Што падалося самым цікавым?



V. Рэфлексія. (Слайд №9)


  • Вы добра папрацавалі. Дзякуючы вышым ведам, дружнай працы ў кожнага з вас з’явілася сваё сонейка поспеху. Ад гэтага ў класе стала яшчэ святлей. Колькі праменьчыкаў у вас атрымалася? Чаго яшчэ не хапае ў сонейка? Калі ў вас добры настрой, намалюйце яму ўсмешку, абыякавы- рысачку, дрэнны- дугу. Падыміце свае сонейкі.

  • Я рада, што настрой у вас добры.Спадзяюся, што гэтаму паспрыяў і наш урок. Дзякуй усім за працу!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў 8 класе
Мэта: удасканальваць уменні выканання дзеянняў складання І аднімання натуральных лікаў

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў 1 класе
Абсталяванне: малюнак цягніка,карткі з прыкладамі І заданнямі, героі казак, кошычкі з кубікамі

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў першым класе
Вы ў мяне разумныя, кемлівыя, дружныя дзеці. Я ўпэўненна, што ў нас ўсё атрымаецца

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў 3 класе
Мэта: садзейнічаць фарміраванню свядомых І трывалых навыкаў выканання арыфметычных дзеянняў з трохзначнымі лікамі, удасканаленню...

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў 7 класе па тэме : "Вынясенне агульнага множніка за дужкі"
Мэта: выпрацоўваць у вучняў уменні І навыкі рашэння практыкаванняў на раскладанне мнагачленаў на множнікі з дапамогай вынясення агульнага...

Урок матэматыкі ў 1 класе iconКаляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў матэматыкі ў 7 класе

Урок матэматыкі ў 1 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі ў 3 класе
Мэта: скласці табліцы дзялення ліку 6 І на 6, вучыць знаходзіць шостую долю ліку, замацоўваць уменне рашаць прыклады, стварыць умовы...

Урок матэматыкі ў 1 класе iconМатэматыцы ў II класе
Мэты: выхоўваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі; замацоўваць уменні рашаць задачы; фарміраваць навыкі вусных лічэнняў

Урок матэматыкі ў 1 класе iconУрок матэматыкі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка